Форум | belpotter.by

Объявление

Дорогие посетители! К сожалению, возможность оставлять комментарии и создавать темы на форуме отключена из-за изменений в законодательстве Республики Беларусь. Вы можете продолжить общение на нашей странице ВКонтакте - https://vk.com/belpotter

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Архив » Раздзел 36. Памылка ў плане.


Раздзел 36. Памылка ў плане.

Сообщений 1 страница 2 из 2

1

Ён зноў ляжаў тварам уніз на зямлю. Водар лесу напоўніў ноздры. Ён адчуваў халодную цвердую глебу каля сваёй шчакі,  восі яго акуляраў, якія ўдарыліся збоку, калі ён упаў,  рассеклі яго скроню. У яго ўсё балела, і месца, дзе  Праклен-які-забівае, трапіў у яго, адчувалася, як сіняк ад моцнага ўдара. Ён не варушыўся і заставаўся ў тым жа месцы, дзе ўпаў, з вывернутай левай рукой і разяўленым ротам. Ён спадзяваўся пачуць пераможныя воклічы і весялосць, выкліканую яго смерцю, але замест гэтага пачуліся паспешлівыя крокі, шэпт і мармытанне: “Мой лорд.. мой лорд…”
Гэта быў голас Белатрысы, яна размаўляла нібыта з каханым. Гары не асмельваўся расплюшчыць вочы, але дазволіў іншым органам пачуцця аналізаваць сітуацыю, у якую ён трапіў. Ён ведаў, што яго чароўная палачка ўсё яшчэ знаходзіцца ў складках яго мантыі, таму што ен адчуваў яе сціснутай паміж грудзямі і зямлёй. Нязначны эфект скажэння каля яго жывата казаў яму, што нябачны плашч таксама быў тут, схаваны ад вачэй.
- Мой лорд…
- Хопіць, - сказаў голас Валан дэ морта.
Больш крокаў. Некалькі людзей падаліся назад ад таго месца. Адчайна жадаючы ўбачыць, што здарылася і чаму, Гары расплюшчыў вочы на міліметр. Здавалася, што Валан дэ морт трымаўся за сваю нагу. Іншыя Пажыральнікі Смерці, спяшаючыся, беглі ад яго, вяртаючыся ў натоўп, выраўніваючыся на паляне. Белатрыса адзіная заставалася побач, стоячы на каленях каля Валан дэ морта. Гары зноў заплюшчыў вочы і абдумваў тое, што пабачыў. Пажыральнікі Смерці сабраліся вакол Валан дэ морта, які нібыта бы паваліўся на зямлю. Нешта здарылася, калі ён ўдарыў  Гары пракленам-які-забівае. Валан дэ морт таксама знясілеў? Здавалася, што гэта так. І абодва яны на некаторы момант страцілі прытомнасць, і абодва яны зараз вярнуліся…
- Мой лорд, дазвольце мне…
- Мне не патрэбныя памочнікі  – суха сказаў Валан дэ морт, і хаця Гары не мог гэтага бачыць, ён уявіў Белатрысу, якая адымае руку, якую працягнула для дапамогі.
- Хлопчык… Ён памёр?
На паляне стаяла поўная цішыня. Ніхто не набліжаўся да Гары, але ён адчуваў іхнія пільныя позіркі, якія, здавалася, яшчэ больш уціскалі яго ў зямлю, і ён вельмі баяўся, што яго палец ці павека могуць торгнуцца.
- Ты, – сказаў Валан дэ морт,  пачуліся ўдар і ўскрык ад болю. – Правер яго. Скажы мне, ці памёр ён.
Гары не ведаў, каго паслалі праверыць. Ён мог толькі ляжаць там, а яго сэрца здрадніцкі калацілася. Ён чакаў праверкі, але ў той жа час быў крыху суцешаны тым, што Валан дэ морт асцерагаўся набліжацца да яго, што Валан дэ морт падазраваў, што ўсё ідзе не па плану…
Рукі, больш далікатна, чым ён чакаў, дакрануліся да твару Гары, і ён адчуў сваё сэрца. Ён чуў хуткае жаночае дыханне, стук яе сэрца насупраць сваіх рэбраў.
- Драка жывы? Ён у замку?
Шэпт быў ледзь чутны, яе губы былі на цалю ад яго шрама, яе галава схілілася так нізка, што яе доўгія валасы засланялі яго твар ад наглядальнікаў.
- Так, – выдыхнуў ён у адказ.
Гары адчуў, як рука сціснулася на яго грудзях, пакалоўшы пазногцямі. Потым яна адняла руку і села.
- Ён мёртвы! – крыкнула Нарцыса Малфой да гледачоў.
І тады ўжо яны закрычалі, тады яны пераможна загарлапанілі, затупацелі, і Гары скрозь павекі ўбачыў выбухі чырвонага і срэбранага святла, запушчыныя ў неба ў знак святкавання.
Усё яшчэ прыкідваючыся мёртвым на зямлі, ён зразумеў. Нарцыса ведала, што адзіны шлях, які б дазволіў ёй увайсці ў Хогвартс і знайсці свайго сына, гэта быць часткай арміі захопнікаў. Яна больш не турбавалася аб перамозе Валан дэ морта.
- Бачыце? – вішчаў Валан дэ морт па-над вэрхалам, - Гары Потар забіты маёй рукой, і ні адзіны жывы чалавек зараз не можа мне пагражаць! Глядзіце! Круцыё!
Гары чакаў гэтага, ведаючы, што яго целу не будзе дазволена заставацца незаплямленым на лясным покрыве, яно павінна падвергнуцца знявазе, каб спраўдзіць перамогу Валан дэ морта. Ён быў падняты ў паветра і з усяе сілы намагаўся заставацца бязвольным, пакуль не з’явіцца боль, якога ён чакаў. Гары быў кінуты ў паветра адзін раз, другі, трэці. Акуляры зляцелі, і ён адчуваў, як чароўная палачка крыху выслізгвала з-пад мантыі, але ён стараўся матляцца, нібыта мёртвы, і калі ён быў падняты апошні раз,  паляна поўнілася водгаласамі насмешлівага і  пранізлівага рогату.
- А зараз, - сказаў Валан дэ морт, - мы пойдзем у замак і пакажам ім, што здарылася з іх героем. Хто пацягне цела? Не… Чакайце!
Пачуўся новы выбух рогату, і праз некалькі імгненняў Гары адчуў, як зямля задрыжала пад ім.
- Ты панясеш яго, - працягваў Валан дэ морт. – Ён будзе бачны здалёк у тваіх руках, ці не так? Падымі свайго маленькага сябра, Хагрыд. І акуляры… Надзень на яго акуляры, каб яго пазналі.
Нехта моцна напнуў акуляры на яго твар, але агромністыя рукі вельмі пяшчотна паднялі Гары ў паветра. Ён адчуваў, як рукі Хагрыда калаціліся ад гаротных усхліпаў, і велізарныя слязіны падалі на яго, калі Хагрыд калыхаў яго ў сваіх руках, а Гары не асмельваўся рухам ці словам паказаць Хагрыду, што яшчэ не ўсё згублена.
