Форум | belpotter.by

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Переводы » Гары Потэр и Вязень Азкабана


Гары Потэр и Вязень Азкабана

Сообщений 1 страница 13 из 13

1

Гары Потэр і Вязень Азкабана (.pdf, пераклад з ангельскай мовы)

0

2

РАЗДЗЕЛ 2 "ВЯЛІКАЯ ПАМЫЛКА ЦЁТКІ МАРДЖ"

Калі ўранку Гары спусціўся на сняданак, Дурслі ужо сядзелі за кухонным сталом. Яны глядзелі тэлэвізар апошняй маркі, падарунак для Дадлі з нагоды яго прыезда на вакацыі, а то раней ён усё скардзіўся, што ад тэлэвізара ў гасцёўні да халадзільніка вельмі далёка хадзіць. Большую частку гэтага лета Дадлі правёў на кухні. Яго парасячыя вочкі былі пастаянна прыкаваны да экрану, а ўсе пяць падбародкаў пастаянна трэслілся ад няспыннага жавання.
Гары сеў паміж Дадлі і дзядзькай Вернанам, крупным і мясістым, амаль зусім без шыі, затое с дліннымі вусамі. Гары не тое што не павіншавалі са святамі – ніхто нават вухам не павёў у знак таго, што яго прыход быў заўважаны. Зрэшты, Гары гэта не хвалявала. Ён узяў са стала бутэрброд і таксама уставіўся ў экран на дыктара, які заканчваў рэпартаж аб збеглым зняволеным:
“...грамадства папярэджана, што Блэк узброены і вельмі небяспечны. Арганізавана спецыяльная тэлэфонная гарачая лінія. Просьба, у выпадку малейшага намёка на з’яўленне Блэка, неадкладна звяртацца па гэтай лініі”.
- Няма чаго расказваць, які ён дрэнны, - фыркнуў дзядзька Вернан, сурова паглядаючы паверх газеты на фотаздымак зняволенага. – І так адразу бачна! Толькі паглядзіце, які ён брудны! Адны валасы чаго вартыя!
Ён грэбліва пакасіўся на Гары, чые непаслухмяныя валасы служылі дзядзьку непазбыўным повадам для раздражнення. Аднак, калі параўноўваць са здымкам у тэлэвізары – па бакам змардаванага твара беглага злачынца звісалі длінныя цьмяныя космы – Гары быў вельмі нават акуратна прычасаны.
На экране зноў з’явіўся дыктар.
“Міністэрства сельскай гаспадаркі і рыбалоўства сёння намерана об’явіць...”
- Гэй, хвілінку! – гаркнуў дзядзька Вернан, гнеўна звяртаючыся да дыктара. – Вы ж нам не сказалі, адкуль уцёк гэты маньяк! Што гэта за навіны такія? Можа быть, ён бадзяецца прама тут, па нашай вуліцы!
Цётка Петунія, кастлявая жанчына з кабыліным тварам, крута обярнулася і пільна ўгледзелася у вакно. Гары выдатна ведаў, што цётка Петунія была б шчаслівая, аказаўшыся першай, хто пазвоніць па гарачай лініі. Яна была самая цікаўнай дамай у свеце і праводзіла большую частку жыцця, шпіёнячы за нуднымі, законапаслухмянымі суседзямі.
- Ну калі ж да іх нарэшце дойдзе, - тут дзядзька стукнуў па сталу аграмадным кулаком, - што такіх нягоднікаў трэба вешаць і только вешаць!
- Абсалютна справядліва, - кіўнула цётка Петунія, якая ўсё яшчэ падазрона шчурылася на ўвітую гарошкам суседзкую агароджу.
Дзядзька Вернана асушыў чашку, паглядзеў на гадзіннік і сказаў:
- Здаецца, мне лепей паспяшаць, цягнік Мардж прыходзіць у дзесяць.
Гары, да гэтага моманту думкамі знаходзіўшыйся наверсе з “Наборам па догляду за мятлой”, зваліўся з нябёс на зямлю.
- Цётка Мардж? – выпаліў ён. – Яна... Яна хіба прыязжае?...
Цётка Мардж прыходзілася роднай сястрой дзядзьку Вернану. Хаця яна і не з’яўлялася кроўнай сваячкай Гары (яго мама была сястрой цёткі Петуніі), яго прымушалі называть яе “цёткай”. Яна жыла ў вёсцы, у доме з вялікім садам, разводзіла бульдогаў і не вельмі часта гасціла на Цісавай вуліцы, паколькі не магла надоўга пакінуць сваіх каштоўных сабачак. Тым не меньш,  кожны яе візіт пакідаў ў памяці Гары асабісты і кашмарны след.
На пяты дзень нараджэння Дадлі цётка Мардж больна набіла Гары палкай па нагам, каб ён перастаў абыгрываць “нашага крошку” у гульні “мора хвалюецца”. Некалькімі гадамі пазней яна аб’явілася на Ражаство с камп’ютарызваным робатам для Дадлі і каробкай сабачага корма для Гары. У апошні яе прыезд, за год да таго, як Гары паступіў у Хогварц, ён ненаўмысна прышчаміў хвост любімаму цётчынаму сабаку. Злыдзень загнаў Гары на дрэва у садзе, і цётка Мардж адмаўлялася адазваць сабаку да самае ночы. Успамін аб гэтым выпадку кожны раз весяліў Дадлі да слёз.
- Мардж будзе ў нас тыдзень, - рыкнуў дзядзька Вернана, - і, раз мы ужо закранулі гэтую тэму, - ён з пагрозаў узняў тлусты палец, - трэба абмеркаваць нешта датуль, як я её прывязу.
Дадлі зафыркаў і адарваў мутны позірк ад тэлевізара. Глядзець, як тата трэціруе Гары, было для Дадлі самай цікавай забавай.
- Па-першае, - прагаварыў дзядзька Вернан, - сачы за сваім паганым языком, калі будзешь гаварыць з Мардж.
- Добра, - горка сказаў Гары, - калі яна таксама будзе сачыць.
- Па-другое, - прадоўжыў дзядзька Вернана так, нібы не чуў слоў пляменніка, - паколькі Мардж нічога ня ведае аб тваёй ненармальнасці, я не жадаю аніякіх… аніякіх бязглуздых штучак, пакуль яна тут. Вядзі сябе як належыць, зразумела?
- Калі яна таксама будзе вясці сябе як належыць, - прагаварыў Гары скрозь сціснутые зубы.
- А па-трэцяе, - працадзяў дзядзька, і злосныя маленькія вочкі ператварылыся у шчэлкі на барвовым твары, - мы сказалі Мардж, што ты вучышся ў школе святого Брутуса – інтэрнаце строгага рэжыму для непапраўна-злачынных тыпаў.
- Што?! – крыкнуў Гары.
- І ты будзеш падтрымліваць гэтую версію, хлопец, а не тое пашкадуеш, - нібы сплюнуў дзядзька Вернан.
Гары сядзеў за сталом са збялелым ад ярасці тварам, адмаўляючыся верыць у тое, што робіцца. Чётка Мардж прыязджае на цэлы тыдзень!...  Горшы падарунак, які толькі маглі прыдумаць Дурслі – нават калі прыняць ва ўвагу тую пару старых шкарпэтак дзядзькі Вернана.
- Што ж, Петунія, - сказаў дзядзька, тяжца паднімаючыся на ногі, - я паехаў на вакзал. Хочаш пракаціцца, Дадлічак?
- Не-а, - адказаў Дадлі, які зноўку з галавой утаропіўся ў тэлевізар, калі дзядзька Вернан перастаў ругаць Гары.
- Дадлічку трэба прыбрацца для цётачкі, - прамурлыкала цётка Петунія, прыглажваючы густыя светлыя валасы Дадлі. – Мамачка купіла яму прыгожанькі новенькі гальштучак!
Дзядзька Вернан пахлопаў далонню плотнае плячо сына.
- Ну, да сустрэчы, - і ён выйшаў з кухні.
Гары, паралізованнага да жаху, наведала нечаканая ідэя. Ён кінуў бутэрброд, ускочыў на ногі і направіўся ўслед за дзядзькам.
Той нацягіваў дарожную куртку.
- Цябе я не зваў, - рыкнуў ён, калі ўбачыў, што Гары стаіць у яго за спіной.
- А мне і не трэба, - холадна адказаў Гары. – Я хачу аб нечым папрасіць.
Дзядзька Вернан змерыў яго падазроным позіркам.
- Трэцякласнікам у Хог... у маёй школе дазваляецца наведваць адну вёску, - сказаў Гары.
- І што? – коратка кінуў дзядзька, знімаючы ключы ад машыны з кручочка каля дзвярэй.
- І мне патрэбна, каб вы падпісалі дазвол, - спешна закончыў Гары.
- З якой ласкі мне гэта рабыць? – скрывіўся дзядзька вернан.
- Ну-у... – працягнуў Гары, старанна выбіраючы словы. – Гэта будзе нялёгка – прыкідвацца перад цёткай Мардж, што я вучуся ў гэтым, святым Як-яго-там...
- У школе святога Брутуса – інтэрнаце строгага рэжыму для непапраўна-злачынных тыпаў! – праракатаў дзядзька Вернан, і Гары з задавальненнем злавіў у яго голасе панічныя ноткі.
- Менавіта так, - сказаў Гары, спакойна гледзячы ў грамадны, барвовы твар дзядзькі. – Вельмі длінная назва. А патрэбна ж, каб я прагаворваў яе без запінкі, праўда? Што, калі я незнарок што-небудзь забуду?
- Тады я з цябе ўсё начынне вытрасу, зразумеў?! – загрымеў дзядзька і пайшоў на Гары з паднятым кулаччам. Але Гары не адступаў.
- Гэта не дапаможа цётцы Мардж забыць тое, што я ёй скажу, - пахмурна прагаварыў ён.
Дзядзька Вернан спыніўся, усё яшчэ трымаючы кулакі над галавой, з тварам гадкага чырвона-карычневага колеру.
- А калі вы падпішаце дазвол, - спешна прадоўжыў Гары, - я паклянуся, што буду помніць, дзе я быццам бы вучуся і буду весці сябе, як маг... як нармальны і ўсё такое.
