Нарэшце скончыў першы раздзел. Вам слова, як лепей выкладаць па асобных раздзелах ці дачакаецеся, калі я перакладу хаця бы трэццю частку кнігі.
Гары Потэр і Келіх агню
Сообщений 1 страница 15 из 15
Поделиться210.03.2013 22:23:11
Думаю, лепей адразу некалькі раздзелаў..
Поделиться311.03.2013 00:05:30
Добра, Андрэйка, можа тады выкладаць рэзультат месяца? Так і зробім. Тады першы сэанс выкладкі пачатак красавіка.
Поделиться429.03.2013 21:49:55
Гары Потэр і келіх агню
Для Пітэра Роўлінга, на ўспамін аб містэры Рыдлі
і для Сьюзэн Слэдэн, якая дапамагла Гары пакінуць камору.
РАЗДЗЕЛ I
Дом Рэдлаў
На ўзгорку, фасадам да вёскі Літл Хангельтон стаяў будынак, які мясцовыя жыхары называлі “Домам Рэдлаў”, хаця вось ужо шмат год, як ніхто з чальцоў гэтай сям’і тут ня жыў. На вокнах будынку не было шыбаў, дахоўка сям там абвалілася, а сцены ня маючы перашкодаў густа абвіў плюшч. Некалі прыхожы маёнтак, які смела мажліва было назваць самым вялізным на шмат міль навокал, цяпер дом Рэдлаў быў шэрым, пустым і закінутым.
У кожнага з жыхароў вёскі стары маёнтак выклікаў дрыжыкі. Поўстагоддзя таму тут адбыліся настолькі дзіўныя і жудасныя падзеі, што нават дагэтуль, калі не хапала новых тэмаў для плётак, хангельтонцы пачыналі іх абмяркоўваць. Гэту гісторыю пераказвалі настолькі шмат разоў, штораз прыхарошваючы яе, што ніхто цяпер ня ведаў, што ў ёй з’яўляецца праўдай. Аднак кожная з версіяў падзей пачыналася нязменна. Гэта здарылася пяцьдзесят год таму, калі дом Рэдлаў быў яшчэ ў добрым стане і ўражваў сваёй пышнасцю. Адным лагодным летнім золкам, пакаёўка прыйшоўшы на працу і ўвайдзя ў гасцёўню знайшла, што ўсе трое Рэдлаў памерлі.
Кінуўшыся з дзікім лямантам да вёскі, дзяўчына выклікала столькі народу, колькі змагла.
- Ляжаць, вочы шырока раскрыты! А самі халодныя, як той лёд! І апранутыя, як для вячэры!
Выклікалі паліцыю і ўвесь Літл Хангельтон закіпеў ад надзвычайнай цікаўнасці і дрэнна хаваемага ўзбуджэння. Ніхто канечне не рабіў пустых заяваў, што сумуе па Рэдлах, тым больш гэтая сям’я не карысталася сярод вяскоўцаў асаблівай папулярнасцю. Старыя містэр і місіс Рэдл былі забагатымі, фанабэрыстымі і жорсткімі людзьмі, а іх адзіны дарослы сын Том быў яшчэ горшы за іх. Адзінае, што непакоіла хангельтонцаў – асоба іхнага забойцы – бо, відавочна, што трое цалкам здаровых людзей не маглі з натуральнай прычыны выпусціць душу з цела адначасова.
Наступнай ноччу ў “Шыбеніку” – мясцовым пабе, было не прадыхнуць, бо туды, абмеркаваць забойства, сабраліся ўсе дарослыя вяскоўцы. І яны былі добра ўзнагароджаны за тое, што пакідалі ўсе свае хатнія справы, бо хутка ў паб нечакана завітаў рэдлава кухарка і абвесціла змоўклай грамадзе, што паліцыяй быў арыштаваны нехта па імі Фрэнк Брайс.
- Фрэнк!- усклікнула колькі чалавек.- Немагчыма!
Брайс працаваў у Рэдлаў садоўнікам. Ён жыў адзін у паўструхлелай хаціне на тэрыторыі іхнага маёнтка. Ён вярнуўся з вайны з нягнуткай нагой і моцнай нянавісцю да натоўпу ды нават моцнага шуму. З таго часу Фрэнк працаваў на Рэдлаў.
Прысутныя кінуліся набываць кухарке напоі, каб пачуць ад яе больш падрабязнасцяў.
- Я заўсёды лічыла яго нейкім дзіўным,- пасля чацвёртага кілішка херэса заявіла тая,- непрыветным. Упэўнена, калі б я вырашыла прапанаваць яму кубак гарбаты, яго прыйшлося б упрошваць яе выпіць разоў сто. Не жадаў мець ні з кім зносінаў, ані.
- Чакайце, чакайце,- ўстрала нейкая жанчына, сядзелая ў бары.- Фрэнк, ён удзельнічаў у цяжкой вайне, таму вельмі любіў спакойнае жыццё. Але гэта ані не прычына, каб...
- А хто яшчэ меў ключы ад чорнага ходу?- гыркнула ў адказ кухарка.- Наколькі я памятаю ўапасныя ключы заўсёды віселі ў ягонай хаціне! Замкі не былі ўзламаны, вокны не пабіты! А ўсё што трэба было зрабіць Фрэнку, гэта толькі ціхенька пракрасціся ў дом, пакуль ўсе спалі...
Вяскоўцы змрочна перазірнуліся.
- Я заўсёды лічыў, што ён выглядае неяк ваўкавата, вось так вось,- прабурчэў нейкі мужчына ля стойкі бара.
- Калі каго цікавіць мае меркаванне,- заявіў пабмэн,- гэта вайна зрабіла яго такім.
- Памятаеш, Дот,- спыталася ў сяброўкі жанчына ў кутку паба,- як я казала табе, што не жадала бы трапіць да Фрэнка ў неласку?
- Жахлівая натура,- палка ківаючы, адказала Дот.- Памятаю, калі ён яшчэ быў дзіцём...
На золку, ані ніхто ў Літл Хангельтон не сумняваўся, што менавіта Брайс забіў Рэдлаў.
Тым часам, седзячы ў цёмным і брудным паліцэйскім участку, суседняга вялікага гораду, які як і вёска называўся Хангельтонам, Фрэнк яшчэ і яшчэ раз упарта працягваў сцвярджаць, што ён ані не ў чым не вінаваты. І адзіны каго ён бачыў у маёнтку ў той дзень быў нейкі незнаёмы, чарнявы, бледны падлетак. Аднак ніхто з жыхароў больш не бачыў чужынца, таму палісмэны вырашылі, што садоўнік яго папросту выдумаў.
І вось, калі становішча Фрэнка здавалася было, як ніколі сур’ёзным, прыйшоў адказ медэкспертаў якія аглядалі рэдлавы целы і ўсё рэзка змянілася.
Ніколі палісмэнам не даводзілася чытаць падобнага дзіўнага рапарта. Эксперты прыйшлі да высновы, што ані не адзін з Рэдлаў ня быў атручаны, зарэзаны, расстраляны, задушаны, ці (наколькі яны маглі сказаць) увогуле неяк пацярпеў. Больш таго, паведамлялася далей вельмі беспамылковым тонам, усе троя мелі ідэальнае здароўе – калі не браць да ўвагі, тое што яны былі нежывымі. Адзінае, што заўважылі ў сваіх нататках медыкі (быццам шукалі хоць нейкай шкоды ў нябожчыкаў), на тварах усіх траіх адбіўся вялізны жах... аднак палісмэны з раздражненнем заявілі, што ніхто ніколі ня бачыў, каб адразу тры чалавекі былі НАПАЛОХАНЫ да смерці.
У сувязі з тым, што паліцыя не знайшла ан ніякага доказу таму, што Рэдлы былі забіты, Фрэнка прыйшлося выпусціць. Рэдлаў пахавалі на цвінтары пры хангельтонскай царкве і яшчэ доўгі час іхныя могілкі ўзбуджалі інтарэс у сялян. Больш таго, да іх здзіўлення ў сваю хапціну пры рэдлаўскім маёнтку, вярнуўся і ахутаны ценем падазронаў Фрэнк Брайс.
- Я так петру, гэта ён іх пазабіваў,- заявіла Дот у “Шыбеніку”,- што б там не казалі палісмэны. І калі ў яго ёсць хаця кропля прыстойнасці, ён павінен прыбрацца адсюль, по павінен уцяміць, што мы пра ўсё ведаем.
Але Фрэнк не збіраўся ані нікуды з’яжджаць. Ён застаўся даглядаць за садам пры новых гаспадарах рэдлаўскага маёнтка, потым яшчэ адніх... аднак, ані водная з сямей не пажадала заставацца ў доме надоўга. Магчыма, віной таму быў і сам Фрэнк, але кожны наступны ўладар скардзіўся на дурныя адчуванні, якія выклікаў іх маёнтак, які без насельнікаў хутка прыйшоў у заняпад.
*
Багацей, што цяпер валодаў домам Рэдлаў ня жуў тут, ён увогуле ані ніяк не карыстаўся маёнткам. Вяскоўцы лічылі, што дом яму быў патрэбны дзеля “падатковых ільготаў”, хаця і не надта разумелі, што і як. Аднак багацей працягваў плаціць Фрэнку за гадаванне сада. Брайс гатаваўся ўжо сустрэць свой семдзесят сёмы дзень народзінаў, ён быў амаль што цалкам глухі, яго хворая нага гнулася горш чым калі-небудзь, аднак калі надвор’е было добрым, яго па ранейшаму мажліва было пабачыць, корпаючымся ў клумбах, ня гледзячы на тое, што пустазелле ўжо зрабілася амаль вышэйшым за старога.
Так ці інакш, але ня толькі пустазелле турбавала старога. Вясковыя хлапчукі ўзялі за моду кідацца камянямі па вокнах дому Рэдлаў. Таксама яны ездзілі на сваіх роварах па клумбах, якія Фрэнк з моцнымі высілкамі трымаў у прыстойным стане. А раз-другі малыя на заклад нават забіраліся ў стары рэдлаў дом. Дзеці ведалі адданасць Фрэнка маёнтку і моцна забаўляліся, назіраючы, як стары садоўнік кульгае, размахваючы сваім кійком па-над галавой і хрыпла на іх лаецца. Са свайго боку, Фрэнк лічыў, што малыя здзекваюцца з яго, бо яны так сама як іхныя бацькі, бабулі і дзядулі, лічаць старога садоўніка забойцам. Таму, калі аднойчы ў жніўні, Фрэнк прачнуўся сярод ночы і заўважыў, што ў доме тварыцца нешта дзіўнае, ён палічыў гэта за чарговую спробу хлапцоў паздзеквацца з яго.
Пабудзіў Фрэнка страшэнны боль у калене; так моцна калена не балела ніколі за ўвесь яго доўгі век. Стары падняўся з ложка і накіраваўся на кухню, каб напоўніць гарачай вадой грэлку, што прыкладаў да хворай нагі. Стоячы ля ракавіны і напаўняючы імбрык вадой, Фрэнк зірнуў у вакно і ўбачыў, што ў верхніх пакоях дома Рэдлаў мігціць святло. Стары адразу здагадаўся, што адбываецца. Хлапчукі напэўна ізноў прабраліся ўсярэдзіну дома і, калі меркаваць па міготкім святле, пэўнап запалілі там вогнішча.
Фрэнк ня меў тэлефона, да таго ж ён глыбока не давяраў паліцыі ажно з тых часоў, калі яго арыштавалі і дапытвалі пасля смерці Рэдлаў. Ён адразу ж кінуў імбрык і настолькі хутка, наколькі дазваляла хворая нага, паспяшаў наверх і неўзабаве вярнуўся на кухню цалкам апрануты. Зняў з кручка ля дзвярэй стары іржавы звязак ключэй, схапіў прыціснуты да сцяны кіёк і накіраваўся ў ноч.
Парадны ўваход ня меў ані ніякіх слядоў пранікненьня, шыбы таксама не былі пашкоджаны. Кульгаючы, Фрэнк накіраваўся да чорнага ходу, амаль цалкам схаванага за сцяной плюшча, дастаў з кішэні ключы, запхнуў у замок і без ані найменьшага шуму адчыніў дзверы.
Увайшоўшы, стары трапіў у пячорападобную кухню. Ён ня быў тут ўжо шмат год, да тагож на кухне было надта цёмна, аднак Фрэнк добра ведаў дзе знаходзяцца дзверы, што вядуць у хол. Навобмацак, Фрэнк рушыў ў той бок. У ягоныя ноздры біў тлівы пах, а вушы прыслухоўваліся да кожнага гуку, што маглі данесціся зверху. Нарэшце стары садоўнік дайшоў да холу. Тут было рушыць значна лягчэй, з-за вялізных скляпеністых вокан паабапал параднага ўваходу. Фрэнк, бласлаўляючы пыл, што тоўстым дываном ляжаў на каменных прыступках, заглушаючы гук яго крокаў і стук кійка, прыняўся падымацца ўгору.
Апынуўшыся наверсе, Фрэнк павярнуў направа і адразу ж ўбачыў месца дзе заселі зламыснікі. Дзверы напрыканцы калідора былі прыадчынены і з пакою праз шчыліну, кідаючы на цёмную падлогу залацісты след, біла мігатлівае святло. Моцна схапіўшы рукамі кіёк стары рушыў бліжэй, яшчэ бліжэй. Ён быў ўжо на адлеглсці ў колькі футаў і праз вузкую шчыліну мог бачыць, што дзеецца ў пакоі.
Агонь, што вельмі яго здзівіла, быў запалены ў каміне. Фрэнк супыніўся і прыслухаўся. Ён пачуў нясмелы і баязлівы голас нейкага мужчыны.
- Калі вы ўсё яшчэ галодны, мой лорд, у бутэльцы яшчэ крыху засталося.
- Потым,- адказаў другі голас. Ён таксама належыў мужчыне... але быў на дзіва высокі і халодны, быццам струмень ільдзянога ветра. Штосьці ў гэтым голасе, прымусіла падняцца дыбцом рэдкія валасы на фрэнкавай патыліцы.- Паднясі мяне бліжэй да каміна, Галахвост.
Каб лепей чуць, Фрэнк павярнуў да шчыліны правае вуха. З пакою адчуўся цяжкі стук бутэльцы аб цвёрдую паверхню, а затым глухі і цяжкі скрыгат фатэлі, якую цягнулі па падлозе. Мімаходзь стары заўважыў спіну невысокага мужчыны, які штурхаў фатэль. Ён быў апрануты ў доўгую чорную вопрадку і меў лысіну на патыліцы. Зрабіўшы сваю справу чалавечак зноўку знік з вачэй.
- Дзе Нагіні?- спытаўся ільдзяны голас.
- Я... я ня ведаю, мой лорд,- занепакоенны адказаў першы.- Напэўна, блукае недзе па доме...
- Перш чым пакладемся спаць, Галахвост, падоіш яе,- прамовіў другі.- У ночы я абавязкова захачу пад’есці. Падарожжа моцна стаміла мяне.
Нахмурыўшы бровы, Фрэнк яшчэ шчыльней прыціснуўся да дзвярэй і яшчэ мацней напружыў слых. Праз колькі часу, той, каго клікалі галахвостам зноў загаварыў..
- Мой лорд, ці можна спытацца ў вас, як доўга мы будзем тут заставацца?
- Тыдзень,- адказаў халодны голас,- можеа даўжэй. Месца тут даволі зручнае, а нашу справу мы пакуль ня можам працягваць. Было б вельмі неразумна рабіць што-небудзь да заканчэння Сусветнага чэмпіянату па квідытчу.
Фрэнк прачысціў вуха каравым пальцам. Наэўна там накапілася зашмат серкі і ён пачуў слова “Квідытч”, якога не існуе ў прыродзе.
- Чэмпіянат па квідытчу, мой лорд?- спытаўся Галахвост. (Фрэнк шчыльней прыняўся калупацца ў вухе).- Прабачце, але... я не магу зразумець... чаму мы павінны чакаць яго заканчэння?
- Таму, ёлуп, што цяпер ў краіну збіраюцца чарадзеі са ўсяго свету і кожны шпік з міністэрства магіі будзе са скуры лезці шукаючы прыкметы будзь-якой надзвычайнай актыўнасці, правяраючы і пераправяраючы ўсіх і кожнага. Яны будуць апантаны думкаю, як захаваць ўсё ад маглаў. Так што будзем чакаць.
Фрэнк кінуў калупаць у вухе. Цяпер ён выразна пачуў такія словы як “Міністэрства магіі”, “чарадзеі” і “маглы”. Словы гэтыя, відавочна, мелі нейкі сакрэтны сэнс. Стары ведаў толькі два тыпа людзей, якія размаўлялі сакрэтнымі кодамі – шпіёны і злачынцы. Фрэнк як мага мацней сціснуў кіёк і зноўку прыслухаўся.
- Васпане, усё яшчэ жадае гэтага?- ціха спытаўся Галахвост.
- Вядома ж, я гэтага жадаю, Галахвост,- у халодным голасе пралуналі ноткі небяспекі.
Пасля невялічкай паўзы, Галахвост загаварыў ізноў. Словы выляталі з яго вуснаў з такой хуткасцю, бы той жадаў вымавіць іх пакуль не страціць самавалоданне.
- Мы маглі б зрабіць гэта без Гары Потэра, мой лорд.
Зноў, нават даўжэй чым ў мінулы раз у пакоі зрабілася ціха, а потым...
- Без Гары Потэра?- мягка прашапатаў другі голас.- Я...
- Мой лорд, я кажу гэта не з-за турботы за хлопца!- голас Галахвоста ператварыўся на віск.- Хлопец нічога для мяне не значыць, ані! Аднак, калі б мы вырашылі выкарыстаць дзеля нашай справы іншага чараўніка... любога іншага... усё атрымалася бы значна хутчэй! Калі вы дазволіце пакінуць вас на нрекаторы час... вы ж ведаеце як добра я магу схавацца... праз дзень-другі я б вярнуўся да вас з лепшай кандыдатурай...
- Я мог бы выкарыстаць іншага чараўніка,- мягка адказаў халодны голас,- сапраўды...
- Гэта мае сэнс, мой лорд,- з палёгкаю ў голасе прамовіў Галахвост.- Схапіць Гары Потэра вельмі цяжка, яго так добра ахоўваюць...
- І таму ты дабраахвотна вызываешся пайсці і прывесці замену? Цікава... няўжо догляд за мной, Галахвост, настолькі знясіліў цябе? Ці можа адмова ад першапачатковага плану, ёсць спробай ўцячы?
- Мой лорд! Я... я і не думаў пакінуць вас назаўжды, ані...
- Не ілжы мне!- прасыкаў другі голас.- Я заўжды ведаю, калі мне хлусяць, Шалахвост! Ты шкадуеш, што вярнуўся да мяне. Я вызываю ў цябе гідоту. Я бачу, як ты ўздрыгіваеш, калі глядзіш на мяне, адчуваю, як калоцяцца твае рукі, калі ты дакранаешся да мяне...
- Не! Мая вам адданасць, васпане...
- Уся твая адданасць ня больш чым страх. Цябе не было бы тут, калі б ты меў куды ісці. Але, як я змагу пражыць без тваёй дапамогі, калі мне трэба есці кожныя колькі гадзін? Хто будзе даіць Нагіні?
- Але ж вы выглядаеце значна мацнейшым, мой лорд...
- Хлус,- прашапатаў другі голас.- Я не раблюся мацней і колькіх дзён хопіць, каб я згубіў апошнія кроплі здароўя, што змог захаваць насуперак твайму нязграбнаму догляду. СЦІХНІ!
Галахвост, які ўвесь час нешта бязладна мармытаў, адразу ж замоўк. Колькі секунд Фрэнк ня чуў ані нічога акрамя трэску агня ў каміне. Нарэшце, той другі амаль сыкаючы прашапатаў.
- Я маю падставы, каб выкарыстаць менавіта гэтага хлопца і я ўжо тлумачыў цябе ад іх і мне не патрэбен ніхто іншы. Я чакаў гэтага трынаццаць год. І магу пачакаць яшчэ колькі месяцаў. Што датычыцца абароны, якой аточаны хлопец, я лічу свой план на гэты конт вельмі эфектыўным. Усё што ад цябе будзе трэба гэта крыху мужнасці... і ты знойдзеш у сябе гэтую мужнасць, Галахвост, калі не жадаеш у поўнай меры адчуць на сябе гнеў Лорда Вальдэморта...
- Мой лорд!- з панікай у голасе ўсклікнуў Галахвост,- я ўвесь час пракручваў у галаве наш план... знікненне Бэрты Доркінс, мой лорд, не застанецца незаўважным доўгі час. І калі мы будзем працягваць, калі я зраблю штосьці благое...
- Калі?- прашапатаў другі.- КАЛІ? Калі ты будзеш дзейнічаць па плане, Галахвост, міністэрства нават не заўважыць, што хтосьці яшчэ знік. Рабі ўсё ціха, не метусіся, шкада што я не магу зрабіць гэта сам, але пры маім цяперашнім становішчы... годзе, Галахвост, засталося адолець яшчэ толькі адну перашкоду і наш шлях да Гары Потэра будзе чысты. Я ж не прашу цябе рабіць ўсё самаму. Хутка ўжо да нас далучыцца мой НАЙВЯРНЕЙШЫ лёкай...
- Я - ваш найвярнейшы лёкай,- з лёгкай панурасцю ў голасе, прамовіў Галахвост.
- Галахвост, мне патрэбны чалавек з мазгамі, той чыя лаяльнасць не сумненна, а ты, нажаль, не адпавядаеш гэтым патрабаванням.
- Але ж гэта я,- адказаў Галахвост, перапоўнены змрочнасцю,- я вас знайшоў. І гэта Я прывёў да вас Бэрту Джоркінс.
- Так, сапраўды,- быццам ўсміхаючыся прамовіў другі чалавек.- На падобную геніяльнасць з твайго боку, Галахвост, я нават не спадзяваўся... хаця, шчыра кажучы, калі ты лавіў яе ты пэўна не здагадваўся наколькі карыснай для мяне яна будзе?
- Я... я здагадваўся, што яна можа быць карыснай вам, мой лорд...
- Хлусня,- прамовіў як ніолі яшчэ жорстка, другі голас.- Аднак, я не супярэчу таму, што інфармацыя атрыманая ад яе была неацэннай. Без гэтай інфармацыі я бы ніколі не ўтвары нашага плану. І за гэта, Галахвост, ты атрымаеш найвышэйшую ўзнагароду. Я дазволю, табе выканаць найважнейшую дзеля мяне справу. Справу для выканання якой шмат хто з маіх паслядоўнікаў не пашкадавалі сваёй правай рукі...
- С-сапраўды, васпане? Ы-як..?- у голасе Галахвоста зноўку загучалі ноткі жаху.
- Ну, Галахвост, ты ж не жадаеш, каб сурпрыз быў сапсаваны? Твая роля будзе выканана напрыканцы... аднак, у цябе будзе ганаровы абавязак зрабіцца гэткім жа карысным, як Бэрта Джоркінс.
- Вы... вы...- Галахвост раптам захрыпеў, як быццам ў яго ўшчэнт перасохла ў роце.- Вы... хочаце... і мяне забіць?
- Галахвост, Галахвост,- лісліва прамовіў халодны голас,- навошта мне забіваць цябе? Бэрту я быў вымушаны забіць. Пасля майго допыту, яна зрабілася цалкам ні да чаго не прыдатнай. Больш таго, узніклі бы нязручные пытанні, калі б у міністэрстве яна расказала, што падчас вакацыяў бачыла цябе. Чараўнікі, якім трэба быць мёртвымі не пашкодзіла б не натрапляць на вядзмарак з міністэрства магіі...
Галахвост нешта прамармытаў, настолькі ціха, што Фрэнк не пачуў ягоных слоў, аднак яны прымусілі другога субяседніка засмяяцца... гэткім жа халодным, як яго голас смехам.
- ЦІ НЕ МАГЛІ БЫ МЫ ЗМЯНІЦЬ ЁЙ ПАМЯЦЬ? Маглі, але памяцізмяняльныя замовы здатны разбурыць кожны магутны чараўнік і я сам гэта даказаў, калі пачаў распытваць жанчыну. Для яе ПАМЯЦІ, Галахвост, было б сапраўднай абразай не скарыстацца інфармацыяй, якая там захоўвалася.
Фрэнк, які працягваў стаяць у калідоры зразумеў, што кіёк, што ён сціскаў у руцэ, зрабіўся склізкім ад пота. Ільдзянагалосы забіў нейкую жанчыну. І казаў пра гэта без аніякіх дакораў сумлення – з ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ. Ён небяспечны чалавек – вар’ят. А цяпер ён намышляе новае забойства... і той хлопец - Гары Потэр, кім бы ён ня быў... знаходзіцца ў небяспецы...
Стары садоўнік ведаў, што ён павінен зрабіць. Цяпер, як ніколі раней, надыйшоў час, каб ісці ў паліцыю. Ён ціхінька выскізне з дому і адразу ж пойдзе да вясковай тэлефоннай будкі... але тут, чалавек з ільдзяным голасам зноў пачаў гаварыць і Фрэнк, застаўся на месцы, знерухомеў і з усяе моцы прыслухаўся.
- Яшчэ адзін сурок... і мой найвярнейшы лёкай апынецца ў Хогвартсе... Тады Гары Потэр, практычна трапіць мне ў рукі, Галахвост. Нават не сумнявайся. І спрачацца няма сэнсу. Так, ціха... мне здаецца, я чую, як вяртаецца Нагіні...
Тут яго голас змяніўся. Кіколі ранней Фрэнк ня чуў падобнага. Невядомы пачаў не пераводзячы дыхання, сыкаць і плявацца.Стары палічыў, што чалавеку зрабілася дрэнна ці ў яго пачаўся абмор.
Раптам, Фрэнк пачуў, што ў цёмным калідоры за яго спіной нехта рухаецца. Стары павярнуўся і змярцвеў ад жаху.
Па пыльнай цёмнай падлозе калідора нешта паўзло. Як толькі істота трапіла ў промень святла, стары з жахам зразумеў, што гэта вялізарная ня меньш за дванаццаць футаў у даўжыню змяя. Знерухомеўшы, садоўнік назіраў, як істота, пакідаючы ўырокі след на тоўстым дывану пылу, слізгае ў яго бок... што цяпер рабіць? Адзіным спосабам уратавацца ад змяі было заскочыць ў пакой дзе два мужчыны абмяркоўвалі забойства, але калі застацца ў калідоры, змяя без сумненняў яго заб’е...
Аднак, перш чым стары паспеў прыняць рашэння, змяя апынулася ля яго, а потым, да наймоцнага здзіўлення Фрэнка, прапаўзла міма, кіруемая сыканнем і пляўкам халоднагалосага, які працягваў сядзець ў пакоі. У колькі секунд, упрыгожаны ромбападобным малюнкам змяіны хвост знік у дзвярной шчыліне.
У старога ўзапрэў лоб, а рука, сціскаючая кій пачала калаціцца. У пакоі халоднагалосы працягва сыкаць, а ў фрэнкаву галаву прыйшла шаленая, неверагодная думка... ТОЙ ЧАЛАВЕК МОЖА РАЗМАЎЛЯЦЬ СА ЗМЕЯМІ.
Стары не разумеў што адбываецца. Больш за ўсё ў свеце, цяпер ён марыў апынуцца ў сваёй халупцы, у ложку з грэлкай. Аднак, праблема была ў тым, што яго ногі здаецца не жадалі рухацца. Калоцячыся і намагаючыся апанаваць сабой Фрэнк працягваў стаяць за дзвярыма, тым часам, мужчына з халодным голасам зноў пачаў размаўляць па-ангельску.
