Форум | belpotter.by

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Размаўляем па-беларуску! » Беларуская мова


Беларуская мова

Сообщений 1 страница 18 из 18

1

Ці не заўважалі вы, што калі хтосьці размаўляе па-беларуску, у вас адразу падымаецца настрой?

0

2

Заўважалі! І таксама пачынаеш размаўляць па-беларуску)))

0

3

Вось) Значыць я не адзін такі. Дык вось чаму ўсе сумныя: крызіс і тд - размаўляем таму што па-руску!

0

4

Спадзеюся, гэты раздзел будзе падымаць усім настрой

0

5

belpotter написал(а):

Дык вось чаму ўсе сумныя: крызіс і тд - размаўляем таму што па-руску!

А гэта ідэя! Можа, напішам прэзідэнту?
Хаця не, ён усё адно не зназумее(((

belpotter написал(а):

Спадзеюся, гэты раздзел будзе падымаць усім настрой

Падымае! Дзякую!))))

0

6

Морфий написал(а):

А гэта ідэя! Можа, напішам прэзідэнту?
Хаця не, ён усё адно не зназумее(((

Я вось жадаю дабіцца, каб постэры "Прынца-Паўкроўкі" былі не толькі на рускай, але і на беларускай...

0

7

Куды пісаць будзем?
Ці свой створым і па горадзе расклеім?

0

8

Ну я ўжо на Беларусьфільм і некалькі кіна-сайтаў напісаў. Калі не атрымаю патрэбнага адказу - будзем рабіць самі))

0

9

belpotter
І доўга ўжо маўчаць?

0

10

Ну, адзін дзень пакуль)) Але адзін адказаў, што некаторыя  постэры самі работнікі кінатэатраў робяць, некаторыя прыходзяць разам з фільмам..

0

11

belpotter
Будзем спадзявацца, што калі самі будуць рабіць, яны ўлічаць гэтыя пажаданні)))

0

12

Проста павінны мы ж хоць штосьці зрабіць, акрамя перакладу кніг)) Буду вельмі рады, калі ўбачу постэр шостага фільму на беларускай)

0

13

Дапамагчы чым можна? Ад колькасці лістоў справа можа зварухнуцца ў лепшы бок? *пацірае ручкі*

0

14

Так!))

0

15

Заўтра займуся! Сёння медыятэка праз 20 хвілін зачыняецца..

0

16

Першыя вынікі ёсць)) Кінатэатр "Масква" магчыма зробіць расцяжку фільму "Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка" на беларускай мове))
Самі постэры рабіць на беларускай яны не будуць, таму што іх ужо заказалі ў Расіі на рускай.

0

17

Так-с...
Паразмаўляў з начальнікам Кінавідэапраката Гомеля. Па яго словах, людзі не прывыклі бачыць расцяжкі фільму на беларускай мове. Друкаваць постэры на беларускай мове ніхто не будзе, таму што гэта каштуе немаленькіх грошаў. Даў нумар тэлефона дырэктара аднаго з кінатэатраў Гомеля...

0

18

У школьным альбоме я адзіны напісаў анкету на беларускай мове)

0


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Размаўляем па-беларуску! » Беларуская мова