Форум | belpotter.by

Объявление

Дорогие посетители! К сожалению, возможность оставлять комментарии и создавать темы на форуме отключена из-за изменений в законодательстве Республики Беларусь. Вы можете продолжить общение на нашей странице ВКонтакте - https://vk.com/belpotter

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Архив » Раздзел 1. Узыходжанне Цёмнага Лорда.


Раздзел 1. Узыходжанне Цёмнага Лорда.

Сообщений 1 страница 6 из 6

1

Раздзел 1. Узыходжанне Цёмнага Лорда.
http://book7.my1.ru/chapters/chapter01.gif
На вузкай сцяжынцы, асветленай месячным святлом, з'явіліся дзве  мужчынскія постаці. На імгненне яны застылі на месцах, накіраваўшы адзін на аднаго палачкі. Затым, пазнаўшы адзін аднаго, яны схавалі палачкі пад мантыі і хутка накіраваліся ў адно і тое ж месца.
—Навіны? – запытала больш вышэйшая постаць.
—Толькі найлепшыя, — адказаў Северус Снэйп.
З левага боку сцяжынку аздабляла  нізкая дзікарослая ажына, з правай — высокая, акуратна падстрыжаная жывая загарадзь. Пры хадзьбе доўгія мантыі мужчын раздзімаліся вакол іх лодыжак.
—Але, магчыма, я спазніўся,— сказаў Якслі. Галіны дрэў разрывалі святло месяца і гэта не дазваляла разгледзіць яго  грубыя рысы твару . – Гэта было цяжэй, чым я меркаваў. Але, спадзяюся, ён будзе ўлагоджаны. Ты ўпэўнены, што ўсё будзе добра?
Снэйп бязгучна кіўнуў.  Мужчыны звярнулі ў правы бок і выйшлі на шырокі гасцінец.  У далечыні была бачная вялікая каваная брама якая стала заганам для мужчын. Яны падыходзілі да брамы, і нават не думалі спыняцца.  Не спыняючыся не на крок, яны  узнялі угору левую руку, нібыта вітаючы кагосьці,  і прайшлі цераз  жалезную браму, нібы гэта быў дым, а не метал.
Гукі ад крокаў знікалі ў кустах цісавай загарадзі.  Нечакана з правага богу пачуўся шолах. Якслі зноўку дастаў палачку, узняў яе на галавой Северуса, але яго хваляванне  не апраўдалася:  крыніцай шолаху стаў бялюткі паўлін, які сядзеў на жывой загарадзі.
—Якая птушка такія і песні…  Люцыус… — Якслі усміхнуўся і схаваў палачку у кіші мантыі.
Вялізарны маёнтак узнік  з цемры у самым канцы дарогі, святло лілося  скрозь ніжнія вітражы з ромбападобным арнаментам. Дзесьці ў глыбіні цёмнага саду, за агароджай, плёскаў фантан. Пад нагамі захрумстаў жвір, калі Снэйп і Якслі  падышлі да дзвярэй, тыя расчыніліся,  хоць  да іх ніхто і пальцам не дакрануўся.
Калідор быў вялікім, цьмяным і багата ўпрыгожаным, з  дыванам, які пакрываў вялікую частку каменнага полу Бледныя твары, з партрэтаў, якія віселі на сценах, праводзілі Снэйпа і Якслі позіркамі, калі тыя праходзілі міма.. Мужчыны спыніліся ў вялікіх драўляных дзвярэй, які вялі ў наступны пакой, на імгненне затрымаліся, а затым Снэйп павярнуў бронзавую ручку.
У пакоі было ціха, багата людзей  сядзелі за доўгім сталом і чагосьці моўчкі  чакалі. Астатняя мэбля была абыякава прыдвінута да сценаў.. Святло зыходзіў ад полымя, з—пад мармуровай пліты каміна, над якім вісела люстра ў пазалочанай раме.
— Якслі, Снэйп, — раздаўся высокі голас з канца стала. — Вы амаль спазніліся.
Камін быў прама за спіной чалавека які зараз казаў, таму Снэйп і Якслі спачатку не маглі разглядзець нічога, акрамя яго сілуэту. Калі яны наблізіліся, перад імі паўстаў безвалосы твар, падобны на змяіны, з шчылінамі замест храпаў і шалёнымі чырвонымі вачамі з вертыкальнымі зрэнкамі. Ён быў такім бледным, што, падавалася, выпраменьваў жамчужнае ззянне.
— Северус, сюды, — сказаў Вальдэморт, паказваючы на месца справа ад сябе. — Якслі… побач з Долахавым.
Двое мужчын селі на свае месцы. Усе назіралі  за Снэйпам, Вальдэморт звярнуўся да яго першым.
    —Слухаю…
— Ордэн Фенікса плануе перавезці Гары Потэра з бяспечнага месца ў наступную суботу ўначы.
Цікавасць  людзей,  якія  сядзелі за сталом, ўзрасла. Некаторыя напружыліся, іншыя ўсхваляваліся, усе ўважліва глядзелі на Снэйпа і Вальдэморта.
—У суботу… уначы, — паўтарыў Вальдэморт. Ён так моцна ўпіўся ў Снэйпа сваімі чырвонымі вачамі, што некаторыя адвялі позірк убок, быццам баючыся згарэць ад лютасці яго позірку. Але Снэйп глядзеў на Цёмнага Лорда вельмі спакойна, і пасля некалькіх секунд твар Вальдэморта, на якім не было вуснаў, скрывіўся  ў нешта падобнае на ўсмешку.
—Добра. Вельмі добра. І гэтая інфармацыя ад…
— …крыніцы, якую мы абмяркоўвалі, — сказаў Снэйп.
— Мой Лорд.
Якслі нахіліўся наперад, каб паглядзець праз увесь стол на Вальдэморта і Снэйпа. Усё павярнуліся да яго.
—Мой Лорд. Я чуў нешта іншае.
Якслі пачакаў, але Вальдэморт маўчаў, таму ён працягнуў.
— Аўрор Доліш казаў, што Потэра нікуды не павязуць да трыццатага, пакуль хлапчуку не споўніцца семнаццаць.
Снэйп усміхаўся.
— Мая крыніца казала  мне, што згодна з планам  будуць пушчаныя хлуслівыя чуткі; пэўна, гэта яны і ёсць. Без сумнення, на Доліша наклалі Загавор Зблытвання. І не першы раз, ён ж такі ўражлівы.
— Упэўніваю цябе, мой Лорд, што Доліш выказаўся ўпэўнена, — сказаў Яксли.
— Калі яго Зблыталі, то, вядома, ён будзе ўпэўнены, — сказаў Снэйп. — Упэўніваю цябе, Якслі, што Аддзел Аўрораў больш не гуляе ніякай ролі ў ахове Гары Потэра. Ордэн упэўнены, што мы завалодалі Міністэрствам.
— Хоць аб адной рэчы Ордэн здагадаўся, гм? — сказаў чалавек, які сядзіць недалёка ад Якслі. Ён выдаў хрыплы смяшок, які рэхам пракаціўся па ўсім стале. Вальдэморт не смяяўся. Яго погляд быў накіраваны наверх, на цела, якое марудна вярцелася, і падавалася, што ён пагрузіўся ў роздумы.
—Мой Лорд, — працягнуў Якслі. — Доліш упэўнены, што ўвесь Аддзел Аўрораў збяруць, каб перавезці хлопчыка…
Вальдэморт падняў вялікую белую руку, і Якслі  імгненна замоўк, уважліва назіраючы за Вальдэмортам, які звярнуўся да Снэйпы.
— Дзе яны схаваюць хлапчука?
—У доме аднаго з удзельнікаў Ордэна, — сказаў Снэйп. — Калі верыць маёй крыніцы, на месца наклалі ўсю абарону, на якую здольныя Ордэн і Міністэрства. Я думаю, узяць яго там не атрымаецца, вядома, калі Міністэрства не здасца да наступнай суботы, што дазволіла бы нам вызначыць і нейтралізаваць некаторыя з загавораў.