Было зразумела, што дзядзька Вернан абдумвае яго прапанову, негледзячы на выскаленныя ад ярасці зубы і жылку, што білася на скроні.
- Добра, - кінуў ён нарэшце, - але я намераны ўважліва сачыць за тваімі паводзінамі, пакуль Мардж будзе гасціць. Калі да самага канца ты будешь рабіць усё, што я сказаў, і прытрымлівацца маёй версіі, то я падпішу твой ідыётскі дазвол.
Ён развярнуўся на каблуках, расчыніў уваходныя дзверы, а потым лязгатнуў імі з такой сілай, што выпала адно з вітражнага шкла.
Гары не стаў вяртацца ў кухню. Ён пайшоў да сябе. Калі яму давядзецца весці сябе па-маглаўску, то лепей пачынаць непасрэдна зараз. Марудна і засмучана ён сабраў усе свае падарункі і віншавальныя паштоўкі і схаваў іх пад дошкаю разам з сачыненнем. Затым падыйшоў да савінай клеткі. Эрал ужо ачуняў;  яны з Хедвіг спалі поруч, засунуйшы галовы пад крылы. Гары ўздыхнуў і пабудзіў абодвух, патыкаўшы пальцам.
- Хедвіг, - змрочна сказаў ён, - табе прыдзецца выбрацца адсюль на тыдзень. Ляці з Эралам, Рон за табою прыглядзіць. Я напішу яму і ўсё растлумачу. І не глядзі на мяне так, - вялікія янтарныя вочы савы глядзелі з папрокам, - я не вінаваты. Толькі так я магу атрымаць дазвол хадзіць у Хогсмід з Ронам і Герміёнай.
Праз дзесяць хвілін Эрал і Хедвіг (з запіскай Рону, прывязанай да лапкі) выляцелі з вакна і зніклі з віду. Гары, пачуваючы сябе глыбока нашчасным, схаваў клетку ў шафу.
Аднак у яго практычна не засталося часу на роздум аб сваім маркотным лёсе. Здалося, не прайшло і імгнення, як знізу ужо данесліся воклічы цёткі Петуніі. Яна крычала, каб Гары спусціўся і прыгатаваўся сустракаць госцю.
- Зрабі што-небудзь са сваімі валасамі! – прыкрыкнула яна, только ён увайшоў у хол.
Гары только не разумеў – навошта. Цётка Мардж абажала крытыкаваць яго – чым неахайней ён будзе выглядаць, тым радасней для яе.
Вельмі скора са двара данеслася шабуршанне гравія – прыехала машына дзядзькі Вернана; затым хлопнулі дзверцы, затым на садовай дарожцы пачуліся крокі.
- Адчыні дзверы! – прашыпела цётка Петунія.
З адчуваннем чорнага змроку ў душы Гары адкрыў дзверы.
На парозе стаяла цётка Мардж. Яна была дакладнай копіяй дзядзкі Вернана: вялізная, мясістая, нават з вусамі, праўда, не такімі раскошнымі, як у брата. У адной руцэ яна несла неймаверных памераў чамадан, а ў другой трымала падмышкамі старого бульдога з надзвычайна дурным характарам.
- Дзе тут мой Дадзелька? – забасіла цётка Мардж. – Дзе тут мой пляменнічак?
У хол выйшаў таўстун Дадлі. Яго светлыя валасы былі плотна прылізаны да тлустай галавы. Бабачку было цяжка разгледзець пад некалькімі падбародкамі. Цётка Мардж піхнула чамадан Гары ў жывот, ледзь не вышыбіўшы яму дух, сціснула Дадлі адной рукой і громка пацалавала пляменніка у тлустую шчаку.
Гары добра разумеў, што Дадлі церпіць ласку цёткі Мардж толькі таму, што атрымоўвае ад яе нядрэнныя грошы. На самой справе, калі яна нарэшце адпусціла Дадлі, у яго тоўстым кулаку была заціснута двадцатіфунтовая банкнота.
- Петунія! – закрычала цётка Мардж, прайшоўшы міма Гары так, быццам ён быў вешалкай для капялюшаў. Абедзве цёткі пацалавалісь, а дакладней, цётка Мардж стукнулась моцнай сківіцай у кастлявую шчаку цёткі Петуніі.
З радаснай усмешкай на вуснах увайшоў дзядзька Вернан і зачыніў за сабой дзверы.
- Гарбаткі, Мардж? – спытаў ён. – А што будзе Злыдзень?
- Злыдзень пап’е гарбаты з майго сподачка, - адказала цётка Мародж, і ўсе чацвёра направіліся ў кухню, аставіўшы Гары адзінока стаяць у холе з чамаданам у руках. Гары не скардзіўся: усё, што пажадаеце, только б паменьш быць з цёткай Мардж. Ён пацягнуў чамадан ў пакой для гасцей і пастараўся, каб гэта заняло як мага больш часу.
Да таго мамента, як ён вярнуўся на кухню, цётку Мардж ужо забяспечылі гарбатай і фруктовым пірагом. У вуглу Злыдзень шумна хлябтаў са сподачка. Гары убачыў, што цётка Петунія моршчыцца ўсякі раз, калі кроплі гарбаты і сліны падаюць на яе чысцейшую падлогу. Цётка Петунія ненавідзела жывёл.
- А хто прыглядвае за астатнімі сабакамі, Мардж? – пацікавіўся дзядзька Вернан.
- О, я пакінула пры іх палкоўніка Бруствера, - басам адказала цётка Мардж. – Стары цяпер у адстаўцы, яму карысна чым-небудзь заняцца. Але бедалагу Злыдня прыйшлося ўзяць з сабою, ён без мяне чахне.
Злыдзень завыў, убачыўшы, што Гары сеў за стол. Гэта заставіла цётку Мардж у першы раз звярнуць увагу на хлопчыка.
- Ну? – запытала яна. – Ты усё яшчэ тут?
- Так, - кіўнуў Гары.
- Не кажы “так” такім няўдзячным тонам! – рыкнула цётка Мардж. – З боку Вернана і Петуніі было на рэдкасць высакародна пакінуць цябе ў доме. Я б не пакінула. Калі б цябе падкінулі ка мне на парог, ты б адправіўся напрасткі ў прытулак.
Гары так і падмывала сказаць, што ён бы с большым задавальненнем жыў у дзіцячым доме, чым у Дурсляў, але думка аб дазволе наведваць Хогсмід спыніла яго. Ён праз сілу усміхнуўся.
- Чаго ты скалішся? – узарвалась цётка Мардж. – Бачу, ты нічуть не выправіўся з тых пор, як я бачыла цябе ў апошні раз. А я спадзявалася, што ў школе ў цябе ўвабьюць хоть крышачку добрых манераў. – Яна грунтоўна адхлябнула з чашкі, выцерла вусы і прадоўжыла: - Як там гэта называецца, куды вы яго адаслалі, а, Вернан?
- Школа святого Брутуса, - заспяшаўся з адказам дзядзька Вернан. – Першакласная установа для такіх безнадзейных выпадкаў.
- Зразумела, - сказала цётка Мардж. – А скажы-ка нам, блазнюк, там, у гэтым святым Брутусе, прымяняюць цялесныя пакаранні? – злосна запытала яна Гары.
- М-м-м...
Дзядзька Вернан коратка кіўнаў з-за спіны сястры.
- Да, - адказаў Гары. Затым, адчуўшы прыліў натхнення, дабавіў: - Пастаянна.
- Цудоўна, - адобрыла цётка Мардж. – Я не прызнаю ўсе гэтыя сюсі-пусі, што, маўляў, нельга біць дзяцей, нават калі яны гэта заслужылі. Добрая плётка – добры настаўнік у дзевяноста дзевяці выпадках з ста. Ну, а цябе часта караюць?
- О, да, - падцвердзіў Гары, - яшчэ як часта.
- Усё-ткі не падабаецца мне твой тон, - заявіла яна. – Калі ты так спакойна гаворыш аб тым, што цябе бьць, значыць, цябе бьюць не вельмі моцна. Петунія, на тваім месцы я б ім напісала. Дай ім зразумець, што ў цябе няма ніякіх пярэчанняў адносна прымянення самых суровых пакаранняў да гэтага блазнюка.
Здаецца, дзядзька Вернан устрывожыўся, што Гары можа забыць аб здзелцы; ва усялякім разе, ён рэзка перамяніў тэму:
- Чула раніцай навіны, Мардж? Як табе падабаецца гэты збеглы злачынца?
Цётка Мардж хутка ўладкоўвалася на новым месцы, а Гары злавіў сябе на тым, што ледзве не з настальгічнай тугой думае аб жыцці ў доме №4 без яе. Дзядзька Вернан і цётка Петунія толькі радаваліся, калі пляменнік не блытаўся ў іх пад нагамі, і Гары гэта больш чым падыходзіла. А вот цётцы Мардж, наадварот, падабалася, калі ён быў перед вачыма, каб яна магла пастаянна ўносіць гучныя прапановы па яго “выпраўленню”. Яна вельмі любіла параўноўваць Гары і Дадлі. Таксама, ні з чым не параўнальнае задавальненне дастаўляла ёй куплянне якога-небудзь вялізнага дарагога падарунка для Дадлі. Пры гэтым яна так глядзела на Гары, нібы толькі і чакала моманту, калі ён адважыцца спытаць, чаму так і не отрымаў падарунка. Яна ўвесь час кідала змрочныя намёкі на тое, што іменна зрабіла Гары настолькі непрыемнай асобай.
- Ты не павінен вініць сябе за тое, якім вырас гэты блазнюк, Вернан, - сказала яна за ланчам на трэці дзень. – Калі ўнутры гнілаваты, дык ніхто нічога не зможа сзрабіць.
Гары вельмі стараўся сканцэнтравацца на ядзе, але яго рукі застрэсліся, а твар загарэўся ад гневу. Памятай аб дазволенні, паўтараў ён мысленна. Думай аб Хогсміде. Не злуйся...
Цётка Мардж пацягнулася за келіхам.
- Адзін с асноўных прынцыпаў племянной справы, - сказала яна, - з сабакамі я пастаянна з гэтым сутыкаюся. Калі з сукай нешто не так, абавязкова нешта будзе не так і са шча...