- Варушыся, - сказаў Валан дэ морт, і Хагрыд, спатыкаючыся, пайшоў наперад праз лес, пракладваючы шлях сярод зарасляў дрэў.
Галіны чапляліся за валасы і мантыю Гары, але ён ляжаў нерухома, ягоны рот быў адкрыты, вочы заплюшчаны. Пажыральнікі Смерці тоўпіліся вакол іх ў цемры, а Хагрыд глуха усхліпваў, і ніхто не бачыў, як на адкрытай шыі Гары Потара б’ецца пульс…
Два волаты з трэскам крочылі ў тым жа напрамку за Пажыральнікамі Смерці. Гары чуў, як скрыпелі і падалі дрэвы, яны нарабілі столькі грукату, што заглушылі крыкі птушак у небе і кпіны Пажыральнікаў Смерці. Пераможнае шэсце рухалася наперад, і праз нейкі час Гары скрозь закрытыя павекі адчуў, што цемра рассейваецца, значыць, дрэвы пачалі радзець.
- Пракляцце!
Нечаканы ўскрык Хагрыда прымусіў Гары расплюшчыць вочы.
- Шчаслівыя зараз, вы, што не змагаліся, вы, баязлівая куча папрокаў? Вы задаволеныя, што Гары Потар п-памёр?....
Хагрыд не мог працягваць, і зноў пачаў раўці. Гары было цікава, колькі кентаўраў бачылі іх шэсце, але ён не адважваўся расплюшчыць вочы, каб глянуць. Некаторыя Пажыральнікі Смерці кпілі з кентаўраў, пакінуўшы іх ззаду. Крыху пазней Гары зразумеў, адчуўшы як пасвяжэла паветра, што яны дасягнулі ўзлеску.
- Стоп.
Гары падумаў, што Хагрыд быў вымушаны паслухаць каманду Валан дэ морта, таму што  крыху пахіліўся. У гэты час холад усталяваўся на месцы, дзе яны стаялі, Гары чуў непрыемныя подыхі дзяментараў, якія вартавалі астатнія дрэвы. Зараз яны не крануць яго. Факт таго, што ён выжыў, палымнеў у ім, талісман супраць іх,  хаця бацькаў алень ў ягоным сэрцы ахоўваў яго.  Нехта прайшоў побач, і Гары ведаў, што гэта сам Валан дэ морт, бо той загаварыў праз момант. Яго голас быў магічна зроблены больш гучным так, што разносіўся над зямлёй, урэзваючыся ў вушы Гары.
- Гары Потар мёртвы. Ён быў забіты, калі ўцякаў, ратуючы сябе, у той час, як вы аддавалі свае жыцці за яго. Мы прынеслі вам яго цела, як доказ таго, што вашага героя больш няма.
Бітва выйграна. Вы згубілі палову байцоў. Маіх Пажыральнікаў Смерці больш за вас, і з Хлопчыкам-Які-Выжыў усё скончана. Больше не павінна быць вайны. Кожны, хто працягне супраціўляцца – мужчына, жанчына ці дзіця – будзе жорстка забіты, як і кожны член яго сям’і. А зараз выходзьце з замка, станавіцеся на калені перада мной, і вы будзеце памілаваны. Вашыя бацькі і дзеці, вашыя браты і сёстры будуць жыць  і будуць прабачаны, вы далучыцеся да мяне, і новы свет мы пабудуем разам.
На палях і ў замку стаяла цішыня. Валан дэ морт быў настолькі блізка ад Гары, што той не асмельваўся зноў расплюшчыць вочы.
- Хадзем, - сказаў Валан дэ морт, і Гары пачуў, як ён рухаецца наперад, а Хагрыд вымушаны ісці ўслед за ім. Гары крышачку расплюшчыў вочы і ўбачыў, як Валан дэ морт крочыць перад ім і нясе на плячах агромністую змяю Нагайну, свабодную цяпер ад чароўнай клеткі. Але ў Гары не было магчымасці выхапіць палачку, схаваную пад мантыяй, каб не быць заўважаным Пажыральнікамі Смерці, якія рухаліся з другога боку ад іх скрозь цемру, якая паціху рассейвалася…
- Гары… - усхліпваў Хагрыд, - Ох, Гары… Гары…
Гары шчыльна заплюшчыў вочы зноў. Ён ведаў, што яны набліжаліся да замку і  напружваў свае вушы, каб распазнаць зверху, на якой адлегласці ад яго чуюцца ўзрадаваныя галасы Пажыральнікаў Смерці і іх крокі.
- Стоп.
Пажыральнікі Смерці спыніліся. Гары чуў, як яны расцягваюцца ў рад тварам да адчыненых дзвярэй школы. Ён мог бачыць, нягледзячы на прыкрытыя вочы,  чырванаваты водблеск, які азначаў свет, які струменіўся з прыхожага пакоя. Ён чакаў. Праз момант людзі, дзеля якіх ён спрабаваў загінуць, убачаць, як ён ляжыць відавочна мёртвы ў руках Хагрыда.
- Не!!!
Крык здаваўся яшчэ больш жудасным таму, што ён ніколі не чакаў і не ўяўляў, што прафесар Мак Гонагал можа так галасіць. Ён пачуў, як побач засмяялася іншая жанчына, гэта Белатрыса радавалася роспачы МакГонагал. Ён зноў на секунду кінуў вокам і ўбачыў адчынены дзвярны праём, напоўнены людзямі, у той час як ацалелыя ў бітве выходзілі на пярэднія прыступкі, каб з’явіцца перад пераможцамі і самім пабачыць праўду пра смерць Гары Потара. Гары ўбачыў, што Валан дэ морт стаіць крыху перад ім, пагладжваючы галаву Нагайны аднім белым пальцам. Ён зноў закрыў вочы.
- Не!
- Не!
- Гары! Гары!!!
Галасы Рона, Герміёны і Джынні гучалі яшчэ страшней за голас МагГонагал. Гары нічога не хацеў больш, чым адгукнуцца, але пакуль усё яшчэ прымушаў сябе ляжаць ціха. Іх крыкі падзейнічалі як штуршок для натоўпа ацалелых каб пачаць крычаць і галасіць пад насмешкамі Пажыральнікаў Смерці, пакуль…
- Цішыня!!!– закрычаў Валан дэ морт.
Пачуўся ўдар і выбух асляпляльнага святла, усталявалася маўчанне.
- Усё скончана! Кінь яго тут, Хагрыд, каля маіх ног, дзе ён і павінен быць!
Гары апынуўся на траве.
- Бачыце? – казаў Валан дэ морт, і Гары адчуў, што той крочыць уперад і назад якраз каля месца, дзе ён ляжыць. – Гары Потар мёртвы! Зараз вы разумееце гэта, падманутыя? Ён быў пустым месцам, заўсёды, але спадзяваўся, што іншыя будуць ахвяраваць сабой дзеля яго!
- Ён перамог цябе! – ускрыкнуў Рон, і закляцце перастала працаваць, а абаронцы Хогвартса зноў крычалі і галасілі каля секунды, пакуль больш моцны ўдар яшчэ раз не загасіў  іх галасы.