- Нагіні прынесла цікавыя весткі,- прамовіў ён.
- С-сапраўды, мой лорд?- спытаўся Галахвост.
- Так, сапраўды,- адказаў голас.- Нагіні кажа, што ў калідоры, за гэтымі дзвярмі стаіць стары магл і прыслухоўваецца да кожнага нашага слова.
Фрэк ня меў шанцаў схавацца. Пачуліся хуткія крокі і дзверы ў пакой расчыніліся.
На Фрэнка глядзеў маленькі, лысаваты чалавек з сівым валоссем, невялічкім носам і вадзяністымі вочкамі. На яго твары адбівалася сумясь страху і трывогі.
- Куды падзеліся твае манэры, Галахвост? Запрасі яго ў пакой.
Ільдзяны голас ішоў з-за старажытнага фатэля, што стаяў ля каміна, але яго ўладара Фрэнк ня бачыў. Ля ягоных ног на прагнілым кілімку, бы нейкі жахлівы сабака, абаранкам скруцілася змяя.
Кіўком галавы Галахвост запрасіў старога садоўніка ў пакой. Па-ранейшаму моцна ашаломлены, Фрэнк, мацней сціснуўшы ў руцэ кіёк, кульгаючы крочыў праз парог.
Вогнішча ў каміне, якое было адзінай крыніцай святла ў пакоі, пакідала на сценах даўжэзныя павукападобныя цені. Фрэнк вытарапіўся на спінку фатэлю. Здавалася, чалавек, які сядзеў у ім быў нават меньшым за свайго лёкая, стары нават ня бачыў яго патыліцы.
- Ці ты ўсё пачуў, магл?- спытаўся ільдзяны голас.
- Як вы мяне назвалі?- з абуржэннем спытаўся ён. Цяпер, калі ён апынуўся ў пакоі і надыйшоў час да якіх-небудзь актыўных дзеянняў, Фрэнк адчуў сябе адважным, як быццам зноў апынуўся на вайне.
- Я назваў цябе маглам,- абыякава прамовіў голас.- Таму што ты не чараўнік.
- Ня ведаю, што вы маеце на ўвазе пад словам “чараўнік”,- з усё ўзрастаючай упэўненасцю ў голасе,- але ведаю, што пачуў дастаткова таго, што можа зацікавіць паліцыю. Вы ўжо забілі кагосьці і плануеце зрабіць гэта зноў! І яшчэ,- на Фрэнка раптоўна ўважыла натхненне,- мая жонка ведае, што я тут і калі я не вярнуся...
- Ты ня маеш жонкі,- вельмі ціха сказаў халодны голас.- Ніхто ня ведае куды ты пайшоў і ты нікому не сказаў пра гэта. Не хлусі Лорду Вальдэморту, магл, ён усё ведае... ён заўжды ўсё ведае...
- Няўжо?- груба спытаўся стары.- Лорд? Я маю не надта высокую думку пра вашы манэры, ВАСПАНЕ. Чаму вы не жадаеце павярнуцца да мяне тварам, як належыць чалавеку?
- Таму, магл, што я не чалавек,- вельмі ціха, ледзь грамчэй за трэск полымя адказаў халодны голас.- Я нешта нашмат, нашмат большае за чалавека. Але... чаму б не? Я пагляджу табе ў твар... Галахвост, развярні мяне.
Лёкай пачаў скуголіць.
- Ты чуеш мяне, Галахвост?
Павольна, з няшчасным твара, так як быццам бы зрабіў ўсё што заўгодна, каб не набліжацца да свайго гаспадара і дыванка са змяёй, чалавечак наблізіўся да фатэля і пачаў яго разварочваць. Змяя падняла сваю трохкутную галаву і зашыпела, калі ножкі патэля злёгку зачапілі яе кілімок.
Нарэшце фатэль быў развёрнуты да Фрэнка і стары змог убачыць таго хто ў ім сядзеў. Яго кіёк выпаў з рук і з грукатам паваліўся на падлогу. Ён адкрыў рот і закрычаў. Ён галасіў так гучна, што ня чуў словаў, якія, падымаючы сціснутую ў руцэ палачку прамовіў той, хто сядзеў у фатэлі. Успыхнула зялёнае святло, хвосткі гук і Фрэнк Брайс лёг кулём. Ён быў мёртвым яшчэ да таго, як крануўся падлогі.
У двух тысячах міляў ад Літл Хангельтона ў сваім ложку, уздрыгануўшыся прачнуўся хлопчык, якога звалі Гары Потэр.
РАЗДЗЕЛ II
Шнар
Гары ляжаў на спіне, часта дыхаючы, бы пасля хуткага бегу. Ён прачнуўся ад вельмі рэалістычнага снення, заціскаючы рукамі твар. Стары, маланкападобны шнар на яго ілбе палаў так, як быццам хлопцук да скуры датыкнуліся распаленым прутом.
Гары сеў, адну руку ён усё яшчэ прыціскаў да шнару, а другой шукаў на камодзе свае акуляры. Хлопец начапіў іх і пакой набыла ясныя рысы, асветленныя слабым, цмяным, памаранчавым святлом, што струмянілася праз фіранкі ад вулічнага ліхтара.
Гары ізноў дакрануўся да шнара. Той працягваў балець. Хлопец запаліў лямпу, падняўся з ложку і прайшоў па пакоі. Супыніўшыся ля шафы, Гары адчыніў яе іпаглядзеўся ў люстэрка з унутраняга боку дзверцаў. З люстэрка на яго глядзеў хударлявы, чатырнаццацігадовы хлапчук са збянтэжанымі яскрава-зялёнымі вачыма і неахайным чорным валоссем. Гары ўважліва аглядзеў шнар у люстэрцы. Той выглядаў цалкам нармальна, але ўсё яшчэ працягваць балець.
Хлопец паспрабаваў прыпомніць, што ён сніў перад тым, як прачнуцца. Яго сон быў настолькі рэалістычным... ён бачыў двух знаёмых яму людзей, а яшчэ аднаго ня ведаў... Гары моцна засяродзіўся, нахмурыў брові і паспрабаваў усё прыпомніць...
Хоць і не выразна, але на памяць хлопцу прыйшоў цёмны пакой... змяя скруціўшаяся на кілімку ля каміна... маленечкі чалавек – Пітэр, па мянушцы Галахвост... халодны высокі голас... голас Лорда Вальдэморта. Гары адчуў, як быццам пры адным толькі ўспаміне аб Вальдэморце ў яго страўнік праслізнуў кубік лёду...
Хлопчык шчыльна заплючшыў вочы і паспрабаваў прыпомніць, як той выглядаў, але не змог... Адзінае, што хлопец памятаў: у той момант, калі фатэль разгарнулі і Гары убачыў таго, хто ў ім сядзеў, ён адчуў такі жах, што імгненна прачнуўся... ці гэта ўсё-ткі быў боль у шнары?
А кім быў той стары? Гары добра памятаў, што бачыў старога чалавека, які паваліўся на падлогу. Усё гэта ўшсэнт заблатвала хлопца. Гары моцна заціснуў вочы далонямі, каб адгарадзіўшыся ад святла вулічнага ліхтара, выразней прыпомніць той цмяна асветлены пакой, але гэта было ўсё адно, як спрабаваць утрымаць ваду ў жменях: дэталі ўцякалі скрозь пальцы тым хутчэй, мым мацней Гары спрабаваў іх утрымаць... Вальдэмор і Галахвост гаворылі пра тое, што забілі нейкую жанчыну, але яе імя хлопчык прыпомніць ані не мог... а яшчэ яны дамовіліся забіць яшчэ аднаго чалавека... ЯГО САМОГА...
Гары апусціў рукі і, расплюшчыўшы вочы, аглядзеў пакой, так быццам жадаў убачыць там нешта незвычайнае. Хаця незвычайныя рэчы ў гэтым пакоі былі нечым цалкам натуральным. Ля гарынага ложку стала раскрытая вялізная драўляная валіза ў якой ляжалі кацёл, мятла, чорныя мантыі і разнастайныя падручнікі па замовах. На гарыным стале, у той яго часцы, што не займала вялізная клетка ягонай палярнай савы Хэдвіг, валялася мноства скруткаў пергаменту. А на падлозе ля ложку ляжала раскрытая кніга, якую хлопец чытаў перад сном. Выявы ў ёй рухаліся. На іх людзі ў памаранчавых вопратках ляталі сюды-туды седзячы на мётлах і кідаючы адно аднаму чырвоны мяч.
Гары падняў кнігу і зірнуў на выяву дзе адзін з чарадзеяў на пяцідзесяціфутавай вышыні забіў у кола варот эфектнейшы гол. Хлопчык рэзка зачыніў кнігу. Нават квідытч, які Гары лічыў за найлепшы ў свеце від спорту, ня мог адцягнуць яго думкі. Хлопец паклаў “Палёты з Гарматамі” на камоду, падыйшоў да вакна, адвёў фіранку і зірнуў надворак.
Прайвет-Драйв выглядала роўна так, як павінна выглядаць суботнім ранкам шляхетная правінцыйная вуліца. Усе вокны былі завешаны фіранкамі. І наколькі Гары мог бачыць ў цемры, на вуліцы не было ані не жывой душы, нават котак.
Але ж... але ж... Гары ў неспакоі адыйшоў ад вакна, прысеў на ложак і зноў пальцам крануў шнар. Яго турбаваў зусім ня боль, хлопец ўжо прызвычаўся да болю і ўсемагчымых травмаў. Аднойчы, Гары страціў усе косткі на правай руцэ, а потым ўсю ноч пакутліва вырошчваў іх наноў. А неўзабаве пасля гэтага, тая ж рука была працята атрутным ў фут даўжынёй іклом базіліска. Карацей, Гары ўжо прызвычаўся да ўсемагчымых найневерагоднейшых траўм і пашкоджань, якія непазбежны, калі ты вучышся ў хогвартскай школе чарадзейства і вядзмарства ды маеш схільнасць прыцягваць да сябе непрыемнасці.
Не, гары ртурбавала іншае. Апошні раз, шнар балеў, калі побач быў Вальдэморт... але зараз яго тут быць не магло... Адна толькі думка пра тое, што Вальдэморт хаваецца недзе на Прайвет-Драйв выглядала дзікай і абсурдный...
Гары ўважліва ўслухаўся ў навакольную цішыню. І што ён жадаў пачуць, рыпенне сходаў, шоргат мантыі? Гары нават крыху падскочыў, калі ў суседнім пакоі, яго стрыечаны брат Дадлі выдаў магутны рохкаючы хроп.
Гары ўсхамянуўся ў думках, які ж ён ёлуп, у хаце разам з ім не было ані нікога за выключэннем дзядзькі Вернана, цёткі Пятуньі і Дадлі, якія відавочна ўсё яшчэ спалі і іхныя сны былі ціхамірнымі і бязбольнымі.
Больш за ўсё ў свеце Дурслі падабаліся Гары, калі спалі, і хай сабе, тым больш што толку ад іх усё адно было замала нат, калі яны чувалі. Дзядзька, цётка і Дадлі, былі адзінымі жывымі гарынымі сваякамі. І яны былі магламі (то бок людзьмі без магічных здольнасцяў), якія ненавідзелі і пагарджалі чарадзейству ў будзь якой форме, таму былі рады Гары ў сваім доме, як цвілеваму грыбку. Доўгую адсутнасць Гары ў Хогвартсе ўсім знаёмым на працягу трох апошніх год, Дурслі тлумачылі перабываннем Гары ў Закрытым цэнтры для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў імя св. Брута. Да таго ж Дурслі добра ведалі, што Гары, як непаўнагадовамі чарадзею, забараняецца карыстацца магіяй па-за школай, тым ня меньш яны па ранейшаму былі схільны вінаваціць пляменніка што раз, калі ў хаце штосьці ішло на скрут. Гары ніколі ня быў гатовы даверыцца ім, ці расказаць штосьці пра сваё жыццё ў чарадзейскім свеце. Да таго ж адна толькі думка пра тое, каб падыйсці да Дурслі, калі тыя прачнуцца і распавесці ім пра боль у шнары і аб сваіх турботах наконт Вальдэморта была адно толькі смяхотнай.
Аднак, менавіта з-за Вальдэморта Гары быў вымушаны месціцца ў дзядзькі з цёткай. Калі б не Вальдэморт, у яго не было маланкападобнага шнару на ілбе. Калі б не Вальдэморт, гары жыў бы разам са сваімі бацькамі...
Гары споўнілася толькі годзік, калі аднойчы ў ночы, Вальдэморт – наймагутнейшы з цёмных ведзмакоў за ўсё стагоддзе, што паступова набіраў моцы на працягу адзінаццаці год – аб’явіўся ў гарынай хаце і забіў ягог тату і маці. Пасля чаго, Вальдэморт накіраваў палачку на самога Гары і выканаў праклён, якім знішчыў мноства наймацнейшых вядзмарак і чараўнікоў, што апынуліся на яго шляху да улады... але, сталася неверагоднае, праклён не спрацаваў. Замест таго, каб забіць немаўлятку, праклён адскочыў ад хлопчыка і трапіў ува ўласнага стварыцеля. Гары абыйшоўся адно толькі маланкападобным шнарам на ілбе, а сам Вальдэморт ледзь астаўся жывым. Страціўшы моц і амаль што страціўшы жыццё, вядзьмак уцёк; жах, які таіўся сярод магічнай супольнасці развеяўся; вальдэмортавы паплечнікі разбегліся, а сам Гары зрабіўся знакамітасцю.
Гары зведаў сапраўдны шок, калі ў адзінаццацігадовым ўзросце даведаўся, што з’яўляецца чарадзеям, але яшчэ больш збянтэжыла яго вестка, што ўся ўтоеная магічная супольнасць ведала ягонае імя. Калі хлопчык трапіў у Хогвартс, паўсюль, куды б ён не трапіў, яго суправаджалі шэпты і рухаючыеся ўслед за ім галовы. Аднак цяпер Гары ўжо прызвычаўся да гэтага. Напрыканцы лета пачынаўся ўжо чацьвёрты год яго навучэння ў Хогвартсе і хлопчык лічыў дні да моманту, калі ізноў апынецца ў сваёй школе.
Аднак да вяртання ў школу заставалася ажно два тыдні. З безнадзейнасцю Гары ізноў аглядзеў пакой і ягоныя вочы трапілі на віншавальныя карткі, якія хлопчык атрымаў ад лепшых сяброў напрыканцы ліпеня. Як бы яны адрэагавалі, напішы Гары, што ў яго ізноў баліць шнар?
У яго галаве дразу ж загучаў узрушаны, пранізлівы голас Герміёны Грэйнджэр:
“ У цябе забалеў шнар? Гары, ты разумееш, што гэта сапраўды сур’ёзна... Напішы пра ўсё прафесару Дамблдору! А я пайду пагартаю “Агульныя магічныя хваробы і пашкоджання”... Мабыць знайду там нешта пра шнары ад сурокаў...”
Так, гэта была б парада ў герміёненым стылі: звярнуцца за дапамогай да дырэктара, а самой тым часам пашукаць інфармацыі ў кнігах. Гары вызірнуў у вакно і паглядзеў на блакітна-чорнае небе. Ён сумняваўся ці атрымаецца знайсці адказ у кнігах. Нак4олькі яму вядома, ён быў адзіным чалавекам, які перажыў праклён падобны вальдэмортаву, таму малаверагодна, знайсці апісанне яго сімптомаў у “Агульных магічных хваробах і пашкоджаннях”. А наконт Дамблдора? Гары ўсё адно ня ведаў, дзе дырэктар праводзіць час летніх вакацыяў. Хвіліну-другую Гары забаўляўся ўяўляючы сабе, як Даблдор апрануты ў доўгую чарадзейскую мантыю і востраканцовы капялюш са сваёй доўгай срабрыстай барадой, расцягнуўся дзе-небудзь на пляжы і ўцірае крэм дзеля загару ў свой доўгі крывы нос. З іншага боку, маючы такую саву, як Хэдвіг, хлопчык быў упэўнены, што тая, як і шмат разоў раней, нават ня ведаючы адрэсы знойдзе Дамблдора і перадасць яму гарын ліст. Але, што ў ім напісаць?
“Паважаны прафесар Дамблдор, прабачце, што непакою, але ранніцай у мяне балеў шнар. З павагаю, ваш Гары Потэр.”
Нават ў думках гэтыя словы выглядалі, як сапраўдная дурота.
Таму, Гары паспрабаваў ўявіць сабе рэакцыю свайго другога лепшага сябра, Рона Візлі. Перад гарынымі вачыма імгненна аб’явіўся ашаломлены даўганосы Рон.
“У цябе шнар баліць? Але... але Сам-Ведаеш-Хто ня можа быць паблізу? Ну то бок... хіба ты б ня ведаў? Ну, калі б ён паспрабаваў бы цябе сцапаць? Хай яго, Гары, можа з шнарамі ад сурокаў заўжды так, можа яны і павінны балець час ад часу... Спытаю ў таты...”
Місмтэр Візлі быў высокакваліфікаваным чарадзеям, які працаваў у міністэрстве магіі ў камітэце па барацьбе са злаўжываннямі маглаўскімі артэфактамі, але наколькі Гары было вядома ня меў асаблівага вопыту ў справе праклёнаў. Тым больш адна толькі думка аб тым, каб турбаваць сям’ю Візлі сваім непакоем пра нейкі хвілінны прыступ болю, вельмі не падабалася Гары. Місіс Візлі адразу ж пачне мітусіцца, горш за Герміёну, а Фрэд з Джорджам, шаснаццацігадовыя ронавы браты-блізняты вырашаць, што Гары зрабіўся баязліўцам. Візлі былі для Гары самай любай сям’ёй ўва ўсім свеце і хлопец спадзяваўся, што яны з дня на дзень могуць запрасіць яго ў госці (Рон узгадваў нешта пра сусветны кубак па квідытчу) і Гары не надта хацелася, каб яго візіт быў павязаны з занепакоеннымі пытаннямі аб ягоным шнары.
Гары пачухаў лоб косткамі пальцаў. Тое, што яму сапраўды было зараз патрэбна (і хлопцу, амаль што было сорамна прызнацца ў гэтым сябе самому), гэта была парада чалавека, які быў бы яму накшталт БАЦЬКІ: дарослага чараўніка, у якога можна было б запытацца пра што заўгодна, не адчуваючы сябе ёлупам, чалавекам, які б клапаціўся пра Гары і меў досвет у барацьбе з цёмнымі мастацтвамі...
І Гары ведаў такога чалавека. Усеё было настолькі проста і відавочна, што хлопец дзівіўся, чаму ён так доўга не мог да гэтага дадумацца... СІРЫЮС.
Хлопец ускочыў з ложка і куляй кінуўся да пісьмовага стала, выцягнуў кавалак пергаменту, абмакнуў арлінае пяро ў чанілы і напісаў: “Любы Сірыюс”, потым супыніўся, разважаючы, як лепей распачаць ліст. Гары ўсё яшчэ дзітвіўся, чаму Сірыюс не прыйшоў яму да галавы адразу. Аднак, магчыма, што нічога дзіўнага і не было... ўрэшце рэшт толькі два месяцы таму, Гары даведаўся, што Сірыюс яго хросны.
Але ў Сірыюса была даволі простая прычына, каб настолькі доўга адсутнічаць у гарыным жыцці... ўвесь гэты час Сірыюс сядзеў у Азкабане – жахлівай чарадзейскай турме, якую ахоўвалі істоты называемыя дэментарамі. Гэта былі сляпыя пачвары, здольныя высмактаць чалавечую душу, якія ўвесь год шукалі Сірыюса ў Хогвартсе, пасля таго як той збег з турмы. Хаця насамрэч, Сірыюс ані ня быў віноўны ў забойстве, за якое быў асуджаны. Ува ўсім быў вінаваты Галахвост, паплечнік Вальдэморта, якога ўсе гэтыя доўгія гады лічылі памерлым. Аднак Гары, Рон і Герміёна ведалі, што гэта лухта, бо напрыканцы навучальнага году, бачылі Галахвоста ўласнавоч, хаця ані ніхто акрамя прафесара Дамблдора ім не паверыў.
Усяго адну толькі шчаслівую гадзіну, Гары быў упэўнены што назаўжды пакіне Дурслі, бо Сірыюс прапанаваў яму, жыць разам, як толькі ягонае светлае імя будзе адноўлена. Але лёс быў супраць іх... Галахвост збег перш, чым яны маглі перадаць яго міністэрству магіі і Сірыюс быў вымушаны пусціцца ўва ўцёкі, каб ратаваць сваё жыццё, а Гары дапамог яму. Сірыюс збег на спіне гіпагрыфа Бакбіка і з таго часу хаваўся. Уява дому, у якім хлопец мог бы жыць, калі б Галахвост не ўцёк ад іх пераследавала Гары ўсё лета. І як цяжка было хлопцу вяртацца да Дурслі, ведаючы, што ён мог ніколі ў жыцці больш з імі не сустрэцца.
Тым ня меньш, нават ня ў змозе быць разам з хрэснікам, адну паслугу Сірыюс яму аказаў. Раней, Дурслі ніколі не дазвалялі Гары, карыстацца ягонымі школьнымі прыналежнасцямі. Жадаючы трымаць пляменніка ў абцугах і магчыма ў страху перадж ягонымі здольнасцямі, Дурслі адразу ж па вяртанні хлопца дадому, запіралі ягоныя рэчы ў каморы пад лесвіцай. Аднак, пасля таго, як гары паведаміў ім, што ягонага хроснага абвінавачваюць у жахлівым забойстве іх стаўленне на гэта пытанне змянілася і цяпер ўсе ягоныя рэчы былі ў гарыным пакоі разам з гаспадаром. Тым больш, што Гары забыўся паведаміць сваякам, што Сірыюс насамрэч ані не ў чым не вінаваты.
З таго часу, як Гары вярнуўся на Прайвет-Драйв, ён атрымаў ад хроснага два ліста. Абодва даставілі не звычайныя (сярод чараўнікоў) совы, а буйныя, яскрава афарбаваныя трапічныя птушкі. Хэдвіг надта не спадабаліся гэтыя стракатыя чужынцы і яна з невялікай ахвотаю дазваляла ім папіць са сваёй талерачкі перш тыя адляцяць прэч. Аднак Гары, гэтыя птушкі былі да спадобы: яны навявалі яму думкі аб пальмах і белым пяску і хлопчык спадзяваўся, што Сірыюс адрымлівае сапраўдную асалоду там, дзе зараз знаходзіцца (а дзе дакладна Сірыюс не пісаў, асцерагаючыся, што лісты могуць перахапіць). Гары было цяжка ўявіць, як дэментары змогуць працяглы час знаходзіцца на яркім сонечным святле, таму здагадваўся, чаго Сірыюс накіраваўся на поўдзень. Абодва лісты ад хроснага ляжалі ў гарынай схованцы пад блага прымацаванымі масніцамі, былі напоўнены весялосцю і ў абодвух, Сірыюс нагадваў хрэсніку, звяртацца да яго, калі ў ім будзе патрэба. І вось цяпер, надыйшоў час скарыстацца ягонай дапамогай...
Лямпа на гарыным стале пачала цмець у халодна-шэрым святле, ўзыходзячага сонца. Нарэчце, калі сонца высока паднялося, напоўніўшы гарын пакой сваім залацістым святлоў, а з пакою дзядзькі з цёткай пачуліся гукі, хлопчык скінуў са стала змятыя кавалкі пергаменту і перачытаў гатовы ліст.
“Любы Сірыюс.
Дзякуй за твой апошні ліст, а птушка, што яго прынесла была настолькі вялікай, што ледзь пралезла ў вакно.
Тут ўсё па-ранейшаму. У Дадлі зусім благія справы з дыетай. Учора, мая цётка знайшла ў ягоным пакоі, у потай пранесеныя туды пончыкі. Дадлі заявілі, што калі гэта здарыцца яшчэ раз, яму скарацяць колькасць кішэнных грошаў, а ён настолькі рассвірапеў, што выкінуў у вакно свой плэйстэйшн. Калі ня ведаеш, гэта такі камп’ютэр, які выкарыстоўваюць для гульняў. Гэта было сапраўдным глупствам з яго боку, бо цяпер ён нават ня можа сгуляць ў “Мега-калецтва частка трэцця”, каб адцягнуць сваю ўвагу ад ежы.
Што тычыцца мяне, са мной ўсё добра, бо Дурслі бачцца, што я ледзь што напішу цябе і ты прыімчышся, каб ператварыць іх на кажаноў.
Але, сёння раніцай адбылася адна даволі дзіўная рэч. Мой шнар зноў пачаў балець. Апошні раз ён балеў, калі ў Хогвартс трапіў Вальдэморт. Хаця я не думаю, што цяпер ён можа быць недзе паблізу. Ці ты ня ведаеш, могуць шнары ад сурокаў пачаць балець, праз колькі год?
Дашлю цябе ліст, як толькі Хэдвіг вернецца з палявання. Перадавай там прывітанне Бакбіку.
Твой Гары.”
Так, вырашыў хлопец, ўсё як быццам выглядае добра. Пра сон пісаць ня мае сэнсу, тым больш гэта будзе выгялдаць так, быццам Гары нешта непакоіць. Хлопец склаў пергамент і запхнуў яго ў шуфляду стала, каб адаслаць яго, як толькі аб’явіцца Хэдвіг. Пасля чаго, Гары падняўся на ногі, пацягнуўся і накіраваўся да шафы. Ня гледзячы больш на сваё адлюстраванне ён пачаў пераапранацца перад выхадам на сняданак.
Поделиться529.03.2013 21:50:14
РАЗДЗЕЛ III
Запрашэнне
Калі Гары завітаў на кухню, усе трое Дурслі ўжо сядзелі за сталом, аднак ані не адзін з іх не зірнуў яго бок, калі хлопец заняў сваё месца за сталом. Дзядзька Вернан хаваў свой барвяны твар за ранішнім выпускам “Дэйлі мэйл”, а цётка пячтунья схаваўшы за сціснутымі вуснамі свае канячыя зубы, рэзала на чвэртачкі грэйпфрут.
Дадлі быў настолькі разлютаваны і надзьмуты, што здавалася займаў нашмат больш месца, чым звычайна, хаця кажучы па праўдзе, ён і так звычайна займаў сам насам адзін бок стала. Калі цётка Пятунья з трапяткім: “А гэта табе, любы Дзідзі” паклала перад ім чвэртачку грэйпфрута, Дадлі са злосцю зірнуў на маці. Яго жыццё змянілася самым непрыемным чынам, калі ён прывёз да дому выніковы табель за навучальны год.
Як заўжды дзядзька з цёткай знайшлі апраўданне яго дрэнным адзнакам – цётка Пятунья сцвярджала, што Дадлі вельмі адораны хлопчык, але настаўнікі яго не разумеюць, а дзядзька дадаў, што і не жадае, каб яго сын ператварыўся на маленькага зубрылу і бабу. А на абвінавачанне Дадлі ў агрэсіўнасці, цётка са слязьмі на вачах заявіла, што яе дзіця, усяго толькі бойкі хлопчык, але ён насамрэч і камара не заб’е.
Аднак, напрыканцы табеля іх чакалі колькі старанна напісаных заўваг ад школьнай медсястры, якія дзядзька з цёткай так і не маглі сабе растлумачыць. І колькі б Пятунья не лямантавала, што ў Дадлі ўсяго толькі шырокая косць, а высокая вага – дзіцячы тлушчык, факт заставаўся фактам, у школе папросту не знайшлося штаноў падыходзячага памеру. Дык вось, школьная медсестра заўважыла тое, што цёткіны вочы, звычайна бачыўшыя кожную плямку, кожны адбітак пальцаў на чысцюткіх сценах яе дому і заўважаючыя кожны рух суседзеў, папросту не жадалі бачыць – Дадлі ані не патрэбна дадатковае харчаванне, бо ён дасягнуў вагі і памера маладога кіта-забойцы.