У гэты момант келіх узарваўся ў яе руцэ. Асколкі разляцеліся па ўсім напрамкам. Цётка Мардж захлябнулася і замаргала. З барвовага твару цяклі кроплі.
- Мардж! – залямантавала цётка Петунія. – Мардж! Ты не паранілася?
- Глупства, - махнула рукой Мардж і прамакнула фізіяномію сурвэткай. – Напэўна, надта моцна здавіла. Нядаўна тое ж самае за мной здарылася ў палкоўніка Бруствера. Не мітусіся, Петунія... У меня вельмі крэпкая рука.
Аднак цётка Петунія і дзядзька Вернан падазрона ўтаропіліся на Гары, і ён вырашыў не есці дэсерт, а лепей знікнуць адсюль пакуль цэлы.
Ён выйшаў у хол і прыхінуўся да лесвіцы, тяжка дыхаючы. Ужо вельмі даўно ён не губляў над сабой кантроль да такой ступені, каб нешта узрывалась. І больш ён не можа сабе такога дазволіць. Не толькі з-за дазволу хадзіць у Хогсмід – проста, калі ён будзе прадоўжваць у такім репертуары, то нажыве сабе непрыемнасцей з Міністэрствам магіі. Таму што ён был непаўналетнім чараўніком, і законы чарадзейскага свету забаранялі яму займацца магіяй па-за сценамі школы. А за ім ужо вадзіліся некаторыя грашкі. У прошлым годзе, напрыклад, ён атрымаў афіцыяльнае папярэджанне, дзе вельмі адназначна гаварылася аб тым, што, калі да Міністэрства магіі дайдуць яшче хоць якіясьці сведчанні аб чарадзействе на Цісавай вуліцы, то Гары пагражае вылічэнне з Хогварца.
Хлопчык пачуў, што Дурслі ўстаюць з-за стала, і паспяшаў убрацца наверх.
Наступныя тры дні Гары пратрымаўся дзякуючы таму, што застаўляў сябе мысленна цытаваць “Дапаможнік па догляду за мятлой” кожны раз, як цётка Мардж пачынала яго выхоўваць. Гэта добра дапамагала, хаця, здаецца, ад гэтага ў яго рабіліся шкляныя вочы – цётка Мардж пачала ўслух выказваць здагадкі, што Гары, скарэй за ўсё, разумова адсталы.
Нарэшце, прыйшоў вельмі даўгачаканы развітальны вечар. Цётка Петунія прыгатавала незвычайную вячэру, а дзяздька Вернан адкупарыў некалькі бутэлек добрага віна. Суп і ласось былі з’едзены без адзінага упамінання аб заганах Гары; за лімонным тортам-безэ дзядзька Вернан доўга і ўтомна рассказваў пра “Груннінгс”, сваю фірму, якая вырабляла свёрлы; затым цётка Петунія згатавала кофе, і дзядзька Вернана дастаў бутэлечку брэндзі.
- Спакусішся, Мардж?
Цётка Мардж ужо выпіла значную колькасць віна. Яе вялікі твар быў велькі чырвоны.
- Па маленькай, давай, - хіхікнула яна. – Ну, ячшэ трошкі, не скнарнічай... яшчэ... так-так-так... досыць!
Дадлі умінаў чацвёрты кусок пірага. Цётка Петунія, аттапырыўшы мезенчык, малюсенькімі глыточкамі цягнула кофе. Гары страшна жадаў незаўважана знікнуь адсюль, але сустрэўся позіркам з сярдзітымі вачыма дзядзькі Вернана і зразумеў, што лепей не ўставаць з места.
- А-ах, - выдыхнула задаволеная цётка Мардж, аблізала губы і паставіла пусты келіх на стол. – Раскошны пачастунак, Петунія. А я ж звычайна па вечарах паспяваю толькі наспех перакусіць, з маёй зграяй... – яна сыта адрыгнула і пахлопала сябе рукой па магутным твідавым жываце. – Прашу прабачэння. І, павінна вам сказаць, мне прыносіць задавальненне бачыць перед сабой укормленых дзяцей, - прадоўжыла яна, падмігнуўшы Дадлі. – Ты вырасцешь сапраўдным, салідным мужчінай, Дадлічак, такім жа, як твой татачка. Да, калі ласка, яшчэ тро-о-ошачкі брэндзі, Вернан... А што датычыцца вось гэтага...
Яна кіўнула галавой у бок Гары, у якога імгненна напружыліся ўсе мышцы жывата. Дапаможнік, падумаў ён хутка.
- Паглядзіце на гэтага злоснага карліка! Тое ж самае і з сабакамі. У прошлым годзе прыйшлося прасіць палкоўніка Бруствера патапіць аднаго такого. Такое было крысянё!... Слабае, недакормленае.
Гары ліхаманкава ўспамінаў старонку дванадцаць: “Заклінанне супраць неахвотнага павароту”.
- Я тут неяк на днях гаварыла: “Уся справа ў крыві”. Дурная кроў сябе праявіць. Не падумай, я нічога не маю супраць тваёй сям’і, Петунія, - яна пахлопала цётку Петунію па кастлявай руцэ далонню, падобнай на лапату, - але твая сястра аказалась паршывай авечкай. Такія з’яўляюцца нават у самых лепшых сем’ях. Да таго ж яна збегла з нейкім бандзюгай – і вось вынік, у нас перад вачыма.
Гары нерухома глядзеў у тарэлку. У вушах стаяў дзіўны звон. Крэпка ухапіцеся за хвост мятлы, паўтараў ён у думках. Але тое, што ішло далей, ужо не мог успомніць. Голас цёткі Мардж упіваўся ў  мозг, як свярло фірмы дзядзькі Вернана.
- Гэты Потэр, - громка сказала цётка Мардж, схапіла бутэльку і плёснула брэндзі сабе ў келіх і на скацерку, - чым ён, уласна, займаўся? Вы ніколі не гаварылі.
Дзядзька Вернан і цётка Петунія вельмі напружыліся. Нават Дадлі адарваўся ад торта і паглядзеў на бацькоў.
- Ён... не працаваў, - адказаў дзядзька Вернан, ледзьве глянуўшы на Гары. – Быў безпрацоўным.
- Так я і думала! – пераможна крыкнула цётка Мардж, адхлябнула брэндзі і выцерла падбародак рукавом. – Нішчымны, бескарысны гультай і папрашайка, які...
- Нічога падобнага, - выпаліў Гары, сам таго не чакаючы. Усе прыціхли. Гары дрыжэў з галавы да ног. Ён яшчэ ніколі не быў настолькі абураны!
- ЯШЧЭ БРЭНДЗІ! – пракрычаў дзядзька Вернан, вельмі збялеўшы. – А ты, хлопец, марш у пасцель, хутка...
- Ну не, Вернан, - ікнула цётка Мардж, падымаючы руку. Яе маленькія чырвоныя вочкі злосна спыніліся на Гары. – Давай, дружок, расказвай. Ганарышся сваімі бацькамі, так? Яны, значыць, разбіваюцца на машіне (пьяныя былі, я так думаю)...
- Яны загінулі не ў аўтакатастрофе! – крыкнуў Гары. Ён са здзіўленнем выявіў, што ўскочыў на ногі.
- Яны загінулі ў катастрофе, паскудны ілгунішка, а ты цяжкай абузай зваліўся на сваіх добрапрыстойных, працавітых сваякоў! – закрычала цётка Мардж, раздуваючыся ад злосці. – Ты нахабны, няўдзячны...
Але цётка Мардж знянацку перастала гаварыць. Спачатку здавалася, што ў яе няма слоў ад абурэння. Яе раздувала ад невыказнага гневу – але гэты працэс не спыняўся. Грамадны чырвоны твар паспух, маленькія вочкі выкаціліся, рот расцягнуўся задужа шырока і ужо не мог вымаўляць словы. Вось ужо гузікі з твідавага пінжака стрэлілі па сценам – цётка надувалася бы гіганцкі паветраны шар, жывот вывальваўся з палону твідавага поясу, пальцы нагадвалі сасіскі...
- МАРДЖ! – спалохана закрычалі хорам дзядзька Вернан і цётка Петунія, калі тулава цёткі Мардж узнеслася з крэсла і пачало паднімацца да столі. Яна стала абсалютна шарападобнай – жывы бакен са свінападобнымі вочкамі; рукі-ногі па-ідыёцку тырчалі ў розныя бакі; цётка плыла ў паветры, выдаваючы апаплексічныя ўздыхі. Злыдзень укаціўся ў пакой, гаўкаючы, нібы здурнелы.
- НЕЕЕЕ!
Дзядзька Вернан ухапіў сястру за нагу і паспрабаваў пацягнуць яе ўніз, але заместа гэтага ледзве сам не ўзляцеў. Праз імгненне Злыдзень кінуўся і ўванзіў зубы ў нагу дзядзькі Вернана.
Гары, раней, чым хто-небудзь паспеў яго спыніць, сарваўся з места і панёсся да каморы пад лесвіцай. Дзверцы чарадзейскім чынам адчыніліся, ледзь толькі ён працягнуў руку. За долі секунды ён падцягнуў сваю скрыню да ўваходных дзвярэй. Затым узляцеў на другі паверх і стралой кінуўся пад ложак. Адкінуў у бок палавіцу і вывалак навалачку з кнігамі і падарункамі. Выкручваюшыся вугром, вылез з-пад ложку, падхапіў пустую савіную клетку і панёсся ўніз да скрыні. Як раз у гэты час са сталовай выбег дзядзька Вернан, з акрываўленымі лахманамі замест адной з штанін.
- ВЯРНІСЯ! – лямантаваў ён. – ВЯРНІСЯ І ВЫПРАЎ ЯЕ!
Але хлопчыкам ужо валодала некантраліруемая ярасць. Ён ударам раскрыў скрыню, выцягнуў чарадзейскую палачку і наставіў яе на дзядзьку.
- Яна гэта заслужыла, - часта дыхаючы, прамовіў Гары, - яна атрымала па заслугам. Трымайцеся ад мяне падалей.
Ён памацаў у сябе за спіной у пошуках дзвярной засаўкі.
- З мяне хопіць! – обвясціў Гары. - Я іду адсюль!
І, у наступнае імгненне, ён ужо ішоў па пустыннай вуліцы, з клеткай падмышкай, цягнучы за сабой сундук.