- Ён быў забіты, калі спрабаваў незаўважна ўцячы з межаў замка, - працягваў Валан дэ морт, і ў яго голасе чулася мана. – Забіты, калі спрабаваў выратаваць сябе…
Але тут Валан дэ морт перапыніўся. Гарры пачуў валтузню і крык, потым яшчэ адзін удар, выбух святла і мыканне ад болю, ён крышачку расплюшчыў вочы. Нехта вырваўся з натоўпу і кінуўся на Валан дэ морта. Гарры ўбачыў, як фігура звалілася на зямлю. Абяззброіўшы , Валан дэ морт кінуў палачку таго, хто нападаў, убок і зарагатаў.
- І хто гэта? – сваім ціхім змяіным голасам прасычэў ён. – Хто добраахвотна выклікаўся прадэманстраваць, што здараецца з тымі, хто працягвае біцца, калі бітва прайграна.
Белатрыса задаволена засмяялася.
- Гэта Нэвіл Даўгапупс, мой лорд! Хлопчык, які прынёс Кэраўсам столькі клопату. Сын аўрораў, памятаеце?
- А, так, памятаю,  - прамовіў Валан дэ морт, гледзячы ўніз на Нэвіла, які намагаўся назад на ногі, бяззбройны і безабаронны, стоячы на нічыёй зяміл паміж выжыўшымі і Пажыральнікамі Смерці. – Але ж ты чыстакроўны, ці не так, мой адважны хлопчык? – спытаў Валан дэ морт Нэвіла, які стаяў перад ім, сціснуўшы пустыя рукі ў кулакі.
- І што калі так? – гучна запытаў Нэвіл.
- Ты выяўляеш моцны дух і адвагу, і ты паходзіш з высокага роду. Ты станеш вельмі вартасным Пажыральнікам Смерці. Нам патрэбна твая натура, Нэвіл Даўгапупс.
- Я далучуся да вас, калі ўсё пекла замерзне, - адказаў Нэвіл. – Армія Дамблдора! – закрычаў ён, і ў адказ пачуўся вокліч падтрымкі з натоўпу, які Закляцце Маўчання Валан дэ морта, здавалася, не магло ўтрымаць.
- Вельмі добра, - вымавіў Валан дэ морт аксаміцістым голасам, але гэты голас паказаўся гары значна больш небяспесным, чым наймацнейшы заклён. – Калі ты зрабіў свой выбар, Даўгапупс , мы прыступаем да вызначанага плану. Надзьнь-ка гэта на галаву, - ціха дадаў ён.
Праз прыадчыненыя вочы Гары ўбачыў, як валан дэ морт узмахнуў палачкай, і праз секунду ў адно з адчыненых вокнаў замка выляцела нешта, падобнае на выродлівую птушку і прызямлілася на далонь Цёмнага Лорда. Ён патрос гэты пакрыты цвіллю прадмет і расправіў яго. Гэта аказаўся Капялюш-Сартыроўшчык.
- Ён больш не спатрэбіцца Хогвартсуу. Няма каго будзе сартаваць, - сказаў Валан дэ морт. – Больш не будзе Факультэтаў. Усе будуць насіць эмблему і колеры майго непараўнальнага высакароднага продка Салазара слізэрына. Падабаецца такая перспектыва, Нэвіл?
Ён накіраваў палачку на капялюш. Той слізгануў у паветры і апусціўся на галаву Нэвіла так нізка, што закрыў яму вочы. У натоўпе назіральных з степенек людзей прычуўся шум, Пажыральнікі Смерці паднялі сваі палачкі і ўзялі групу абаронцаў Хогвартса пад прыцэл.
- А зараз Нэвіл стане яркай дэманстрацыяй таго, што здарыцца з тымі, хто будзе працягваць супраціўляцца, - сказаў Валаг дэ морт, і зрабіўшы палачкай ледзь улоўны рух, прымусіў яе загарэцца прама на галаве Нэвіла.
Заход ускалыхнузся крыкамі. Нэвіл быў ахоплены полымем, нібы прыкаваны да аднаго месца, няздольны паварушыцца. Гары не мог гэтага выносіць. Ён павінен нешта зрабіць… І тут адбылося нешта, чаго ён не чакаў.
Прычуўся шум з далёкай часткі ўгоддзяў Хогвартса, быццам соні людзей з крыкамі набліжаліся да замка, выкрыкваючы баявыя заклікі. І ў гэты момант з-за кута замка паказаўся Гроп, равучы адзінае слова: “ХАГГЕР!”. Яго роў падхапілі волаты Валан дэ морта. Яны ірванулі насустрач Гропу, быццам недарэяныя сланы. Зямля пад іх ступнямі задрыжала. Затым прычуўся гук капытоў і спеў цецівы лукаў, і некалькі стрэл усадзіліся ў Пажыральнікаў Смерці. Яны закрычалі і забегалі, іх стройныя шэрагі скамячыліся. Скарыстаўшыся мітуснёй, Гары выцягнуў свой Плашч-Нябачнік, і накінуў яго на сябе. Ускочыўшы на ногі, ён пабег да Нэвілу.
Адным імклівым рухам ён вызваліў сябра ад заклёна, які звязваў яго цела, затым з галавы Нэвіла зляцеў падпалены капялюш, і ў яе глыбіні Гары ўбачыў нешта серабрыстае, з бліскучымі ізумрудамі чапяльніком…
У шуме, які стваралі волаты, тупатам капытоў кентаўраў і крыкамі Пажыральнікаў Смерці, ніхто не пачуў удару мяча, калі Нэвіл адным узмахам адсёк галаву змяі. Галава Нагіні узляцела высока ў паветра, бліснуўшы у струіўшымся з хола святле і звалілася на зямлю. З вуснаў Валан дэ морта вырваўся лямант гневу, але ніхто гэтага не заўважыў, як не заўважылі цела змяі, якое бязжыццёва ляжала зараз каля яго ног.
Схаваўшыся пад Плашчом-Нябачнікам, Гары ўзвёў заклён Шчыта паміж Нэвілам і
Цёмным Лордам, перш чым апошні паспеў наукаваць на яго статак ваяўнічых волатаў.
Раптам над полем бітвы пачуўся магутны голас Хагрыда:
- Гары! – крычаў ён. – Гары! Дзе Гары?
Але ніхто не звяртаў на яго ўвагі ў гэтым царстве хаосу. Кентаўры ўсхадзіліся і раскідвалі ў розныя бакі Пажыральнікаў Смерці, велізарныя ступні волатаў скалыналі зямлю, і ў дадатак да ўсяго, усё бліжэй і бліжэй чуліся гукі, падомныя на грымоты, якія нарасталі з кожнай хвілінай, крыніцу якіх Гары ніяк не мог вызначыць. І раптам ён убачыў велізарных крылатых істот, якія парылі над галовамі волатаў Валан дэ морта. Фестралы і гіппагрыф Клювакрыл падлталі да волатаў і выдрапвалі кіпцюрам ім вочы, у той час як Гроп біў і калечыў чараўнікоў, якія пападаліся яму пад руку. Абаронцы Хогвартса і Пажыральнікі Смерці адступіліся ў замак, каб знайсці там укрыццё. Схаваны пад Плашчом-Нябачнікам Гары выкрыкваў заклёны, абрушваючы іх направа і налева ў Пажыральнікаў Смерці. Тыя ўносіліяяшчэ боьлшую сумятню ў натоўпе, таму што не разумелі, хто іх атакуе. Неўзабаве Гары таксама ўварваўся ў хол Хогвартса. Ён шукаў вачамі Валан дэ морта і неўзабаве ўбачыў яго на іншым баку памяшкання. Той выкрыкваў заклёны і адыходзіў у Вялікую залу, адначасова выкрыкваючы распараджэнні сваім прыхільнікам. Гары ўсталяваў яшчэ некалькі заклёнаў Шчыта, каб абараніць сваіх сяброў. Шэймус Фінніган і Ханна Эббот прабеглі міма яго ў Вялікую залу, каб далучыцца ўжо да распачатага там бою.