Карацей кажучы, пасля шматлікіх гістэрыкаў, спрэчак, скалынаўшых падлогу гарынага пакою і струменяў слёз, пралітых цёткай Пятуньяй, у хаце быў аб’яўлены новы рэжым харчавання. Ліст з дыетай, падрыхтаванай смелцінгскай медсястрой быў прымацаваны да халадзільніка, а сам ён быў ачышчаны ад газаваных напоеў, пірожных, шакаладных батончыкаў і бургераў – усяго таго, што з’яўлялася ўлюбёнай ежай Далі. Замест гэтага паліцы халадзільніка былі запоўнены садавінай, гародненай і іншымі стравамі, якія дзядзька Вернана назваў трусінаю ежаю. А каб Дадлі адчуваў не адчуваў сябе надта пакрыўджаным, цётка настаяла, каб дыеты прытрымлівалася ўся сям’я. Перад гары была пакладзена ягоная чвэртка грэйпфрута і хлопец заўважыў, што тая была значна меньшай, чым ў стрыечанага брата. Пятунье здавалася, што яе сын будзе адчуваць сябе не настолькі маральна прыгнечаным, калі будзе бачыць, што прынамсі ён атрымае больш ежы, чым Гары.
Аднак, цётка не магла ведаць, пра тое, што было захавана пад непрымацаванымі масніцамі ў гарыным пакоі. Яна і падумаць не магла, што пляменнік ані не збіраўся прытрымлівацца дыеты. Як толькі Гары ўсведаміў, што вымушаны будзе ўсё лета харчавацца кавалкамі морквы, Гары скіраваў Хэдвіг да сваіх сяброў, з просьбай аб дапамозе і ўсё адтымалася найпышнейшым чынам. Сава вярнулася ад Герміёны (бацькі якой былі дантыстамі) з вялікаю скрыняй поўнай бесцукровых снэкаў. Хогвартскі палясоўшчык Хагрыд, даслаў яму мяшок самаробнага печыва (хаця ведаючы кулінарныя здольнасці Хагрыда, гары вырашыў нават не спрабаваць іх). А місіс Візлі праз Эрала, які належаў іхняй сям’і даслала Гары агромісты пірог з садавінай і груду разнастайных піражкоў. Бедны Эрал, які быў ўжо старым і вельмі слабым ажно пяць дзён быў вымушаны адпачываць перад тым, як накіраваўся ў адваротны шлях. А на дзень нараджэння (які, як звычайна быў праігнараваны сям’ёй Дурслі), хлопчык атрымаў у падарунак ажно чатыры торта, па аднаму ад Рона, Герміёны, Хагрыда і Сірыюса. Два з іх яшчэ заставаліся некранутымі, таму Гары без найменьшых скаргаў прыняўся за грэйпфрут у прадчуванні сапраўднага сняданка, які чакаў яго наверсе.
Дзядзька Вернана адклаў газэту, глыбока і незадаволена пырхнуў і паглядзеў на сваю чвэртку грэйпфруту.
- Гэта ўсё?- панура спытаўся ён у жонкі.
Пятунья адказала яму суворым позіркам і шматзначна кіўнула на Дадлі, які ўжо з’еў сваю чвэртку і сваімі маленькімі свінячымі вочкамі змрочна глядзеў на гарыну.
Дзядзька глыбока ўздыхнуў, ад чаго ягоныя пышныя вусы пачалі трапятаць і ўзяў у рукі лыжку.
У дзверы пазванілі. Дзядзька Вернан цяжка падняўся з крэсла і выйшаў у калідор. А Дадлі, скарыстаўшыся тым, што ягоная матка займалася імбрыкам, з хуткасцю маланкі скраў рэшткі дзядзькавага грэйпфрута.
Гары чуў, як з-за дзвярэй хтосьці нешта прамовіў і пачаў смяяцца на што дзядзька толькі буркнуў у адказ. Потым уваходныя дзверы зачыніліся і пачуўся гук разрываемай паперы.
Цётка Пятунья паставіла імбрык на стол і азірнулася, каб паглядзець, ці хутка вернецца муж. Чакаць доўга не прыйшлося. Не прамінула і хвіліны, як дзядзька вярнуўся на кухню. Ён быў у лютасці.
- Ты,- гыркнуў ён Гары.- У гасцёўню. Зараз жа.
Збіты з панталыку і зацікаўлены ў якім ліхе дзядзька абвінаваціць яго на гэты раз, Гары падняўся з крэсла і крочыў следам за ім. Як толькі яны выйшлі з кухні Вернан рэзка зачыніў дзверы і павярнуўся да хлопца.
- Ну,- дзядзька рушыў у бок каміна, а потым павярнуўся да хлопца з такім тварам, быццам збіраўся абвясціць аб яго арышце.- НУ?
Гары з гатоўнасцю спытаўся бы “Што, ну?”, але адчуваў, што ня трэба выпрабоўваць дзядзькава цярпенне з ранку, асабліва, калі той ўжо быў раздражнённы недахопам ежы. Таму толькі паглядзеў на дзядзьку са збянтэжана ветлівым выразам на твары.
- Гэта прынеслі толькі што,- прамовіў дзядзька, махаючы перад Гары, аркушам пурпуровага колеру паперы.- Ліст. Пра цябе.
Гары збянтэжыўся па сапраўднаму. Хто можа даслаць дзядзьку Вернану ліст пра Гары? Ува усялякім выпадку з тых асобаў, якія бы зрабілі гэта праз пачтоўца?
Дзядзька вытарапіўся на Гары, потым зірнуў у аркуш і прачытаў:
“Паважаныя містэр і місіс Дурслі.
Мы не былі пазнаёмлены адно з адным, але я спадзяюся вы шмат чулі ад Гары, аб маім сыне Роне.
Як, напэўна, Гары распавядаў вам наступным панядзелкам ўвечары адбудзецца фінал сусветнага кубку па квідытчу і мой муж Артур, праз дэпартамент магічных гульняў і спартовых мерапрыемстваў дастаў колькі даволі добрых квіткоў.
Спадзяюся вы дазволіце Гары пайсці на чэмпіянат разам з намі, тым больш што такая нагода выпадае раз на жыццё. Брытаніі вось ўжо трыццаць год не выпадала праводзіць кубак свету на сваёй тэрыторыі і квіткі набыць было вельмі цяжка. Таксама, я спадзяюся, што вы дазволіце свайму пляменніку правесці рэшту вакацыяў у нас у гасцях і паехаць у школу з нашай хаты.
Будзе лепей, калі Гары адправіць адказ нармалёвым чынам, таму што мы ніколі не атрымлівалі маглаўскай пошты і я не ўпэўнена, што вашыя паштоўцы ўвогуле знайдуць нашую хату.
Спадзяюся найхутчэй пабачыцца з Гары.
З павагаю,
Ваша Молі Візлі.
P.S. Спадзяюся я наляпіла дастатковую колькасць марак.”
Скончыўшы чытаць, дзядзька сунуў руку ў нагрудную кішэню і нешта адтуль выцягнуў.
- А цяпер паглядзі на гэта,- зароў ён.
Дзядзька падняў канверт у якім прыйшоў ліст на ўзровень гарыных вачэй, хлопцу прыйшлося задушыць смяшок. Той быў ушчэнт залеплены маркамі за выключэннем невялічкага квадраціка ў якім місіс Візлі драбнюткімі літаркамі напісала дурслеўскую адрэсу.
- Так, марак налеплена дастаткова,- прамовіў Гары з такім выглядам, быццам падобную памыку мог зрабіць кожны. Дзядзькавы вочы запалалі.
- Паштовец гэта заўважыў,- праз зубы, заявіў ён,- яму было цікава, адкуль прыйшоў ліст. Вось чаму ён асабіста пазваніў у дзверы. Яму гэта падалося ЗАБАЎНЫМ.
Гары нічога не адказаў. Хтось іншы не зразумеў бы, чаму дзядзька так непакоіўся завялікай колькасцю марак на канверце, аднак Гары дастаткова доўга жыў разам з Дурслі і добра ведаў, наколькі моцна іх раздражняла ўсё, што было хоць трохі незвычайным. І што найгоршыя іх кашмары былі звязаны з тым, што нехта мог даведацца, што Дурслі (хаця бы трошкі) былі звязаны з падобнымі на місіс Візлі людзьмі.
Вернан працягваў разлютавана глядзець на хлопца, які намагаўся трымаць на твары неазначаны выраз. Калі зараз ён не прамовіць якую-небудзь дуроту, яго чакае найвялікшае задавальненне ў жыцці. Гары чакаў, што дзядзька скажа хоць нешта, але той толькі працягваў моўчкі свірдлаваць яго вачыма. Таму Гары сам вырашыў парушыць маўчанне.
- Ну дык што... я магу паехаць?- спытаўся ён.
Агромісты, барвяны дзядзькаў твар прасяклі невялічкія сутарагі. Вусы ашчацініліся. Гары вырашыў, што ведае, што тварыцца за гэтымі вусамі. Там ішла жорсткая барадзьба паміж двумя няўхільнымі дзядзькавымі імкненнямі. Дазвол паехаць на чэмпіянат зробіць Гары шчаслівым, а дзядзька вось ужо трынаццаць год, рабіў усё магчымае, каб гэтага не было. З іншага боку, дазвол Гары паехаць да Візлі, пазбавіць дзядзьку ад неабходнасці бачыць хлопца дадатковыя два тыдні, а ён цярпець не мог хлопца ў сваёй хаце. Каб даць сябе час на разважанне, дзядзька зрабіў выгляд, што ізноў перачытвае ліст.
- Хто гэта жанчына?- з брыдкасцю разглядаючы подпіс, спытаўся дзядзька.
- Вы яе бачылі,- адказаў Гары.- Яна маці Рона, майго сябра, яна сустракала яго з Хог... са школьнага цягніка напрыканцы года.
Хлопчык ледзь не сказаў “Хогвартс экспрэс”, а гэта было верным спосабам ушчэнт раз’юшчыць дзядзьку. Дурслі ніколі не ўзгадвалі назву гарынай школы.
Вернан скрывіў свой вялічэзны твар, быццам намагаўся прыпомніць нешта неверагодна брыдкае.
- Гэта такая дробная таўстуха,- нарэшце буркнуў ён,- з купай рудавалосых дзяцей?
Гары скоса зірнуў на дзядзьку. Хлопец вырашыў, што з дзядзькавага боку было ўжо занадта, называць кагосьці таўстухай, калі яго ўласны сын зрабіў тое, што намагаўся дасягнуць з трохгадовага ўзросту, быў ушыркі больш чым у вышыню.
Дзядзька Вернан зноў паглядзеў у ліст.
- Квідытч,- прамармытаў ён сабе ў вусы.- КВІДЫТЧ – а гэта ўжо што за халера?
Гары адчуў, што зноўку пачынае кіпець.
- Спартовая гульня,- каротка прамовіў ён у адказ.- У яе гуляюць седзячы на мётлах...
- Добра, добра,- гучна прароў дзядзька і Гары з задавальненнем заўважыў лёгкую паніку на ягоным твары. Мабыць, ягоныя нэрвы не вытрымалі ўзгадкі слова “мятла” ува ўласнай гасцёўне. Вернан ізноў прынялся перачытваць ліст. Гары бачыў,як дзядзькавы вусны шапочуць “адправіць адказ нармалёвым чынам”. Мужчына нахмурыўся.
- Што яна мела на ўвазе пад “нармалёвым чынам”?- выпаліў ён.
- Нармальным для нас,- прамовіў Гары і перш, чым дзядзька паспеў яго супыніць дадаў.- Савінай поштай, вы ж самі ведаеце. Гэта цалкам звычайна для нас чараўнікоў.
На дзядзькавым твары зрабіўся такі выраз, быццам Гары толькі што брудна вылаяўся. Калоцячыся ад лютасці, мужчына кінуў занепакоены погляд на вакно, быццам чакаючы ўбачыць прыціснутыя да шыбаў сусецкія вушы.
- Колькі я табе павінен казаць разоў, каб ты не ўзгадваў аб сваёй ненатуральнасці пад маім дахам?- прашыпеў дзядзька, яго твар зрабіўся слівовага колеру.- Стаіш тут, няўдзячнае ты стварэнне, у вопрадцы атрыманай ад нас з Пятуньей...
- Пасля таго, як Дадлі перастае ў яе памяшчацца,- халодна адказаў Гары. І сапраўды, байка на ім была дазжынёй да паловы неверагодна мехаватых джынсаў і настолькі вялікай, што хлопчык быў вымушаны падкасваць рукавы ў пяць разоў.
- Не размаўляй са мной падобным тонам!- дрыжучы ад ашалеласці, заявіў дзядзька.
Аднак, Гары нават не збіраўся саступаць. Прамінулі ўжо тыя час, калі хлопец прытрымліваўся кожнага з найдурнейшых правілаў дурслеўскага дому. Хлопчык не прытрымліваўся далевай дыеты і не збіраўся дазволіць дзядзьке пакінуць яго без наведвання чэмпіяната, што б той сабе не думаў.
- Ну, добра,- набраўшы ў грудзі пабольш паветра, заявіў Гары,- не паеду я ані не які кубак свету! Цяпер я магу ісці да сябе? Мне яшчэ трэба скончыць ліст да Сірыюса. Майго хроснага.
У яго атрымалася. Хлопчык прамовіў патрэбныя чароўныя словы. Чырвань плямамі пачала пакідаць дзядзькаў твар, зрабіўшы яго падобным на трэнна змяшанае парэчкавае марозева.
- Ты... ты што, лістуешся з ім?- як быццам бы спакойным голасам, спытаўся Вернан... аднак Гары заўважыў цень жаха ў яго маленечкіх вочках.
- Ну... так,- адыякава адказаў хлопчык.- хаця даўно нічога не пісаў. А ён, калі не атрымае ліста, можа вырашыць, што са мной нешта не так.
Гары, супыніўся, каб у поўнай меры атрымаць асалоду ад эфекту вырабленага ягонымі словамі. Ён амаль бачыў, як пад ахайна зачэсаным у прабор, чорным дзядзькавым валоссем шалёна гойсаюць шасцяронкі.Калі ён паспрабуе супыніць ліставанне Гары з Сірыюсам, той можа вырашыць, што з Гары дрэнна абыходзяцца. А калі хлопец не зможа паехаць на чэмпіянат па квідытчу, ён напіша, што з ім і САПРАЎДЫ абыходзяцца дрэнна. Вернану заставалась зрабіць толькі адно. Гары бачыў, як у дзядзькаву свядомасць уваходзіць гэтая думка, так, як быццам вусаты твар мужчыны быў празрыстым. Хлопчык намагаўся не ўсміхацца, намагаўся выглядаць як мага больш абыякавым. І тут...
- Ну, няхай сабе. Можаш ехаць на свой дзяблаў... свой дурны... кубак свету. Але напішы, каб гэтыя твае ВІЗЛІ... самі цябе забіралі, зразумеў? У мяне няма часу цягнуць цябе да іх праз усю краіну. Можаш заставацца там да канца лета. І скажы... напішы свайму хроснаму... што цябе дазволена ехаць.
- Добра,- шпарка адказаў Гары.
Гары разярнуўся і накіраваўся да дзвярэй гасцёўні, змагаючыся з жаданнем скочыць ад рабасці пад столю. Ён ад’яжджае... ён едзе да Візлі, каб трапіць разам з імі на квідытчны кубак свету!
У калідоры, хлопчык ледзь не сутыкнуўся з Дадлі, які хаваўся за дзвямі, жадаючы напэўна падслухаць, як ягоны бацька дасць Гары чосу. І як жа ён быў шакаваны, заўважыўшы на гарыным твары ўсмешку.
- Ці не праўда, сняданак быў ВЫДАТНЫМ,- прамовіў Гары.- А як жа я нажэрся?
І пасміхаючыся над разгубленым выразам на дадліным твары, хлопчык праз тры прыступкі кінуўся наверх у свой пакой.
Першае, што забегшы ў пакой ўбачыў Гары – вярнулася Хэдвіг. Сава сядзела на вяршыні сваёй клеткі і гледзячы на гаспадара вялізнымі бурштынавымі вачыма, шчоўкала дзюбай, гэта азначала, што яна нечым моцна раздражнена. А што, адразу сталася зразумела.
- АЙ!- усклікнуў Гары.
Яму ў галаву стукнулася нешта, нагадваючае маленькі, шэры ды пухнаты тэнісны мячык. Гары раззлавана пацёр выцятае месца і паглядзеў долу, каб зразумець, што яго стукнула. Ён ўбачыў дробную, памерам з далонь саву, якая са свістам, бы вырваўшыйся з-пад кантролю феерверг, гойсала па пакоі. Тут хлопчык зразумеў, што малая птушка, кінула яму пад ногі канверт. На канверце, які Гары падняў з падлогі, ён пазнаў Ронаў почырк. У сярэдзіне, была спешна надрапаная цыдулка:
“Гары... ТАТА ДАСТАЎ КВІТКІ... Ірландыя-Балгарыя, увечары ў панядзелак. Маці ўжо напісала маглам і запрасіла цябе застацца ў нас. Магчыма яны яго ўжо атрымалі, я ня ведаю, як хутка працуе маглаўская пошта. Што б там не было, адпраў адказ праз Дзіка.”
Гары вытарапіўся на слова “Дзік”, потым на малую істоту, што накручвала колы вакол жырандолі. Ніколі ў жыцці, ён не бачыў чагосьці меньш за ўсё падобнага на дзіка. Можа ён дрэнна разабраў ронавы крамзозі? Гары прыняўся чытаць далей:
“Мы ў любым выпадку цябе забярэм, спадабаецца гэта маглам ці не, бо цябе нельга прапусціць кубак, але мама з татам палічылі, што будзе лепей, калі мы хаця б зробім выгляд, што нас цікавіць іхні дазвол. Калі маглы згодны, дашлі адказ праз Дзіка і мы будзем у цябе ў нядзелю а пятай гадзіне увечары. Калі не, таксама дашлі праз Дзіка адказ і мы аб’явімся ў той жа час.
Сёння па апоўдні да нас прыяжджае Герміёна. Персі ўладкаваўся на працу ў камітэт міжнароднага магічнага супрацоўніцтва. Калі будзеш у нас, нічога не кажы пра замежжа, ці ён адзваніць цябе сваёй нудотаю ўсе вушы.
Хутка ўбачымся, Рон”
- А ну, сціхні!- усклікнуў Гары, калі соўка, з вар’яцкім цвірканнем, пэўна задаволеная тым, што панесла ліст патрэбнаму чалавеку, пранеслася па-над ягонай галавой.- Ляці сюды. Мне трэба, каб ты аднесла Рону мой адказ.
Малое пранеслася па-над вяршыняю хэдвігінай клетцы. Тая, абдаравала дробную саву халодным позіркам, быццам запрашаючы падляцець бліжэй і паглядзець, што будзе.
Гары схапіў са стала арлінае пяро, новы аркуш пергаменту і надрапаў на ім:
“Рон, ўсё добра, маглы згодны. Убачымся заўтра а пятай. Не магу дачакацца.
Гары.”
Гары зрабіў з цыдулкі невялічкі скручачак і з вялікай цяжкасцю, паколькі малое ад ўзбуджэння бесперапынна прыгала, прымацаваў яе да савінай нагі. Як толькі скрутак быў надзейна прымацаваны, тая куляй кінулася ў вакно і праз імгненне схавалася з вачэй.
Гары павярнуўся да сваёй улюбёніцы.
- Ну што, ці гатова ты да доўгага падарожжа?- спытаўся хлопец.
Хэдвіг завухкала самым найшляхетным чынам.
- Ці можаш аднесці гэты ліст да Сірыюса?- спытаўся хлопчык, кажучы на аркуш пергамента.- Толькі пачакай... Зараз я яго скончу.
Гары расправіў пергамент і паспешліва дадаў пастскрыптум.
“Калі пажадаеш звязацца са мной, да канца лета я буду гасцяваць у свайго сябра Рона Візлі. Ягоны тата дастаў нам квіткі на кубак свету па квідытчу!”
Гары скончыў ліст і прымацаваў яго да нагі Хэдвіг. Тая пры гэтым паводзілася сябе надзвычай чапурыста, як быццам хацела паказаць гаспадару, як павінна сябе весці прыстойная сава.
- Як атрымаеш адказ, ляці да Рона, я буду ў яго. Добра?- спытаўся Гары.
Хэдвіг пяшчотна скубнула гаспадара за палец; плаўна, з мягкім гукам раскрыла крылы і вылецела надворак.
Гары назіраў за ней, пакуль птушка не схавалася з вачэй, потым залез пад ложак, падняў масніцы і выцягнуў са схованік вялізны кавалак святочнага пірага. Хлопчык сядзеў адразу на падлозе і спажываў яго, атрымліываючы асалоду ад шчасця, што яго перапаўняла. Ад таго, што ў яго быў торт, а ў Дадлі не было ані не чога акрамя грэйпфрута, ад таго што дзень яскравы і сонечны. Ад таго што заўтра ён пакіне Прайвет Драйв, ад таго што шнар больш не балеў і ад таго, што днямі ён трапіць на фінал кубку свету па квідытчу. І так цяжка было турбавацца... нават аб Вальдэморце.
РАЗДЗЕЛ IV
Назад у Логавішча
Наступным днём, Гары яшчэ да апоўдня падрыхтаваў сваю валізу. Тут ляжалі ўсе ягоныя школьныя рэчы, а таксама скарбы – мантыя-невідзімка, што атрыманая ў спадчыну ад бацькі, мятла, якую хлопцу падараваў Сірыюс, а таксама зачараваная мапа Хогвартса, якую Гары ў мінулым годзе аддалі Фрэд і Джордж Візлі. Хлопец выцягнуў са сховішча пад незамайцаванымі масніцамі ўсю ежу і цяпер хадзіў па пакоі, па два разы перавяраючы кожны куточак, ці не забыў ён што-небудзь з падручнікаў па замовах ці пёраў. Напрыканцы, ён зняў са сцяны самаробны календар да першага верасня у якім штодня закрэсліваў дні, што засталіся да вяртання ў Хогвартс.
Атмасфера ў доме нумар чатыры па Прайвет Драйв была вельмі абвостраннай. Плануемае прыбыццё ў дом талакі чараўнікоў напружвала і раздражняла Дурслі. Дзядзька Вернан пачаў выглядаць запанікаваным, як толькі Гары паведаміў яму, што Візлі прыбудуць за ім у нядзелю, а пятай вечара.
- Спадзяюся ты сказаў, каб яны апрануліся як нармальныя людзі.- адразу ж зароў ён.- Бачыў я якую халеру вы звычайна апранаецеся. Лепей будзе, калі яны апрануцца ў прыстойную і цалкам нармальную вопрадку, вось.
У Гары пакрысе аб’явілася благое прадчуванне. Ён амаль ніколі не бачыў, каб містэр ці місіс Візлі апраналі на сябе нешта, штоб залічылася Дурслі за нармальную вопрадку. Так, іхныя дзеці пад час вакацыяў маглі насіць маглаўскую вопрадку, але самі Артур з Молі звычайна апраналіся ў доўгія мантыі рознай ступені зношанасці. Хлопчыка зусім не турбавала, што могуць падумаць суседзі, аднак ён непакоіўся пра то, што Дурслі могуць пачаць груба сябе весці, калі ў асобах Візлі споўняцца самыя найгоршыя іх думкі пра чарадзеяў.
Дзядзька Вернана апрануў на сябе лепшы касцюм. Камусьці з людзей гэта падалося жэстам ветлівасці, аднак сам Гары ведаў, што дзядзька папросту жадае выглядаць больш уразліва і пужальна. З іншага боку, Дадлі зрабіўся неяк больш дробным, але не з з-за таго, што нарэшце пачала дзейнічаць дыета, ані, толькі з-за жаху. Апошні раз, ягоная сустрэча с дарослымм чараўніком, скончылася свінячым хвастом ніжэй спіны і дзядзьке з цёткай прыйшлося везці сына ў Лондан і плаціць значныя грошы за выдаленне хваста ў прыватнай клініке. Таму не было дзіўным, што дадліны рукі ўвесь час круціліся вакол ягонага заду, і што з пакою ў пакой хлопец рушыў выключна бокам, каб не падстаўляць ворагу тую ж мішэнь.
Ланч прайшоў у амаль што поўнай цішыні. Нават Дадлі не пратэставаў наконт прапанованых яму хатняга тварага з цёртай салерай. А вось цётка Пятунья да ежы ўогуле не дакраналася. Яна наўпрост сядзела склаўшы рукі, моцна сціснуўшы вусны і здавалася пачала жаваць уласны язык, бы стрымлівала моцнае жаданне накінуцца на пляменніка з гнеўнай тырадаю.
- Яны спадзяюся на машыне прыедуць?- гыркнуў праз стол дзядзька.
- А?- толькі і змог прамовіць Гары ў адказ.
Ён нават не задумваўся аб гэтым. ЯК Візлі будуць яго забіраць? У іх не было машыны. Стары Форд Англія, які колісь належаў сям’і цяпер здзічаў і жыў у Забароненым лесе. Хаця ў мінулым годзе містэр Візлі браў ў мінулым годзе міністэрскія машыны і мог зрабіць падобнае зараз.
- Думаю, што так,- нарэшце адказаў хлопчык.
Дзядзька пырхнуў у вусы. Гары ведаў, што Вернан Дурслі звычайна судзіў па людзях, гледзячы на велічыню і кошт іхных аўтамабіляў. Аднак хлопчык сумняваўся, што містэр Візлі спадабаўся бы дзядзьку, нат калі б прыехаў за стырном Ферары.
Большасць часу па апоўдні Гары правёў у сваім пакоі. Ён больш не мог назіраць за цёткай Пятуньяй, што кожныя колькі секунт вызірала праз цюль на вуліцу, як быццам жадала ўбачыць там насарога, аб уцёках якога папярэдзілі ў навінах. У гасцёўню Гары спусціўся, толькі без чвэрці а пятай.
Цётка увесь час з маніякальнай навязлівасцю папраўляла падушкі. Дзядзька рабіў выгляд, што чытае газэту, але яго маленькія вочкі не рухаліся і Гары быў упэўнены. Што той ува ўсе вушы прыслухоўваецца да набліжэння машыны. А Дадлі, сядзеў у фатэлі і падсунуўшы тлустыя рукі пад сябе моцна сціскаў імі сваё сядала. Гары ня мог вытрымаць гэтай напругі, таму пайшоў у хол і сеў там на сходах. Яго вочы вытарапіліся на наручны гадзіннік, а сэрца шалёна калацілася ўзбуджэння і занерваванасці.
Надыйшла ўжо і пятая гадзіна. Крыху ўзапрэлы ў сваім касцюме, дзядзька Вернан адчыніў уваходныя дзверы, азірнуў вуліцу ўва ўсе бакі і кутка схаваўся ў дом.
- Яны спазняюцца!- гыркнуў ён Гары.
- Ведаю,- адказаў той.- Можа... эээ... можа пробкі на дарозе ці яшчэ якая перашкода.
Прамінула дзесяць хвілінаў на шостую... пятнаццаць... Гары ўжо сам пачаў непакоіцца. А палове на шостую ён пачуў, як у гасцёўне дзядзька з цёткай казалі адно аднаму ў поўголаса.
- Гэта ўжо элементарная непавага.