0

3

Ну пока что всё, 4-я глава, как оказалось, переведена не до конца, да и в переведённых я, пока их сюда постил, заметил пару досадных ошибок. Надо будет потом ещё раз внимательно перечитать.

0

4

Дзякуй за пераклад.Чакаю наступныя раздзелы.Памылак заўважыла няшмат.

0

5

Сенькс, буду стараться)

0

6

Уважаю людей настолько знающих родной язык.

0

7

Rusia написал(а):

Уважаю людей настолько знающих родной язык.

Я знаю белорусиш не так, как хотелось бы... :sorry:

0

8

Люпин, перевод классный! Ошибок почти нет. Вумнічка!

0

9

Rusia написал(а):

Люпин, перевод классный! Ошибок почти нет. Вумнічка!

Спасибо, старалсо очень 8)

РАЗДЗЕЛ 3 "АЎТОБУС "НАЧНЫ РЫЦАР"

Гары паспеў прайсці ўсяго некалькі вуліцы, да таго як ля Магноліевага завулку апусціўся без сіл на нізкую агароджу. Ён цяжка аддуваўся – цягнуць скрыню было непроста. Гары сядзеў зусім нерухома, а гнеў хвалямі курсіраваў па целу, сэрца ашалела калацілася у грудзях.
Дзесяць хвілін знаходжання ў адзіноце на цёмнай вуліцы прынеслі з сабой новае пачуцце: паніку. З якого боку не паглядзі, а ў больш дрэнным пераплёце яму яшчэ не даводзілася апынуцца. Зусім адзін, ноччу, у маглавым свеце. Ісці няма куды. І, сама жудаснае, - начараваў столькі, што гэтага якраз хопіць для вылічэння з Хогварца. Гары у такой ступені нарушыў палажэнні дэкрэту аб разумных абмежаваннях чарадзейства сярод непаўналетніх, што заставалася толькі дзівіцца, чаму да гэтых пор не паявіліся прадстаўнікі міністэрства. Гары чакаў, што яны павінны былі бы ужо схапіць яго непасрэдна тут, дзе ён зараз сядзіць.
Гары ўздрыгнуўся і з канца у канец агледзеў Магноліевы завулак. Што з ім цяпер будзе? Яго арыштуюць? А можа быть, ён стане ізгоем? Ён падумаў пра Рона і Герміёну і зусім паў духам. Гары не сумняваўся, што сябры дапамаглі б яму, навяжна, злачынца ён ці не, але яны абодва знаходзіліся за мяжой, Хедвіг не было, і такім чынам не было і спосаба звязацца з імі.
Да таго ж, у яго зусім няма маглавых грошаў. У кашальку на дне сундука ляжала трохі чарадзейскага золата, але астатняя частка маёмасці, якая дасталася ад бацькоў, захоўвалася ў сэйфе банка “Грангатс” у Лондане. Яму ніколі не датягнуць гэтую скрыню да Лондана... Хіба толькі...
Ён зірнуў на палачку, якую ўсё яшчэ зціскваў у руцэ. Калі ужо яго так ці іначай выключаць (сэрца забілася хутчэй і балючай), то можно было пачараваць яшчэ трохі. У яго ёсць бацькава мантыя-невідзімка – што, калі зрабіць скрыню лёгкай як перца, прывязаць яе да мятлы, укрыцца мантыяй і паляцець у Лондан? Тады ён зможа забраць у банку астатак грошаў і... пачаць жыць выгнаннікам. Перспектыва, што і казаць, бязрадасная, але не сядзець жа яму вечна на гэтай агароджы, а то яшчэ, чаго добрага, прыйдзецца мець справу с маглавай паліцыяй, тлумачыць, чым ён займаецца тут сярод ночы і навошта яму мятла і скрыня кніг з закліняннямі.
Гары адчыніў скрыню і пашнарыў унутры, пытаючыся знайсці мантыю-невідзімку – але, так і не знайшоўшы, раптам выпрастаўся і азірнуўся.
Ён адчуваў нейкае пакалыванне ў патыліцы і шыі. І зразумеў, што за ім штосьці назірае. Аднак вуліца была пустой, і святло не гарэла ні ў адным з навакольных, вялікіх і квадратных, дамоў.
Хлопчык зноў зхіліўся над скрыняй і, практычна тут жа, адразу выпраміўся, крэпка сціскваючы ў кулаку палачку. Ён хутчэй адчуў, чым пачуў: ззаду, у вузкім праходзе паміж гаражом і агароджах, стаяў нехта... ці нешта. Гары прышчурыўся, углядзеўся ў цемнату. Калі б яно шавяльнулася, ён бы зразумеў, што гэта – бадзяжная кошка ці... штосьці другое...
- Люмас, - шапнуў Гары, і святло запалілася на кончыку чарадзейскай палачкі, асляпіўшы яго. Ён падняў палачку высока над галавой. Па выкладзенным каменнай крошкай сценам дома №2 прабёг водсвет; цьмяна бліснулі дзверы гаража, і паміж гаражом і агароджай Гары убачыў, вельмі выразна, сгорблены сілуэт некага вельмі вялікага, з шырока растаўленымі жоўтымі вачыма.
Гары адхіснуўся, зачапіўся за скрыню і упаў. Ён паспрабаваў рукой змягчыць падзенне, пальцы разняліся, і палачка выпала. Хлопчык цяжка чмякнуўся на абочыну дарогі...
Пачуўся аглушальны грукат, і Гары ўскінуў рукі, каб загарадзіцца ад узяўшагася неведама адкуль асляпляльнага святла...
З крыкам Гары адкаціўщся назад на тратуар, а секунду пазней дзве зіхатлівыя фары і два гіганцкіх каляса з жудасным скрэжатам супыніліся роўна на тым месцы, дзе ён толькі што ляжаў. Калёсы і фары, як, задраўшы галаву, убачыў Гары, належалі трохпавярховаму, інтэнсіўна-фіялетаваму аўтобусу, які паявіўся літаральна з паветра. Паверх ветравога шкла ішоў залаты надпіс: “Начны Рыцар”.
У першы момант Гары рашыў, што ад удара аб зямлю ў яго пачаліся галюцынацыі. Але тут з аўтобуса выскачыў кандуктар у фіялетавай уніформе і громка загаварыў у прастору:
- Сардэчша запрашаем! Гэта аўтобус для чараўнікоў і ведзьм, апынуўшыхся ў цяжкім становішчы! Узмахніце палачкай і заходзьце ў салон: мы даімчым вас куды пажадаеце! Мяне завуць Стэн Шанпайк, я ваш кандуктар гэтым веча...
Ён рэзка абарваў свой маналог – убачыў Гары, што па-ранейшаму сядзеў на зямлі. Гары падняў палачку і неяк падняўся на ногі. Зблізу ён разглядзеў, што Стэн Шанпайк усяго на некалькі гадоў старэйшы за яго самога. Кандуктару было максімум гадоў васемнаццать-дзевятнаццать. У яго былі вялікія, адтапыраныя вушы і даволі вялікая колькасць прышчоў.
- Ну і чаго ты тут робіш? – спытаў Стэн, адкінуўшы прафесійныя манеры.
- Упаў, - адказаў Гары.
- А што гэта ты упаў? – ухмыльнуўся Стэн.
- Я не спецыяльна, - паясніў Гары раздражнёна. Джынсы былі разарваны на каленцы, а рука, на якую ён прызямліўся, шчымела і кроватачыла. Ён раптам успомніў, чаму упаў, і азірнуўся. Фары “Рыцара” залівалі святлом праход паміж гаражом і агароджай, і там нікога не было.
- Куда гэта ты глядзіш? – зацікавіўся Стэн.
- Там было нешта вялікае і чорнае, - сказаў Гары, няўпэўнена паказваючы на праход. – Можа, сабака... толькі большае...
Ён паглядзеў на Стэна. Той стаяў, злёгку прыаткрыўшы рот. Гары адчуў сябе вельмі нязграбна, калі зразумеў, што Стэн разглядвае яго шрам. Калі Міністэрства магіі ужо аб’явіла пошукі, ён не збіраецца аблягчаць ім задачу.
- Як цябе зваць? – настойліва спытаўся Стэн.
- Нэвіл Лангботам, - буркнуў Гары першае, што прыйшло ў галаву. – А што, гэты аўтобус, - ён хутка змяніў тэму размовы, каб адцягнуць увагу Стэна, - ты сказаў, ён давязе мяне, куды я пажадаю?
- Ага! – ганарліва сказаў Стэн. – Куды пажадаеш, у любую кропку света! Толькі пад ваду мы ні-ні... Э-эм... – Ён зноў падазрона утаропіўся на Гары. – Ты сапраўды галасаваў? Махнуў палачкаў, так?
- Так, - заверыў яго Гары, - слушай, а колькі каштуе да Лондана?
- Адзінаццаць сікляў, - адказаў Стэн. – За трынаццаць атрымаеш яшчэ кружку гарачай какавы, а за пятнаццаць – яшчэ грэлку і зубную шчотку любога колеру.
Гарры яшчэ раз пашарыў у скрыні, выняў адтуль кашалёк і сунуў манеты ў працягнутую далонь Стэна. Затым яны разам паднялі скрыню – клетка Хедвіг балансіравала на вечку – і па ступенькам занеслі яе ў аўтобус.
Крэслаў унутры не было; замест іх каля занавешаных вокнаў стаяла дзесьці паўтузіна медных ложкаў. Прымацаваныя каля кожнага ложка свечкі ў падсвечніках асвяшчалі абабітыя дрэвам сцены. У задняй частцы аўтобуса малюченькі чараўнік у начным каўпаку прамармытаў скрозь сон: “Не зараз, дзякую, я марыную смаўжоў” – і перавярнуўся на другі бок.
- Давай сюды, - шапнуў Стэн, запіхіваючы скрыню Гары пад ложак адразу за вадзіцельскім крэслам. – Гэта наш шафёр, Эрні Прэнг. А гэта Нэвіл Лангботам, Эрн.
Эрні Прэнг, пажылы чараўнік у акулярах з вельмі тоўстым шклом, кіўнуў Гары. Той ізноў нервова паправіў грыўку і сеў на ложак.
- Паехалі, Эрн! – сказаў Стэн, усеўшыся ў крэсла побач з шафёрскім.
Зноў пачуўся уражвальны грукат, і Гары імгненна паваліўся на спіну, адкінуты назад шалёным стартам “Начнога Рыцара”. Неяк прыўзняўшыся, Гары зірнуў у вакно і ўбачыў, што аўтобус імчыць ужо па зусім іншай вуліцы. Стэн з вялікім задавальненнем назіраў за ашалелым тварам хлопчыка.
- Гэта адсюль мы прыкацілі, калі ты прасігналіў, - растлумачыў ён. - Дзе мы, Эрн? Недзе ва Уэльсе?
- Ага, - буркнуў Эрні.
- А чаму маглы не чуюць вашага аўтобуса? – пацікавіўся Гары.
- Маглы! – пагардліва хмыкнуў Стэн. – Яны ўвогуле ніколі і нічога не заўважаюць, куды ім?
- Ты б пабудзіў мадам Марш, Стэн, - умяшаўся Эрн. – Вось-вось будзем у Абергавені.
Стэн прайшоў міма Гарынага ложку і знік з віду, падняўшыся па вузкай драўлянай лесвіцы. Гары прадоўжыў глядзець у вакно, і яго неспакой узмацняўся. Эрні, відаць, не вельмі і добра валодаў рулём. “Рыцар” пастаянна заязжаў на тратуар, хоця пры гэтым ні ува што не ўразаўся; ліхтары, паштовыя скрыні і скрыні для смецця адскоквалі ў бакі пры яго набліжэнні, а пасля вярталіся на месца.
Вярнуўся і Стэн. За ім плялася бледная да зелені ведзьма, закутаная ў дарожную мантыю.
- Прыехалі, мадам Марш! – радасна аб’явіў Стэн. Эрні ўціснуў тормаз у падлогу; ложкі з’ехалі на цэлы фут да цэнта аўтобуса. Мадам Марш, прыціснуўшы да губ насоўку, спусцілася ўніз па прыступкам. Стэн выкінуў услед за ёй сумку і захлопнуў дзверы; ізноў аўтобус заграмыхаў і панёсся па вузкай вясковай дарозе, дрэвы заскакалі ў бокі
Гары не заснуў бы ў любым выпадку, нават калі б аўтобус не грымеў і не скакаў туды-сюды на сэлыя сотні міляў за адно імгненне. Гары вярнуўся да думак аб тым, што з ім цяпер будзе і ці атрымалася Дурслям дастаць са столі цётку Мардж. У яго заныла ў жываце.
Стэн разгарнуў “Штодзённы прарок” і пачаў чытать, высунуўшы язык. Змардаваны твар чалавека з дліннымі цьмянымі космамі павольна падмігнуў Гары з вялікага фатаздымка на першай старонцы. Ён здаўся хлопчыку дзіўна знаёмым.
- Гэты чалавек! – Гары хутка забыў пра свае беды. – Ён быў у маглавых навінах!
Стэн склаў газету, зірнуў на першую старонку і хмыкнуў.
- Сірыус Блэк, - кіўнуў ён, - вядома, быў у навінах, ты што, з месяцу ўпаў, Нэвіл?
Няўцямны выраз Гарынага твару прымусіў Стэна яшчэ раз хмыкнуць, вельмі паблажліва. Ён аддзяліў першую старонку і падаў яе Гары:
- Газеты трэба чытаць, Нэвіл.
Гары паднёс газету да святла і прачытаў:

БЛЭК УСЁ ЯШЧЭ НЕ ЗЛОЎЛЕНЫ!

Паводле пацвярджэння, атрыманага ад Міністэрства магіі, Сірыусу Блэку – самаму небяспечнаму вязню за ўсю гісторыю турмы Азкабан – па-ранейшаму ўдаецца пазбягаць арышту.
"Мы робім усё магчымае, каб схапіць Блэка”, - заявіў гэтай раніцай міністр магіі Карнэліус Фадж, - “і настойліва просім усіх грамадзян магічнага супольніцства захоўваць спакой”.
Раней Фадж рэкза крытыкаваўся некаторымі членамі міжнароднай федэрацыі чарадзеяў за тое, што праінфармаваў прэм’ер-міністра маглаў аб інцыденце.
"Я быў вымушаны гэта зрабіць!” – адказаў раздражнёны Фадж. - “Блэк – вар'ят. Ён небяспечны для кожнага, хто з ім сутыкнецца, няважна, чараўнік гэта ці магл. Прэм’ер-міністр заверыў мяне, што што пра магічную сутнасць Блэка не даведаецца ні адзін магл. І, давайце паглядзім праўдзе ў вочы – а калі б і даведаўся, то палічыў бы за рэпарцёрскую вутку”.