Гары бачыў, як усё больш і больш людзей узбегалі па лесвіцам цэнтральнага ўваходу замка накіраваліся ўнітр. Сярод іх ён заўважыў Чарлі Уізлі, які абганяў Гарацыя Слізнарта, які ўся яшчэ быў апрануты ў зялёную піжаму. Падобна, яны вернуліся, прывядучы з сабой сем’і і сяброў вучняў Хогвартса, а так жа жыхароў Хогсміда. Кентаўры Бэйн, Ронан і Магорыян уварваліся ў хол, напоўніўшы яго гукам тупату уапытоў. За спіной Гары прычуўся страшны трэск. Дзверы, якія вядуць на кухню былі сорваны з вочкаў, і ў гэты дзвярны праём накіраваўся натоўп хатніх эльфаў Хогвартса, якія крычалі і размахвалі кухоннымі і мяснымі нажамі. Ва главе іх бег Крычар з медальёнам Рэгулуса Блэка, які біў яго па грудзі пры кожным кроку, лямантуючы сваім жаб’ім голасам:
- Змагайцеся! Змагайцесся за майго гаспадара, абаронца хатніх эльфаў! Змагайцеся супраць Цёмнага Лорда ў імя адважнага Рэгулуса! Змагайцеся! 
Эльфы хадзілі паміж ног Пажыральнікаў Смерці, наносячы ўдары нажамі па іх лодыжкам і каленам з неверагоднай злосцю на тварах. І Гары бачыў, як некаторыя з Пажыральнікаў Смерці згіналіся пад цяжарам насеўшых на іх супернікаў, выцягвалі з ран стрэлы і падалі ад заклёнаў, якія насцігалі іх. Некаторыя з іх распачалі спробу ўцячы, але з’яўляліся ўсё новыя і новыя апалчэнцы, якія не давалі ім гэта зрабіць.
Але гэта быў яшчэ не канец. Гары прабраўся скрозь ваяўнічы натоўп у Вялікую Залу.
Валан дэ морт быў у цэнтры бітвы, адкідваючы направа і налева ўсіх, каго не патрапячы. Пастаянна хтосьці аказваўся паміж Гары і Цёмным Лордам, мяшаючы тым самым яму вырабіць вырашальны ўдар, таму ён, усё яшчэ нябачны, стаў прасоўвацца бліжй да яго. Вялікая Зала ўсё яшчэ працягвала напаўняцца людзьмі. Гары ўбачыў Якслі, якога збілі з ног Джордж і Лі Джордан. Долахаў з крыкам упаў ад рук Флітвіка. Хагрыд стукнуў Волдэна Макнэйра, і той, праляцеўшы праз усю залу, урэзаўся ў процівалеглуб сцяну і затым без прытомнасці паваліўся на падлогу. Рон і Нэвіл зладзіліся з Фенрырам Грэйбэкам, Аберворт паразіў заклёнам Замарожвання Руквуда. Артур і Персі атакавалі Цікнесса, а Люціўс і Нарцыса Малфой беглі скрозь натоўп, нават не спрабуючы ваяваць, толькі выкрыкваючы імя свайго сына.
Валан дэ морт у гэты час адбіваўся ад МакГонагалл, Слізнарта і Кінгслі, на яго твару застыгла халодная нянавісць, пакуль яны рабілі беспаспяховыя спробы яго знішчыць.
Белатрыса таксама ўсё яшчэ працягвала ваяваць у пяцідзесяці кроках ад Валан дэ морта. Як і яе гаспадар, яна адбівалася адразу ад трох супернікаў: Герміёны, Джыні і Луны. Усе трое вельмі стараліся, але Белатрыса ўмела адбівалася ад іх нападаў. І тут Гары заўважыў, як Смяротны Заклён пранёсся у цалі ад галавы Джыні… Ён вырашыў спачатку дапамагчы сябрам зладзіцца з Белатрысай, а толькі потым ісці да валан дэ морта, але перш, чым ён паспеў зрабіць некалькі крокаў у яе кірунку, хтосьці адапхнуў яго ў бок.
- НЕ СМЕЙ ЧАПАЦЬ МАЮ ДАЧКУ, СЦЕРВА!
Місіс Уізлі імчалася на дапамогу да Джыні, скідаючы на хаду мантыю, каб вызваліць рукі. Белатрыса разгарнулася і разрагаталася, убачыўшы свайго новага суперніка.
- ПРОЧ З ДАРОГІ! – крыкнула місіс Уізлі тром дзяўчынам і сустрэлася тварам да твара з Белатрысай. Гары з жахам і захапленнем назіраў, як майстэрска місіс Уізлі варочала палачкай. Усмешка хутка сышла з твару Белатрысы Лестранж, іі з яе горла вырвалася гырканне. Выбліскі святла выляталі з абедзвюх палачак, і неўзабаве пол пад чараўніцамі ўздыбіўся і парэпаўся. Абедзве жанчыны ваявалі да смерці.
- Не! – пракрычала місіс Уізлі, калі некалькі студэнтаў паспяшаліся ёй на дапамогу. – Адыдзіце! Адыдзіце! Яна мая!
Сотні чалавек зараз адступілі да сцен залы і назіралі за двума смяротнымі паядынкамі паміж Валан дэ мортам і яго супернікамі і паміж Белатрысай і Моллі. Гары працягваў заствацца нябачным, раздзіраючыся паміж жаданнем атакаваць  або абараніць, і ў той жа час баяўся, ўто пры гэтым можа папакутаваць зто-небудзь нявінны.
- Што здарыцца з тваімі дзеткамі, калі я цябе заб’ю? – з’едліва сказала Белатрыса, гледзячы на Моллі вар’яцкімі вачамі, умела адскокваючы ад накіраваных на яе заклёнаў. – Што з імі будзе, калі матуля алправіцца туды жа, куды ўжо адправіўся Фрэдзі?
- Ты-Больш-Ніколі-Не-Дакранешся-Да-Нашых-Дзяцей! – адчаканіла ў адказ місіс Уізлі.
Белатрыса разрагаталася тым жа невясёлым смехам, якім засмяяўся яе брат Сіріўс перад тым, як знік у Арцы, і тут Гары нечакана зразумеў, што адбылося імгненнем раней да гэтага: заклён Моллі праляцеў пад рукой Белатрысы і ўразіў яе прама ў грудзі. Усмешка застыгла на твару ведзьмы, яна здзіўлена вытарашчыла вочы. Здавалася, на нейкую дзель імгнення яна зразумела, што толькі што здарылася, затым звалілася на падлогу. Па натоўпу поруч сцен пракаціўся шум, Валан дэ Морт закрычаў.