— Ну, Якслі? — сказаў Вальдэморт на іншы канец стала. — Ці здасца Міністэрства да наступнай суботы?
Усё ізноў абвінуліся. Якслі выпрастаўся.
— Мой Лорд, на гэты конт у мяне ёсць добрыя навіны. Я, хоць і не без працы, паспяхова наклаў Заклён Імперыус на Піуса Цікнэса.
Людзі  якія сядзяць побач  з Якслі здзівіліся , яго сусед Долахаў, чалавек з доўгім скрыўленым тварам,па-сяброўску пастукаў  яго па спіне.
—Добры пачатак, — сказаў Вальдэморт. — Але Цікнэс гэта адзін чалавек. Скрымджэр павінен быць акружаны нашымі людзьмі, перш чым я пачну дзейнічаць. Адзін няўдалы замах на міністра — і ўсе нашы працы апынуцца марнымі.
— Так… мой Лорд , вы маеце рацыю … але вы не ведаеце, што кіраўнік дэпартамента Забеспячэння Магічнага Правапарадку, Цікнэс  мае кантакты не толькі з міністрам, але таксама і з кіраўнікамі ўсіх іншых аддзелаў Міністэрства. На мой погляд , калі пад нашым кантролем знаходзіцца гэтак важны службовец, будзе лёгка зрабіць падуладнымі і іншых, а разам яны змогуць зрынуць Скрымджэра.
— Пакуль  наш сябар Цікнэс не выяўлены да таго, як ён перацягне астатніх, — сказаў  Вальдэморт. — У любым выпадку, малаверагодна, што Міністэрства стане маім да наступнай суботы. Калі мы не можам чапаць хлапчука на яго новым месцы знаходжання, значыць, нам трэба зрабіць гэта падчас яго падарожжа.
— Тут у нас ёсць перавага, мой Лорд , — сказаў Якслі, які яўна намерваўся дабіцца ўхвалы. — Зараз на нашым боку некалькіх людзей з Аддзела Магічнага Транспарта. Калі Потэр трансгрэсуе або выкарыстае Лятучую Сетку, мы адразу жа пазнаем.
— Ён не зробіць не таго, не іншага, — сказаў Снэйп. — Ордэн сцеражэцца любога віду транспарта, які кіруе або рэгулюе Міністэрства,  яны не давяраюць нічаму і нікому, звязанаму з гэтай установай.
— Тым лепш, — сказаў Вальдэморт. — Ён павінен будзе перамяшчацца ў адкрытую. Безумоўна будзе лягчэй захапіць.
Вальдэморт ізноў паглядзеў на цела, якое марудна вярцелася, перад тым як працягнуў:
— Я падбаю аб хлапчуку сам. З Гары Потэрам было звязана занадта шмат памылак, і некаторыя з іх здзейсніў я. Гэты Потэр жыве хутчэй дзякуючы маім заганам, чым дзякуючы сваім поспехам.
Людзі з трапятаннем глядзелі на Вальдэморта, кожны з іх баяўся, што гэта была яго або яе памылка — што захавалася жыццё Гары Потэра. Але Вальдэморт размаўляў хутчэй сам з сабою, чым з кімсьці з іх, працягваючы назіраць за несвядомым целам над ім.
— Я быў няўважлівы, таму ўсе мае грандыёзныя планы з парахнелі ушчэнт. Але зараз я стаў мудрэй, я шмат чаго зразумеў з таго, што не разумеў раней. Я — той, хто павінен забіць Гары Потэра, і я абавязкова гэта зраблю.
Нібы ў адказ на яго слова раптам раздаўся працяглы немы лямант, напоўнены болем і пакутай. Многія  за сталом  здрыгануліся і спалохана апусцілі вочы, паколькі гук зыходзіў аднекуль знізу.