Гары зазірнуў у схаваныя ў цяні вочы Сірыуса Блэка. Гэта была адзіная частка яго твару, якая заставалася жывой. Гары ніколі не сустракаў вампіра, але на уроках па абароне ад цёмных сілаў бачыў іх на малюнках – Блэк, з яго бледна-васкавой скурай, выглядаў як раз як вампір.
- Ну і як табе гэты прыгажун? – Стэн назіраў за Гары, пакуль той чытаў.
- Ён забіў трынаццаць чалавек адным закляццем? – спытаўся Гары, аддаваючы газету Стэну.
- А то, - адказаў Стэн, - пры сведках, сярод белага дня. Вось што страшна, праўда, Эрн?
- Ага, - змрочна пацвердзіў Эрні.
Стэн развярнуўся ў крэсле, паклаўшы рукі на спінку, каб лепей бачыць Гары.
- Блэк быў прыспешнікам Сам-Ведаеш-Каго, - паведаміў ён.
- Што, Волдэморта? – не падумаўшы, ляпнуў Гары.
У Стэна нават прышчы пабляднелі; Эрні так крутануў рулём, што цэлай ферме прыйшлося шарахнуцца ў бок, каб не сутыкнуцца з аўтобусам.
- З дубу зваліўся, ці што? – заверашчаў Стэн, хапаючыся за сэрца. – Ты чаго гэта імя гаворыш?
- Прабач, - хутчэй сказаў Гары, - прабач, я... я забыў.
- Ён забыў! – аслабелым голасам прастагнаў Стэн. – А калі б у мяне сэрца астанавілася, забыў ён...
- Значыць, Блэк на баку Сам-Ведаеш-Каго? – выбачлівым тонам прадоўжыў размову Гары.
- Так, - Стэн усё яшчэ трымаўся за сэрца – Быў. Кажуць, адным з самых блізкіх паплечнікаў. Ну, а калі малыш Гары Потэр яго перамог...
Гары зноў прыгладзіў грыўку.
- ...за яго саратнікамі пачалося паляванне, усіх высачылі, скажы, Эрн? А другія і самі дакумекалі – усё, канец, раз няма Сам-Ведаеш-Каго, і - на дно. Толькі не Сірыус Блэк. Я чуў, ён хацеў прыняць камандаванне, як Сам-Ведаеш-Каго не стала... Карацей, Блэка акружылі сярод вуліцы... Навокал маглы, тады Блэк як схопіць палку і паўвуліцы – бабах! – падарваў! Во-ось. Аднаго чараўніка разарвала, ну і тузін маглаў... Жудасць, скажы! А ведаеш, што Блэк потым зрабіў?
- Што? – спытаў Гары.
- Зарагатаў! – акругліў вочы Стэн. – Вот так стаяў і рагатаў, бы конь, уяўляеш? А калі падаспела падмацаванне з Міністэрства, ён пайшоў з імі ціха, бы авечка, толькі рагатаў, бы псіх. Таму што ён псіх і так, скажы, Эрн?
- Калі і не быў, як адправіўся ў Азкабан, то зараз дык канешне псіх, - прамовіў Эрн сваім ціхім голасам. – Я б лепей падарваўся, а туды б ні нагой! Ну, так яму і трэба пасля таго, што ён нарабіў...
- Ага, Міністэрству, мабыць, лішняй працы падваліла, скажы, Эрн? – перабіў Стэн. – Уся вуліца ўзляцела ў паветра, маглы – на кускі! Што там, казалі, нібы здарылася?
- Выбух газа, - буркнуў Эрн.
- Во-ось, а цяпер збёг, - сказаў Стэн, уважліва вывучаючы змардаваны твар Блэка на здымку. – Раней з Азкабану не бегалі, скажы, Эрн? Я увогуле не разумею, як гэта ён? Эрн, а, Эрн? Як гэта ён з аховай управіўся?
Эрн раптам здрыгануўся:
- Давай аб нечым другім, Стэн, будь ласкавы. У мяне ад гэтых азкабанскіх стражнікаў мурашкі...
Стэн неахвотна адклаў газету, а Гары прыхінуўся да вакна "Начнога Рыцара", пачуваючы сябе яшчэ горшай. Яму ўявілася, што Стэн будзе расказываць сваім пасажырам праз дзень-другі: "Чулі пра Гары Потэра, а? Цётку надуў! Ён у нас вось прама тут быў, скажы, Эрн? Сбегці хацеў, падумаць толькі!”
Ён, Гары, парушыў чарадзейскі закон так сама, як гэта зрабіў Сірыус Блэк. Цікава, тое, што ён надуў цётку Мардж, можа паслужыць падставай для зняволення ў Азкабан? Гары нічога не ведаў пра чарадзейскую турму, але ўсе, хто ўпамінаў пра яе, гаварылі яе назву спалоханым шэптам. Хагрыд, брамнік Хогварца, у прошлым годзе прабыў там цэлых два месяца. Наурад ці у Гары атрымаецца забыць выраз смяртэльнага жаху на твары Хагрыда, калі таму паведамілі, куды яего напраўляюць, а Хагрыд жа адзін з самых смелых людзей на свеце...
“Начны Рыцар” нёсся ў цемнаце, палохаючы кусты і урны, тэлефонныя будкі і дрэвы, а Гары ляжаў, няшчасны, на пуховай пасцелі і не знаходзіў сабе месца. Праз нейкі час Стэн раптам успомніў, што Гары заплаціў за какаву, але незнарок выліў напой на падушку, калі аўтобус рэзка перамясціўся з Энгслі ў Абердзін. Адзін за другім чараўнікі і ведзьмы ў халатах і шлёпанцах спускаліся з верхніх паверхаў, каб пакінуць аўтобус. Пры гэтым усе радаваліся, што могуць нарэшце выйсці.
У рэшце рэшт, у аўтобусе застаўся адзін Гары.
- Ну вось, Нэвіл, - хлопнуў у далоні Стэн, – куда табе ў Лондан?
- На Касы завулак, - вырашыў Гары.
- Цудоўненька, - сказаў Стэн, - тады трымайся!
І яны ужо грамыхалі па Чарынг-Крос Роуд. Гары сеў і пачаў назіраць, як будынкі і парапеты набярэжнай жмуцца, каб прапусціць “Рыцара”. Неба злёгку пасвятлела. На пару гадзінак прыйдзецца затаіцца, а потым ён адправіцца у “Грынгатс”, як раз да адкрыцця, а потым паедзе... ён не ведаў, куды.
Эрн затармазіў, і “Начны Рыцар”, скокнуўшы, замер перад невялікай, заняпалага віда установай. Гэта быў бар “Дзіравы кацёл”, за якім знаходзіўся чарадзейскі ўваход на Касы завулак.
Гары падзякаваў шафёру, спрыгнуў з прыступкаў і дапамог Эрну спусціць на маставую скрыню і клетку Хедвіг.
- Што ж, - сказаў Гары, - пакуль!
Але Стэн не адказаў. Ён заўстыў у дзвярах і тарашыў вочы на зацемнены ўваход у “Дзіравы кацёл”.
- Ну нарэшце, Гары! – вымавіў чыйсьці голас.
Раней, чым Гары паспеў азірнуцца, яму на плячо апусцілася рука. У гэты ж момант Стэн закрычаў:
- Ух ты! Эрн, хутчэй сюды!
Гары зірнуў на таго, каму належала рука, і адчуў, нібы яму ў страўнік насыпаюць колатага ільду – целае вядзерца. Ён трапіў у рукі самога Карнэліуса Фаджа, міністра магіі.
Стэн саскочыў на маставую.
- Як вы назвалі Нэвіла, Міністр? – узбуджана выкркынуў ён.
Фадж, невысокі дародны чалавек у дліннай паласатай мантыі, выглядаў змерзлым і выматаным.
- Нэвіла? – нахмурыўся ён. – Гэта Гары Потэр.
- Я так і думаў! – узрадаваўся Стэн. – Эрн! Эрн! Угадай, хто на самой справе Нэвіл? Гары Потэр! Я ж бачыў – шрам!
- Правільна, - сціснуўшы губы, сказаў міністр. - Што ж, я вельмі рады, што "Начны Рыцар" давёз Гары, але зараз нам з ім трэба найсці у "Дзіравы кацёл"...
Фадж мацней сціснуў плячо хлопчыка і павёў яго у бар. У задніх дзвярэй паказалася сутулая фігура з ліхтаром. Гэта быў Том, зморшчаны, бяззубы гаспадар “Дзіравага катла”.
- Вы знайшлі яго, Міністр! – усклікнуў Том. – Вам што-небудзь прынесці? Піва? Брэндзі?
- Мабыць, гарбаты... поўны чайнік, - папрасіў Фадж, дагэтуль не адпускаўшы Гары.
З топатам і пыхценнем увайшлі Стэн і Эрні. Яны занеслі скрыню і клетку. Від у абодвух был вельмі заінтрыгаваны.
- Ну і чаго жы ты нам не сказаў, хто ты такі, а, Нэвіл? – спытаўся Стэн, радасна усміхаясь Гары. З-за яго пляча па-савінаму выглядваў Эрні.
- І асобны кабінет, калі ласка, Том, - падкрэслена дабавіў Фадж.
- Бывайце! – нешчаслівым голасам развітаўся Гары са Стэнам і Эрні. У гэты час Том з ліхтаром жэстам запрасіў Фаджа ісці за ім па вузкаму калідору ў маленькую гасціную. Том прышчоўкнуў пальцамі, у ачагу запаліўся агонь, і гаспадар з паклонам выйшаў.
- Сядай, Гары, - сказаў Фадж, паказваючы на крэсла ля каміна.
Гары сеў. Яго рукі пакрыліся гусінай скурай негледзячы на цяпло, што ішло ад ачага. Фадж зняў паласатую мантыю і адкінуў яе ў бок, затым падцягнуй на каленях бутэлькава-зялёныя штаны і усеўся насупраць.