Далей дзеяннні разгортваліся для Гары, як у запаволенай здымцы: Валан дэ морт, раз’юшаны стратай свайго самага вернага паплечніка з такой сілай запусціў заклёнам у МакГонагалл, Кінгслі і Слізнарта, што тыя адляцелі назад, круцячыся і куляючыся ў паветры. Затым Цёмны Лорд звярнуўся да Моллі Уізлі і накіраваў на яе сваю палачку.
- Праэга! – што было сіл закрычаў Гары, і пасярод залы ўсталяваўся нябачны шчыт, які закрываў місіс Уізлі ад заклёнаў Валан дэ морта. Той стаў аглядацца па баках, каб зразумець, хто асмеліўся заступіць яму дарогу. Гары зняў Плашч-Нябачнік.
– Я не жадаю, каб мне хто-небудзь дапамагаў, - гучна сказаў Гары. Наступіла цішыня і яго голас гучаў падобна горану. – Усё павінна пдбывацца менавіта так. Я павінен гэта зрабіць сам.
Валан дэ морт сыкнуў:
- На самай справе ён лічыці зусім па-іншаму. Кім, як шчытом, ты збіраешся скарыстацца сёння, Потар?
- Нікім, - спакойна адказаў Гары. – Усе Хоркурксы знішчаны. Зараз толькі я і ты. Ні адзін не можа жыць, пакуль жывы  іншы, і сёння адзін з нас растанецца з жыццём…
- Адзін з нас? – усміхнуўся валан дэ морт. Усё яго цела напружалася, крывавага колера вочы, не маргаючы, глядзелі на Гары. У гэты момант ён нагадваў змяю, гатовую да смяротнага кідку. – Ты, мусіць, лічыш што гэта будзеш менавіта ты, хлапчук. Які выпадкова застаўся жывы, і якім потым маніпуляваў Дамблдор?
- Выпадкова? Ты думаеш, што смерць маці ў імя майго жыцця было выпадковасцю? – спытаў Гары. Яны хадзілі па крузе, утаропіўшыся сябар у сябра поглядамі, і для Гары ў дадзены момат не існавала нічога, акрамя вачэй Валан дэ морта. – Або выпадковасцю было тое, што я вырашыў змагацца на тых могілках? Або я выпадкова не абараняў сябе сёння і застаўся пасля гэтага жывы, каб зноў біцца з табой?
- Усё гэта выпадковые супадзенні! – закрычаў Валан дэ морт, але не напаў на Гары. Натоўп. Які атачаў іх, быў нібы падвержаныя заклёнам замарожвае. Усе некалькі сотняў чалавек у зале стаялі нерухома і, здавалася, нават не дыхалі. – Выпадак і шчаслівы збег абставін, не больш, а таксама вялікая колькасць людзей, за спінамі якіх ты хаваўся, дазваляючы ім памерці замест цябе!
- Сёння ты больш нікога не заб’еш! – сказаў Гары. Яны працягвалі апісваць круг у цэнтры залы, працягваючы гэты двубой вачамі, зялёныя супраць чырвоных. – Ты проста не зможаш забіць каго-небудзь зноў. Ты не разумееш? Я быў гатоў сёння памерці за ўсіх гэтых людзей…
- Але ты не памёр!
- Я жадаў,але гэтага не адбылося. Я паўтарыў тое, што калісьці зрабіла мая іаці. Я абараніў іх ад цябе. Няўжо ты не заўважыў, што ні адзін з тваіх заклёнаў не вырабіў ім вялікай шкды? Ты не можаш прычыніць ім боль? Ты нават не зможаш ні да каго з іх дакрануцца. Ты не вучышся на ўласных памылках, Рэддл, ці не так?
- Ды як ты смееш…
-0 Смею! – адказаў Гары. – Я ведаю то, пра што ты не маеш паняцця, Том Рэддл. Я ведаю шмат вельмі важных рэчаў, аб якіх ты нават не здагадваешся. Жадаеш пачуць хоць бы некаторыя з іх, перш чым ты здзейсніш яшчэ адну вялікую памылку?
Валан дэ морт маўчаў, але працягваў свой рух па крузе, і Гары ведаў, што на нейкі час заінтрыгаваў яго слабой магчымасцю таго, што Гары на самай справе ведае нейкую важную тайну…
- Няўжо зноў Каханне? – вымавіў Цёмны Лорд, і яго падобны на змяіную пысу твар скрывіла ўсмешка. – Каханыя “лёкі ад усіх хвароб” Дамблдора, якія па яго сцвярджэнню, могуць перамагчы смерць. Аднак гэтае хваленае каханне не выратавала яго, калі ён зваліўяс з вежы расплыўся па зямлі, нібы старая васковая постаць. Каханне, якре не змагло спыніць мяне, калі я расціснуў тваю бруднакроўную матушку, як прусака, Потар. А зараз наўрад ці хтосбці кахае цябе настоль, каб спыніць мой заклён, накіраваны на цябе. Так што зможа зберагчы цябе ад смерці, калі я зраблю вырашальны ўдар?
- Толькі адно, - сказаў Гары, працягваючы глядзець Валан дэ морту ў вочы, і нічога цяпер не стрымлівала Цёмнага Лорда, акрамя як жадання пазнаць апошнюю тайну.
- Калі гэта не каханне, - сказаў Валан дэ морт.  – Тады гэта павінна быць магія, якой я не валодую, або жа зброя, значна больш магутная, чам мая.
- Думаю, што ў мяне ёсцб і то і іншае, - адказаў Гары, і ён убачыў кзрушэнне на змяяпадобным твару, з якім, аднак Валан дэ морт хутка з ім зладзіўся і разгаргатаўся. Яго смех, невясёлы і вар’яцкі, яшчэ больш палохалы, чым крыкі, рэхам разнасіўся пад зборамі залы.
-  Ты думаеш, што валодаеш сакрэтамі магіі, яккія мне невядомыя? – выклікнуў ён. – мне, Лорду Валан дэ морту, які ведае такую магію, аб якой Дамблдор нават не падумваў?
- О, ён-та як раз падумваў, - адказаў Гары. – І ён ведаў значна больш, чым ты, ведаў досыць для таго, каб не пайсці па тваім шляху і зрабіць тое, што зрабіў ты…
- Значыць, ён быў вельмі слабы! – закрычаў Валан дэ морт. – Занадта слабы для таго, каб вырашацца на такое, і ўзяць то, што хутка па праве будзе прыналежаць мне!
- Не, ён быў разумней цябе, - запярэчыў Гары. – Ён быў значна лепш цябе як чараўнік, і як чалавек.
- Я вырак Дамблдора на смерць!
- Ты думаў, што гэта так, - сказаў Гары. – Але ты памыляўся.
Упершыню з пачатку іх дыялогу натоўп страпянуўся, і сотні чалавек, якія стаялі па перыметру залы, здавалася, адначасова ўздыхнулі ад здзіўлення.
- Дамблдор мёртвы! – закрычаў Валан дэ морт гэтак жа моцна, як тады, на падыходзе да замка. – Я сам бачыў яго цела, якое раскладаецца ў белай грабніцы на тэрыторві школы, Потар, і ён не зможа ўваскрэсіцца!