—Хвост, — сказаў Вальдэморт, не падвышаючы голас, усё яшчэ згублены ва ўласных думках, не зводзячы вока з цела, — хіба я не прасіў цябе ўціхамірыць нашага палоннага?
— Так, м—мой Лорд, — усхліпнуў маленькі чалавечак, які сядзеў у сярэдзіне стала, на першы погляд яго крэсла падавалася незанятым. Затым ён споўз  з крэсла і пакінуў пакой, пакідаючы за сабою таямнічае срэбнае ззянне.
— Як я казаў, — працягнуў Вальдэморт, гледзячы на напружаныя твары сваіх паслядоўнікаў, — я зараз шмат чаго зразумеў. Да прыкладу, зараз я ведаю, што перш, чым я адпраўлюся забіваць Потэра, мне спатрэбіцца чароўная палачка аднаго з вас.
На тварах навакольных яго людзей з'явіўся шок, нібы ён абвясціў, што збіраецца адняць у аднаго з іх руку.
— Няма жадаючых? — спытаў Вальдэморт. — Паглядзім… Люцыус, я больш не бачу сэнсу табе насіць палачку.
Люцыус Малфой падняў вочы. Ён моцна збялеў, у святле коміна яго твар аддаваў  жаўцізной і падаваўся  вылепленым з воску, вочы запалі і пацямнелі.
— Але спадар... – сказаў ён хрыплым голасам.
— Палачка, Люцыус. Я патрабую палачку.
— Я…
Малфой зірнуў на жонку, якая сядзела побач. Яна глядзела прама перад сабою, такая жа бледная, як і ён, яе доўгія светлыя валасы спадалі па спіне. Неўзаметку пад сталом яна злёгеньку кранула запясці мужа. Трохі супакоены гэтым дакрананнем, Малфой выняў з мантыі палачку і працягнуў Вальдэморту. Той паднёс яе бліжэй да сваіх чырвоных вачэй і ўважліва агледзеў.
— Што гэта?
— Вяз, Спадар, — прашаптаў Малфой.
— Стрыжань?
— Цмок… Сэрца цмока.
— Выдатна, — сказаў Вальдэморт. Ён дастаў сваю палачку і параўнаў даўжыню. Люцыус у надзеі на тое, што Вальдэморт аддасць яму сваю палачку наўзамен, мімавольна падаўся наперад. Вальдэморт заўважыў гэтае жаданне, ад чаго яго вока акругліліся.
— Аддаць табе маю палачку, Люцыус? Маю палачку?
Некаторыя захіхікалі.
— Я даў табе волю, Люцыус, хіба табе не досыць? Я заўважыў, што ты і твая сям'я гэтаму не вельмі радыя… Цябе нешта не задавальняе ў тым, што я ў тваім маёнтку, Люцыус?
— Нічога… нічога, мой Спадар!
— Бессаромная хлусня, Люцыус…
Падавалася, шыпенне працягвалася і пасля таго як рот перастаў рухацца. Адзін або два чараўніка ледзь не задрыжалі, калі шыпенне пагучнела; нешта цяжкае слізгала пад сталом. Вялізная змяя ўпаўзла ўверх па крэсле Вальдэморта і легла яму на плечы. Яна падавалася бясконцай, яе шыя была таўшчынёй з чалавечую нагу, яе вока з вертыкальнымі шчылінамі замест зрэнак глядзелі драпежным поглядам. Вальдэморт пагладжваў пачвару доўгімі пальцамі, працягваючы глядзець на Малфоя.