- Мы, нарэшце, маглі б мець якіясь свае справы.
- Можа яны разлічваюць на тое, што мы запросім іх на вячэру, калі яны моцна затрымаюцца.
- Трасцы ім, а не вячэры,- адказаў дзядзька, Гары пачуў, як той падняўся з фатэля і прыняўся хадзіць па пакоі.- Не будзем блукаць колам ды навокал, хай бяруць хлопца і прыбіраюцца. Калі яны ўвогуле з’явяцца. Можа яны дзень пераблыталі? Адважуся выказаць здагадку, ПАДОБНЫЯ ІМ не надта ўжо маюць павагу да пунктуальнасці. А можа маюць калымагу, ягая ў дарозе папросту зламаАААААААААААААА!
Гары ўскочыў на ногі. З гасцёўні чулася, як ўсе трое Дурслі ў паніцы кідаюца па пакоі. Праз імгненне з жахам ў вочках ў калідор вылецеў Дадлі.
- Што там?- спытаўся Гары.- Што здарылася?
Але Дадлі здаецца ня быў ў стане прамовіць ані не слова. Па-ранейшаму моцна схапіўшыся за свой зад, ён як мог хутка пашкандыбаў на кухню. Гары кінуўся ў гасцёўню.
З закрытага панэлью каміна ў дурслеўскай гасцёўне, перад якім стаяў яго электрычны субрат чулася гучнае стуканне і шкрабанне.
- Што там?- уціснуўшыся ў сцяну і шалёнымі вачыма пазіраючы на камін, выдушыла з сябе цётка Пятунья.- Што там, Вернан?
Аднак, праз імгненне другое адказ прыйшоў сам сабой. З заладжанага каміна пачуліся нечыя галасы.
- Ай! Фрэд, не... не, вяртайся, вяртайся, тут нейкая памылка... скажы Джорджу, каб не... АЁЙ! Джордж, не, тут няма месца, вяртайся і скажы Рону...
- Можа Гары пачуе нас, тата... можа ён зможа вызваліць нас...
Адчуўся гучны грукат па панэлях за электрычным камінам.
- Гары? Гары, ты нас чуеш?
Дзядзька з цёткай азірнуўшыся паглядзелі на Гары, як пара раз’юшчаных расамах.
- Што там?- гыркнуў дзядзька Вернан,- Што тварыцца?
- Яны...- змагаючыся з шаленым жаданнем засмяяцца, прамовіў Гары,- яны вырашылі дабрацца да нас пры дапамозе парашка фло. З дапамогай яго можна вандраваць між камінамі... а вы свой камін забілі... чакайце...
Хлопчык падыйшоў да каміна і крыкнуў кудысь за панэль:
- Містэр Візлі? Вы чуеце мяне?
Грукат супыніўся і хтосьці ўсярэдзіне каміна зашыкаў.
- Містэр Візлі, гэта Гары... камін заладжаны. Вы не зможаце прайсці праз яго.
- Халера!- адказаў голас містэра Візлі,- І на ліха яны заладзілі свой камін?
- Таму што набылі элекртычны,- растлумачыў Гары.
- Насамрэч?- усхвалявана прамовіў голас містэра Візлі.- Эклектрычны? Са ШТЭПСЕЛЕМ? А мой ты Бог, я павінен на яго паглядзець... дай падумаць... ёйку, Рон!
Да астатніх чальцоў сям’і далучыўся голас Рона.
- А что мы робім тут? Штосьці не так?
- Ды не, Рон,- пачуўся поўны сарказма голас Фрэда,- Не, менавіта сюды мы і жадалі трапіць.
- Так, мы вырашылі крышачку пажыць тут,- глуха, як быццам яго моцна прыціснулі да сцяны, дадаў Джордж.
- Хлопцы, хлопцы...- няўпэўнена прамовіў містэр Візлі,- я спрабую думаць... ну так... іншага выхаду я не бачу... адсунься, Гары.
Гары адступіў у бок канапы, але Вернан Дурслі рашуча крочыў наперад.
- Чакайце,- заравеў ён ў заладжаны камін.- Што вы збіраецеся..?
БАХ.
Электрычны камін, разам з панэлью, што закрывала камін натуральны адкінула ў супрацлеглую сцяну і ў гасцёўне, у воблаку пылу і абломкаў аб’явіліся містэр Візлі, а таксама Фрэд, Джордж і Рон. Цётка Пятунья ўзвіскнула і павалілася ў бок століка для кавы, аднак дзядзька Вернан паспеў падхапіць яе да таго, як тая павалілася бы на падлогу. Моўчкі ён утаропіўся на сям’ю Візлі, якія як адзін былі рудымі, а Фрэд з Джорджам былі дакладнай копіяй адно аднаго да самай апошняй рабацінкі.
- Так значна лепей,- абтрасаючы з доўгай зялёнай мантыі пыл, прамовіў містэр Візлі.- Вой... а вы, напэўна гарыны цётка з дзядзькам?
Высокі, худы, залыселы містэр Візлі рушыў у бок Дурслі з рукой працягнутай для прывітання, але дзядзька, цягнучы за сабой цётку Пятунью адступіў на колькі крокаў у бок сцяны. Ён зусім страціў мову. Яго лепшы касцюм пакрыўся белым пылам, які таксама асеў на яго вусах і валоссі, ад чаго дзядзька быццам бы раптам пастарэў на трыццаць год.
- Эээ... так.... мне так шкада,- апускаючы руку і пазіраючы праз плячо на разбураны выбухам камін, прамовіў містэр Візлі.- Гэта цалкам мая віна. Мне і да галавы не магло прыйсці, што мы не зможам тут выйсці. Уся справа ў тым, што падлучыў ваш камін да каміннай сеткі, на адзін дзень, ну, каб мы забраць з сабой Гары. Канечне маглаўскія каміны, шчыра кажучы, нельга падключаць... аднак я маю добрага знаёмага, які працуе ў камісіі рэгуляцыі руха з дапамогаю парашка фло і ён зрабіў гэта для мяне. Не хвалюйцеся, я імгненна магу ўсё зрабіць як было. Аднак, мне трэба будзе спачатку запаліць агонь, каб адаслаць хлопцаў дадому. Потым я адрэмантую ваш камін і дызапаруюся.
Гары быў гатовы закласціся, што Дурслі не зразумелі ані аднаго слова. Як громам стукнутыя, дзядзька з цёткай усё яшчэ стаялі вытарапіўшыся на містэра Візлі. Цётка Пятунья выпрасталася хістаючыся і схавалася за мужа.
- Прывітанне, Гары,- з яскравай усмешкаю сказаў чарадзей.- Ну, ці прыгатаваў валізу?
- Яна на другім паверсе,- усміхнуўся ў адказ хлопчык.
- Мы прынясем,- імгненна ўсклікнуў Фрэд. Падміргнуўшы Гары, ён разам з братам Джорджам выбег з гасцёўні. Блізняты ведалі дзе гарын пакой, бо аднойчы ноччу ладзілі за хлопцам выратавальную экспедыцыю. Больш таго, Гары быў гатовы ісці ў заклад, што Фрэд з Джорджам папросту жадаюць пабачыць Дадлі пра якога шмат чулі.
- Так,- каб парушыць непрыемную цішыню запанаваўшую ў гасцёўне, прамовіў містэр Візлі, развёўшы рукамі.- Тут... эмм... тут у вас вельмі добра.
Як правіла часцюткая гасцёўня цяпер была ўшчэн пакрыта пылам і дробнымі кавалачкамі цэглы, таму падобны камплімент не надта спадабаўся сужонкам Дурслі. Дзядзька зрабіўся яшчэ больш барвяным, а цётка зноўку прынялася жаваць сабе язык. Аднак, цяпер яны былі занадта напалоханы, каб штосьці адказаць.
Містэр Візлі азірнуўся. Гвары ведаў, што той вельмі любіць ўсё, што звязана з магламі. І што Візлі старэйшаму карціць падыйсці бліжэй і паглядзець на тэлевізар і відэамагнітафон.
Яны на эклектрычнасці працуюць, так?- з веданнем справы, спытаўся чараўнік.- А, ну так, я бачу штэпселі. Я калекцыяную штэпселі,- дадаў ён, абярнуўшыся да дзядзькі Вернана,- і батарэйкі таксама. У мяне вельмі вялізная калекцыя батарэек. Мая жонка лічыць, што я звар’яцеў, але ж вось як лёс склаўся.
Дзядзька Вернана выразна падумаў, што таксама лічыць містэра Візлі шаленцам. Ён пасунуўся крыху ў правы бок, надзейна закрываючы спіной жонку, як быццам лічыў, што містэр Візлі жадае накінуцца на іх.
Нечакана ў пакоі аб’явіўся Дадлі. Гары чуў як па сходах з глухім грукатам спускалася яго валіза і падазраваў, што гэты гук перапужаў таго да смерці і выкурыў з кухні. Дадлі прытуліўшыся спіной да сцяны і з жахам на твары пазіраючы на містэра Візлі, рушыў да бацькоў і паспрабаваў за імі схавацца. Нажаль, дзядзькава туша, за якой надзейна ўкрывалася кашчавая цётка Пятунья не магла схаваць за сабой агромістага Дадлі.
- О, гэта твой стрыечаны брат, Гары?- у другі раз спрабуючы распачаць размову, спытаўся містэр Візлі.
- Угу,- адказаў той,- гэта Дадлі.
Яны перазірнуліся з Ронам і хуценька адвялі вочы адно ад аднаго, бо вырашылі, што інакш не змогуць выратавацца ад спакусы зарагатаць. Дадлі ўсё яшчэ працягваў трымацца абедзьвума рукамі за свой зад, як быццам баяўся, што той адваліцца. Аднак, містэр Візлі здавалася быў занепакоенны сваеасаблівымі паводзінамі малойчага Дурслі. Па тоне ягонага голасу Гары зразумеў, што чарадзей лічыць Дадлі не меньш шалёным, чым Дурслі думалі пра яго самога. За тым выключэннем, што містэр Візлі адчуваў да Дурслі не жах, а сімпатыю.
- Ці ты добра праводзіш вакацыі, Дадлі?- зычліва спытаўся містэр Візлі.
У адказ Дадлі захныкаў, Гары заўважыў, што той яшчэ мацней ухапіўся за свой зад.
Несучы гарыну валізу, у пакой вярнуліся блізняты. Азірнуўшыся яны заўважылі Дадлі і іхныя твары расцягнуліся аднолькавымі злымі ўхмылкамі.
- Ну, добра,- прамовіў містэр Візлі,- цяпер самы час адыходзіць.
Ён падкасаў рукавы мантыі. Гары заўважыў, што Дурслі ўсе разам уціснуліся ў сцяну.
- ІНСЭНДЗІЁ!- кажучы палачкай на дзіру за сваёй спіной, вымавіў чараўнік.
У каміне адразу ж вясёла затрэскала полымя, як быццам гарэна тут на працягу колькіх гадзінаў. Містэр Візлі выцягнуў з кішэні невялічкую торбачку з матузком, развязаў, дастаў жменю нейкага парашка і кінуў яго ў полымя, ад чаго то зрабілася смарагдава зялёным і ўзнялося на ўзровень чалавечага росту.
- Ты ідзі першым, Фрэд,- прамовіў містэр Візлі.
- Бягу,- адказаў той,- ой, не... чакай...
З яго кішэні выпаў вялізны мяшок з усемагчымымі слодычамі і колькі вялізных, тлустых цукерак ува ўсе бакі пакаціліся па падлозе.
Паваліўшыся на калені, Фрэд хутка сабраў цукеркі назад ў кішэню, вясёла махнуў Дурслі ручкай, ступіў у смарагдавае полымя і крыкнуў “Логавішча”. З лёгай дрожжу ў голасе цётка ўздыхнула. Адчуўся свіст і Фрэд знік у каміне.
- Цяпер ты, Джордж,- загадаў містэр Візлі.- Ты і валіза.
Гары дапамог Джорджу занесці валізу ў камін і павярнуў яе на бок, каб тую было зручней трымаць. Джордж таксама крыкнуў: “Логавішча” і са свістам знік.
- Цяпер ты, Рон.- прамовіў Візлі старэйшы.
- Яшчэ ўбачымся,- з яскравай усмешкаю прамовіў Рон. Усміхнуўся Гары, ступіў у комін, крыкнуў: “Логавішча” і знік.
У пакоі засталіся толькі Гары і містэр Візлі.
- Ну... да пабачэння,- сказаў хлопчык сваякам.
Аднак ніхто з Дурслі не прамовіў ані ні слова. Гары падыйшоў да каміна, але не паспеў ён ступіць ў полымя, як містэр Візлі, паклаўшы руку яму на плячо, супыніў хлопца.
- Гары только штор з вамі развітаўся,- прамовіў ён.- Хіба вы не чулі яго?
- Нічога жудаснага,- прамармытаў хлопчык,- І шчыра кажучы, не хвалюе мяне.
Але містэр Візлі працягваў трымаць Гары за плячо.
- Вы не пабачыцесвайго пляменніка, ажно да наступнага лета,- з лёгкім абурэннем сказаў містэр Візлі дзядзьку.- Няўжо вы не жадаеце з ім развітацца?
Дзядзькаў твар зноўку сказіўся шалам. Здаваплася адна толькі думка, што яго павучае чалавек, які толькі што ўшчэнт разнёс палову яго гасцёўні прыносіла дзядзьку невыносныя пакуты.
Аднак ў руцэ містэра Візлі па-ранейшаму была палачка.
- Да пабачэння,- пакрыўджана выдушыў з сябе дзядзька, кінуўшы позірк сваіх маленькіх вочак на чарадзея.
- Пабачымся яшчэ,- адказаў Гары. Ён ўжо ступіў адной нагой ў зялёнае полымя, ужо адчуў яго прыемны цёплы подых. І тут за спіной ў хлопца адчуўся нечый млосны, жудасны енк, а цётка Пятунья пачала вішчаць.
Гары развярнуўся. Дадлі ўжо не было за бацькавай спіной. Стогнучы ён стаяў на карачках ля століка для кавы, намагаючы вынудзіць склізкае пурпуровае нешта, якое тырчала ў яго з рота. Гарына здзіўленне доўжылася ня больш за секунду. Убачыўшы на падлозе яскравую цукерачную абгортку, ён зразумеў, з роту Дадлі тырчыць ягоны ж язык.
Цётка Пятунья кінулася на падлогу ля сына, схапілася за яго анамальна вялізны язык і паспрабавала вырваць той з вуснаў Дадлі. Не дзіўна, што хлопец ад гэтага прыняўся стагнаць і енчыць яшчэ мацней. Дзядзька вернан бегаў вакол, галасіў і махаў рукамі. Таму, містэру Візлі прыйшлося крыкнуць, каб яго хоць нехта пачуў.
- Не турбуйцеся,- прагарлапаніў ён і накіраваў на Дадлі сваю чароўную палачку, у адказ цётка завішчала з усіх сілаў і кінулася на сына, спрабуючы закрыць яго сваім целам.
- Не, дальбог!- у адчаі прагаласіў містэр Візлі.- Усё вельмі проста... уся справа ў пасцілке... мой сын Фрэд... ён сапраўдны жартаўнік... але гэта ўсяго толькі перапаўняючая замова... лічу, што менавіта яна... калі ласка, я ўсё папраўлю...
Але замест таго, каб супакоіцца, Дурслі запанікавалі мацней. Цётка з гістэрычным енкам прынялася тузаць Дадлі за язык, быццам спрабуючы той вырваць, Дадлі, пад цяжкасцю языка і націскам маці, здавалася пачаў задыхацца, а дзядзька Вернан, цалкам страціўшы кантроль над сабой, схапіў з буфета парцалянавую фігурку і шпурнуў яе ў містэра Візлі. Чарадзей ухіліўся. Фігурка праляцеўшы праз увесь пакой разбілася аб рэшткі разбуранага каміна.
- Не, ну вы даецё!- люта прамовіў містэр Візлі, махнуўшы палачкай.- Я ж ДАПАМАГЧЫ збіраюся!
Зароўшы бы паранены гіпапатам, дзядзька Вернан схапіў другую фігурку.
- Гары, ідзі! Уцякай зараз жа!- крыкнуў містэр Візлі, накіраваўшы палачку на дзядзьку.- Я сам тут разбяруся!
Гары вельмі не жадаў прапусціць гэткі цікавы момант, аднак калі другая фігурка прасвісцеўшы ў паветры, ледзь не трапіла яму ў левапе вуха, ён вырашыў, што лепей даць містэру Візлі вырашыць усё без старонніх назіральнікаў. Хлопчык ступіў у полымя, развярнуўся і крыкнуў: “Логавішча”. Усяго імгненне зірнуўшы на гасцёўню, гары заўважыў, як містэр Візлі з дапамогаю палачкі выбіў з дзядзькавых рук трэццю фігурку, а цётка Пятунья затуляла сабой Дадлі, язык ягоха круціўся вакол, нагадваючы вялізнага, склізкага пітона. У наступнае імгненне Гары шалёна закруціла і дурслеўская гасцёўня знікла ў віры смарагдава-зялёнага полымя.
Поделиться602.05.2013 00:08:24
РАЗДЗЕЛ V
Вядзмарскія Вычваркі Візлі
Набіраючы хуткасць, Гары кружыў хутчэй і хутчэй, міма яго праносіліся размытыя пробліскі камінаў, але хутка яго пачало нудзіць і хлопчык заплючшыў вочы. Нарэшце, калі ён адчуў, што яго рух пачаўся запавольвацца, Гары раскінуў рукі, каб прадухіліць падзенне тварам наперад з каміна на кухні Логавішча.
- Ён яе зжэр?- спытаўся Фрэд, працягнуўшы руку, каб дапамагчы хлопцу выпрастацца.
- Ага,- падымаючыся на ногі, адказаў Гары.- А ШТО гэта было?
- Паўзіязыкія пасцілкі.- усміхаючыся ўсімі зубамі, адказаў Фрэд.- Мы з Джорджам самі іх вынайшлі і ўсё лета шукалі на кім бы іх выпрабаваць...
Маленечкая кухня выбухнула ад смеха. Гары азірнуўся і ўбачыў сядзелых за сталом Рона і Джорджа, а разам з імі яшчэ двух незнаёмых яму рудавалосых хлопцаў. Гары ня ведаў іх, хаця адразу ж здагадаўся кім тыя павінны быць: Біл і Чарлі старэйшыя з братоў Візлі.
- Як маешся, Гары?- спытаўся бліжэйшы да яго незнаёмец і працягнуў яму вялізную руку. Паціснуўшы далонь хлопца, Гары адчуў, што тая была пакрыта шматлікімі мазалямі ды пухірамі і зразумеў, што перад ім быў Чарлі, які працаваў у Румыніі, вывучаючы там драконаў. Чарлі быў падобны да блізнятаў, але ніжэй ростам і прысадзісцей за цыбатых і хударлявых Персі і Рона. У яго быў шырокі, дабразычлівы твар, абветраны і настолькі рабаціністы, як быццам той моцна загарэў. Яго рукі былі даволі мускуліств=ымі, а на адной з іх блішчэў свежы апёк.
Следам, каб павітацца з Гары, падняўся на ногі Біл. І тое, што ён з сябе ўяўляў было для хлопчыка сапраўднай неспадзяванкай. Гары ведаў, што Біл працаваў у чарадзейскім банку Грынгатс і што быў старастай, калі вучыўся ў Хогвартсе, таму хлопчыку здавалася, што той павінен быць нечым накшталт Персі, які з прыдзірлівасцю адносіўся да кожнага парушэння школьных правілаў, але больш старэйшым на ўзрост. Замест гэтага Біл быў - іншае слова падабраць амаль немагчыма – КРУТЫМ. Ён быў высокі, з доўгімі, завязаным на патыліцы ў хвост валоссем, а ў адным з вушэй насіў завушніцу з падвескам ў выглядзе ікла. Пры гэтым апрануты ён быў так, што ані не выглядаў бы недарэчна на якім-небудзь рок-канцэрце, за тым выключэннем, што скура на яго ботах, як заўважыў Гары, была драконавай.
Перш чым хтось з хлопцаў паспеў сказаць яшчэ што-небудзь, адчуўся ціхі хлапокі на кухні, адразу з паветра за плячом Джорджа, аб’явіўся містэр Візлі. Гары ніколі яшчэ не бачыў яго такім раззлаваным.
- Гэта БЫЛО НЕ СМЕШНА, Фрэд!- крыкнуў чараўнік.- Навошта, дзяры цябе халера ты даў гэта таму маглаўскаму хлопцу?
- Нічога я яму не даваў,- са злоснай ўсмешкай адказаў Фрэд.- Само з кішэні ВЫПАЛА... гэта віна хлопца, што ён падабраў і з’ез пасцілку, я яго да гэтага не прымушаў.
- Ты спецыяльна іх выпусціў!- зароў містэр Візлі.- Ведаў, хлопец на дыеце і не ўстрымаецца ад спакусы...
- А ці доўгім у яго зрабіўся язык?- з нецярплівасцю спытаўся Джордж.
- Дасягнуў чатырох футаў, перш чым бацькі дазволілі мне яго паменьшыць!
Гары і сыны Візлі зноўку зарагаталі.
- Гэта НЕ СМЕШНА!- усклікнуў містэр Візлі.- Падобныя выхадкі сур’ёзна падрываюць працэс узаемаадносін паміж чараўнікамі і магламі. Я палову свайго жыцця паклаў на кампанію па недапушчэнню жорсткага абыходжання з магламі, а мае ўласныя сыны...
- Мы далі яму пасцілку не таму што ён магл!- з абурэннем прамовіў Фрэд.
- А таму што ён вялізная задзірыстая гідота,- дадаў Джордж.- Хіба не так, Гары?
- Цалкам так, містэр Візлі,- шчыра адказаў Гары.
- Гэта нічога не мяняе!- зароў містэр Візлі.- Вось пачакайце, я ўсё матке скажу...
- Пра што скажаш?- спытаўся жаночы голас за ягонай спіной.
На кухні аб’явілася місіс Візлі. Гэта была маленькая поўненькая жанчына з вельмі дабразычлівым тварам, аднак цяпер ягоныя вочы былі з падазронасцю звужаны.
- Ёй, прывітанне, Гары, мой ты любы,- заўважыўшы хлопца, з усмешкай прамовіла жанчына. Потым, зноўку звузіўшы вочы, павярнулася да мужа.- Дык ШТО ты хацеў мне расказаць, Артур?
Містэр Візлі завагаўся. Гары з упэўненасцю мог сказаць, што як бы той ня быў злы на блізнятаў, ён ані нічога не збіраўся распавядаць жонке аб тым, што здарылася ў дурсеўскай хаце. На кухні запанавала маўчанне, містэр Візлі занепакоенна глядзеў на жонку. Тут дзверы на кухню зноўку адчыніліся і з-за спіны місіс Візлі аб’явіліся дзве дзяўчыны. Адна з іх, вельмі густым каштанавым валоссем і вялізнымі пярэднімі зубамі была сяброўка Гары і Рона – Герміёна Грэйнджэр. Другая ж, маленькая і рудавалосая, была сястрой Рона – Джыні. Дзяўчынкі ўсміхнуліся Гары, той усміхнуўся ў адказ, ад чаго Джыні, што з вялікай прызназнасцю ставілася да Гары, ажно з часоў яго першага перабывання ў Логавішчы, густа пачырванела.
- ШТО ты хацеў расказаць, Артур?- з ноткамі пагрозы ў голасе, паўтарыла місіс Візлі..
- Не, не, Молі, нічога,- прамармытаў містэр Візлі.- Фрэд з Джорджам, яны... але я іх ужо вылаяў...
- Што яны вытварылі на гэты раз?- спыталася жанчына.- Калі гэта неяк павязана з “Вядзьмарскімі вычваркамі Візлі”...
- Рон, не хочаш паказаць Гары, дзе вы будзеце спаць?- спыталася Герміёна з ганку.
- Ён і так ведае,- адказаў Рон.- У маім пакоі, ён начаваў там, калі прыяжджаў ранней...
- Можа тады ўсе пойдзем,- шматзначна спыталася дзяўчынка.
- А,- пагадзіўся Рон,- канечне.
- Ну, мы таксама пайшлі,- прамовіў Джордж...
- А ВЫ ЗАСТАНЕЦЕСЯ ТУТ!- прагыркала місіс Візлі.
Гары з Ронам у суправаджэнні дзяўчынак выйшлі ў калідор і па вузкіх хісткіх сходах, што агіналі ўвесь дом, пачалі падымацца ўгору.
- Што за “Вядзьмарскія вычваркі Візлі”?- спытаўся Гары.
У адказ Рон і Джыні засмяяліся, а Герміёна ані.
- Маці знайшла стос бланкаў заказаў, калі прыбіралася ў іхным пакоі.- ціха растлумачыў Рон.- І вялізны прайс ліст з іхнымі вынаходкамі. Ну, усялякімі жартоўнымі рэчамі. Фальшывымі палачкамі, слодычамі з выбрыкамі і іншымі падобнымі рэчамі. Гэта бліскуча, я ніколі ня ведаў, што яны займаюцца вынаходніцтвам...
- Мы канечне чулі ўвесь час выбухі з іхнага пакою,- дадала Джыні,- але не думалі, што яты там нешта ВЫНАХОДЗЯЦЬ. Лічылі, што ім папросту падабаецца нешта падрываць.
- Але, большасць з таго, што яны зрабілі, яно... ну, на самой справе... было троху небяспечным,- дадаў Рон.- А яны... ведаеш, яны планавалі прадаваць усё гэта ў Хогвартсе, каб крыху падзарабіць. Маці ажно ашалела з іх. Загадала, каб блізняты нават не думалі больш нічога падобнага рабіць і спаліла ўсі бланкі заказаў... Тым больш, што яна і так была на іх раззлавана, Фрэд з Джорджам атрымалі меньш П.Р.А.Ш.Ч.А.ў чым ёй хацелася.
Простымі рэзультатыўнымі адзнакамі школьнай чарадзейскай адукацыі, ці скарочана П.Р.А.Ш.Ч.А.мі – называліся іспыты, якія здавалі ўсе хогвартскія навучэнцы па чацвёртым годзе навучання.
- А потым, яна такую лупцоўку ім зладзіла,- паведаміла Джыні.- Маці ж, яна хоча, каб блізняты пайшлі, як бацька працаваць у міністэрства. А ў блізнятаў адзінае жаданне, адчыніць сваю краму жартаў.
У гэты самы момант, дзверы пакоя на трэцім паверсе адчыніліся і адтуль высунулася галава ў акулярах з рагавой аправай і вельмі разлдражнённым выразам на твары.
- Прывітанне, Персі,- сказаў Гары.
- А, здароўку, Гары,- адказаў Персі.- А я думаю, хто тут шуміць. А я тут, каб ты ведаў, працую... трэба скончыць адну справаздачу... але, вельмі цяжка засяродзіцца, калі нехта ўвесь час грукоча па сходах сюды туды.
- Мы не ГРУКАТАЛІ,- у раздражненні прамовіў Рон,- мы ішлі. І прабач, што адцягнулі цябе ад звышсакрэтнай міністэрскай працы.
- А над чым ты зараз працуеш?- спытаўся Гары.
- Справаздача дзеля камітэту міжнароднага магічнага супрацоўніцтва,- з задавальненнем адказаў Персі.- Мы спрабуем стандартаваць таўшчыну катлоў. Шмат хто з замежных вытворцаў імпартуе сюды катлы з занадта тонкімі сценкамі. Колькасць працечак ўжо павялічылася на тры адсоткі за год...