  - Так, Дамблдор мёртвы, - холадна пагадзіўся Гары. – Але ён памёр не па тваёй волі. Ён абраў свой уласны спосаб памерці. Ён абраў свой шлях за некалькі месяцай да смерці. І чалавекам, які дапамог яму ўсё арганізаваць, стаў той, каго ты заўсёды лічыў сваім верным слугой.
- Што за дзічачыя казкі? – усміхнуўся Валан дэ морт, працягваючы глядзець сваімі чырвонымі вачамі ў вочы Гары.
- Северус Снэгг ніколі не быў на тваім баку, - сказаў Гары. – Ён стаў на бок Дамблдора з тых самых пор, як ты пачаў паляванне на маю маці. І ты ніколі аб гэтым не здагадваўся, таму што не ў сілах зразумець такія рэчы. Ты ніколі не бачыў Патронус Снэгга, ці  не так, Рэддл?
Валан лэ морт не адказаў. Яны працягвалі хадзіць па крузе, нібы ваўкі, гатовыя ўчапіцца адзін аднаму ў глоткі.
- Патронусам Снэгга была лань, - сказаў Гары. – Як і ў маёй маці, таму што ён кахаў яе амаль усё сваё жыццё, з тых часоў, калі яны былі яшчэ дзецьмі. Ты напэўна здагадваўся аб гэтым, - дадаў ён, калі ўбачыў, як пачалі уздымацца ноздры Валан дэ морта. – Ён прасіў цябе пашкадаваць яе жыццё, ці не так?
- Ён жадаў яе, вось і ўсё, - усміхнуўсяы Валан дэ морт. – Але калі яна памерла, ён пагадзіўся з тым, што існуюць іншыя жанчыны, не бруднакроўкі, якія больш годныя яго…
- Не дзіўна, што ён казаў гэта табе, - сказаў Гары. – Але Снэгг стаў шпіёнам Дамблдора адразу, як толькі ты пачаў яе пераследваць, і з тых часоў ваяваў супраць цябе! Дамблдор ужо паміраў, калі Снэгг вымавў заклён!
- Гэта не мае значэння! – крыкнуў Валан дэ морт, які вельмі ўважліва ўслухоўваўся ў кожнае слова, сказанае Гары, але зараз дазволіў сабе засмяяцца. – Зараз цалкам усё роўна, на чыім боку быў Снэгг, або якія перашкоды ён спрычыняў на маім шляху! Я знішчыў яго гэтак жа, як калісці знішчыў тваю маці, якую, па тваіх словах Снэгг вар’яцка кахаў! Не, Потар, усё, што я зрабіў, мае сэнс, толькі іы занадта далёкі ад яго разумення! Дамлдор з усіх сіл імкнуўся, каб Старэйшая Палачка не патрапіла ў мае рукі,  таму ён вырашыў, што праўдзівым яе ўладальнікам стане Снэгг! Але я здагадаўся аб гэтым раней цябе, маляня, - я завалодаў палачкай перш, чым яна патрапіла ў тваі рукі! Я дабраўся да ісціны раней цябе! Северус Снэгг загінуў ад маёй рукі тры гадзіны назад, і цяпер я сапраўдны ўладальнік Старэйшай Палачкі, або, як яе яшчэ завуць, Смяротнай палачкі, Палачкі Лёса! Апошні план Дамблдора не атрымаўся, Гары Потар!
- Так, сапраўды, - сказаў Гары. – Пэўна, ты маеш рацыю. Але перш, чым ты вырашыш забіць мяне, я параіў бы табе падумаць аб тым, што ты зрабіў… Падумай і паспрабуй хоць трохі раскаяцца, Рэддл…
- Што гэта ты такое кажаш?
Нішто з раней вымаўленага Гары не зрабіла на Валан дэ морта такога ўражання. Калі раней ён усё успрымаў з усмешкай, то зараз яго вочы ператварыліся ў вузкія шчылінкі, а скура вакол іх збялела.
- Гэта твой апошні шанец, - адказаў Гары. – Гэта ўсё, што табе засталося… Я бачыў цябе з іншым святле… Калі бы ты быў  чалавекам… Так што паспрабуй раскаяцца…
- Ды як ты смееш… - зноў прагаварыў Валан дэ морт.
- Смею, - зноўў паўтарыў Гары, - таму што план Дамблдора не мае адносін да мяне, ён мае стаўленне да цябе, Рэддл.
- Рука Валан дэ морта, у якой ён трымаў Старэйшую палачку, затрэслася, Гары мацней сціснуў у пальцах палачку Драка. Ён ведаў, рашучы момант ужо хутка наступіць.
- Гэта палачка ў тваіх руках працуе няправільна, таму што ты забіў не таго чалавека. Северус Снэгг ніколі не быў яе праўдзівым уладальнікам. Ён не перамааў Дамблдора.
- Ён забіў… 
- Ты што, зусім мяне не слухаеш? Снэгг не парамагаў Дамблдора! Смерць Дамблдора была дамоўленасцю паміж ім і Снэггам! Дамблдор намерваўся памерці непераможаным, як апошні ўладальнік палачкі! Калі бы ўсё пайшло па плану, то ўлада памерла бы разам з ім, таму што ніхто бы ніхто не адабраў яе ў яго сілай!
- Але ў такім выпадку, Потар, Дамблдор сам аддаў мне яе! – саманадзейна ўсміхнуўся Валан дэ морт. – Я выкраў палачку з магілы яе апошняга ўладальніка! Я забраў яе супраць яго волі, так сшто улада палачкі перайшла да мяне!
- да цябе так і не дайшло, ці не так, Рэддл? Проста ўладанне палачкай не дае ттабе нічога! Ты можаш трымаць яе ў руках, карыстацца ёю, але ад гэтага яна не будзе тваёй. Ты чуў, што заўсёды казаў Аллівандэр: “Палачка выбірае чараўніка…”? Старэйшая Палачка абрала новага ўладальніка да таго, як Дамблдор памёр, таго, хто ніколі на яе нават не прэтэндаваў. Новы ўладальнік палачкі ўзяў яе з рук Дамблдора супраць яго волі, сам не разумеючы, што робіць, або нават не мяркуючы, што ў яго рукі патрапіла самая небяспечная палачка ў міры…
Валан дэ морт часта задыхаў, і Гары ведаў, што развязка ўжо набліжаецца. Ён адчуваў, як напруга ў палачцы, якая яму ў твар, узрастае з кожнай секунды.
- Сапраўдным ўладнікам палачкі быў Драка Малфой.
Узрушаны Валан дэ морт на імгненне збляднеў, але затым зноў узяў сябе ў рукі.
- Але якое гэта мае значэнне? – Мякка прагаварыў ён. Нават калі ты маеш рацыю, Потар, для цябе і для мяне зараз няма ніякай розніцы. У цябе ўжо ўсё роўна больш няма палачкі з пяром феніікса. Уся справа зараз упіраецца ва ўменне весі двубой… і пасля таго, як я заб’ю цябе, я вазьмуся за Драка Малфоя…
- Ты спазніўся, - адказаў Гары. – Ты выпусціў свой шанец. Я разабраўся з Драка першым, некалькі тыдняў назад. Я забраў  у яго яго палачку.