— Чаму жа Малфоі выглядаюць такімі няшчаснымі побач са сваімі паплечнікамі? Хіба маё вяртанне, маё ўзыходжанне да ўлады — гэта не то, чаго яны так моцна жадалі?
— Вядома, мой Лорд, — сказаў Люцыус Малфой. Яго рука прыкметна дрыжала, калі ён выціраў пот з верхняй губы. — Мы вельмі гэтага жадалі… вельмі.
— Спадар ведае, я гавару толькі праўду!
— Няма большага задавальнення… Нават улічваючы тую  радасную  падзею, якая, як я чуў, мела месца ў вашай сям'і на гэтым тыдні?
Яна глядзела на яго з адчыненым ротам.
— Я не ведаю, аб чым вы гаворыце, Спадар.
— Аб тваёй пляменніцы, Белатрыса. І вашай, Люцыус і Нарцыса. Яна толькі што выйшла замуж за пярэваратня Рэмуса Лубіна. Вы, пэўна, ганарыцеся.
За сталом раздаўся аглушальны рогат. Шматлікія нахіліліся наперад, каб абмяняцца шматзначнымі поглядамі, некаторыя стукалі кулакамі па стале. Змяя, якой не спадабалася, што яе патурбавалі, адчыніла рот і зласліва сыкнула, але Пажырацелі Смерці не чулі гэтага з—за сваёй весялосці над сарамлівасцю Белатрысы і Малфояў. Твар Белатрысы, нядаўна зіхацеў ад радасці, зараз стаў чырвонага колеру.
— Яна нам не пляменніца, Спадар, —ціха сказала яна. — Мы, я і Нарцыса, ніколі не бачылі нашай сястру з тых часоў, як яна выйшла замуж за Бруднакроўку. Гэтая нахабніца не мае ніякага дачынення да нас, як і стварэнні, з якімі яна мае стасункі.
— Што скажаш, Драко? — спытаў Вальдэморт. Нягледзячы на тое, што ён гаварыў ціха, голас яго нейкім выявай перакрываў гвалт і рогат, панаваўшыя ў пакоі. — Будзеш няньчыць ваўчанятак?
Шум узмацніўся. Драко Малфой у жаху глянуў на бацьку, але той сядзеў з апушчанай галавой і глядзеў кудысьці ўніз, тады ён злавіў погляд маці. Яна амаль неўзаметку кіўнула галавой і зноўку накіравала свой непранікальны погляд на процілеглую сцяну.
— Хопіць, — сказаў Вальдэморт, пагладжваючы ўгневанай змяю. — Досыць.
Смех імгненна спыніўся.
—Многія з нашых найстарэйшых сем'яў трошкі сапсаваліся з  часам, — сказаў ён, у то час як Белатрыса прагна лавіла кожнае яго слова. — Вам трэба ачысціцца, каб застацца ў добрым здароўі, не ці так? Адрэзаць то лішняе, што мяшае здароўю астатніх.
— Так, мой Лорд , — прашаптала Белатрыса, і яе вочы зноў напоўніліся слёзамі радасці. — Пры першай жа магчымасці!
— Яна ў вас з'явіцца, — сказаў Вальдэморт. — І у вашай сям'і, і ва ўсім свеце… мы прыбярэм тое, што атручвае існаванне сапраўды чыстакроўных…
Вальдэморт падняў палачку Малфоя, накіраваў яе на фігуру над сталом і ўзмахнуў. Чалавек, застагнаў і пачаў выгінацца, спрабуючы вызваліцца ад нябачных пут.
— Ці пазнаеш ты госцю, Северус? — спытаў Вальдэморт.
Снэйп падняў вочы на перавернуты твар. Усе Пажырацелі Смерці зараз глядзелі на палонніцу, як быццам хтосьці даў ім дазвол выяўляць цікаўнасць. Як толькі яна звярнулася тварам да каміна, раздаўся яе спалоханы голас: «Северус! Дапамажыце мне!»