- Я – Карнэліус Фадж, Гары. Міністр магіі.
Гары гэта былоа вядома; аднойчы ён ужо бачыў Фаджа, але у той раз Гары хаваўся пад мантыяй-невідзімкай, а гэтага Фаджу ведаць было ня трэба.
Зноўку з’явіўся Том, у фартуху паверх піжамнай кашулі і з падносам, на якім стаяў чайнік і талерка са здобнымі ляпёшкамі. Том паставіў паднос на столік паміж крэсламі Гары і Фаджа, а затым выйшаў з пакоя, прычыніўшы за сабою дзверы.
- Ну, Гары, - пачаў Фадж, разліваючы гарбату, - скажу сумленна, задаў ты нам клопату. Падумаць толькі, сбегчы ад дзяздькі з цёткай, ды яшчэ такім чынам! Я ужо падумаў, што... Але ты цэлы, а гэта галоўнае.
Фадж намазаў сабе ляпёшку маслам і падштурхнуў талерку да Гары.
- Еш, Гары, а то нібы хадзячы нябожчык. Ну, што ж... Ты будзеш рады даведацца, што мы змаглі ліквідаваць вынікі  няшчаснага выпадку, у рэзультаце якога была надутая міс Марджоры Дурсль. Два прадстаўніка дэпартаменту па размагічванню ў надзвычайных сітуацыях некалькі гадзін назад былі накірованы на Цісавую вуліцу. Міс Дурсль зрабілі пракол, а яе памяць была мадыфіцыравана. У яе не засталося абсалютна ніякіх успамінаў аб здарэнні. Так што было дый прайшло, нікому ніякай шкоды.
Фадж усміхнуўся Гары паверх чашкі, на манер добрага дзядзечкі, які гутарыць з любімым пляменнікам. Гары, які да гэтай пары не мог паверыць уласным вушам, адкрыў было рот, аднак, не прыдумаў, як можно выявіць свае эмоцыі, і закрыў яго ізноў.
- Ах, ты, вядома, хочаш ведаць, як адреагавалі на гэтае недарэчнае здарэнне твае дзядзька і цётка? – здагадаўся Фадж. – Не стану таіцца, яны былі раззлаваны да немагчымасці. Тым не меньш, яны гатовы ўзяць цябе назад наступным летам, пры ўмове, што ты застанешся ў Хогварцы на калядныя і вялікодныя вакацыі.
У Гары быццам разляпілася горла.
- Я заўсёды застаюся ў Хогварцы на калядныя і вялікодныя вакацыі, - сказаў ён, - і ніколі больше не хачу вяртацца на Цісавую вуліцу.
- Ну, перастань, перастань, я упэўнены, ты супакоішся, і твае адносіны зменяцца, - устрывожана прамовіў Фадж, - урэшце, гэта твая сям’я, я упэўнены, што вы любіце адзін аднаго... м-м... у глыбіні душы.
Гары не стаў пераконваць міністра. Куды важней было ведаць, які лёс яго чакае.
- Такім чынам, - прадоўжыў Фадж, намазваючы маслам другую ляпёшку, - нам застаецца только рашыць, дзе ты правядзеш апошнія два тыдня вакацыяў. Я прапаную табе зняць пакой тут, у "Дзіравым катле" і...
- Пачакайце! - выпаліў Гары. – А як наконт пакарання?
Фадж міргнуў.
- Пакарання?
- Я ж парушыў закон! – растлумачыў Гары. – Дэкрет аб разумных абмежаваннях чарадзейства сярод непаўналетніх!
- Ох, мой дарагі хлопчык, не станем жа мы чапляцца да цябе за такія дробязі! – здзівіўся Фадж, адмахіваючыся ляпёшкай. – Гэта ж няшчасны выпадак! Мы не адпраўляем ў Азкабан за надуванне сваіх цётак!
Але сказанае неяк не ўкладывалася ў галаве Гары: увесь яго прошлы вопыт зносін з Міністэрствам магіі казаў аб тым, што яно нават вельмі чапляецца за падобныя дробязі.
- Год назад я атрымаў афіцыйнае папярэджанне толькі таму, што хатні эльф скінуў з халадзільніка пудынг у доме майго дзядзькі! – паведаміў ён Фаджу, нахмурыўшыся. – Міністэрства сказала, што мяне выключаць з Хогварца, калі ў Дурслей адбудзецца яшчэ хоць што-небудзь чарадзейскае!
Ці Гары падманваў зрок, ці Фадж насамрэч раптам пачаў выглядаць вельмі сарамліва.
- Абставіны мяняюцца, Гары... Прыходзіцца прыймаць ва ўвагу... у цяперашняй абстаноўцы... Ты ж ня хочаш, каб цябе выключылі?
- Канешне, не, - згадзіўся Гары.
- Тады ў чым справа? – засмяяўся Фадж. – Давай, еш ляпёшку, а я пайду зірну, ці прыгатаваў Том для цябе пакой.
Фадж выйшаў з гасцінай. Гары глядзеў яму ўслед. Усё-такі рабілася нешта зусім незразумелае. Навошта Фадж чакаў яго ля “Дзіравага катла”, калі не для таго, каб падвергнуць пакаранню за учыненае? Цяпер, калі Гары спакойна абмеркаваў  усё, што надарылася, яму падумалася: наўрад ці гэта ўваходзіць у абавязкі міністра магіі – разбірацца з чарадзействам непаўналетніх.
Зноў увайшоў Фадж у суправаджэнні гаспадара Тома.
- Адзінаццаты нумар свабодны, Гары, - паведаміў Фадж. – Я думаю, табе там будзе вельмі ўтульна. Адна толькі маленькая рэч... Спадзяюся, ты зразумеешь мяне правільна... я не хачу, каб ты выходзіў у маглавыя кварталы. Нікуды не хадзі з Касога завулка, добра? І вечарам вяртайся да цемнаты. Ты разумны хлопчык, ты усё разумееш. Том будзе за такбой прыглядваць.
- Добра, - паціснуў плячыма Гары, - але чаму?
- Ну мы ж ня хочам, каб ты ізноў згубіўся, праўда? – ад душы засмяяўся Фадж. – Не і не... Лепей мы будзем ведаць, дзе ты і... У сэнсе...
Фадж громка адкашляўся і ўзяў у рукі паласатую мантыю.
- Што ж, мне трэба ісці, шмат спраў, ці ведаеш...
- А з Блэкам штосьці атрымалася? – спытаўся Гары.
Пальцы Фаджа саскочылі са срэбранай зашпількі мантыі.
- Пра што гэта ты? А, дык ты ведаеш... Што ж, не, пакуль не, але гэта толькі пытанне часу. Стражнікі Азкабана не ведаюць паражэнняў... А зараз яны зласней, чым заўсёды.
Фадж злёгку скалануўся.
- Ну, будзем развітвацца.
Ён падаў руку. У час поціску рукі Гары наведала нечаканая думка.
- Э-эм... Міністр? Магу я вас аб нечым папрасіць?
- Вядома, - усміхнуўся Фадж.
- Ведаеце, трэцякласнікам у Хогварцу дазваляюць наведваць Хогсмід, але мае дзядзька і цётка не падпісалі патрэбную паперу. Не маглі б вы?...
Фадж збянтэжыўся.
- Ах, - прамармытаў ён. – Не, не, прабач, Гары, але, паколькі я не з’яўляюся ні тваім бацьком, ні апекуном...
- Але вы ж міністр магіі, - пераконваючы сказаў Гары, - калі вы дадзіце дазвол...
- Не, Гары, прабач, але закон ёсць закон, - роўным голасам адказаў Фадж. - Можа, ты зможаш наведваць Хогсмід у наступным годзе. На самой справе, я думаю, яно і добра... Так, усё, мне пара. Спадзяюся, табе тут спадабаецца, Гары.
Апошні раз усміхнуўшыся і паціснуўшы хлопчыку руку, Фадж выйшаў. Зіхацеючы дабразычлівасцю Том выступіў наперад.
- Будзьце так ласкавы прайсці за мной, містер Потэр, - запрасіў ён. - Я ўжо аднёс наверх вашы рэчы...
Гары праёшоў за Томам уверх па прыгожай драўлянай лесвіцы да дзвярэй з медным нумарам  “11”, якую Том адчыніў перад ім.
Унутры знаходзілася вельмі зручны на від ложак і некаторая колькасць старанна адпаліраванай дубовай мэблі. У каміне весела патрэскваў агонь, а на адзежнай шафе...
- Хедвіг! – выдыхнуў Гары.
Снежна-белая сава зашчоўкала клювам і зляцела Гары на руку.
- У вас вельмі разумная птушка, - хмыкнуў Том. - Прыляцела праз пяць хвілін пасля вас. Калі вам нешта спатрэбіцца, звяртайцеся да мяне.
Ён яшчэ раз пакланіўся і пайшоў.
Гары яшчэ доўга сядзеў на ложку і рассеяна перабіраў пальцамі пер’е Хедвіг. Неба за вакном хутка змяніла колер з глыбокага бархаціста-сіняга на халодны, шэра-стальны, а затым, павольна, на ружовы з залатымі кропкамі.
Гары не мог паверыць, што пакінуў Цісавую вуліцу ўсяго некалькі гадзін назад, і што яго не выключылі, і што яго чакаюць два абсалютна свабодных ад Дурсляў тыдняў.
- Гэта была вельмі дзіўная ноч, Хедвіг, - сонна прамовіў ён.
І, нават не зняўшы акуляры, паваліўся на падушкі і заснуў.