Гары тузануў палачку, зробленую з галінкі глогу, усе погляды ў зале зараз былі прыкаваныя да яе.
- Зараз усё зводзіцца да яе, ці не так? – прашаптаў Гары. – Палачка, якая зараз знаходзіцца ў тваёй руцэ, ведае, што яе апошні гаспадар быўз атакаваны з дапамогай Заклёна Раззбраення? Таму што калі гэта так…. То тады я з’яўляюся сапраўдным ўладальнікам Старэйшай Палачкі.
На зачараваным небасхіле Вялікай Залы раптам шуганула пунсовага світанкам, калі першы прамень узыходзячага сонца, вызірнуў з-за падваконніка аднаго з блізкіх вокнаў. Святло асвяціла іх твары, ператварыўшы твар Валан дэ морта ў адно суцэльнае яркая пляма. Гары пачуў, як высокі голас Валан дэ морта вымавіў заклён, і сам закрычаў у адказ:
- Авада Кэдаўра!
- Экспелліармус!
Раздаўся аглушальны выбух, падобны стрэлу з артылерыйскай прылады, і ў месцы, дзе сустрэліся заклёны рассыпаўся сноп залатых іскраў. Гары ўбачыў, як Старэйшая Палачка ўзляцела высока ўверх, цямнеючы на ыоне ўзыходу, выгнулася падобна шыі Нагіні і пачала апускацца да свайго гўладальніка, забіць якога не магла, які цяпер стаў паўнапраўным яе ўладальнікам. Гары, з уменнем лаўца, злавіў палачку вольнай рукой, у той час як Валан дэ морт ужо падаў на спіну, распластаўшы рукі і закаціўшы вочы. Том Рэддл скончыў свой  зямны шлях. Яго бязвольнае цела зморшчылася і паменшылася. Твар стаў знежывелым і безуважным. Валан дэ морт быў мёртвы, насцігнуты сваім уласным заклёнам, а Гары стаяў, трымаючы абедзьве палачкі ў сваіх руках і пільна ўзіраючыся ў рэшткі пераможанага ворага.
На нейкае імгненне ўсе вакол замерлі, узрушаныя толькі што ўбачаным, затым паветра напоўнілася радаснымі крыкамі, смехам і захопленым воклічамі. Яркае ранішняе сонца зараз пракралася ва ўсе вокны, і сотні людзей накіраваліся да яго. Першымі, хто апынуўся побпч, былі Рон і Герміёна, абдымаючы яго, нешта гучна і непераборліва крычучы так, што ледзь было не аглушылі яго. Тут жа падаспелі Джыні, Нэвіл і  Луна, затым усе Уізлі і Хагрыд, потым Кінгслі і МакГонагалл, Флітвік і Сцебель. Гары не мог зразумець ні слова з таго, што яму крычалі, не кажучы ўжо аб тым, чые рукі яго абдымалі, кудысьці цягнулі, спрабуючы абняць хоць нейкую частку яго, сотні людзей напіралі са ўсіх бакоў у надзеі дакрануцца да Хлопчыка, Які Выжыў, і падзякаваць за тое, што ўсё, нарэшце, скончылася…
Сонца няўхільна паднімалася над Хогвартсам, і неўзабаве Вялікая Зала напоўнілася жыццём і святлом. Гары быў нязменнай часткай усеагульнага струменя весялосці і жалобы, смутку і ўрачыстасці. Усе жадалі, каб ён быў тут, з імі, іх лідэр, іх знак і іх пуцяводная зорка, і тое, што ён смяротна стаміўся і патрабаваўся ў кампаніі толькі некалькі з іх, падобна, мала каго хвалявала. Ён павінен быў прамаўляць прамовы, паціскаць рукі, атрымліваць падзякі і слухаць навіны, якія ляцелі цяпер сюды са ўсіх куткоў краіны аб тым, што ўсе, хто знаходзіўся пад заклёнам Імперыўс, зараз ачуліся; што Пажыральнікі Смерці альбо выратаваліся ўцёкамі, альбо былі схоплены; што нявінна асуджаныя вязні Азкабана адпушчаны на волю і што Кінгслі Шэкболт назначаны часовым Міністрам Магіі.
Цела Валан дэ морта было перанесена ў памяшканне па-за замкам, далей ад цел Врэда, Тонкс. Люпіна, Коліна Крыві і пяцідзесяці іншых прыхільнікаў Гары, якія ваявалі і памерлі за яго. макГонагалл прыбрала таблічкі факультэтаў, і зараз вучні з розных факультэтаў сядзелі за сталамі ўпярэмежку. Усе: вучні і настаўнікі, бацькі і прывіды замка, кентаўры і хатнія эльфы, Фірэнц, які аднаўляўся пасля ранення, ляжаў у куце, Гроп прасунуўся ў выбітае акно, а людзі ў Зале кідалі ежу ў яго смяючыся рот. Канчаткова змучаны, выціснуты, як цытрына, Гары выявіў, што сядзіць побач з Луной.
- На тваім месцы, мне захацелася бы знайсці ціхае і спакойнае мястэчка, - сказала яна.
- Так, я бы не адмовіўся, - пагадзіўся ён.
- Я усіх адцягну, - прапанавала яна. – А ты скарыстайся Плашчом-Нябачнікам.
І перш, чым ён паспеў хоць нешта сказаць, яна закрычала:
- Ой, паглядзіце Блібберын Хумдынар! – і паказала пальцам у акно. Усе, хто пачуў яе вокліч, адвярнуліся, і ў гэты момант Гары накінуў на сябе Плашч і падняўся на ногі.
Зараз ён мог бесперашкодна мінуць праз Залу. Ён убачыў Джыні праз два стала ад сябе. Яна сядзела каля місіс Уізлі, апусціўшы галаву ёй на плячо. Ён пагаварыць з ёй пазней, слава богу, часу для гэтага будзе звышдастаткова – гадзіны, дні, а, мода, і галы. Яшчэ ён убачыў Нэвіла, які быў акружаны групай заўзятых прыхільнікаў. Меч Грыфінлора ляжаў на стале побач з яго талеркай. Мінуючы паміж шэрэг сталоў, у далёкім канцы залы ён заўважыў усю сям’ю Малфояў, якія, па ўсёй бачнасці, не маглі вырашыць, уці павінны яны зараз знаходзіцца тут або не., але ніхто ўсё роўна не звяртаў на іх увагі. Паўсюль, куды бы ён не кінуў погляд, ён бачыў уз’яднаныя сем’і, і, нарэшце, ён заўважыў дваіх чалавек, у кампаніі якіх зараз асабліва патрабаваўся.
- Гэта я, - прашаптаў ён, нагінаючыся паміж імі. – Хадзем са мной.
Яны усталі, і ўсе трое выйшлі з Вялікай Залы. Велізарная частка мармуровых лесвіц была разбурана, частка балюмтрады таксама знікла, а на некалькіх драбінчастых ступеньках валяліся камяніі былі бачныя плямы крыві.
Дзесбці ў далёкіх калідорах яны чулі голас Піўза, які спяваў пераможную песню ўласнага выканання.:
Мы гэта зрабілі, усіх іх пабілі,
Маленечкі Потар прымусіў іх здацца,
А Волдзі бяссільны ўвесь стаўся цвільны,
Дык будзем жа зараз усе забаўляцца!