- Гэтая справаздача цалкам зменіць увесь свет,- пракаментаваў Рон.- Так і бачу першую паласу Штодзённага вяшчуна: “Гэтыя катлы працякаюць”
Персі злёгку пачырванеў.
- Смейся, Рон, смейся,- з палкасцю прамовіў ён,- але, калі не ўвесці міжнародныя стандарты, хутка наш рынак пазапаўняе танкадонныя вырабы, якія будуць сур’ёзна пагражаць...
- Так, так, ты маеш рацыю,- сказаў Рон і рушыў далей. Персі ляснуў дзвярыма. Гары, герміёна, Джыні і Рон паспелі прайсці яшчэ тры пралёты сходаў і тут да іх рэхам данесліся крыкі з кухні. Здавалася містэр Візлі ўсё-ткі расказаў жонке аб пасцілках.
Пакой ля самога паддашка, які належыў Рону і ў якім Гары начаваў, калі ў мінулы раз прыяжджаў у госці да сябра, быў амаль такі самы, як і ў мінулы раз. Сцены і столь былі завешаны тымі ж самымі постэрамі па якіх гойсалю сюды туды Чадлійскія гарматы, ўлюбёная квідытчная каманда Рона. Але ў акварыюме на падваконніку, які ў мінулы раз быў запоўнены жабінай ікрой, сядзела адна вялізная жабка. Не было тут і старога ронавага пацука Скаберса. Яго замяніла маленечкая шэрая сава, што днямі прыносіла ліст да Гары. Новы ронаў улюбёнец гойсаў сюды туды па сваёй невялічкай клетцы і вар’яцкі галасіла.
- Дзік, СЦІХНІ,- лавіруючы між ўціснутымі ў невялічкі пакойчык чатырма ложкамі, крыкнуў Рон.- Фрэд і Джордж будуць спаць разам з намі, бо іхні пакой занялі Біл і Чарлі.- растлумачыў ён Гары.- А Персі не жадае ані ні з кім дзяліць пакой, бо ён ПРАЦУЕ.
- Эмм... а чаму ты называеш саву Дзікам?- спытаўся Гары.
- Таму што дурань,- адказала Джыні.- Насамрэч саву клічуць Свістундзікам.
- Так, больш ідыёцкае імя выдумаць цяжка.- з сарказмам заявіў Рон, а потым павярнуўшыся да сябра растлумачыў.- Гэта Джыні яго так назвала. Вырашыла, што гэта люба. Я спрабаваў яго змяніць, але той на іншае імя адмовіўся адклікацца. Так што цяпер клічу яго Дзік. Я трымаю яго ў сваім пакоі, таму што ён раздражняе Эрала і Гермеса. Хаця мяне ён раздражняе таксама.
Свістундзік шчасліва гойсаў па сваёй клетачцы і пранізліва лямантаваў. Ведаючы Рона, Гары не ўспрыняў ягоныя словы ў сур’ёз. Колісь, Рон наракаў на свайго пацука Скаберса, але быў вельмі засмучаны, калі вырашыў што таго з’еў герміёнін кот – Крукшанс.
- А дзе зараз Крукшанс?- спытаўся Гары ў сяброўкі.
- Думаю ў садзе,- адказала Герміёна.- Ганяецца за гномамі, ён іх ніколі раней не бачыў.
- А што, Персі падабаецца праца?- сядаючы на адным з ложкаў і назіраючы за рухамі Чадлійскіх гарматаў, спытаўся Гары.
- Падабаецца?- змрочна прамовіў Рон.- Думаю ён нат дамоў бы не вяртаўся, калі б яго тата не забіраў. Ён апантаны. Ня можа думаць ані не аб чым, акрамя асобы свайго боса. “Па словах містэра Краўча...”, “Як я паведаміў містэру Краўчу...”, “Містэр Краўч лічыць...”, “Містэр Краўч мне паведаміў...” Не здзіўлюся, калі днямі абвесцяць пра іх заручыны.
- Ты сам, Гары, ці добра лета правёў?- спыталася Герміёна.- Атрымаў нашыя пасылкі?
- Так. Вялікі вам за іх дзякуй,- адказаў Гары.- Вы сваімі пірагамі выратавалі мне жыццё.
- А ці чуў ты што-небудзь аб..?- распачаў Рон, аднак перахапіўшы погляд Герміёны сціх. У любым выпадку, Гары здагадаўся, што гаворка ішла аб Сірыюсе. Рон з Герміёнаю, вельмі дапамаглі Сірыюсу ўцячы ад міністэрства магіі, таму не дзіва, што абое былі занепакоены ягоным лёсам, ня меньш за самога Гары. Аднак, размаўляць аб гарыным хросным перад Джыні было благой ідэяй. Тым больш што ані ніхто акрамя іх ды прафесара Дамблдора ня ведаў, як менавіта збег Сірыюс і ня верыў у ягоную нявіннасць.
- Здаецца, яны ўжо насварыліся,- прамовіла Герміёна, каб адцягнуць ўвагу ад гэтага далікатнага моманту, бо Джыні ўжо пачала з зацяікаўленасцю пазіраць на Рона і Гары.- Хадзем, дапаможам вашай маці ў гатаванні вячэры.
- Маеш рацыю,- пагадзіўся Рон. Усе чацьвёра пакінулі пакой і спусціліся на кухню, дзе ўбачылі толькі місіс Візлі. І яна была вельмі зла.
- Мы будзем есці ў садзе,- заявіла яна, завітаўшым на кухню дзецям,- адзінаццаць чалавек на кухне не памесцяцца. Дзяўчынкі, ці вы не маглі бы вынесці ў сад талеркі? Біл і Чарлі ўжо панеслі туды сталы. А вы двое,- звяртаючыся да Рона з Гары, дадала яна,- аднясціце туды ж нажы і відэльцы.
Сказаўшы гэта місіс Візлі, ледзь мацней чым гэта было трэба паказала палачкай у бок ракавіны і бульба, што там ляжала, так энэргічна прынялася выскокваць са скуркі, што разляцелася па ўсёй кухні, адбіваяся рыкашэтам ад столя і сценаў.
- ДЗЕЛЯ Бога,- гыркнула яна, накіроўваючы палачкай на савок, які пачаў энэргічна збіраць бульбу з падлогі.- Гэтыя двое!..- шалена выпаліла яна, загадваючы рондалям і патэльням вылецець з шафы. Гары здагадаўся, што місіс Візлі мела на ўвазе Фрэда і Джорджа.- Ня ведаю, што з імі будзе, сапраўды ня ведаю. Ані ніякіх амбіцыяў, ані нічога ня хочуць, хіба толькі паназарабіць сябе купу непрыемнасцяў...
Яна шпурнула на стол вялізны медны рондаль і прынялася мяшаць палачкай ў яго сярэдзіне. З кончыку палачкі ліўся крэмавага колеру соўс.
- І добра, калі б розуму ня мелі,- раздражнённа працявала жанчына, пераносячы рондаль на пліту і чарговым штуршком палачкі запаляючы пад ім вагонь,- але ж яны свой розум задарма марнуюць і калі яны хуценька ня возьмуць сябе ў рукі, быць бядзе. Я атрымала пра іх больш соваў з Хогвартсу, чым пра ўсіх іншых сваіх дзяцей разам. Калі яны надалей пойдуць гэтым шляхам, ён нарэшце давядзе іх да разбіральніцтва ў Камітэце па неналежнаму выкарыстанню чарадзейства.
Місіс Візлі накіравала палачку на шуфляду са сталовымі прыборамі. Тая адчынілася і Гары з Ронам вымушаны былі адскочыць убок, бо з шуфляды вылецела колькі нажоў і, праляцеўшы праз усю кухню, прыняліся наразаць бульбу, якую савок сабраў у ракавіну.
- Ня ведаю, дзе мы памыліліся з іхным выхаваннем,- працягвала сама сабе скардзіцца жанчына. Яна зноўку ўзяла палачку ў рукі і выцягнула чарговы рондаль.- Шмат год адно і тое ж. Адно шалапутства за другім. І яны ані нічога не жадаюць слухаць... НЕ, ІЗНОЎ!
Місіс Візлі падняла са стала палачку і тая з гучным піскам ператварылася на вялізную гумовую мыш.
- Зноўку іхная фальшывая палачка!- ускрыкнула яна.- Колькі разоў я загадвала гэтым двум не раскідваць іх па ўсёй хаце?
Жанчына схапіла сапраўдную палачку і павярнулася да рондаля дзе ўжо закіпеў соўс.
- Годзе,- паспешліва сказаў Рон сябру і выцягнуў з шуфляды колькі прыбораў.- Хадзем, дапаможам Білу і Чарлі.
Пакінуўшы місіс Візлі на кухні, сябры праз заднія дзверы накіраваліся надворак.
Не паспелі яны прайсці колькі крокаў, як дарогу ім перабег крываногі і руды герміёнін кот Крукшанс, які высока падняўшы над зямлёй свой бутэлькападобны хвост, ганяўся па садзе за нечым, што нагадвала пакрытую зямлёй бульбіну на ножках. Гары адразу ж пазнаў у істоце гнома. Маленечкі, усяго дзесяці цаляў у вышыню гном хуценька пабег праз двор сваімі мазолістымі ножкамі і нырнуў у адзін з высокіх гумовых ботаў, што валяліся ля дзвярэй. Хлопчык чуў шалёны гномаў смех, калі Крукшанс сунуўшы лапу ў бот, спабаваў да яго дабрацца. І тут хлопцы пачулі гучны грукат, што чуўся з іншага боку двара. Пакінуўшы сад за спіной, яны ўбачылі Біла і Чарлі, якія падняўшы палачкі ўгору прымушалі два старых стала лятаць над траўнікам і стукацца адно аб аднаго спрабуючы скінуць суперніка на зямлю. Фрэд і Джорд падбадзёрвалі старэйшых братоў пляскамі далоняў, Джыні смяялася, а Герміёна круцілася ля плота, ня ведаючы ці весяліцца ёй, ці непакоіцца.
Білаў стол з неперавершаным ляскам стукнуўся аб чарлін і адбіў у таго адну з ножак. І тут панад іхнымі галовамі адчуўся моцны грукат. Падняўшы дагары галовы ўсе ўбачылі, высцунутую з вакна на трэцім паверсе галаву Персі.
- Ці доўга вы будзеце прапцягваць свой гармідар?- гыркнуў той.
- Прабач, Персыч,- выскаліўшыся прамовіў Біл.- Як там маюцца катловыя донцы?
- Вельмі блага,- з раздражненнем адказаў Персі і зачыніў вакно. Пасміхаючыся, Біл і Чарлі спакойна накіравалі сталы да зямлі, прыціснуўшы іх адно да аднаго. Махам палачкі Біл аднавіў у аднаго з іх сапсаваную нагу і пазаслаў сталы выкліканым з ніадкуль абрусам.
А сёмай вечара два сталы ўжо ламіліся пад цяжкасцю шматлікіх страваў прыгатаваных місіс Візлі. І дзевяцёра Візлі, разам з Гары і Герміёнаю сядзелі вакол іх, сілкуючыся пад бесхмарным вечаровым небам. Гары, які ўсё лета жыў на чэрствых пірагах, падалося, што ён апынуўся ў раі. Першы час ён больш слухаў, чым размаўляў, бо рот яго быў заняты пірагом з кураціны і вяндліны, а таксама варанай бульбай і салатай.
На другім канцы стала Персі абмяркоўваў з бацькам сваю справаздачу аб катлах.
- Я абяцаў містэру Краўчу, што скончу ўсё да аўторка,- з напышлівасцю ў голасе прамовіў Персі.- Гэта крыху раней, чым ён разлічваў, але мне падабаецца быць у цэнтры падзей. І я лічу, ён будзе ўдзячны, калі я сваечасова ўсё скончу. Я аб чым, цяпер наш камітэт перагружаны справамі, усе сілы кінуты на падрыхтоўку да фінала кубка квідытча. А камітэт магічных гульняў і спорту не забяспечвае нас той падтрымкай ў якой мы так маем патрэбу. Гэты Людо Бэгмэн...
- А мне Людо падабаецца,- пяшчотна заявіў містэр Візлі.- І гэта менавіта прваз яго мы атрымалі такія добрыя квіткі. Я зрабіў Людо адну карысную паслугу. Ягоны брат Ота трапіў у бяду... маючы газонакасілку з не натуральнымі мажлівасцяміі... ну, а я замяў справу.
- Так, вядома, Бэгмэн выклікае моцную ПРЫХІЛЬНАСЦЬ да сябе,- пагрэбліва заявіў Персі,- але вось мне цікава, якім чынам ён зрабіўся галавой камітэта... гэта калі параўноўваць яго з містэрам Краўчам... Я не магу сабе ўявіць, каб у нашым камітэце нехта згубіўся і містэр Краўч не паспрабаваў бы высветліць, што з ім сталася. Ты памятаеш, Берта Джоркінс знікла бяз вестак ўжо месяц таму? Паехала на вакацыі ў Албанію і не вярнулася.
- Вядома, я пытаўся аб ёй у Людо,- хмура адказаў містэр Візлі.- Бэгмэн кажа, што Берта губляецца ўжо не першы раз... хаця, шляхетна кажучы, калі б згубіўся нехта ў маім камітэце, я б пачаў хвалявацца...
- Канечне, усім вядома, што Берта БЕЗНАДЗЕЙНА,- прамовіў Персі,- што яна ўжо шмат год перакідваецца з аднаго камітэту ў іншы і, што ніхто яшчэ не трапляў у гэткую колькасць непрыемнасцяў, як яна... аднак, Бэгмэн павінен быў хаця б паспрабаваць адшукаць яе. Містэр Краўч таксама мае да яе справы сваю асабістую зацікаўленнасць... колькі часу Джоркінс працавала і ў нашым камітэце. Ведаеце, я думаю містэр Краўч дагэтуль адчувае да Бэрты пэўную прыязнасць... але Бэрмэн ў адказ толькі смяецца і гаворыць, што яна пэўна не так прачытала мапу і замест Албаніі трапіла ў Аўстралію. Нажаль,- Персі перавёў дыханне і зрабіў глыток бузіннага віна,- мы ў камітэце міжнароднага магічнага супрацоўніцтва, маем купу сваіх праблемаў, каб яшчэ займацца пошукам супрацоўнікаў іншых аддзелаў. Тым больш адна важная і вялікая падзея будзе арганізавана адразу ж пасля фінала кубка свету.
- Тата,- Персі кхекнуў і позіркам паказаў на той бок стала, дзе сядзелі Гары, Рон і Герміёна.- ТЫ ж ведаеш, аб чым я кажу? Адна свыш-сакрэтная падзея.
- Ён,- закаціўшы вочы, прамармытаўў Рон Гары і Герміёне,- спрабуе прымусіць нас спытаць у яго аб гэтай падзеі ажно з таго часу, як пачаў працаваць у міністэрстве. Магчыма гаворка ідзе аб выставе таўстадонных катлоў.
У цэнтры стала, місіс Візлі спрачалася з Білам, наконт яго завушніцы, якая здаецца, была яго нядаўнім набыткам.
- ... ды яшчэ гэты вялізны жахлівы ікол, не, Біл, сапраўды, што табе скажуць у банку?
- Мам, банкаўскаму кіраўніцтву начхаць, як я апранаюся,- абыякава прамовіў Біл,- пакуль я прыношу ім вялізныя грошы.
- І гэтая твая дурная фрэзура, мой ты хлопчык,- цярэбячы ў руках палачку, працягвала місіс Візлі.- А, каб ты дазволіў мне крышачку яе падстрыгчы...
- А мне падабаецца,- заявіла Джыні, сядзелая па другі бок ад Біла.- Ты, мам, зрабілася такой старамодняй. Да таго ж, Білу яшчэ вельмі далёка да прафесара Дамблдора...
Побач з місіс Візлі, Фрэд, Джордж і Чарлі ажыўлённа абмяркоўвалі вынікі чэмпіянату.
- Я збіраюся заўзець за Ірландыю,- неразборліва, з поўным бульбаю ротам, заявіў Чарлі.- У паўфінале яны папросту разграмілі перуанцаў.
- Аднак у балгараў ёсць Віктар Крум,- не пагаджаўся Фрэд.
- Крум, усяго толькі адзін прыстойны гулец,- імгненна парыраваў Чарлі,- а ірландцы маюць дзевяцёра такіх. Як бы мне хацелася, каб Англія таксама была ў фінале. Але, пасля таго што было...
- А што здарылася,- прагна спытаўся Гары, як ніколі ў жыцці шкадуючы аб тым што правёў лета на Прайвет Драйв у ізаляцыі ад чарадзейскага свету. Гары захапляўся квідытчам. Больш таго, ён з самага першага году навучання ў Хогвартсе, зрабіўся паляўнічым ў грыфіндорскай квідытчнай камандзе. А яшчэ яму належыла Вогненая страла – адна з найлепшых гоначных мёцел свету.
- Прадулі Трансільваніі з рахункам трыста дзевяноста на дзесяць,- змрочна адказаў Чарлі.- Жахлівая гульня была. А потым яшчэ Вэльс прайгаў Угандзе, а Шатландыя – Люксембургу.
Містэр Візлі, (як раз перад тым, як прыняслі дэсэрт – самаробнае трускаўковае марозева), каб асвятліць прыцемкі апусціўшыеся на сад, запаліў у паветры свечкі. Калі вячэра скончылася па-над сталом ужо нізенька трапяталі начныя матылькі, а цёплае паветра было запоўнена духмянымі водарамі бружмелі і травы. Гары адчуваў сябе нарэшце добра пад’еўшым. Знаходзячыся цяпер у гармоніі з усім светам, гары назіраў за тым, як гномы з шаленым рогатам гойсалі між ружовых кустоў ці праносіліся блізенечка да Крукшанса.
- Ну,- пакруціўшы галавой і ўпэўніўшыся, што астатнія чальцы сям’і заняты сваімі справамі, ціхенечка спытаўя Рон у Гары.- Ці ты чуў у апошні час ШТО-НЕБУДЗЬ аб Сірыюсе?
Азірнуўшыся, Герміёна таксама ўважліва прыслухалася да іхняй размовы.
- Так,- ціхеньечка адказаў Гары.- Я атрымаў ад яго два лісты. З ім ўсё добра. Апошні раз я пісаў яму пазаўчора. Магчыма я атрымаю ад яго адказ, калі буду знаходзіцца тут.
Раптам, хлопчык прыпомніў прычыну, па якой вырашыў напісаць хроснаму і быў ужо ў кроке ад таго, каб распавесці Рону і Герміёне аб тым, што ў яго зноў балеў шнар і аб сне, ад якога яго пабудзіў боль... аднак, цяпер, калі ён адчуваў сябе ў шчасці і супакое, яму вельмі не хацелася нечым турбаваць сяброў.
- Толькі паглядзіце, колькі зараз часу,- зірнуўшы на наручны гадзіннік раптам занепакоілася місіс Візлі.- Вы ўжо даўно павінны былі быць ў ложках, бо заўтра, каб трапіць на чэмпіянат, вам трэба прачынацца яшчэ да світанка. Гары, пакінь мне твой спіс неабходнага для школы, заўтра я буду на Дыягон алее і набуду для цябе ўсё неабходнае. Іншыя мне ўжо свае спісы аддалі. Магчыма пасля фіналу не застанецца часу на набыткі, апошні раз матч доўжыўся пяць дзён.
- А нішто сабе...- у захапленні прамовіў Гары.- Спадзяюся і ў гэты раз будзе нешта падобнае!
- Не, лепей ня трэба,- напышліва заявіў Персі.- з ЖАХАМ думаю, што будзе з маёй скрынкай для карэспандэнцыі, калі мяне не будзе на працы пяць дзён.
- Што, Персыч, думаеш нехта зноўку паспрабуе ўперці туды драконавага гною?- спытаўся Фрэд.
- Гэта ўсяго толькі быў узор угнаенняў з Нарвегіі,- з моцна пачырванелым тварам адказаў Персі.- І тут няма нічога АСАБЛІВАГА!
- На самой справе,- прашапатаў Гары Фрэд, калі ўсе ўжо разыходзіліся ад стала,- гэту паштоўку даслалі Персі мы самі.
РАЗДЗЕЛ VI
Партаключ
Гары падалося, што ён толькі крануўся галавой падушкі, а ў ронаў пакой ужо завітала місіс Візлі, каб пабудзіць хлопцаў.
- Прачынайся, Гары, прачынайся любы мой,- прашапатала яна і пайшла будзіць Рона.
Гары навобмацак знайшоў акуляры, начапіў іх на нос і сеў у ложку. За вакном было яшчэ цёмна. Ён пачуў, як нешта прабурчаў, пабуджаны маці, Рон, а ў нагах хлопчык заўважыў дзве высунуўшыеся з клубкоў коўдр вялізныя ўскалмачаныя постаці блізнятаў.
- Што жо час прачнацца?- няўпэўненна прамармытаў Фрэд.
Хлопцы, занадта сонныя, каб размаўляць аб нечым, апраналіся моўчкі. Потым, пазіхаючы і пацягваючыся, усе чацвёра спусціліся ў кухню.
Місіс Візлі нешта памешвала ў вялізным рондлі на пліце, а містэр Візлі сядзеў за сталом, правяраючы агромістыя пергаментныя квіткі. Заўважыўшы спусціўшыхся на кухню хлопцаў, мужчына развёў рукі, каб яны маглі лепш разглядзець ягонае адзенне. Апрануты ён быў у спартовы джэмпер ды вельмі старыя джынсы, крыху завялікія і таму падпярэзаныя тоўстым скураным рэмнем.
- Ну, што вы думаеце?- занепакоена спытаўся чараўнік.- Мы павінны захоўваць тнкогніта... ці падобны я на магла, Гары?
- Так,- усміхаючыся адказаў хлопчык,- супэр.
- А дзе Біл, Чарлі і Пер... Пер... Персі?- не ўстрымаўшыся ад магутнага позіха, спытаўся Джордж.
- Ну, яны ж могуць маюць права апарыяваць.- ставячы на стол цяжкі рондаль і напаўняючы талеркі аўсянкай, адказала місіс Візлі.- Таму яны маюць магчымасць яшчэ паспаць.
Апарацыя – імгненнае знікненне ў адным і гэткае ж імгненнае з’яўленне ў другім месцы. І Гары ведаў, што гэта вельмі складаная справа.
- Дык яны што, усё яшчэ ў ложках?- буркнуў Фрэд, падцягваючы на сябе талерку з кашай.- А чаму мы не можам таксама апарыяваць?
- Таму што ўсё яшчэ непаўнагадовыя і не склалі іспыт,- гыркнула місіс Візлі.- Куды падзеліся гэтыя дзеўкі?
Яна пакінула кухню і пачала паднімацца па сходах.
- А што, каб апарыяваць, трэба складаць іспыты?- пацікавіўся Гары.
- А то ж,- адказаў містэр Візлі, паспяхова запхнуўшы квіткі ў заднюю кішэню джынсаў.- Днямі аддзел магічнага транспарту аштрафаваў двух чалавек за апарацыю без ліцэнзіі. Гэта і без таго ня лёгка, а калі да таго ж зроблена не належным чынам, апарацыя можа прывесці да жахлівых наступстваў. Напрыклад гэтую пару расшчапіла.
Усе хто сядзеў ўа сталом, за выключэннем Гары, ўздрыгануліся.
- Эээ... РАСШЧАПІЛІСЯ?- спытаўся ён.
- Так. Туды, куды яны спяшаліся дабраліся толькі паловы ад іх,- дадаючы сабе ў кашу добрую порцыю патакі.- Таму ім прыйшлося затрымацца, бо яны павінны былі чакаць ратавальную каманду з аддзелу пазбаўлення ад наступстваў выпадковага чаравання. А колькі з-за іх прыйшлося паперы спісаць. Да таго ж мне цяжка ўявіць, як было тым маглам, што назіралі за іхнымі заднімі паловамі...
Раптам, Гары ўявіў пару ног і ляжалае на тратуары Прайвет Драйв вока.
- А з тымі двума, што ўсё было добра?- уражана спытаўся ён.
- А, так, канечне,- як нібы той прамовіў містэр Візлі,- аднак атрымалі неблагі штраф і не думаю, што яны ў бліжэйшы час паспрабуюць яшчэ раз падобны хуткі спосаб. Так што, глядзі не жартуй з апарацыяй, хлопча. Шмат хто, нават са сталых чарадзеяў не адважваюцца ёй карысацца. Аддаюць мётлам перавагу – хай павольней, затое бяспечней.
- І што, Біл, Чарлі і Персі ўмаюць апарыяваць правільна?
- Чапрлі быў вымушаны складаць іспыт двойчы,- пасміхаючыся заявіў Фрэд.- Памятаеце, першы раз ён апарыяваў на пяць міль паўднёвей таго месца, дзе павінен быў апынуцца і зваліся наўпрост на галаву нейкай беднай бабулькі, што пайшла па закупы?
- Так, але з другога ж разу здаў?- прамовіла, аб’явіўшаяся на кухні, сярод перасмешнікаў, місіс Візлі.
- Персі склаў іспыт толькі два тыдні таму,- дадаў Джордж.- І цяпер шторанніцы апарыруе да стала, каб даказаць усім, што мае права гэта рабіць.
У калідоры пачуліся крокі і на кухні аб’явіліся бледныя ды сонныя Герміёна з Джыні.
- Навошта мы падняліся ў гэткую рань?- паціраючы вочы і сядаючы за стол, прабурчала Джыні.
- Таму што мы павінны крыху прайсціся?- адказаў містэр Візлі.
- Прайсціся?- спытаўся Гары.- Мы што, ідзем на кубак пешкі?
- Ды не, ён праходзіць далёка адсюль.- усміхаючыся адказаў містэр Візлі.- А нам трэба прайсці ўсяго колькі міль. Разумееш, вельмі цяжка сабраць разам вялікую колькасць чараўнікоў, так, каб не прыцягнуць увагі маглаў. Мы павінны быць асцярожны падчас нашых вандраванняў і ў звычайныя дні, а тым больш калі праходзіць такая падзея, як квідытчны кубак свету...
- Джордж!- ўсклікнула місіс Візлі, так нечакана, што прысутныя за сталом падскочылі.
- Што?- нявінным тонам, які ані ні кога не мог падмануць, адказаў хлопец.
- Што ў цябе ў кішэні?
- Нічога!
- Ня трэба брахаць!
- АКЦЫЁ!- усклікнула місіс Візлі, накіраваўшы палачку на джорджаву кішэню.
Адтуль выскочыла колькі невялічкіх прэдметаў у яскравай абгортцы. Джордж паспрабаваў утрымаць іх, але прамахнуўся і пасцілкі апусціліся наўпрост у руку місіс Візлі.
- Мы ж загадалі вам іх знішчыць!- раззлавана прамовіла жанчына, трымаючы ў руцэ ані нішто іншае, як паўзіязыкія пасцілкі.- Мы сказалі вам пазбавіцца ад іх. А ну, паказвайце свае кішэні!
Сцэна атрымалася даволі непрыемная. Блізняты, напэўна вырашылі пераправіць хоць крыху пасцілак з сабой на кубак, аднак місіс Візлі з дапамогаю заклікальнай замовы знайшла іх ўсе да адной.
- АКЦЫЁ! АКЦЫЁ! АКЦЫЁ!- усклікала жанчына і пасцілкі паслухмяна ляцелі ёй у рукі з самых нечаканых месцаў, накшталт падшэўкі джорджавай курткіці адваротаў фрэдавых джынсаў.
- Мы поўгода страцілі на іх выгатаўленне!- крыкнуў Фрэд, калі маці выкідала пасцілкі.