0

10

Праект БелPotter пачаў перакладаць кнігу "Гары Потар і Вязень Азкабана" на беларускую мову! Далучайся і ты!

0

11

Выкидываю в отдельный пост перевод Люпиным 1 главы. Чтоб в списке глав не мешалось))))

"Вось першыя раздзелы кнігі "Гары Потар і Вязень Азкабана"

Не фантан, канешне, зато ад усёй душы

***

РАЗДЗЕЛ 1 "САВІНАЯ ПОШТА"

Гары Потэр – незвычайны хлопчык ва ўсіх адносінах. Па-першае, ён цярпеть ня можа летнія вакацыі, па-другое, любіць летам рабіць урокі, але займаецца ноччу, калі ўсе спяць. А самае галоўнае, Гары Потэр – чараўнік.
Ужо амаль наступіла поўнач, а Гары ляжаў на жываце, с галавой укрыўшыся коўдрай. У адной руцэ – ліхтарык, а на падушцы – старадаўняя кніга “Гісторыя магіі” Бацільды Бэгшот. Гары вадзіў кончыкам арлінага пяра над старонкай і, насупіўшыся, спрабаваў вышукаць у кнізе што-небудзь, што дапамагло б закончыць сачыненне на тэму “Безсэнсоўнасць спалення ведзьмаў у чатырнаццатым стагоддзі – абмеркаванне”.
Пяро завісла над падыходзячым параграфам. Гары паправіў на носе круглыя акуляры, паднёс ліхтарык бліжэй да кнігі і прачытаў:
Не валодаючыя магіяй людзі (больш вядомыя як маглы) у сярэднія вякі вельмі баяліся чараўніцтва, але не валодалі дарам распазнаць яго. У тых рэдкіх выпадках, калі ім удавалася злавіць сапраўдных ведзьм ці чараўнікоў, спаленне не прыносіла чакаемага рэзультату. Чараўнік ці ведзьма ў гэтым выпадку ўжывалі Вогнезамарарожвальнае закляцце, а затым прытворна лямантавалі, на самой справе адвучаючы толькі лёгкае казытанне. Напрыклад, Венделіна Дзіўная так любіла жарыцца ў вогнішчы, што дазваляля адлавіць сябе ня меней за сорак сем разоў, вядома, пад рознымі абліччамі.
Гары сціснуў пяро зубамі і палез пад падушку за чарніліцай і скруткам пергаменту. Марудна і вельмі асцярожна ён адвінціў вечка, абмакнуў пяро у чарніліцу і пачаў пісаць, увесь час астанаўліваючыся і прыслухоўваючыся – калі б нехта з Дурсляў па дарозе ў ванны пакой пачулі срып пяра, то Гары, хутчэй за ўсё, закрылі б у каморы пад лесвіцай да самага канца вакацыяў.
З-за сямейства Дурсляў, што жылі ў доме № 4 па Цісавай вуліцы, Гары і ненавідзеў летнія канікулы. Дзядька Вернан, цётка Петунія і іх сын Дадлі былі адзінымі сваякамі Гары. Яны былі маглы, і ім былі уласцівы ў вышэйшай ступені сярэднявечныя адносіны да чараўніцства. Пра загінуўшых бацькоў Гары – а яны як раз былі чараўнік і ведзьма – у сценах дома на Цісавай вуліцы згадваць не належала. Многія гады цётка Петунія і дзядзька Вернан былі перакананы: калі трымать Гары ў як мага больш забітым стане, то з яго атрымаецца выбіць чарадзейныя здольнасці. Да іх вялікага абурэння, нічога не выйшла. Зараз ім прыходзілася жыць у пастаянным страху: раптам нехта даведаецца, что пляменнік вось ужо два гады вучыцца ў Хогварцу, школе чарадзейства і ведзьмінскіх мастацтсваў. Усё, што яны змаглі распачаць у якасці прэвенціўнай меры, гэта с самага пачатку вакацый замкнуць у каморы кнігі заклінанняў, чарадзейную палачку, кацёл і мятлу і забараніць хлопчыку размаўляць з суседзямі.
Недаступнасць падручнікаў была для Гары сапраўдным бедствам, таму што ў Хогварцу шмат задавалі на вакацыі. Адна з прац, асабліва складаная, пра змяньшальныя адвары, прызначалался для самага нелюбімага настаўніка, прафесара Снэйпа, і ён быў бы ў захапленні, калі б у яго знайшлася прычына налажыць на Гары суровае спагнанне на месяц-другі. У Гары не было выбару – прыйшлося карыстацца першым жа зручным выпадкам. У самым пачатку вакацыяў, пакуль дзядзька Вернан, цётка Петунія і Дадлі захапляліся ў садзе чарговай машынай дзядзькі Вернана, што была дадзена яму фірмай (наўмысна громкімі галасамі, каб ніхто з суседзяў не прапусціў навіну), Гары пракраўся на першы паверх, ускрыў замок каморы, схапіў сколькі мог панесці кніжак і схаваў іх у сваім пакоі. Цяпер, калі толькі ён не запэцкае простыні чарніламі, Дурслі не здагадаюцца, што ён па начах вывучае магію.
Зараз для Гары было асабліва важна не раздражняць дзядзьку з цёткай. Яны і без таго страшна раззлаваліся – цераз тыдзень пасля пачатку вакацый яму асмеліўся патэлефанаваць прыяцель-чараўнік.
Рон Уізлі, лепшы сябар Гары ў Хогварцу, паходзіў з патомнай чарадзейскай сям’і. Таму ён с дзяцінства ведаў мноства такіх рэчаў, аб якіх Гары і не падазраваў, затое ніколі раней не карыстаўся тэлефонам. Па зусім ужо нешчасліваму супадзенню, трубку зняў сам дзядзька Вернан.
- Вернан Дурсль слухае.
Гары, які выпадкова знаходзіўся у гэты час ў пакоі, так і застыў, калі пачуў голас Рона.
- Ало? Ало? Вы мяне чуеце? Пазавіце, калі ласка, Гары Потэра!!!
Рон так крычаў, что дзядзька Вернан у першы момант падскочыў, адставіў трубку на паўметра ў бок і ўтаропіўся на яе са змешанным выразам трывогі і гневу.
- Хто гаворыць?! – прароў ён у напрамку мікрафона. – Вы хто?!
- Рон Уізлі! – надрыўна пракрычаў у адказ Рон, нібы яны з дзядзькай Вернанам размаўлялі адзін з адным з розных канцоў футбольнага поля. – Я школьны сябар Гары...
Маленькія вочкі дзядзькі правярнуліся у вачніцах і уставіліся на Гары. Ногі ў хлопчыка быццам прыраслі да падлогі.
- Тут няма ніякага Гары Потэра! – прагрымеў дзядзька, трымаючы трубку на адлегласці выцягнутай рукі. Стваралася ўражанне, што ён баіцца, што трубка ўзарвецца. – Ня ведаю, пра якую школу вы там гаворыце! Ніколі болей не тэлефануйце сюды! І не набліжайцеся да майго дому і маёй сям’і!!!
І, нібы ядавітана павука, ён кінуў трубку на рычаг.
Пасля гэтага быў адзін з самых вялізных скандалаў за ўвесь апошні час.
- Як ты пасмеў даць наш нумар такім... такім... такім людзям, як ты?! – лямантаваў дзядзька Вернан, брызгаючыся на Гары слінай.
Рон, відавочна, зразумеў, што выклікаў на сябра непрыемнасці, і болей не званіў. І лепшая школьная сяброўка, Герміёна Грэйнджэр, таксама не аб’яўлялася. Гары падазраваў, што Рон параіў Герміёне не тэлефанаваць, і гэта было вельмі шкада, бо Герміёна была самай разумнай дзяўчынкай у класе Гары, напэўна, здагадалася б не паведамляць з першых слоў аб тым, у якой школе яна вучыцца.
Такім чынам, на працягу пяці доўгіх тыдняў Гары не атрымоўваў ад сяброў аніякіх вестак, і лета абарочвалася такім жа невыносным, як і папярэдняе. Было только маленькае паляпшэнне – пакляўшыся, што не стане выкарыстоўваць саву для перапіскі з сябрамі, Гары атрымаў дазвол выпускаць Хедвіг па начам. Дзядзька Вернан здаўся, таму што Хедвіг не выносіла пастаяннага сядзення ў клетцы і ўчыняла на начам страшэнны шум.
Гары скончыў пісать пра Венделіну Дзіўную і зноў прыслухаўся. Цішыня ў спячым доме парушалася только аддаленым грамыханнем храпу двайроднага брата Дадлі. Напэўна, зараз ужо вельмі позна, падумаў Гары. Яго вочы свярбелі ад стомленасці. Можа, закончыць заўтра ўночы?...
Ён завінціў вечка на чарніліцы; выцягнуў з-пад ложку старую навалачку; склаў ў яе ліхтарык, “Гісторыю магіі”, сачыненне, пяро і чарнілы; устаў з ложка і схаваў утвораны мяшок пад непрыбітай палавіцай пад ложкам. Затым ён выпрастаўся, пацягнуўся і паглядзеў на цыферблат будзільніка на століку каля ложка.
Гадзіна ночы. Ў жываце нешта шавяльнулася. Сам таго не падазраваючы, ён ужо час назад пераступіў парог сваяго трынаццацігоддзя.
Яшчэ адным дзівоцствам Гары была яго абыякавасць да ўласных дней нараджэння. За ўсё своё жыццё ён не атрымаў аніводнай віншавальнай паштоўкі. Апошнія два дні нараджэння Дурслі праігнаравалі цалкам і поўнасцю, і не было аніякіх падстаў лічыць, што яны ўспомняць пра яго ў гэты раз.
Гары прайшоўся па неасвечанаму пакою, міма вялікай пустой клеткі Хедвіг, да раскрытага вакна. Абапёрся на падаконнік. Пасля доўгага сідзення пад коўдрай прахладны начны вецярок прыемна асвяжаў твар. Хедвіг не было ужо две ночы запар. Гары не непакоіўся: яна і раней знікала на такі тэрмін. Але ён вельмі чакаў яе вяртання – сава была адзінай жывой істотай ў доме, хто не муляўся маленькага чараўніка.
Гары, хаця і заставаўся такім жа невысокім і худзенькім для свайго ўзроста, усё ж падрос за лета на пару дзюймаў. А вось яго вугольна-чорныя валасы заставаліся такімі ж, якімі і былі заўсёды – упартымі, шорсткімі, непаслухмянымі. З-за шкла акуляраў глядзелі ўсё тыя ж ярка-зялёныя вочы, а на ілбе скрозь грыўку выразна праглядваў тонкі зігзагападобны шрам.
Шрам Гары быў таксама вельмі незвычайны. Не, ён не з’яўляўся сувенірам на памяць аб аўтамабільнай катастрофе, быццам бы забіўшай бацькоў Гары, як ілгалі Дурслі на працягу дзесяці гадоў. Лілі і Джэймс Потэры загінулі зусім не ў аварыі - іх забіў самы страшны злы чараўнік апошняга стагоддзя, Лорд Волдэморт. А вось Гары перажыў нападзенне, атрымаўшы пры гэтым усяго только шрам на ілбе. Пракляцце Волдэморта, замест таго, каб забіць хлопчыка, зрыкашэціла ў таго, хто яго наслаў. Чуць жывы, Волдэморт знік...
Але Гары сустрэўся з ім твар у твар у Хогварцу. Зараз, у вакна, успамінаючы іх апошнюю сустрэчу, Гары павінен быў прызнаць, што яму пашанцавала – ён змог дажыць да свайго трынаццацігоддзя...
Ён хутка абвёў вачыма неба – ці няма хоть самага меньшага намёка на з’яўленне Хедвіг. Раптам яна ляціць да яго са здохлай мышшу ў клюве і чакае пахвалы?... Няўважліва разглядваючы дахі, Гары не адразу, а толькі праз некалькі секунд, усведаміў, што ж ён бачыць.
Вымалёўваючыся сілуэтам на фоне залатога месяца, з кожным імгненнем павялічваючыся, да яго няроўнымі скачкамі набліжалася незразумелае, крывабокае стварэнне. Гары стаяў нерухома і сачыў, як яно зніжаецца. Нейкую долю секунды ён вагаўся, трымаючы руку на шпінгалеце, - ці не закрыць вакно? Але тут дзіўная істота ўляцела ў круг святла под ліхтаром на Цісавай вуліцы, і Гары, адразу здагадаўшыся, што гэта такое, адскочыў у бок.
У вакно заляцелі тры савы. Тыя, што па бакам, падтрымлівалі паміж сабою трэцюю, якая, здаецца, была ў непрытомнасці. Яны мякка прызямліліся на ложак. Сярэдняя сава, вялікая і шэрая, завалілася на бок і засталася ляжаць без памяці. Да яе лапак быў прывязаны вялікі пакунак.
Гары адразу ж пазнаў знепрытомленую птушку – гэта был Эрал, ён належаў сямейству Уізлі. Гары кінуўся да ложка, адвязаў вяровачкі ад лапак Эрала, зняў пакет і аднёс няшчасную птушку да клеткі Хедвіг. Эрал расплюшчыў мутнае вока, слаба і удзячна вухнуў і пачаў прагна глытаць ваду.
Гары павярнуўся да дзьвух другіх соў. Адна з іх, снежна-белая самка, была яго ўласная Хедвіг. Яна таксама прынесла пакет і надзвычайна ганарылася сабой. Любоўна шчыкнуў гаспадара клювам, калі ён вызваліў яе ад ношы, яна пераляцела на другі канец пакоя і далучылася да Эрала.
Трецюю саву, прыгожую рыжавата-карычневую, Гары не ведаў, але адразу зразумеў, адкуль яна прыляцела, паколькі, у дабавак да трэцяй пасылкі, яна прынесла пісьмо з гербам Хогварца. Калі Гары забраў ад яе прынесеныя рэчы, яна важна распушыла пер’е, расправіла крылы і вылецела праз вакно у цемру ночы.