— Так, — спакойна адказаў Снэйп.
— А ты, Драко? — спытаў Вальдэморт, пагладжваючы галаву змяі яго вольнай ад палачкі рукой. Драко нервова тузануў галавой. Зараз, калі жанчына абудзілася, падавалася, ён больш не ў сілах быў глядзець не яе. — Ты ж не наведваў яе занятку, — дадаў Вальдэморт. — Для тых з вас, хто не ведае, сёння ў нас у гасцях Чарыці Барбэйдж, якая да нядаўняга часу выкладала ў школе Вядзьмарства і Чараўніцтва “Хогварц”.
Невялікі шум падняўся за сталом. Шырокая сутулая жанчына з вострымі зубамі кракнула.
— Так… Прафесар Барбэйдж выкладала дзецям ведзьмаў і чараўнікоў Маглаведанне… распавядала аб тым, што яны зусім не адрозніваюцца ад нас…
Чарыці Барбэйдж ізноў павярнулася тварам да Снэйпу.
— Северус… Калі ласка… Прашу вас…
— Ціха, — сказаў Вальдэморт, яшчэ раз узмахнуўшы палачкай Малфоя, пасля чаго Чарыці Барбэйдж  замоўкла, нібы ў яе роце  з'явіўся кляп. — Але ёй нядосыць было забіваць галовы дзяцей чараўнікоў, на мінулым тыдні Прафесар Барбэйдж напісала нататку аб абароне Бруднакровак  у Штодзённым  Прароку. Чараўнікі, як яна кажа , павінны прыняць гэтых злодзеяў ведання і магіі. Звод Чыстакроўных, калі верыць Прафесару, — гэта то, чаго ўсё жадаюць… Яна жадае, каб мы пасябравалі з Магламі…
На гэты раз ніхто не засмяяўся. У голасе Вальдэморта былі выразна чутныя гнеў і пагарда. У трэці раз яна  звярнулася да Снэйпу. Слёзы з яе вачэй сцякалі ў валасы. Твар Снэйпа было цалкам абыякавым, і жанчына ізноў адкруцілася ад яго.
— Авада Кедавра.
Выбліск зялёнага святла асвятліла кожны куток пакоя. Чарыці Барбэйдж звалілася на стол, той задрыжаў і зарыпаў пад яе цяжарам. Некалькіх Пажырацеляў адсунуліся назад. Драко споўз з крэсла на пол.
—Смачна есці, Нагайна, — далікатна сказаў Вальдэморт. Вялікая змяя споўзла з яго плечаў на паліраваную паверхню стала.

Отредактировано КустРуж (29.07.2007 17:20:19)

0

2

так ведь её уже перевели!

0

3

мне той пераклад не да спадобы - не якасны, мне здаецца мой лепшы.

0

4

КустРуж написал(а):

мне той пераклад не да спадобы - не якасны, мне здаецца мой лепшы.

А ты з якой мовы перакладаў?

0

5

з расейскай карыстаючыся арыгіналам.

0

6

КустРуж написал(а):

мне той пераклад не да спадобы - не якасны, мне здаецца мой лепшы.

КустРуж, не в обиду тебе, но: каждый кулик своё болото хвалит

0


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Архив » Раздзел 1. Узыходжанне Цёмнага Лорда.