- О, файны спосаб правесці поўгода!- ўскрыкнула місіс Візлі ў адказ.- Не дзіўна цяпер, чаму вы атрымалі замала П.Р.А.Ш.Ч.А.ў!
Карацей, у шлях яны збіраліся ў не надта дабразычлівым настроі. Місіс Візлі цмокнула мужа ў шчочку і была ўсё яшчэ вельмі злой, але яшчэ мацней злаваліся блізняты, якія, закінуўшы за спіну заплечнікі, пайшлі, нават не развітаўшыся з ёй.
- Файна вам пабавіць час,- прамовіла ўслед адыходзячым жанчына,- і БУДЗЬЦЕ ДОБРЫМІ ХЛОПЧЫКАМІ,- крыкнула яна блізнятам, што выходзілі праз брамку, але тыя нават не азірнуліся.- Біла, Чарлі і Персі я дашлю да вас па апоўдні,- паведаміла яна мужу, перад тым, як ён у кампаніі Гары, Рона, Герміёны ды Джыні, пакінуў межы Логавішча ўслед за Фрэдам і Джорджам.
Ранніца была прахалоднай ды бязмесячнай і толькі вузенькая зеленавага святла на даляглядзе, казала аб хуткім надыходзе золка. Спяшаючы ўслед за містэрам Візлі, Гары разважаў аб тысячах чараўнікоў, што накіроўваюцца зараз на кубак свету.
- А як, усе гэтыя заўзятары трапяць на фінал, так, каб не заўважылі маглы?- спытаў ён.
- О, гэта было моцнай праблямай для арганізатараў,- уздыхнуў містэр Візлі.- Бяда ў тым, што на фінал кубку збяруцца разам колькі сот тысячаў чарадзеяў, а ў нас няма настолькі вялікага магічнага месца, каб сабраць іх там. Канечне, у нас маюцца пляцоўкі, куды маглам не трапіць, але ўяві сабе колькі сот тысячаў чараўнікоў, якія паспрабуюць змясціцца на Дыягон алее, ці на платформе дзевяць і тры чвэрці. Таму, мы вымушаны былі знайсці даволі вялікае бязлюднае багністае месца і ўсталяваць там настолькі моцную супрацьмаглаўскую бяспеку, наколькі гэта толькі было магчыма. Усе міністэрскія спецыялісты працавалі над гэтым некалькі месяцаў. Да таго ж, нам неабходна было распрацаваць спосабы, якімі бы заўзятары маглі дабрацца на месца правядзення кубку. Гледачы з самымі таннымі квіткамі павінны былі прыехаць за два тыдня да пачатку. Адразу ж была абмежавана колькасць тых, хто дабіраўся бы на месца правядзення фіналу маглаўскім транспартам... бо не забывайся, чараўнікі збіраюцца з усяго свету, а перапаўняць імі маглаўскія цягнікі і аўтобусы нельга. Хтосьці будзе апарыраваць і для іх будуць выкарыстоўвацца схованыя ад маглаў апарацыйныя кропкі ў найбліжэйшых да месца невялічкіх лясках. А дзеля тых, хто не жадае, ці ня можа апарыяваць мы падрыхтавалі пэўную колькасць партаключэй. Партаключ – гэта нейкая рэч з дапамогай якой чарадзей можа ў загадзя запланаваны час перасунуцца з аднаго месца ў другое. І з іхнай дапамогаю магчыма перасоўваць з аднаго месца ў другое даволі вялікія групы людзей. У адпаведных месцах па ўсёй Брытаніі было размешчана каля сотні такіх партаключэй і бліжэйшая да нас кропка знаходзіцца на вяршыні Стоўтсхэд Хіл, куды мы ўласна кажучы і ідзем.
Містэр Візлі махнуў рукеой на вялізарную цёмную масу, што ўзвышалася на ўскрайку Отэры Сэнт Кэтчпал.
- А што такое, гэтыя партаключы?- з зацікаўленнасцю спытаўся Гары.
- Ну, яны могуць уяўляць сабой усё што заўгодна,- адказаў чарадзей.- Самыя звычайныя рэчы, якія магл ніколі ня возме ў рукі і не будзе гуляцца з імі... адным словам, тое, што маглы лічаць за смецце...
У цішыні, парушаемай толькі іхнымі крокамі яны ішлі праз вёску. Тым часам, пакрысе пачало святлець і калі вандроўнікі апынуліся на ускрайку Отэры Сэнт Кэтчпал неба па-над іх галовамі з чорнага зрабілася цёмна-сінім. У Гары моцна здранцвелі рукі і ногі, а містэр Візлі час ад часу працягваў пазіраць на наручны гадзіннік.
Тым часам, яны пачалі падымацца ўгору, прыпыніўшы ўсе размовы, каб эканоміць дыханне. Час ад часу хтосьці з вандроўнікаў трапляў нагой у схованыя сярод астраўкоў травы трусіныя норы. Гары запыхаўся, кожны подых даваўся яму з цяжкасцю, а ногі адмаўляліся рухацца, калі нарэшце выйшаўшы на роўнае месца, яны не апынуліся на вяршыні Стоўтсхэд Хіл.
- Вух!- цяжка ўздыхнуў містэр Візлі і зняўшы акуляры працёр іх аб гольф.- Ну, мы прыйшлі ў зручны час... і маем яшчэ цэлых дзесяць хвілінаў часу...
Апошняй на вяршыню, прыціскаючы руку да боку, паднялася Герміёна.
- А цяпер,- зноўку чапляючы акуляры на нос і прыжмурыўшыся ўглядзеўшыся ў траву, прамовіў містэр Візлі,- нам трэба партаключ адшукаць. Гэта павінна быць нешта невялікае... ну, хадзем...
Гары, Рон, Герміёна і ўсе Візлі разыйшліся па розных кутках вяршыні. Але не прамінула і колькі хвілінаў, як нерухомае паветра прарэзалася нечым крыкам.
- Хадзі сюды, Артур! Сынку, хадзі да мяне, мы яго знайшлі!
З супрацьлеглага боку пагорка, асвятляемыя зорамі, да іх рушылі дзве высокія постаці.
Містэр Візлі паціснуў руку ружоватвараму з кароткападстрыжанай барадой, чараўніку, які ў другой руцэ трымаў стары зацвілы чаравік.
- Амос Дзігары, уласнай персонай,- адрэкамендаваў чараўніка містэр Візлі.- Ён працуе ў дэпартамэнце ўрэгулявання і кантролю магічных істотаў. А яго сына Сэдрыка, думаю, вы і так ведаеце.
Сэдрык Дзігары надзвычайна прыхожы хлопец, каля сямнаццаці год, таксама вучыўся ў Хогвартсе і быў капітанам ды паляўнічым у камандзе хафлпафскага Дому.
- Здароўку,- азірнуўшы прысутных павітаўся Сэдрык.
- Прывітанне,- адказалі ўсе, за выключэннем Фрэда і Джорджа, якія абмежаваліся звычайным кіўком. Блізняты ўсё яшчэ не змаглі дараваць Сэдрыку паразы Грыфіндора ў першым ж квідытчным матчы ў мінулым годзе.
- Ці доўга ішлі, Артур?- спытаўся сэдрыкаў бацька.
- Ды, не, не надта,- адказаў містэр Візлі.- Мы на другім боку вёскі жывем. А вы?
- Вымушаны былі падняцца а другой гадзіне ночы, так, Сэд? А як я буду рады, скажу табе, калі ён складзе іспыты па апарыяванню. Але... не думай, я не скарджуся... фінал кубку свету па квідытчу... гэта падзея, якую я не прапусціў бы і за поўны мех галеёнаў... тым больш што квіткі столькі і каштавалі. І дарэчы, я яшчэ лёгка абыйшоўся...- лагодным позіркам Амос Дзігары аглядзеў трох хлопцаў Візлі, Гары, Герміёну і Джыні.- Артур, гэта што, усё твае?
- Ды не, мае, толькі рудыя,- кажучы на сваіх дзяцей адказаў містэр Візлі.- А гэта сяброўка Рона – Герміёна... і Гары, яшчэ адзін сябр...
- Мэрлінава барада!- вытарапіўшыся усклікнуў Амос Дзігары.- Гары? Гары ПОТЭР?
- Угу,- адказаў Гары.
Гары ўжо прызвычаўся да падобнай празмернай рэакцыі на сваю асобу і таго, што праз імгнеене пасля знаёмства людзі адразу ж пераводзяць погляд на ягоны шнар, аднак ўсё адно адчуваў сябе пры гэтым няёмка.
- Сэд, распавядаў мне пра цябе,- сказаў Амос,- і пра тое, як граў супраць цябе ў мінулым годзе... Я яму тады яшчэ сказаў... “Сэд, ты яшчэ будзеш сваім ўнукам хваліцца, што... ПАБІЎ САМОГА ГАРЫ ПОТЭРА!
Гары ня ведаў, што і адказаць, таму прамаўчаў. Фрэд з Джорджам зноўку пачалі хмурыцца. А сам Сэдрык выглядаў злёгку збянтэжаным.
- Тата, Гары ў той раз з мятлы зваліўся,- прамармытаў ён,- Я ж табе казаў... Гэта быў няшчасны выпадак...
- Але ж ТЫ САМ не зваліўся?- пяшчотна прароў Амос, пляскаючы сына па спіне.- Наш Сэд - ён заўсёды такі сціплы, заўсёды такі джэнтльмен... але, перамагае лепшы, і я ўпэўнены, што Гары скажа табе тое ж самае. Хтосьці падае з мятлы, хтосьці застаёцца на мятле і ня трэба быць геніям, каб зразумець, хто з гэтых двух лепшы лятун!
- Хутка ўжо час,- шпарка зірнуўшы на гадзіннік паведаміў містэр Візлі.- Ты ня ведаеш, ці мы гагосьці шчэ чакаем?
- Не. Лаўгуды ўжо тыдзень як на месцы, а Фосэты не дасталі квіткоў,- адказаў містэр Дзігары.- А болей нікога з нашых, я сярод тутэйшых ня ведаю.
- Я таксама,- прамовіў містэр Візлі.- Так, засталася адна толькі хвіліна... нам лепей падрыхтавацца.
Ён паглядзеў на Гары і Герміёну.
- Вам трэба толькі дакрануцца да партаключа,- растлумачыў Артур,- хаця б пальцам...
Не без цяжкасцяў.. з-за цяжкіх заплечнікаў на спінах, у дзевяцёх яны згрудзіліся вакол зацвілага чаравіка, які трымаў у руцэ Амос Дзігары.
Вузкім колам, яны стаялі на прадзмуваемай халодным ветрам вяршыні Стоўтсхэд Хіл. Стаялі моўчкі. Тут Гары падумаў, што, калі паблізу ад іх, раптам пройдзе якісь магл, перад яго вачыма паўстане надта дзіўнае відовішча... дзевяцёра чалавек, сярод якіх два ў салам ўжо ўзросце, стаяць ў прыцемках трымаючы ў руках стары гідкі чаравік і чакаюць...
- Тры...- адным вокам гледзячы на гадзіннік,- два... адзін...
Усё адбылося вокамгненна, Гары адчуў, як быццам яго нехта падхапіў яго круком ніжэй пупа і моцна тузануў наперад. Ногі хлопца адарваліся ад зямлі. Ён адчуваў як па ягоным плячам, стукаюцца плечы Рона і Герміёны. Іх несла з усё большай і польшай хуткасцю. У вушах шалена выў вецер, у вачах мільгацелі каляровыя плямы. Чаравік быццам магнітам прыцягваў ягоны палец да сябе. І тут...
Гарыны падэшвы моцна стукнуліся аб зямлю; наўпрост на яго паваліўся Рон і перакуліў Гары на зямлю. Побач з ягонай галавой, з цяжкім грукатам упаў партаключ.
Гары азірнуўся. Містэр Візлі, містэр Дзігары і Сэдрык, хаця і выглядалі моцна раскудлочанымі, засталіся стаяць на нагах. Усе ж астатнія хто дзе ляжалі на зямлі.
- Сем хвілінаў на шостую,- прамовіў нечый голас.
Поделиться702.05.2013 00:09:44
РАЗДЗЕЛ VII
Бэгмэн і Краўч
Гары выслізнуў з-пад Рона і падняўся на ногі. Яны апынуліся на выглядаўшую бязлюднай багністай і пакрытай смугой мясцовасці. Перад імі стаяла два стомленных і ня маючых настрою чарадзея. Адзін з іх трымаў у руках вялізны залаты гадзіннік, а другі скрутак пергаменту і пяро. Апрануты яны былі па маглаўску, але вельмі няўмела. Той што трымаў у руцэ гадзіннік насіў твідавы касцюм і гумовыя боты вышэй калена, а яго калега быў апрануты ў кільт і понча.
- Добрай ранніцы, Бэйзіл,- павітаўся містэр Візлі і перадаў чаравік, чарадзею кільце. Той кінуў яго ў вялізную скрыню для выкарыстаных партаключоў, дзе ўжо ляжалі, як заўважыў Гары, старая газэта, пустая банка з пад напітка і праколаты футбольны мяч.
- І ты здаровы будзь, Артур,- стомленна адказаў Бэйзіл.- Не на працы? Камусьці пашансавала... а мы тут ўжо цэлую ноч... і вам лепей адыйсці, бо а чвэрці на шостую прыбывае вялізная група з Шварцвальду. Чакай, зараз скажу дзе ваш кэмпінг... Візлі... Візлі...- ён зверыўся са спісам ў скрутке.- Так, прайдзёце чвэрць мілі вунь у той бок, першая пляцоўка, загадчык містэр Робертс. Дзігары... вам на другую пляцоўку... спытайце містэра Пэйна...
- Дзякуй, Бэйзіл,- пармовіў містэр Візлі і паклікаў ўсіх ісці ўслед за ім.
Яны рушылі праз засохлае балоты, ня ў разглядзець што-небудзь скрозь туман. Нарэшце, праз дваццаць хвілінаў перад іхнімі вачыма паўстаў невялічкі катэдж ля брамы. За плотам, Гары заўважыў смуглістыя постаці соцень і соцень намётаў, якія раскінуліся ажо да цёмнага леса на даляглядзе. Развітаўшыся з Дзігары, яны крочылі да дзвярэй катэджа.
Ля брамы, гледзячы ў бок кэмпінга стаяў чалавек. Гары здагадаўся, што той быў адзіным сапраўдным маглам на колькі акраў вакол. Пачуўшы іхныя крокі, чалавек азірнуўся.
- Добрай раніцы!- усміхаючыся ўсімі зубамі, сказаў містэр Візлі.
- Добрай, добрай,- адказаў магл.
- Містэр Робертс, калі не памыляюся?
- Так! Гэта я,- адказаў містэр Робертс.- А вы кім будзеце?
- Візлі... два намёты, месца замоўлена колькі дзён таму?
- Так!- паглядзеўшы ў спіс прыбіты да дзвярэй, прамовіў містэр Робертс.- Ваша месца ля самага леса. Толькі адна ноч?
- Дакладна,- адказаў містэр Візлі.
- Плаціць цяпер будзеце?- пацікавіўся загадчык гарадку.
- А... так... канечне...- прамовіў містэр Візлі. Ён ступіў колькі крокаў ад катэджыка і паклікаў да сябе Гары.- Гары, дапамажы мне,- прамармытаў ён, дастаў з кішэні скрутак маглаўскіх грошаў і пачаў іх адлічваць,- так, вось гэта што? Дзесятка?- А, ну так, я бачу маленечкую лічбу... а гэта пяцёрка?
- Дваццатка,- напаўголаса паправіў яго Гары, ён адчуваў сябе няёмка, бо бачыў, што містэр Робертс прыслухоўваецца да іхнай размовы.
- А, ну вось, усё... Ня ведаю... гэтыя грошы... яны такія маленькія...
- Вы з-за мяжы?- спытаўся містэр Робертс, калі містэр Візлі вярнуўся да яго з неабходнай сумай.
- З-за мяжы?- перапытаў загадчыка анямелы містэр Візлі.
- Ну, вы не першыя, хто мае праблемы з грошамі,- уважліва разглядаючы містэра Візлі, адказаў містэр Робертс.- Дзесяць хвілінаў таму, адна пара паспрабавала разлічыцца са мной залатой манетай з добрую покрыўку велічынёй.
- Ды няўжо?- занепакоенна спытаўся чараўнік.
Містэр Робертс памацаў ў бляшанцы ў пошукай здачы.
- Ніколі тут не было столькі народу,- зірнуўшы на ўхутанае смугой поле, прамовіў ён,- колькі сотень папярэдніх замаўленняў... Звычайна людзі прыяждаюць сюды наўпрост...
- Сур’ёзна?- спытаўся містэр Візлі, працягваючы руку за здачай, але загадчык не спяшаўся яе аддаваць.
- Так!- задумліва прамовіў ён.- Людзі з усяго свету. Да халеры іншаземцаў. І ня толькі іх. Дзівакоў усялякіх. Ці вы бачылі ту бадзяецца адзін, у кільце і понча.
- А хіба так нельга?- з трывогай спытаўся містэр Візлі.
- Гэта падобна на нейкі... ну, ня ведаю... збор ці што,- прамовіў загадчык.- Яны ўсе ведаюць адзін аднаго. Можа нейкае грандыёзнае свята.
І тут ля дзвярэй містэра Робертса наўпрос з паветра аб’явіўся нейкі чараўнік у спартовых штанах.
- АБЛІВІЯТЭ!- накіраваўшы палачку на загадчыка, рэзка прамовіў ён.
Вокаімгненна позірк містэра Робертса затуманіўся, бровы выпраміліся, а на ягоны твар апусціўся выраз летутценнай бестурботнасці. У паводзінах загадчыка, Гары адразу ж пазнаў сімптомы мадыфікацыі памяці.
- Вось вам план кэмпінга,- ціхамірна сказаў загадчык містэру Візлі.- І ваша здача.
- Дзякуй вялікі,- адказаў яму містэр Візлі.
Чарадзей у спартовых штанах праводзіў іх да кэмпінгавай брамы. Ён выглядаў ушчэнт стомленым, твар быў блакітным ад шчаціння, а пад вачыма ляглі глыбокія ліловыя цені.
- З ім скрозь адны праблемы,- дачакаўшыся, пакуль яны адыйдуць ад містэра Робертса па-за межы чутнасці, паскардзіўся ён містэру Візлі.- Прыпадае разоў па дзесяць на дзень змяняць яму памяць, каб трымаць у няведанні. А Людо Бэгмэн ані не жадае дапамагчы. Валэндаецца вакол і зычна галосіць аб бладжэрах ды квафлах анікроплі не турбуючыся пра антымаглаўскую сакрэтнасць. Як я буду рады, калі ўсё гэта нарэшце скончыцца. Ну, бывай здароў, Артур.
Сказаўшы гэта, чараўнік дызапарыяваў.
- Я думала,- прамовіла здзіўленная Джыні,- што Людо Бэгмэн – галава аддзелу магічных гульняў і спорту? Каму ўжо, як не яму ведаць, што казаць ў пры магле аб бладжэрах і квафлах нельга.
- Ён ведае,- з усмешкаю адказаў містэр Візлі, уваходзячы разам з дзецьмі на тэрыторыю кэмпінга,- аднак Людо ён заўжды... ну... крыху АБЫЯКАВА ставіцца да сакрэтнасці. Аднак, боль інцыятыўнага кіраўніка для аддзелу магічных гульняў знайсці цяжка. Колісь, каб ты ведала, ён граў у зборнай Англіі. І быў лепшым бітаком за ўсю гісторыю Вімбурнскіх вос.
Яны крочылі праз пакрытае смугой поле, мінаючы бясконцыя рады намётаў. Значная іх частка выглядала цалкам звычайна, магчыма таму што іхныя гаспадары імкнуліся зрабіць свае намёты, як мага больш падобнымі на маглаўскія, хаця і не надта ўмела: хтосьці зрабіў свайму намёту камінную трубу, хтось дзвярны званочак, а некаторыя намёты мелі на даху флюгер. Аднак некаторыя з намётаў выглядалі відавочна магічнымі, таму Гары не надта здзівіўся падазронасці містэра Робертса. Напрыклад, на поўдарозе да месца іхнай стаянкі нехта паставіў на поле экстравагантны невялічкі палац з паласатага ядвабу ў двары якога хадзіла колькі паўлінаў. Крыху далей стаяў трохпавярховы намёт з вежачкамі на даху. А яшчэ праз невялічкую адлегласць можна было бачыць намёт, які меў кветнік з купальняй для птушак, сонечны гадзіннік і фантан.
- Заўжды адно і тое ж,- усміхнуўшыся заўважыў містэр Візлі,- ніяк не можам ўстрымацца, каб не пахваліцца адно перад адным. А, глядзіце, вось мы і на месцы.
Яны падыйшлі да незанятай стаянцы на самым узлессе. Тут у зямлю быў уторкнуты слупок з шыльдаю, на якім меўся надпіс “Уіслі”.
- Можа і не самае лепшае месца,- шчасліва прамовіў містэр Візлі,- але стадыён усяго толькі праз лес і месца бліжэй да яго трэба яшчэ пашукаць.- Ён зняў са спіны заплечнік.- Ну, добра,- усхвалявана прамовіў чараўнік,- Давайце без аніякай магіі, цяпер, калі мы, уласна кажучы, тут, на маглаўскай зямлі. Мы будзем ставіць намёты ўласнаруч! Гэта не павінна быць нечым складаным... Маглы ўвесь час толькі так і робяць... ну, Гары, як ты лічыш, з чаго пачаць?
За ўсё свае жыццё, Гары аніразу ня быў у Кэмпінгу. Калі Дурслі ездзілі на адпачынак, яны ніколі ані не бралі хлопца з сабой, штораз пакідаючы яго ў старой суседкі місіс Фіг. Аднак, праз упартую працу, ён і Герміёна вылічылі, як трэба ставіць слупкі і куды забіваць калкі. Хаця містэр Візлі, які ўшчэнт расхваляваўся ў той момант, калі прыйшоў час забіваць калкі ў зямлю, з большага перашкаджаў, чым дапамагаў. Тым ня меньш, праз некаторы час у іх атрымалася ўзвесці два старых двухмесных намёта.
Усе адступілі на колькі крокаў, каб падзівіцца на вынік сваёй працы. Ніхто, як вырашыў Гары, у жыцці не здагадаўся бы, што намёты належылі чараўнікам. Аднак, бяда была ў тым, што калі аб’явяцца Біл, Чалі і Персі іхная колькасць павялічыцца да дзесяці чалавек. Здавалася, Герміёна падумала аб тым самым. Дзяўчына адаравала Гары пасмешлівым позіркам. Тым часам містэр Візлі ўстаўшы на карачкі забраўся ў першы з намётаў.
- Канечне месца замала,- прамовіў ён з намёта,- але, як-небудзь уціснемся. Заходцзе.
Нахіліўшыся, Гары забраўся ў намёт і адчуў, як у яго адпадае сківіцца. Усярэдзіне, намёт нагадваў старамодную трохпакаёвую кватэру з ваннай і кухняй. Што цікава, усім сваім выглядам, кватэра нагадвала дом місіс Фіг: яна таксама месціла ў сябе разнамасныя фатэлі ўкрытыя вязанымі пакрываламі і тут таксама моцна пахла коткамі.
- Ну, мы ўсё адно тут не надоўга ,- хусткай выцершы лысіну і падзівіўшыся на двуярусныя ложкі ў спальне, прамовіў містэр Візлі.- Я пазычыў гэты намёт у Перкінса з майго камітэта. Ён, небарака, ўжо не вандруе па кэмпінгах, з-за сваёй хворай паясніцы.
Ён адшукаў недзе пакрыты пылам імбрык і зазірнуў усярэдзіну.
- Нам патрэбна вада...
- На тым плане, што нам даў магл,- заявіў Рон, які забраўся ў намёт следам за Гары і здавалася ані не адрэагаваў на яго ўнутранняй прасторы,- ёсць кран. Ён на другім баку поля.
- Ну, чаму б тады вам з Гары і Герміёна,- перадаючы сыну імбрык і пару рондаляў,- не схадзіць туды і не прынесці вады. А мы тым часам збярэм дроў для вогнішча.
- Але ж тут ёсць пліта,- адказаў Рон.- Чаму б нам папросту не...
- Рон, не забывайся аб антымаглаўскай сакрэтнасці,- адказаў чараўнік, твар якога ззяў ад прадчування асалоды.- Калі сапраўдныя маглы збіраюцца ў кэмпінгах, яны гатуюць ежу на вогнішчы знадворку. Я сам гэта бачыў!
Хутка зазірнуўшы ў дзявочы намёт, які хаця і быў меньшым па памеры, затое ня меў кацінага паху, Гары, Рон і Герміёна, захваціўшы з сабой імбрык і рондалі накіраваліся праз кэмпінг па ваду.
Цяпер, калі сонца паднялося вышэй, разагнаўшы смугу, сябры больш уважліва змаглі разгледзіць распасцёршыйся ўва ўсе бакі намётавы гарадок. Яны павольна крочылі праз рады намётаў прагна азіраючыся вакол. Толькі цяпер гары зразумеў, што вядзмаркі і чараўнікі жывуць і ў іншых краінах. Раней гэта папросту не прыходзіла яму да галавы.
Іншыя жыхары кэмпінга толькі толькі пачалі прачынацца. Першымі, зразумела, прачнуліся маленькія дзеткі. Ніколі ранней, Гары не бачыў чараўнікоў ці вядзмарак падобнага ўзросту. Малы хлопчык, гадоў двух, не старэйшы, сядзеў ля ўваходу ў гіганцкі, пірамідападобны намёт і, трымаючы ў руках палачку, шчасліва тыцкаў ёй у смоўжа, якога ўбачыў у траве, ад чаго той ужо вырас да памераў салямі. Калі сябры бліжэй падыйшлі да намёту, з яго выскачыла маці малога.
- Кевін, я КОЛЬКІ разоў казала табе... НЕ... ЧАПАЙ... ТАТАВАЙ... ПАЛАЧКІ... брыда!
Жанчына наступіла на смоўжа, ад чаго той гучна падарваўся. Яшчэ доўга сябры чулі за сваімі спінамі галас маткі, змешаны з лямантамі малога.
- Ты падаўваўа сімака! Ты падаўваўа маго сімака!
Праз некаторую адлегласць, сябры заўважылі двух дзяўчынак, крыху старэйшых за Кэвіна, якія ляталі на цацачных мётлах, што ледзь ледзь падымалі іх па-над травой. А міма Гары, Рона і Герміёны ўжо нёсся прадстаўнік міністэрства, мармытаючы на хаду.
- Сярод белага дня! І дзе іхныя бацькі, напэўна яшчэ дрыхнуць...
Пакрысе з намётаў пачалі выходзіць дарослыя чарадзеі, каб паспрабаваць прыгатаваць сняданак. Некаторыя з іх, зірнуўшы крадком, вычароўвалі агонь з дапамогай палачкі, іншыя з сумненнем на твары чыркалі запалкамі, не надта спадзеючыся на вынік. Тры афрыканскіх чарадзея, апранутыя ў белыя адзенні, сядзелі і сур’ёзна аб нечым размаўлялі, смажачы на яскрава пурпуровым вогнічшы, нешта нагадваючае труса. Групка амерыканскіх вядзьмарак сярэдніх гадоў шчасліва пляткарыла ля намёта пад сцягам на якім чытаўся надпіс “Салемскі вядзмарскі інстытут”. Гары чуў урыўкі з размоваў на іншаземных мовах, што даносіліся з шматлікіх намётаў і хаця ня мог зразумець ані не слова, у кожным голасе чуў радаснае хваляванне.
- Эээ...- гукнуў Рон.- У мяне нешта з вачыма... ці ўсё насамрэч зрабілася зялёным?