Гары сеў на ложак, схапіў пакет, прынесены Эралам, разарваў карычневую паперу і знайшоў падарунак у залатой упакоўцы і першую ў сваім жыцці віншавальную паштоўку. Калі ён адкрываў канверт, яго пальцы трошкі дрыжэлі. З канверта выпалі два лістка – пісьмо і выразка з газеты.
Абсалютна відавочна, выразка была зроблена з чарадзейскай газеты “Штодзённы прарок”, таму што людзі на чорна-белым фатаздымку рухаліся. Гары разгладзіў выразку і прачытаў:
ПРАЦОЎНІК МІНІСТЭРСТВА МАГІІ
ВЫЙГРАЕ ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ
Артур Уізлі, начальнік аддзела неправільнага выкарыстоўвання маглаўскіх прадметаў, выйграў Галоўны Прыз у штогодняй латэрэі, што праводзіцца “Штодзённым прарокам”.
Задаволены містэр Уізлі паведаміў нашаму карэспандэнту: “Мы патрацім грошы на летняе падарожжа ў Егіпет, дзе наш старэйшы сын Білл працуе ліквідатарам закляццяў у банку “Грынгатс”.
Сям’я правядзе месяц у Егіпце і вернецца да пачатку навучальнага года у школе Хогварц, якую ў цяперашні час наведваюць пяцёра з дзяцей Уізлі.
Гары абвёў вачыма фотаздымак, і шырокая усмешка распоўзлася па яго твары: яму радасна махалі ўсе дзевяць Уізлі, што стаялі перад агромністай пірамідай. Маленькая пухлая місіс Уізлі; высокі, лысеючы містэр Уізлі; шасцёра сыноў і адна дачка, усе (хаця на чорна-белым здымку гэтага і не было бачна) з вогненна-рыжымі валасамі. Якраз пасярэдзіне стаяў Рон, даўгавязы і няскладны, з дамашняй крысай Струпікам на плячы. Адной рукой ён абдымай за плечы Джыні.
Гары не ведаў нікога другога, хто меў бы большую патрэбу ў буйным выйгрышу. Уізлі былі неверагодна мілыя і неверагодна бедныя людзі.
Гары развярнуў пісьмо Рона.
Прывітанне, Гары!
З днём нараджэння!
Слухай, прабач мяне за той званок! Спадзяюся, маглы не вельмі цябе гнаілі? Я спытаў у таты, ён кажа, што мне ня трэба было так крычаць.
У Егіпце здорова. Білл вадзіў нас па грабніцам – ты не паверыш, якіх толькі закляццяў не налажылі старажытныя егіпетскіе жрацы! У апошнюю грабніцу мама нават не пусціла Джыні. Там усялякія шкілеты-мутанты – гэта маглы, якія туды аднойчы ўлезлі, а цяпер у іх адраслі лішнія галовы і ўсякае гэтакае іншае...
Я абалдзеў, калі тата выйграў у латэрею “Прарока”. Семсот галеонаў! Амаль што ўсё, праўда, пайшло на паездку, але мне усё роўна купяць новую палачку.
Гары выдатна памятаў, пры якіх умовах зламалася старая чарадзейская палачка Рона. Гэта здарылася тады, калі машына, на якой яны з Ронам прыляцелі ў Хогварц, пры прызямленні ўрэзалася ў дрэва на школьным двары.
Мы вернемся за нядзелю да пачатку навучальнага года і тады паедзем купляць палачку і падручнікі. Можа, атрымаецца там сустрэцца?
Не давай маглам над сабой здзеквацца!
Пастарайся прыехаць у Лондан.
Рон.
P.S. Персі стаў лепшым вучаніком школы. На прошлым тыдні яму прыслалі паведамленне.
Гары ізноў паглядзеў на фотаздымак. Персі, які павінен быў пайсці ў сёмы, апошні, клас Хогварца, выглядаў неяк асабліва рэспектабельна. Ён прышпіліў значок “Лепшы вучанік” да фесцы, элегантна сядзеўшай на акуратна прычосаных валасах. Рагавая аправа акуляраў зіхацела на яркім егіпетскім сонцы.
Гары распакаваў падарунак. Унутры аказалася нешта, падобнае на шкляны ваўчок. Да яго была прыложана яшчэ адна запіска ад Рона.
Гары! Гэта кішэневы шкодаскоп. Калі блізка каля цябе знаходзіцца нехта, каму нельга давяраць, ваўчок павінен пачаць свяціцца і вярцецца. Прынамсі, мне так сказалі. Білл, праўда, кажа, што гэта барахло для турыстаў і што на самой справе ён ненадзейны, таму што ўчора вечарам ён свяціўся і круціўся. Але Білл не ведаў, што Фрэд з Джорджам накідалі яму ў суп жукоў.
Ну, пакуль!
Рон.
Гары паставіў кішэневы шкодаскоп на тумбачку. Шкодаскоп застыў у нерухомасці, балансіруючы на вострай вяршыні, адлюстроўваючы стрэлкі будзільніка, што свяціліся у цемнаце. Пару секундаў Гары са шчаслівым выглядам глядзеў на падарунак, а потым звярнуўся да пакунка, які прынесла Хедвіг.
У гэтым пакунку таксама знаходзіўся падарунак, віншавальная паштоўка і пісьмо, у гэты раз ад Герміёны.
Дарагі Гары!
Рон напісаў мне пісьмо і расказаў, як ён размаўляў па тэлэфону з тваім дзядзькам Вернанам. Вельмі спадзяюся, што з табой усё ў парадку.
Я зараз ува Францыі, і не ведала, як даслаць табе пасылку – што, калі б яе ўскрылі на мытні – і тут раптам з’явілася Хедвіг! Па-мойму, ей вельмі хацелася, каб у цябе нарэшце быў сапраўдны падарунак да дня нараджэння. Тое, што я табе пасылаю, я заказала па савінай пошце; я бачыла рэкламу ў “Штодзённым прароку” (мне дастаўляюць яго сюды; прыемна быць у курсе спраў чарадзейскага свету). Ты бачыў тыдзень назад фотаздымак Рона і усіх іхняй сям’і? Я ўпэйнена, што ён зараз пазнае шмат новага. Мне нават зайздросна – егіпетскіе жрацы валодалі дзівоснымі сакрэтамі.
Тут таксама ёсць свая, мясцовая, гісторыя чарадзейства. Мне нават прыйшлося перапісаць сачыненне па гісторыі магіі, каб уключыць у яго тыя веды, якія я тут атрымала. Спадзяюся, прафесар Бінс не злічыць сачыненне залішне длінным – яно атрымалася на два скрутка большым, чым ён прасіў.
Рон кажа, што на апошнім тыдні вакацыяў прыедзе ў Лондан. А ты зможаш прыехаць? Твае цётка і дзядзька цябе адпусцяць? Вельмі-вельмі спадзяюся, што у цябе атрымаецца. Ну а калі не, то убачымся у “Хогварц-Экспрэсе” першага верасня!
З любоўю,
Герміёна.
P.S. Рон сказаў, што Персі выбралі лепшым вучаніком. Не сумняваюся, што ён вельмі ганарыцца. А вось Рон, на мой погляд, не ў захапленні.
Гары пасмяяўся і адклаў пісьмо Герміёны ў бок. Потым узяў у рукі яе падарунак. Ён был вельмі цяжкі. Ведаючы Герміёну, Гары не сумняваўся, што знойдзе ўнутры таўсцезную кнігу пра якія-небудзь найцяжэйшыя заклінанні – але ўсё аказалась не так. Сэрца ў яго салодка сціснулась, калі ён сарваў абгортку і ўбачыў чорны, з самай мяккай скуры, бювар. Срэбраныя літары на вечку абвяшчалі: “Набор па догляду за мятлой”.
- Ух ты! Ну, Герміёна! – узрушана прашаптаў Гары, растёгваючы маланку і заглядваючы унутр.
Там ляжала вялікая банка фірменнага сродка для паліроўкі дрэўка, бліскучы секатар для падраўнівання хваставых хварасцін, мініяцюрны медны компас для прымацоўвання да дрэўку на час працяглых палётаў, а таксама “Дапаможнік па догляду за мятлой”.
У час вакацыяў Гары страшэнна нудзіўся не только без сваіх сяброў, але і без квідіча, самай папулярной спартыўнай гульні чарадзейскага свету – вельмі небяспечнай і вельмі захапляючай. У яе гулялі на мётлах. Гары оказаўся цудоўным летуном; ён быў самым маладым іграком стагоддзя, якого дапусцілі ў школьную каманду. Адной з самых дарагіх сэрцу хлопчыка рэчаў была ягонная гоначная мятла “Німбус 2000”.
Гары адлажыў скураны бювар і ўзяўся за апошнюю пасылку. Ён адразу ж пазнаў каракулі, якія няроўна віліся па карычневай паперы: гэта быў почырк Хагрыда, брамніка Хогварца. Гары сарваў верхні слой упакоўкі і разгледзеў нешта скурыстае, зялёнае, аднак, раней, чым яму ўдалося як след распакаваць пасылку, пакунак дзіўным чынам уздрыгнуўся, і тое, што знаходзілася ўнутры, громка клацнула – нібы зубамі.
Гары замер. Наўрад ці Хагрыд мог знарок прыслаць нешта небяспечнае, але, з іншага боку, у Хагрыда быў абсалютна унікальны погляд на тое, што небяспечна, а што не. Хагрыд сябраваў з гіганцкімі павукамі, купляў зласнейшых трохгаловых сабак у выпадковых сабутэльнікаў у пабе, тайком прыносіў да сябе ў хату яйкі драконаў...
Гары з апаскаю тыкнуў у пакунак. Зноў пачулася клацанне. Гары пацягнуўся за лямпай, што стаяла на тумбачцы, крэпка схапіў яе і занёс над галавою, гатовы ў любую хвіліну ударыць. Затым, другой рукой, ён узяўся за астаткі ўпакоўкі і пацягнуў.
З пакунка выпала кніга. Гары ледзь паспеў ацаніць прыгажосць зялёнай вокладкі, па якой, пабліскваючы золатам, ішоў надпіс: “Пачварная кніга пачвараў”, а кніга ужо развярнулась абрэзам уніз і хуценька, крабападобнымі рухамі, пабегла па ложку.
- Ой! - ціхенька мармытнуў Гары.
Кніга з громкім стукам звалілася з ложку і хутка закавыляла па пакоі. Гары крадучыся адправіўся за ёю. Кніга схавалася пад пісьменны стол у самае цёмнае месца. У думках молячыся, каб не прачнуліся Дурслі, Гары апусціўся на карачкі і пацягнуўся за бяглянкай.
- Ай!
Кніга, захлопнуўшыся, кусанула яго за руку, а потым праскочыла міма, спрытна перабіраючы абодвумя бакамі пераплёту. Гары на карачках пабёг за ёю, кінуўся ўсім целам і змог прыціснуць кнігу да падлогі. У суседнім пакоі дзядзька Вернан громко забурчаў ува сне.
Хедвіг с Эралам з цікавасцю назіралі за Гары, а ён у гэты час, моцна заціснуўшы кнігу далонямі, паспяшаўся да камоды, выцягнуў рэмень і туга перацягнуў стварэнне. “Пачварная кніга” сярдзіта заторгалася, але больш не магла хлопаць і кусацца, так што Гары змог спакойна пакінуць яе на ложку і, нарэшце прачытаць паштоўку ад Хагрыда.
Дарагі Гары!
С днём нараджэння!
Думаю, гэта кніга хутка табе спатрэбіцца для вучобы! Большь нічога не буду гаварыць, скажу, калі убачымся.
Маглы не вельмі дапякаюць?
Усяго самага-самага,
Хагрыд.
Тое, што Хагрыд палічыў куслівую кнігу карыснай для будучага навучальнага года, здалося Гары злавеснай прыкметай. Тым не меньш, ён паклаў паштоўку ад Хагрыда разам з паштоўкамі ад Рона і Герміёны, усміхаючыся яшчэ шырей, чым раней. Цяпер заставалася только прачытать пісьмо з Хогварца.
Паважаны містер Потэр!
Паведамляем вам, што навучальны год пачынаецца першага верасня. “Хогварц-Экспрэс” адыйдзе ў адзінаццаць гадзін раніцы з вакзала Кінгс-Крос, платформа дзевяць і тры чвэрці.
Паведамляем таксама, што вучням трэцяга года навучання дазваляецца наведваць вёску Хогсмід па ўстаноўленым выхадным дням. Дзеля гэтага бацькі або апекуны павінны падпісаць прыложаны документ-дазвол.
Таксама прылагаецца спіс неабходнай літаратуры.
Шчыра ваша,
Прафесар М. Макгонагал,
Намеснік дыректара.
Гары дастаў дазвол. І больш не усміхаўся. Было б чудоўна мець магчымасць хадзіць у Хогсмід у выхадныя; ён ведаў, што Хогсмід – вёска, дзе жывуць адны чараўнікі, і раней ён там ніколі не бываў. Але якім, скажыце, чынам пераканаць сваякоў падпісаць гэтую паперу?
Ён глянуў на гадзіннік. Было ужо дзве гадзіны ночы.
Вырашыўшы падумаць аб дазволе наведваць Хогсмід заўтра, калі прачнецца, Гары забраўся ў пасцель і працягнуў руку, каб выкрэсліць яшчэ адзін дзень з самаробнага календарыка, паказваючага, колькі засталося да вяртання ў Хогварц. Затым зняў акуляры і лёг з расплюшчанымі вачыма, любуючыся на віншавальныя паштоўкі.
Якім бы незвычайным ні быў Гары, зараз ён адчуваў тое ж самае, што і любы нармальны падлетак на яго месцы – ён быў шчаслівы, упершыню ў жыцці, што ў яго дзень нараджэння."

0

12

Глава 4 - переводит БелПоттер.

Глава 22 - переводю я.)))

0

13

Пераклад скончаны і выкладзены на сайце.
Пытанні задавайце тут

0


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Переводы » Гары Потэр и Вязень Азкабана