- Так… Яго твор дае поўнае паданне аб маштабах і тагедыі якая адюылася, - прагаварыў Рон, адкрыўшы дзверы і прапускаючы наперад Гары і Герміёну.
Адчуванне шчасце абявязкова наступіць, падумаў Гары, але ў дадзены момант яно заглушалася неверагоднай стомленасцюі болем страты Фрэда, Люпіна і Тонкс, якая дастаўляла яму неверагодныя душэўныя пакуты. І ўс жа наймацнейшым пачуццём, якое перапалняла яго зараз, было велізарнае палягчэнне і амаль непераадольнае жаданне паспаць. Але спачатку ён павінен быў вытлумачыцца з Ронам і Герміёнай, з якімі ён правёў гэтулькі часу разам, і якія несумненна заслужылі праўду. Вельмі дасканала ён распавёў аб тым, што бачыў і Віры Памяці і што здаралася ў лесе. Яго сябры нават не паспелі выказаць сваё ўзрушэнне і здзіўленне ад пачутага, калі яны падышлі да таго месца, куды, з агульнай маўклівай згоды, ішлі падчас усёй гутаркі.
Гаргулля, якая ахоўвала ўваход у кабінет дфрэктара школы, была адсунута ў бок, трохі перакошанае і выглядала трохі ўзрушанай, відавочна ад выпіўкі. Гары нават задаўся пытанне, ці зможа яна ў такім стане адрозніваць паролі.
- Мы можам падняцца? – спытаў ён у гаргуллі.
- Праходзіце, - праенчыла статуя.
Яны пералезлі праз яе і па спіральнай лесвіцэ зрушыліся ўверх. Наверсе Гары адчыніў дзверы. Ён паспеў мімаходам заўважыць Вір Памяці на стале, там жа, дзе ён яго пакінуў, як раптам неверагодны шум прымусіў яго ўскрыкнуць і падумаць аб заклёнах, вяртанні Пажыральнікаў Смерці і ўваскрашэння Валан дэ морта… Але гэта былі ўсяго толькі ьбурныя авацыі. Са ўсіх сцен кабінета былыя дырэктары і дырэктрысы школы апладыавалі яму стоячы, махалі яму капялюшамі, у асобных выпадках – парыкамі, паціскалі адзін аднаму рукі праз рамы і танчылі у крэслах, якія сядзяць у якіх іх намалявалі, Дыпіс Дэрвент, не саромеючыся палакаў, Дэкстар Фортэскью ўзахіваў сваёй слыхавой трубкай, Фінеас Нігелус высокім тонкім галасклм выкрыкваў лозунгі: “Факультэт Слізэрына таксама уклаў сваё ўкладанне ў агульную перамогу! Не забывайце аб гэтым!”
Але гледзячы на ўсё гэта багацце каларытных твараў, толькі адна карціна прыкавала да сабе погляд Гары – самы вялікі партрэт у кабінеце, на якім мужчына стаяў прама за спінкай дырэктарскага крэсла. На ім былі ачкі з лінзамі ў выглядзе паўмесяца, з-пад якіх па шкоках цяклі слёзы, якія знікалі затым ў дозгай сівой барадзе. Ад яго зыходзіла столькі гонару і падзякі, што яны напоўнілі душу Гары такім жа бальзамам, як і песня фенікса.
Нарэшце, Гары падняў рукі, і партрэты паважна замоўклі, шчасліва ўсміхаючыся і абціраючы вочы, чакаючы, што ён ім скажа. Аднак, сваю прамову Гары адрасаваў выключна Дамблдору. Хай ён зараз валіўся з ног ад стомленасці, але ён павінен распачаць апошнюю спробу, спытаць у настаўніка апошні савет. Гары загаварыў, дбайна падбіраючы кожнае слова.
- Тое, што было схавана ў Снітчу… - сказаў ён. – Я пакінуў ў лесе і не збіраюся туды вяртацца, каб знайсці. Ці правільна я паступаю?
- Так, мой дарагі хлопчык, правільна, - адказаў Дамблдор. Яго таварышы на карцінах выглядалі заінтрыгаванымі і збятэжанымі. – Гэта вельмі мудрае і мужнае рашэнне, і менавіта такога я ад цябе і чакаў. Хто-небудзь яшчэ ведае. Дзе яно звалілася?
- Ніхто, - сказаў Гары, і Дамблдор здаволена кіўнуў.
- Я збіраюся пакінуць падарунак Ігнотуса ў сябе, - сказаў Гары, і на твару дырэктара адлюстравалася зіготкая ўсмешка.
- Вядома, Гары, ён твой навекі!
- Ну тады яяшчэ адно…
Гары падняў старэйшую палачку, Рон і Герміёна паглядзелі на яе з такой глыбокай павагай, якую ён не жадаў бы бачыць нават у сне.
- Яна мне не патрэбна, - сказаў Гары.
- Што?! – выклікнуў Рон. – Ты што звар’яцеў?
- Я ведаю, што яна валодае вялікай сілай, - стомлена сказаў Гары. – Але з маёй мне было значна лепш… Так што…
Ён парыўся ў мяшочку, які вісеў у яго на шыі, і дастаў адтуль дзве палоўкі палачкі, злучаных паміж сабой толькі пяром фенікса. Герміёна сказала яму, што палачку немагчыма паправіць, што пашкоджанні занадта сур’йёзныя. Калі  гэта не дапаможа, то тады ўжо нічога не дапаможа.
Ён паклаў зламаную палачку на стол і крануў яе канцом Старэйшай Палачкі, вымаўляючы “Рэпара!”
Калі зламаныя бакі злучыліся, і з яе канца пасыпаліся чырвоныя іскры, ён зразумеў, што ўсё атрымалася. Ён узяў у рукі любімую палачкуі адчуў цеплыню ў пальцах, нібы рука і палачка весела святкавалі сустрэчу пасля доўгага расстання.
- Я пакладу Старэйшую Палачку туды, - сказаў Гары Дамблдору, які глядзеў на яго з няўяўным каханнем і захапленнем. – Адкуль яе ўзялі. Яна можа заставацца там наколькі заўгодна доўга. Калі я памеру натуральнай смерцю, як Ігнотус, яе сіла знікне, так жа? Таму што ранейшы ўладальнік палачкі не быў пераможаны. І так яна скончыць сваё існаванне.
Дамблдор кіўнуў. Яны ўсміхнуліся адзін аднаму.
- Ты ўпэўнены? – спытаў Рон.
- Думая, Гары мае рацыю, - сказала Герміёна ціха.
- Гэта палачка прыносіць больш непрыемнасцей, чым карысці, - сказаў Гары. – І, калі сапраўды, - ён адвярнуўся ад партрэтаў, думаючы цяпер толькі аб утульнай пасцелі, якая чакала яго зараз у Вежы Грыфіндор ім аб тым, што было бы нядрэнна, калі бы Крычар прынёс туды сэндвіч, - у мяне было столькі праблем, што іх хопіць на ўсё астатняе жыццё…

0

2

Спасибо Esperantia

0


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Архив » Раздзел 36. Памылка ў плане.