Але справа была не ў ронавых вачах. Сябры ступілі на тэрыторыю, усе намёты на якой густа параслі трыліснікамі канюшыны, ад чаго больш нагадвалі невялічкія, дзіўнай формы пагоркі. Сям-там з намётаў вызіралі шчаслівыя твары. Тут сябры пачулі як з-заду хтосці іх кліча.
- Гары! Рон! Герміёна!
Гэта быў Шымас Фініган, іхні аднагодка з грыфіндорскага Дому. Ён сядзеў перад сваім зарослым трыліснікамі намётам, разам са светлавалосай жанчынаю, якая напэўна была ягонай маці і сваім лепшым сябрам, таксама грыфіндорцам, Дынам Томасам.
- Як вам нашы ўпрыгожанні?- з усмешкеаю. Спытаўся Шымас ў Гары, Рона і Герміёны, якія падыйшлі да ягонага намёту, каб прывітацца.- А вось міністэрскія імі не задаволены.
- Ну, і чаму мы не павінны дэманстраваць нашыя колеры?- спыталася місіс Фініган.- І вы паглядзіце, што са СВАІМІ намётамі балгары зрабілі. Вы, зразумела, будеце Ірландыю падтрымліваць, так?- пазіраючы на сяброў пацеркападобнымі вочкамі дадала яна.
Гары, Рон і Герміёна запэўнілі жанчыну, што заўзеюць за Ірландыю і рушылі далей.
- Паспрабавалі б мы сказаць,- сказаў Рон, калі яны пакінулі ірландцкую тэрыторыю,- што яна памыляецца.
- Цікава, а што ж там панарабілі са сваімі намётамі балгары?- спыталася Герміёна.
- Хадзем, паглядзім самі,- прамовіў Гары, кажучы на вялізную групу намётаў па-над якімі на вятру лунаў чырвона-зялёна-белы балгарскі сцяг.
Балгарскія намёты не былі ўпрыгожаны расліннасцю, але да гожнага з іх быў прымацаваны постэр з вельмі панурай асобай з буйнымі чорнымі бровамі. Чалавек на постэры, вядома ж рухаўся, але ўсё што ён рабіў - лыпаў вачыма і хмурыўся.
- Крум,- прашапатаў Рон.
- Што?- перапытала яго Герміёна.
- Крум!- адказаў хлопец.- Віктар Крум – балгарскі паляўнічы!
- Ён нейкі надта пануры з выгляду,- пазіраючы сюды туды на лыпаючых і хмурачыхся Крумаў, прамовіла Герміёна.
- ПАНУРЫ?- ўзняўны вочы да нябёсам, спытаўся Рон.- Да каго ўвогуле цікавіць, як ён выглядае. Ён – шыкоўны. І сапраўды малады. Яму ўсяго толькі васямнаццаць, ці каля таго. Ён ГЕНІЙ, дачакайся вечара і сама ўсё ўбачыш.
Да крана ўжо стаяла невялічкая чарга. Гары, Рон і Герміёна далучыліся да яе адразу за двума чарадзеямі, якія палка сварыліся адно з адным. Першы з іх быў старым чарадзеям, апранутым ў доўгую начнушку з кветачкамі. Другі, з выгляду адзін з працаўнікоў міністэрства, трымаў у руках пару тонкіх паласатых штаноў і ледзь не плакаў ад злосці.
- Ну, надзень іх, Арчы, калі ласка, будзь добрым хлопчыкам, ты ня можаш хадзіць вось так як зараз, магл на ўваходзе ўжо пачынае нешта падазраваць...
- Я набыў гэтую вопрадку ў іхнай краме,- ўпарта паўтараў стары.- Маглы такое носяць.
- ЖАНЧЫНЫ іхныя гэта носяць,- а самі маглы апранаюць вось ГЭТА,- трасучы паласатымі штанамі, заяўляў міністэрскі чарадзей.
- Не надзену я ГЭТА,- з абурэннем адказаў стары Арчы.- Я люблю, калі між нагамі свежы ветрык гуляе, так што дзякуй.
Герміёну ахапіў такі прыступ рогата, што яна была вымушана выскачыць з чаргі і вярнуцца да сяброў, толькі тады, калі Арчы ўжо набраў вады і сыйшоў.
Цяпер, калі яны былі нагружаны вадой, вандроўка на месца праходзіла значна павольней. Сям-там на сустрач ім трапляліся іхныя хогвартскія сябры і знаёмыя з сем’ямі. Былы капітан гарынай квідытчнай каманды, Олівер Вуд, які ўжо скончыў Хогвартс, убачыўшы Гары, адразу ж пацягнуў хлопца да свайго намёта знаёміцца з бацькамі, а потым ўзрушана пахваліўся, што падпісаў кантракт на ўдзел у другім складзе Падлмір Юнайтед. Следам Гары, Рона і Герміёну гукнуў Эрні Макмілан – чатырохгодка з Хафлпафу, а ледзь пазней на вочы ім трапілася Цёў Чан – надта прыгожая дзяўчына, што гуляла за паляўнічага ў камандзе рэйвенклоскага Дому. Усміхнуўшыся, Чан махам рукі павіталася з Гары. А той, распляскаў сабе пад ногі шмат вады, тым ня меньш памахаў у адказ. Больш з такго, каб супыніць ронавы посмішкі, чым з якой другой прычыны, Гары, заўважыўшы гурток падлеткаў, паказаў на іх сябру.
- Як думаеш,- спытаўся Гары,- хто яны такія? Яны дакладна не з Хогвартсу.
- Пэўна з якой-небудзь замежнай школы,- адказаў Рон.- Ніколі не бачыў навучэнцам з іншых школ, але ведаю што такія ёсць. Шмат-шмат год таму... Біл ліставаўся з адным хлопцам з бразільскай школы... ён нават збіраўся паехаць туды вучыцца па абмену, але мама з татма не маглі сабе гэтага дазволіць. Калі Біл напісаў свайму бразільскаму сябру, што ня можа прыехаць, той пакрыўдзіўся і даслаў яму сурочаны капялюш, ад якога ў Біла пасохлі вушы.
Гары засмяяўся, аднак не выказаў уголас свайго здзіўлення, якое адчуў даведаўшыся пра існаванне замежных чарадзейскіх школаў. Аднак цяпер, убачыўшы ў кемпінгу чарадзеяў іншых нацыянальнасцяў, Гары разумеў, якім быў ёлупнем, што не здагадаўся адразу, пра тое што Хогвартс ня можа быць адзінай чарадзейскай школай. Хлопчык зірнуў на Герміёну, аднак тая здаецца ані не была здзіўлена з гэтага факту. Магчыма яна бачыла звесткі аб іншых школах у чарадзейскіх кнігах, ці дзесьці яшчэ.
- Не мінула і года,- заявіў Джородж, калі яны нарэшце дабраліся да свайго намёта.
- Сустрэлі сяго-таго,- паставіўшы посуд з вадой на зямлю, адказаў Рон,- а як з вогнішчам?
- Тата бавіцца з запалкамі,- адказаў Фрэд.
Вогнішча містэр Візлі пакуль не распаліў, ня гледзячы на ўсе намаганні. Уся зямля вакол яго была ўсыпана абгарэлыпмі запалкам, а ён, здавалася атрымліваў як ніколі моцнае задавальненне.
- Ойк!- усклікнуў мужчына, калі чаговы раз на кончыку запалкі аб’явілася полымя і выпусціў запалку на зямлю.
- Пачакайце, містэр Візлі,- ласкава сказала Герміёна, прыняла з рук чарадзея скрынку з запалкамі і прадэманстравала, якім чынам трэба правільна іх запальваць.
Нарэшце, у іх атрымалася вогнішча, але не меньш за гадзіну ім прыйшлося чакаць, калі тое распаліцца да такой ступені, каб на ім мажліва боло б нешта згатаваць. Тым ня меньш часу яны дарма не гублялі. Усё выглядала так, быццам іх намёт стаяў у непасрэднай бліскасці да дарогі што ішла на стадыён. Таму, увесь час міма іх сюды-туды бегалі прадстаўнікі міністэрства, ветліва вітаючыся па дарозе з містэрам Візлі, а той распавядаў (з большага Гары і Герміёне, бо ягоныя ўласныя дзеці ведалі аб міністэрстве так шмат усяго, што ім папросту было ўжо не цікава), хто з іх хто.
- Гэта Катберт Макрыдж – галава управы па сувязі з гоблінамі... а вось той – Гільберт Вімпл з камітэту па эксперыментальных замовах... Здароўку, Арні... Арнальд Пісгуд – забывальнік, ну, разумееце - сябра атраду па скасаванню наступстваў выпадковага ўжывання магіі... а гэта Боўд і Крокер.. яны – неапісальнікі...
- Яны хто?
- З дэпартамента таямніц, звыш сакрэтная суполка, нат ня ведаю, чым яны займаюцца...
Нарэшце, калі вогнішча добра разгарэлася і на агонь паставілі смажыцца яйкі ды кілбаскі з лесу выйшлі і накіраваліся ў іх бок Біл, Чарлі і Персі.
- Толькі што апарыявалі, тата,- гучна прамовіў Персі.- О, абед, супэр!
Не паспелі яны з’есці і палову пакладзеных на талеркі яек з кілбаскамі, калі містэр Візлі, раптам ускочыў на ногі і ўсміхаючыся замахаў чалавеку, які крочыў у іх бок.
- Ага!- закрычаў ён.- А вось той чалавек, дзякуючы якому мы тут апынуліся! Людо!
Людо Бэгмэн, быў самым прыкметным чалавекам, нават прыкметнейшым за старога Арчы ў жаночай начнушцы, якога Гары толькі бачыў. Бэгмэн, магутнага целаскладу і злёгку азызлы чалавек, быў апрануты ў квідытчную мантыю з буйнымі, гарызантальнымі, жоўта-чорнымі палоскамі, з вялізнаю выяваю васы на грудзях. Мантыя туга абцягвала буйны яго жывот і было бачна, што Людо зусім ужо ня той, як ў тыя часы, калі гуляў за зборную Англіі па квідытчы. Нос быў уціснуты ў твар (магчыма, вырашыў Гары, паламаны трапіўшымся на шляху бладжэрам), аднак яго вялізныя блакітныя вочы, кароткае светлае валоссе і румяны твар, рабілі Бэгмэна падобным да школьніка пераростка.
- Каго я бачу!- шчасліва закрычаў Бэгмэн. Як быццам на пружынах, ад відавочнага ўзбуджэння, ён наблізіўся да вогнішча.
- Артур, мой ты дружа,- пыхкаючы, прамовіў ён.- А што за дзень, га? Што за дзень! Ці маглі бы мы чакаць лепшага надвор’я, га? Ноч будзе бесхмарнай... і з арганізацыяй амаль ніякіх праблемаў... мне нават і рабіць няма чаго!
За яго спіною групка знямоглых міністэрскіх працаўнікоў праняслася міма, кажучы пальцамі на чыёсь магічнае полымя, што сыпала ў паветра фіялетавымі іскрамі на дваццаць футаў ў вышыню.
Персі, з працягнутай рукой паспяшаў яму на сустрач. Нават яго незадаволенне метадамі працы Бэгмэна не перашкодзіла Персі, паспрабаваць пакінуць аб сабе добрае ўражанне.
- А, так...- з усмешкай прамовіў містэр Візлі.- Гэта мой сын Персі, ён ужо сам распачаў працаваць у міністэрстве... гэта Фрэд... ёйку, не – гэта Джордж, прабач... ВОСЬ Фрэд... Біл, Чарлі, Рон, мая дачка Джыні... і ронавы сябры Герміёна Грэйнджэр і Гары Потэр.
Рэакцыя Бэгмэна была амаль імгненнай, ледзь пачуўшы гарына імя ён ўжо трымаў свой погляд за маланкападобным шнары на хлапчынам ілбе.
- Дзеці,- працягваў містэр Візлі,- а гэта Людо Бэгмэн. Вы ведаеце хто ён. Гэта менавіта той чалавек дзякуючы якому мы маем такія добрыя квіткі...
Бэгмэн заззяўшы абякава махнуў рукой, быццам кажучы, што ўсё гэта існыя дробязі.
- А ўяві сабе стаўкі на матч, Артур?- нецярпліва заявіў ён, і паляпаў па кішэнях сваёй жоўта-чорнай мантыі, якія адазваліся бразгаценнем залатых манетаў.- Родзі Понтэр даў заклад на тое, што першы гол заб’е Балгарыя... я неблагі каафіцыэнт яму даў, бо настолькі моцнай тройкі пераследнікаў, як ў ірландцаў я не бачыў ужо колькі год... а малая Агата Цімс заклалася паловай акцый сваёй вугровай фермы, што матч будзе доўжыцца ня меньш за тыдзень.
- Вох... ну што,- сказаў містэр Візлі.- Вось... стаўлю галеён на перамогу Ірландыі.
- Галеён?- спытаўся злёгку расчараваны Людо, аднак імгненна апанаваў над сабою.- Добра, добра... яшчэ ёсць жадаючыя?
- Яны яшчэ крыху замалыя для азартных гульняў,- прамовіў Артур.- І Молі гэта не...
- Ставім трыццаць сем галеёнаў, пятнаццаць сіклей і тры кнаты,- заявіў Фрэд, калі яны з Джорджам хуценька падлічылі свае грошы, што выйграе Ірландыя... але сніча зловіць Віктар Крум. А... зверху мы яшчэ дададзім вось гэтую фальшывую палачку.
- Ня трэба паказваць містэру Бэгмэну вашы дуроты...- засыкаў Персі, але Бэгмэн здаецца лічыў наадварот. З хваляваннем на сваім хлапчыным твары, ён прыняў палачку з рук Фрэда, махнуў, а калі тая ператварылася на гумовае кураня, наўпрост зароў ад смеху.
- Выдатна! Колькі год не бачыў ані нічога больш ўражлівага! Даю за яе пяць галеёнаў!
Персі, ашаломлены ад незадавальнення, застыў на адным месцы.
- Мальцы,- вельмі ціха прамовіў містэр Візлі,- вам ня трэба рабіць стаўкі... гэта ўсе вашыя грошы... маці...
- Не псуй ім кайфу, Артур,- правуркатаў Людо, ссыпаўшы грошы ў кішэню,- яны дастаткова дарослыя, каб ведаць, што ім сапраўды патрэбна! Такім чынам, вы закладаецеся на то, што пераможа Ірландыя, але сніча возьме Крум, так? Ані, хлопцы, ані, ніколі ў жыцці... Даю вам самы вялікі каафіцыент... а да стаўкі мы зберху дададзім пяць галеёнаў за гэту выдатную палачку...
Містэр Візлі бездапаможна глядзеў на тое, як Людо выцягвае з кішэні нататнік і запісвае туды імёны блізнятаў.
- Супэр!- прымаючы з рук Бэгмэна кавалак пергаменту і асцярожна запіхваючы яго ў кішэню, прамовіў Джордж.
У значна падбадзёранным стане, Бэгмэн зноўку павярнуўся да містэра Візлі.
- Слухайце,- сказаў ён,- ці не плюхніце мне крыху гарбаткі? Я тут аніяк не магу выглядзець Барці Краўча. У майго балгарскага калегі ўзніклі нейкія цяжкасці, а я ані не магу зразумець, што ён ад мяне хоча. Барці б мне вельмі дапамог. Ён жа размаўляе на ста пяцідзесяці мовах.
- Містэр Краўч?- загаласіў Персі, яго чапурысты выгляд імгненна пакінуў хлопца і ён пачаў ажно круціцца ад хвалявання.- Ды ён размаўляе ажно на двухстах мовах! У тым ліку на русале, гоблінге і тролье...
- На тролье кожны ёлуп можа размаўляць,- пагрэбліва заявіў Фрэд.- Усё што дзеля гэтага трэба, башкой хістаць і мыкаць.
Персі кінуў на Фрэда ганебны погляд і пачаў раздзімаць полымя, каб зноўку прымусіць імбрык закіпець.
- Ці чуваць што аб Бэрце Джоркінс, Людо?- спытаўся містэр Візлі, калі Бэгмэн прысеў на траву каля іх.
- Аніхалеры,- задаволена адказаў Людо,- Але яна абавязкова вернецца. Бедная старая Берта... памяці, як ў дзіравага катла і ані ніякай пачуцця прастранства. Але, верце майму слову. Берта аб’явіцца ў міністэрстве ў кастрычніку, думаючы, што яшчэ толькі ліпень.
- А ці не думаў, ты,- нерашуча прапанаваў містэр Візлі, у той час як Персі перадаваў Бэгмэну кубак з гарбатай,- што час ўжо даслаць кагось на яе росшукі?
- Барці Краўч кажа мне тое самае,- нявінна пашыраючы вочы адказаў Людо,- але ў нас зараз сапраўды няма ані чаравека, якога мажліва было б накіраваць на гэту справу. О... пра цыгана гамана! Барці!
Чарадзей імгненне таму апарыраваўшы ля іх вогнішча быў існай супрацьлегласцю Людо Бэгмэну у ягонай старай асінай мантыі, што расцягнуўся цяпер на траве. Барці Краўч быў сухім, прама трымаючымся, сталым мужчынай, апранутым у бездакорны касцюм і гальштук. Прабор на яго кароткім сівым валоссі быў ненатуральна прамым, а вусікі-шчотачкі здавалася былі падстрыжаны пад лінейку. Чаравікі Краўча былі адпаліраваны да бляску. Гары імгненна зразумеў, чаму Персі так абагаўляе свайко кіраўніка, ён заўжды жорстка ставіўся да выканання ўсемагчымых правілаў, а містэр Краўч настолькі бездакорна выканаў маглаўскія правілы апранання вопрадкі, што яго лёгка мажліва было б пераблытаць з банкаўскім службоўцам. Больш таго, хлопчык сумняваўся, што нават дзядзька Вернан здагадаўся ўбачыўшы Барці, кім ён ёсць на самой справе.
- Падай сюды, Барці,- прапанаваў Бэгмэн, ляпаючы па траве каля сябе.
- Не, Людо, дзякуй,- з лёгкай раздражнёнасцю ў голасе адказаў Краўч.- А я цябе паўсюль шукаю. Балгары настойваюць, каб мы выдзелілі ім дадатковыя дванаццаць месцаў у верхней ложы.
- А, дык ВОСЬ, што ён ад мяне хацеў?- прамовіў Бэгмэн.- А я вырашыў, што ён прапануе мне працу з немцамі. Жахлівы акцэнт.
- Містэр Краўч,- ледзь дыхаючы спытаў Персі, сагнуўшыся амаль на палову і зрабіўшыся падобным на гарбача.- ці не жадаеце кубачак гарбаты?
- Што?- з лёгкім здзіўленнем пазіраючы на Персі, сказаў той.- А... так, дзякуй, Вэзэрбі.
Фрэд з Джорджам пырхнулі ў свае кубкі. А Персі пачырванеўшы да самых вушэй, заняўся імбрыкам.
- Яшчэ, даўно хацеў паразмаўляць з табой, Артур,- сустрэўшыся сваімі вострымі вачамі з містэрам Візлі, заявіў Краўч.- Алі Башыр лютуе. Ён жадае абмеркаваць з табой тваё эмбарга на дываны-самалёты.
- Я даслаў яму на мінулым тыдні саву,- глыбока ўздыхнуўшы, прамовіў містэр Візлі,- і ўжо ў сто першы раз напісаў: дываны з’яўляюцца вырабамі маглаўскага паходжання і ўваходзяць у рэестр забароненых для зачаравання аб’ектаў, але ці ён слухае мяне?
- Сумняваюся,- прымаючы кубак з рук Персі адказаў Краўч.- Ён адчайна жадае экспартаваць іх сюды.
- Га, яны ані ніколі не заменяць нам брытанцам мётлаў.- заявіў Бэгмэн.
- Алі жадае заняць на нашым рынку нішу транспартных сродкаў сямейнага тыпу,- адказаў Барці.- Памятаю, мой дзед меў аксмінстэрскі дыван, на якім маглі ляцець да дванаццаці чалавек... але гэта вядома было яшчэ да забароны на дываны-самалёты.
Краўч як быццам хацеў, каб ані ў каго не ўзнікла сумненняў, што ўсе ягоныя продкі строга пратрымліваліся слову закона.
- І што, ці зашмат працы, Барці?- бестурботна спытаўся Бэгмэн.
- Ладам,- суха адказаў містэр Краўч.- Размясціць партаключы на ўсіх пяці кантынентах, Людо, гэта справа ня з лёгкіх.
- Думаю вы абодва будзеце шчаслівы, калі ўсё гэта скончыцца,- выказаў здагадку містэр Візлі.
- Шчаслівы?- з шакаваным выглядам прамовіў Людо Бэгмэн.- Ня памятаю, калі ў апошні раз я быў такім шчаслівым як зараз... Аднак, гэта не значыць, што мы нічога з захапленнем не чакаем, а, Барці? Так? Нам яшчэ шмат чаго трэба будзе арганізаваць, так?
- Мы ж дамовіліся,- падняўшы бровы на Бэгмэна, прамовіў містэр Краўч,- не рабіць ніякіх заяваў, пакуль не будуць высветлены ўсі дэталі...
- Ах, дэталі!- адмахнуўшыся ад заўвагі, бы ад тучы машкары, сказаў Бэгмэн.- Яны ж падпісалі усе паперы, так? Яны ж пагадзіліся? Закладаюся, гэтыя дзеці самі аб усім хутка даведаюцца. Тым больш што падзея адбудзецца ў Хогвартсе...
- Людо, нам трэба адказаць балгарам, памятаеш?- рэзка адказаў містэр Краўч на заўвагу Бэгмэна.- Дзякуй за гарбату, Вэзэрбі.
Ён аддаў Персі кубак з гарбатай нават не паспрабаваўшы гарбаты і пачаў чакаць пакуль Людо выпрастаецца. Бэгмэн ў адзін глыток дапіў свой кубак, з цяжкасцю падняўся на ногі, у яго кішэнях вясёла дзвякалі залатыя манеты.
- Пабачымся пазней!- сказаў ён.- Вы будзеце сядзець ў верхняй ложы разам са мной... я буду каментаваць матч!- Бэгмэн памахаў рукой, Барці Краўч каротка кіўнуў і яны абодва дызапарыявалі.
- А што ў Хогвартсе будзе, тат?- імгненна спытаўся Фрэд.- Аб чым яны зараз казалі?
- Вы вельмі скора самі аб усім даведаецеся?- усміхнуўшыся адказаў містэр Візлі.
- Гэта сакрэтная інфармацыя, да таго часу, пакуль міністэрства не вырашыць яе агучыць,- суха прамовіў Персі.- Містэр Краўч меў рацыю, калі вырашыў яе не раскрываць.
- Аёй, сціхні ты, Вэзэрбі,- сказаў на гэта Фрэд.
Як толькі дзень пачаў перарастаць ў вечар, кэмпінг бы коўдрай накрыла пачуццём хвалявання. З надыходам прыцемкаў нерухомае летняе паветра здавалася ажно пачало дрыжаць ад нецярплівасці. А як толькі намётавы гарадок і тысячы нецярпліва чакаючых чарадзеяў укрыла цемрай, знікі апошнія прыкметы прытворства. Працаўнікі міністэрства здавалася апусцілі ўжо рукі і як на непазбежнае глядзелі на паўсюдна ўзнікаючыя праявы магіі.
Праз кожныя колькі футаў на тэрыторыю апарыявалі гандляры з падносамі і вазкамі з ўсемагчымымі чароўнымі таварамі. Прапанавалі свецячыеся разеткі (зялёныя для заўзятараў Ірландыі, чырвоныя – балгараў), якія выкрыквалі імёны гульцоў; зялёныя капелюшы, на якіх танчылі канюшыны і балгарскія шалікі з сапраўды рыкаючымі львамі; сцягі, што гралі нацыянальныя гімны сваёй краіны, калі хісталіся на вятру; насамой справе лятаючыя мініятурныя мадэлі Вогненных маланак і калекцыйныя фігуркі гульцоў, якія з ганарлівым выглядам ляталі па-над далонню гаспадара.
- Я ўсё лета адкладаў на гэта з кішэнных грошаў,- заявіў Рон сябрам, набываючы сувеніры. Ён набыў сабе капялюш з трыліснікамі, вялізную зялёную разетку і маленькую фігурку балгарскага паляўнічага Віктара Крума. Той лятаў сюды-туды па-над ронавай рукой пахмурна пазіраючы на зялёную разетку.
- Ёй, а гэта што?- усклікнуў Гары, спяшаючыся да латка з нечым, што нагадвала латуневыя біноклі з купай разнастайных дзіўных ручак і шкалаў.
- Усеноклі,- ахвотна рэкламаваў свой тавар гандляр-чарадзей.- Вы можаце паўтарыць кожны момант гульні... у тым ліку ў запаволеным рэжыме... пры неабходнасці вы можаце ўключыць бягучы радок з дэталёвым разборам падзей. Прадаю са зніжкай... па дзесяць галеёнаў штука.
- Шкада, але я ўжо ня маю грошаў,- кажучы на капялюш на якім танчылі трыліснікі і з тугой паглядаючы на ўсенокль прамовіў Рон.
- Дайце тры,- упэўнена папрасіў Гары ў чараўніка.
- Ані... не трэба турбавацца,- заявіў Рон, які заўжды заздройсціў таму, што ў Гары, які атрымаў невялічкую спадчыну ад бацькоў, меў за яго значна больш грошаў.
- Я не буду дарыць табе нічога на Каляды,- адказаў Гары піхаючы ўсеноклі ў рукі Рона і Герміёны.- Ажно дзесяць год, згода?
- Добра,- усміхнуўшыся адказаў той.
- Ёйку, дзякуй, Гары.- прамовіла Герміёна.- А я пайду набуду праграмкі, глядзіце...
Калі яны вярнуліся да намёту іх гаманцы значна палягчэлі. У Біла, Чарлі і Джыні да вопрадкі былі прычэплены гэткія ж як у рона зялёныя разеткі, а містэр Візлі махаў ірландцкім сцягам. Адны толькі Фрэд з Джорджам ня мелі сувеніраў, бо усе свае грошы пакінулі ў Бэгмэна.
Тут, недзе за лесам бомкнуў гонг і на дрэвах, асвятляючы шлях да стадыёну імгненна ўспыхнулі зялёныя і чырвоныя агеньчыкі.
- Час ісці!- выглядаючы гэдак жа ўсхвалявана, як і ўсе прысутныя, прамовіў містэр Візлі.- Хадземце... хуценька, хуценька!
Поделиться802.05.2013 00:10:15
РАДЗЕЛ VIII
Кубак свету па квідытчу
Сціскаючы ў руках свае набыткі, уся кампанія на чале з містэрам Візлі, рушыла між дрэваў па асветленай агенчыкамі сцежцы. Яны чулі, як баблізу ад іх рушаць тысячы і тысячы людзей, іхнія крыкі і смех, абрыўкі іх спеваў. Атмасфера гэтага ліхаманкавага ўзбуджэння была настолькі заразнай, што Гары ня мог не ўсміхацца. Яны крочылі каля дваццаці хвілінаў, гучна размаўлялі і смяяліся, пакуль нарэшце не выйшлі на другім баку леса, апынуўшыся ў цені гіганцкага стадыёну. Гары, хаця і мог бачыць толькі невялічкую частку вялізарнай залатой сцяны, што атачалі поле, але з упэўненасцю мог сказаць, што ўсярэдзіне яе мог памясціцца з дзесятак катэдральных сабораў.
- Ён разлічаны на сто тысячаў пасадачных месцаў,-заўважыўшы ўзрушаны выраз на гарыным твары, растлучачыў містэр Візлі.- Спецыяльная група з пяціста міністэрскіх працаўнікоў працавала над ім ўвесь год. Кожная яго цаля апрацавана магла-адштурхоўваючымі замовамі. Што раз, калі паблізу апыняўся хтось з маглаў, яны раптам прыпаміналі аб тым, што ў іх ёсць нейкія неадкладныя справы і імчаліся дадому... Пан іх блаславі,- ласкава дадаў ён. Яны рушылі да бліжэйшага ўваходу на стадыён, які ўжо ўшчэнт быў аточаны гамонкімі вядзьмаркамі і чараўнікамі.
- Найлепшыя месцы, Артур,- праверыўшы іхнія квіткі, заўважыла вядзьмарка з міністэрства.- Верхняя ложа! Сходамі наверх, аж пакуль хопіць сілаў.
Сходы на стадыёне былі багата ўпрыгожаны пурпурам. Услед за натоўпам, які павольна падымаўся ўгору пакрысе разыходзячыся направа і налева, яны забраліся ўсё вышэй і вышэй. Нарэшце, містэр Візлі ды яго кампанія забраліся на самы верх трыбунаў і апынуліся ў маленечкай ложы на найвышэйшай кропке стадыёну. Пад залатой брамай у два радочкі стаяла каля дваццаці пакрытых золатам і пурпурам крэслаў. Сеўшы разам з Герміёнаю і сям’ёй Візлі ў пярэднім радзе, Гары зірнуў ўніз і ўбачыў карціну, якую аніколі ў жыцці нават не мог сабе ўявіць.
Сто тысячаў вядзьмарак і чараўнікоў сядалі на свае месцы запаўняючы сабой трыбуны ў выглядзе падоўжэнага авалу. Усё было запоўнена таямнічым залатым святлом, якім нібыта зіхацеў сам стадыён. З іхняй трыбуна поле выглядала гладзенькім як быццам аксаміт. На кожным канцы поля стаялі колы варотаў пяцідзесяці футаў вышынёй, а на супраць Гары, якраз на ўзроўне ягоных вачэй знаходзілася нешта, што нагадвала гігантцкую школьную дошку. На дошцы з’яўляліся і знікалі залатыя літары, як быццам бы напісаныя рукою нябачнага волата. Уважліва прыглядзеўшыся, хлопчык заўважыў, што гэта была рэклама.
“Васілёк: Мятла для ўсёй сям’і... бяспечная, надзейная, абсталяваная проціўзломнай сігналізацыяй... Універсальны брудазнікацель ад місіс Шаўэрс: без бруду, без маруды!.. Апошні піск вядзьмарскай моды – чарадзенне з Лондану, Парыжу, Хогсміду...”
Гары адвёў вочы ад табло-дошкі і азірнуўся праз плячо, каб паглядзець, хто яшчэ дзеліць з імі трыбуну. Другі рад быў яшчэ дагэтуль пусты, за выключэннем апошняга крыэса напрыканцы, які займала маленькая істота. Кароценькія яе ногі цалкам месціліся разам з самой істотай, загорнутай быццам ў тогу ў кухонны ручнік, тварык быў заціснуты далонямі, але падобныя на кажанавыя крылы вушы здаваліся на дзіва знаёмымі...
- ДОБІ?- недаверліва спытаўся Гары.
Малое адвяло пальцы ад твару, раскрыўшы вялізныя карыя вочы і нос, што памерам і формай нагадваў вялізны памідор. Гэта быў не Добі, але істота беспамылкова была хатнім эльфам. Гэткім жа, як Добі, сябра Гары, якога той асвабадзіў ад яго старых гаспадароў з сям’і Малфояў.
- Сэр, зараз назваць мяне Добі?- з адтуліны між пальцаў правішчаў эльф. Ягоны голас быў вышэй, вісклівей і маладзей, чым у Добі і... хаця ў выпадку з хатнімі эльфамі Гары не мог сказаць дакладна... складалася ўражанне, што перад ім сядзела эльфійка. Рон і Герміёна азірнуліся, каб паглядзець, што адбываецца. Яны абодва шмат чулі аб Добі ад Гары, але наўласнавоч ніколі яго не бачылі. Нават містэр Візлі і той з зацікаўленнасцю азірнуўся.
- Прабач,- адказаў Гары эльфійке.- Ты папросту нагадала мне аднаго знаёмага.
- Аднак, я таксама ведаць Добі, сэр!- віскнула ў адказ эльфійка. Яна працягвала затуляць далонямі вочы, як быццам ад яскравага святла, хаця ложа не была настолькі моцна асветлена.- Маю клікаць Вінкі, сэр... а вы сэр...- яе карыя вочы зірнулі на гарын шнар і зрабіліся нібы два сподкі...- вы канечне ж – Гары Потэр!
- Так, гэта я,- адказаў хлопец.
- Аднак, Добі ўвесь час казаць пра сэра!- ледзь ледзь прыадчыніўшы твар і з глыбокай павагай пазіраючы на хлопца, прамовіла Вінкі.
- Як ён там?- спытаўся Гары.- Ці падабаецца яму воля?
- Вох, сэр,- хістаючы галавой адказала эльфійка,- вох, сэр, не палічыць за непавагу, сэр, але Вінкі не ўпэўнена, што вы зрабіць дзеля Добі, каб даць яму волю.
- Чаму?- спытаўся хлопец.- З ім нешта здарылася?
- Воля, даць Добі ў галаву, сэр,- сумна адказала Вінкі.- Добі лезе ў чужой седала, сэр. Таму ня моч знайсці новае пасада, сэр.
- І чаму?- спытаўся Гары?
- ЁН,- Вінкі тастолькі сцішыла голас, што пачала размаўляць амаць шэптам,- ЁН ЖАДАЦЬ ЗА СВАЮ ПРАЦУ ПЛАТА, СЭР.
- Платы?- абыякава спытаўся хлопец.- А што дрэннага ў тым, што ён жадае платы?
Вінкі здаецца напужала адна толькі гэта думка. Яна зноўку склала пальцы, схаваўшы свой тварык ажно на палову.
- Хатнія эльфы не плаціць, сэр!- прыглушана піскнула яна.
- Не, не, не, я казаць Добі, Вінкі казаць Добі, каб той ісці шукаць сабе добрая сям’я і працаваць там, сэр. А Добі ў адказ толькі морда крывіць і смяецца, сэр, што не прыстойна для хатні эльф. Я казаць, Добі, што ён занадта раздурэцца і што хутка ён апынуцца перад камісіяй з дэпартаменту ўрэгулявання і кантролю магічных істотаў, як звычайны гоблін.
- Ну, я лічу, што ён мае поўнае права, крыху павесяліцца,- прамовіў Гары.
- Хатні эльф не павінны павесяліцца, Гары Потэр,- праз далоні цвёрда заявіла Вінкі.- Хатні эльф павінны рабіць, што яму сказаць гаспадар. Я вельмі не любіць вышыня, Гары Потэр...- эльфійка вызірнула з-за краешка ложы і сглынула,- але гаспадар сказаць Вінкі быць у ложы і Вінкі тут, сэр.
- А навошта ён паслаў цябе сюды, калі ведае, што ты баішся вышыні?- пахмурліва спытаўся Гары.
- Гаспадар... гаспадар хацець, каб мне пільнаваць ягонае месца, Гары Потэр, гаспадар вельмі заняты чалавек,- прамовіла Вінкі, кажучы галавой на пустое крэсла збоку ад сябе.- Вінкі хацець заставацца ў намёце, Гары Потэр, але Вінкі рабіць, што ёй казаць, бо Вінкі прыстойная эльфійка.
Яна зноўку спалохана зірнула за край ложы і зноўку цалкавіта схавала тварык ў далонях. Гары павярнуўся да астатняй кампаніі.
- Дык гэта і ёсць хатнія эльфы?- прамармытаў Рон.- Дзіўныя яны істоты, не?
- Добі быў нашмат дзіўнейшым,- запалам адказаў Гары.
Рон узяў свой усенокль і прыняўся вывучаць яго дзеянне, гледзячы на гледачоў з супрацлеглага боку стадыёну.
- Аніфіга сабе!- пакруціўшы колькі ручак з боку прылады, усклікнуў Рон.- Я магу зрабіць так, каб той старычына яшчэ раз падняў нос... яшчэ... яшчэ...
Тым часам Герміёна шпарка вывучала сваю пакрытую аксамітам і ўпрыгожаную кутасікамі праграмку.
“Перад пачаткам матча, вас чакае паказ ад талісманаў камандаў”- уголас прачытала яна.
- О, на гэта відовішча заўсёды варта паглядзець,- заўважыў містэр Візлі.- Кожная зборная вязе з сабой нейкіх істотаў са сваёй краіны, каб перад пачаткам матча зладзіць невялічкае шоў.
Паступова, на працягу паловы гадзіны, ложа пачала запаўняцца гледачамі. Містэр Візлі почіскам рукі вітаўся з людзмі, якія напэўна былі вельмі важнымі ў чарадзейскім свеце. А Персі падскокваў са свайго месца настолькі часта, што здавалася спрабаваў усесціся на вожыка. Калі ж у ложы аб’явіўся сам міністр па магічных справах – Карнэліюс Фадж, Персі пакланіўся яму настолькі нізка, што з ягонага носу зляцелі акуляры і разбіліся аб падлогу. У вышэйшай ступені збянтэжыўшыся, Персі помахам палачкі аднавіў іх і седзячы ў крэсле кідаў раўнівыя погляды на Гары, якога міністр Фадж прывітаў, як даўняга сябра. Яны ўжо сустракаліся раней, таму Фадж па-бацькоўску паціснуў хлопцу руку і пазнаёміў з чараўнікамі якія яго суправаджалі.
- Ну, пра Гары Потэра вы ведаеце,- пракрычаў ён, апранутаму ў шыкоўную, аксамітную з залатым аздабленнем мантыю і здавалася ані ні слова не разумеў па-ангельску.- ГАРЫ ПОТЭР... вой, не дурыце галавы, вы ж ведаеце гэта імя... хлапчук, які выжыў пасля нападу Самі-Ведаеце-Каго... вы ж ведаеце хто...
Раптам хтось з балгараў заўважыў шнар на ілбе хлопца, абодва госця пачалі нешта гучна балбатаць.
- Я ведаў, што калі-небудзь ўсё атрымаецца,- стомлена паведаміў ён Гары.- Я ня тое, каб дужа добра валодаю мовамі, дзеля гэтага ў мяне ёсць Барці Крпаўч. О, я бачу ягоны хатні эльф трымае дзеля яго месца... добрая прыдумка, а тое гэтыя балгарскія гіды спрабавалі выцыганіць усе лепшыя месцы... А, вось і ты, Люцыюс!
Гары, Рон і Герміёна імгненна азірнуліся. Уздоўж другога раду, на тры вольных месца адразу за спіной містэра Візлі праціскаліся аніхто іншы, як старыя добіны гаспадары – Люцыюс Малфой, ягоны сын Драко і нейкая жанчына, нарэўна дракова маці.
Гары варагаваў з Драко Малфоем яшчэ з часоў іх першага падарожжа ў Хогвартс. Бледны, вастратвары і светлавалосы, Драко быў амаль што копіяй свайго бацькі. Ягоная маці таксама была бландынкай, высокай ды хударлявай і калі б не выраз на твары, як быццам жанчына ўчула нейкі непрыемны пах, яе мажліва было б назваць прывабнай.
- А, Фадж,- прамовіў містэр Малфой і працягнуў руку для прывітання, як толькі апынуўся ля міністра.- Як маешся?
- Вітаю, вітаю!- усешкаю і кіўком галавы прывітаўшы місіс Малфой, усклікнуў Фадж.- Дазвольце пазнаёміць вас з містэрам Абалонск... Абалонск... містэрам... ну, карацей ён міністр па справах магіі з Балгарыі і ён усё роўна не разумее ані слова з таго, што я кажу, так што не бярыце да галавы. Так, паглядзім, каго вы тут яшчэ ведаеце... думаю Артура Візлі дакладна.
Гэта быў напружаны момант. Містэр Візлі і містэр Малфой сустрэліся вачыма. Гары, адразу ж яскрава прыпомніў той апошні раз, калі мужчыны сустракаліся воч на воч ў краме Флорыш і Блотс і як паміж іх узнікла бойка. Містэр Малфой паглядзеў на містэра Візлі, азірнуўся па баках і загаварыў.
- Магутны Божа, Артур,- ціха прамовіў ён.- Што ты такое прадаў, каб атрымаць месца ў верхняй ложы? Нават твой дом не каштуе столькіх грошаў.
- Люцыюс, днямі,- як быццам нічога не заўважаючы, сказаў Фадж,- зрабіў даволі вялікі ўзнёсак на карысць шпіталя магічных хваробаў і траўмаў св. Мунга, Артур. І тут ён у якасці майго госця.
- Вельмі... вельмі прыемна,- з празмерна напружанай ўсмешкай прамовіў містэр Візлі.
Люцыюс Малфой сустрэўся вачыма з Герміёнай, ад чаго тая зрабілася чырвонай, але працягвала рашуча глядзець Малфою ў вочы. Гары ведаў, што чаму Люцыюс крывіць морды. Ён і падобныя яму ганарацца сваёй чыстакроўнасцю, а чарадзеяў маглаўскага паходжання , такіх як Герміёна лічаць за людзей другога сорту. Тым ня меньш, цяпер, калі ў ложы быў міністр па справах магіі ён ня мог нічога сказаць. Малфой абмежаваўся толькі пасмешлівым поглядам на містэра Візлі і рушыўз да сваіх месцаў. Драко адараваў Гары, рона і Герміёна поўным пагарды позіркам і рассеўся між бацкамі.
- Брыдкія гіды,- прамармытаў Рон, калі яны з гары і Герміёнаю зноўку павярнуліся да поля. Тут ў ложу завітаў Людо Бэгмэн.
- Ну, усе на месцах?- спытаўся ён, ягоны круглявы твар блішчаў, бы вялізная, пераўзбуджаная галоўка эдамскага сыру.- Міністр... можна пачынаць?
- Калі ты гатовы, Людо,- задаволена адказаў ён,- можаш пачынаць.
Бэгмэн выцягнуў палачку, накіраваў яе сябе на торла і прамовіў “Санорус”. Ягныо голас зрабіўся грамчэй за ўвесь гармідар і гул стадыёну. Голасам, які цяпер мог дасягнуць самага найдалейшага кутка стадыёну, ён прамовіў:
- Ледзі і джэнтльмены... вітаем! Сардэчна вітаем вас на фінале чатырыста дваццаць другога чэмпіянату свету па квідытчу!
Заўзятары закрычалі і пачалі пляскаць далонямі, а тысячы сцягам па-над галовамі людей хто ў боб, хто ў гарох загаласілі нацыянальныя гімны краін-суперніц. Апошняя рэкламная аб’ява (Цукеркі на кожны смак ад Бэрці Бот – рызыка ў кожным глытку!) змянілася надпісам – БАЛГАРЫЯ: 0 – ІРЛАНДЫЯ:0.
- А цяпер, без цэрэмоніяў, я хачу прэзэнтаваць вам... талісманы балгарскай каманды!
Правыя трыбуны, як быццам ўяўляючыя сабой суцэльную барвяна-чырвоную масу, згодна зараўлі.
- Цікава, каго яны прывезлі?-падаўшыся наперад, пахмурліва прамовіў містэр Візлі.- Ааа!- раптам ён рыўком сцягнуў з сябе акуляры і паспешліва працёр іх аб мантыю.- Гэта САМАВІЛЫ!
- А хто я ны, гэтыя сама..?
Тут з балгаркай распранальні выслізнула самавіл і пытанне адпала само па сабе. Самавілы былі жанчынамі... самымі прыгожымі з чалавечых жанчын, якіх Гары толькі бачыў у сваім жыцці... калі не ўлічываць тое, што яны не маглі... не маглі быць... людзьмі. Першыя колькі секунд Гары разважыў, кім яны насамрэч ёсць. Чаму іхняя скура свеціцца, як быццам ад месячнага святла, а светла-залатое валоссе развіваецца нават без ветру... аднак, тут зайграла музыка і Гары перастала турбаваць нечалавечасць самавіл... і папраўдзе казаць, яго ўвогуле перастала турбаваць што-небудзь.
Самавілы пачалі свой танец і гарыну галаву запоўніла цалкавітая, блаславёная пустата. Адзіна, што цяпер толькі мела для яго сэнс – гэта назіранне за танцам самавіл. Яму здавалася, што як толькі тыя прыпыняць танчыць, адбудзецца нешта жудаснае...
Самавілы хутчэй і хутчэй кружлялі ў сваім танцы, а ў гарыным розуме пачалі кружляць неясныя але шаленыя думкі. Яму хацелася зрабіць нешта ўражваючае і зрабіць наўпрост зараз. Але што? Скокнуць з ложы на поле стадыёна здавалася добрай ідэяй... але ці дастаткова добрай?
- Гары, і ШТО ты збіраешся рабіць?- аднекуль здалёк пачуў ён голас Герміёны.
Музыка супынілася. Гары заклыпаў вачыма. Ён стаяў, адна з ягоных ног была перакінута праз край ложы. Побач, як быццам збіраючыся скокнуць з трамліна, застыў Рон.
Стадыён запоўніўся ўсеагульным лямантам абурэння. Народ не жадаў адпускаць самавіл. І Гары галасіў разам з астатнімі. Цяпер, безумоўна, ён будзе заўзець за балгараў. У галаве ўзнікала толькі адно жаданне, чаму на яго грудзях зіхаціць зялёным святлом трыліснік канюшыны. Тым часам, побач, Рон рассеяна пачаў абрываць трыліснікі на сваім капелюшы. Містэр Візлі крыху ўсміхнуўся і нахіліўшыся забраў капелюш з сынавых рук.
- Ці ты ўпэўнены?- спытаўся ён.- Пачакай чым адкажа Ірландыя.
- А?- прамовіў Рон, з паўадчыненым ротам працягваючы глядзець на самавілаў, што згрудзіліся цяпер гуртком на краю поля.
Герміёна гучна вохнула і, працягнуўшы руку пасадзіла Гары на месца.
- ДАЛІБОГ!- толькі і змагла сказаць яна.
- А цяпер,- прароў голас Людо Бэгмэна,- узнімем, калі ласка, угору свае палачкі... і прывітаем талісманаў нацыянальнай зборнай Ірландыі!
І тукт па-над стадыёнам ўзнялося нешта нагадваючае агромістую зялёную з залатым камету. Зрабіўшы кола над полем, яна раздзялілася на дзве больш дробныя, кожная з якіх супынілася па-над коламі варотаў. Злучыўшы два светлавых шара, над полем раптам узнялася вясёлка. Заўзятары завохалі, як быццам на дэманстрацыі феерверкаў. Затым, вясёлка знікла, а два шары-каметы зноўку аб’ядналіся, ператварыўшыся на агромісты мігатлівы трыліснік, які, узняўшыся ў неба, пачаў парыць па-над трыбунамі. Адтуль палілося штосьці, накшталт дажджу з золата...
- Супэр!- загаласіў Рон, калі над імі пранеслася канюшына і з якой сыпаліся адскокваючы ад галоў і крэслаў цяжкія залатыя манеты. Гары прыхмурыўшыся ўважліва паглядзеў на трыліснік канюшыны і заўважыў, што той, як быцца складаецца з тысяч барадатых чалавечкаў апранутых у чырвоныя камізэлькі, кожны з якіх нёс у руцэ ліхтар залатога, альбо зялёнага колеру.
- Лепрэконы!- перакрыкваючы пляскі натоўпу, растлумачыў містэр Візлі. Шмат хто з заўзятараў усё яшчэ поўзаў пад сваімі крэсламі і біліся адно з адным, падбіраючы манеты.
- На табе, вось!- шчасліва ўсклікнуў Рон, працягваючы Гары жменю залатых манетаў.- Гэта за ўсенокль! Цяпер ты ізноў можаш дарыць мне падарункі на Каляды, ха!
Нарэшце, гіганцкі трыліснік канюшыны рассыпўся і лепрэконы паволі спусціліся на поле і скрыжаваўшы ногі ўселіся на супрацлеглым ад самавіл баку поля, каб таксама глядзець матч.
- А цяпер ледзі і джэнтэльмены, давайце прывітаем... Нацыянальная квідытчная зборная Балгарыі! На поле запрашаецца – Дзімітраў!
З распранальні, пад бурныя воплескі балгарскіх заўзятараў, з такой шаленай хуткасцю, што яе абрысы здаваліся размытымі, у паветра ўзнялася апранутая ў пунсовую мантыю постаць на мятле.
- Іванава!
У паветра ўзнялася другая пунсовая постаць.
- Зограф! Леўскі! Вылчанаў! Волкаў! Дыыыыыыыы КРУМ!
- Вось! Глядзі, гэта ён!- залямантаваў Рон накіраваўшы свой усенокль на Крума; Гары паспяшаў зрабіць тое ж самае.
Крум быў худым, чарнявым і бледнаскурым хлопцам, з вялізным крукаватым носам і густымі чорнымі брывямі. Усім гэтым ён больш за ўсё нагадваў драпежную птушку-пераростка. І цяжка было паверыць у тое, што яму толькі васямнаццаць год.
- А цяпер, калі ласка давайце сустрэнем... гульцоў нацыянальнай квідытчнай зборнай Рэспублікі Ірландыя!- загаласіў Бэгмэн!- Вітайце... Коналі! Раян! Трой! Малет! Маран! Квіглі! Дыыыыыыыы ЛІНЧ!
У паветра ўзняліся сем размытых постацей апранутых у зялёныя мантыі. Гары запаволіў рух на сваім усеноклі і змог прачытаць на тронку іхных мёцел словы “вогненная страла”, а на спінах гульцоў, вышытыя срэбрам прозвішчы.
- Рэферы матча, наш госць з Егіпта, старшыня міжнароднай квідытчнай асацыяцыі, Гасан Мастафа!
На поле выйшаў маленечкі, худы, цалкавіта лысы, але з вусамі, якія маглі б скласці канкурэнцыю з вусамі самога дзядзькі Вернана чарадзей. Ён быў апрануты ў мантыю колеру чыстага золата, каб адпавядаць стадыёну, а з пад вусоў у яго тырчаў срэбны свісток. Падпахаю адной рукі, ён нёс вялізную драўляную скрыню, а ў другой трымаў мятлу. Гары вярнуў свой усенокль у рэжым звычайнага прагляду. Ён уважліва сачыў за тым, як Мастафа сеў на мятлу і штуршком адкінуў накрыўку скрыні з якой вылецелі і ўзняліся ў паветра пунсовы квафл, два чорных бладжэра і (Гары мог бачыць яго толькі самы кароткі час, перад тым як той стрэліў у паветра) мініятурны, крылаты залаты сніч. Пранізліва свіснуўшы Мастафа ўзняўся ў паветра следам за мячамі.
- Пааааааехалі!- пралямантаваў Людо.- Квафл у Малет! Троя! Маран! Дзімітрава! Зноўку ў Малет! У Троя! Леўскага! Маран!
Гары ніколі ў жыцці яшчэ не бачыў, каб у кідытч гулялі гэткім чынам. Ён так моцна прыціснуў усенокль да вачэй, што акуляры ўрэзаліся яму ў пераноссе. Хуткасць гульцоў была папросту неверагоднай... пераследнікі кідалі квафла адзін аднаму настолькі шпарка, што Бэгмэн паспяваў выкрыкваць толькі іхныя прозвішчы. Гары зноўку пераналадзіў усенокль на запаволеный рэжым і націснуў на яго вяршыні кнопку “падрабязны каментар”. Гульцы запаволілі свой рух, па экране ўсенокля папаўзлі бліскучыя пурпуровыя літары. Шум натоўпа націскаў на гарыны барабанныя перапонкі.
“Атакуючае пастраенне Хоксхэда”- прачытаў ён, назіраючы, як тройка ірландцкіх пераследнікаў ірвалася наперад у суцэльным узаемадзеянні. Трой, а па яго баках і ледзь ззаду Малет ды Маран несліся ў тыл да балгараў. “Прыём Пятровай-Парсковай” прачытаў Гары, калі Трой, зрабіўшы выгляд, што збіраецца ў квафлам у руках падняцца ўгору, адцягнуў на сябе ўвагу балгарскай пераследніцы Іванавай, а сам тым часам пасаваў квафла Маран. Балгарскі бітак Волкаў моцна стукнуў бладжэра, што ляцеў міма і пусціў яго ў бок Маран. Ухіляючыся, яна выпусціла з рук квафла, які імгненна падхапіў Леўскі, які ляцеў унізе...
- І ТРОЙ ЗАБІВАЕ ГОЛ!- прароў Бэгмэн пад радасны галас і воплескі заўзятараў.- Дзесяць – нуль на карысць Ірландыі!
- Што?- залямантаваў Гары, шалена азіраючыся вакол праз усенокль.- Але ж квафл быў у Леўскага?
- Гары,- крыкнула яму Герміёна,- калі не будзеш глядзець на нармальнай хуткасці прапусціш усё ў свеце.
Узняўшы ўгору рукі дзяўчынка танчыла сюды-туды міма свайго месца, калі Трой рабіў кола пашаны ўздоўж стадыёну. Хутка зірнуўшы паверх усянокля, Гары ўбачыў, як лепрэконы ізноў узняліся ў паветра згрудзіўшыся ў бліскучы трыліснік. За іх рухамі надзьмуўшыся назіралі з іншага боку поля самавілы.
Раззлаваны сам на сябе, далей гульню Гары глядзеў ужо са звычайнай хуткасцю.
Гары дастаткова добра разбіраўся ў квідытчы, каб бачыць, наколькі моцнай была ірландцкая пераследніцкая тройка. Гульцы настолькі зладжана працавалі і настолькі дакладна знаходзілі адпаведнае месца ў паветры, што здавалася яны могуць чытаць думкі адно аднога. Разэтка на гарыных грудзях бесперапынна узвісківала “Трой... Малет.. Маран!” Не мінула і дзесяці хвілінаў, як ірландцы забілі яшчэ два квафлы, павялічыўшы разрыў да трыццаці на нуль, чым выклікалі хвалю грымотападобнага равення і апладысментаў апранутых у зялёнае заўзятараў.
Далей гульня зрабілася яшчэ больш хутчэйшай і бруднейшай. Балгарскія бітакі Волкаў і Вылчанаў з усёй сілай, на якую толькі былі здольны, пачалі накіроўваць бладжэры ў бок пераследнікаў каманды суперніцы, чым перашкаджалі ім карыстацца сваімі найлепшымі хадамі. Двойчы ірландцам прыйшлося разлятацца ў бакі і, нарэшце, балгарская пераследніца Іванава, захапіўшы квафла і абдурыўшы ірландцкага наглядчыка, забіла першы гол на карысць Балгарыі.
- Затыкніце вушы!- загаласіў містэр Візлі, калі самавілы пачалі радасна танчыць. На усялякі выпадак, каб нішто не адцягвала яго ад гульні, Гары нават прыжмурыўся. Прырасплюшчыўшы вочы праз колькі секунд, хлопчык зірнуў на поле. Самавілы больш не танчылі, а квафл зноўку быў у руках балгараў.
- Дзімітраў! Леўскі! Зноў Дзімітраў! Іванава... а нішто сабе!- роў Бэгмэн.
Сто тысяч чарадзеяў і вядзьмарак не дыхаючы глядзелі, як два паляўнічых Крум і Лінч, пранесшыся праз групу наглядчыкаў, кінуліся да зямлі, як быцца скокнуўшы без парашутаў з самалёта. Гары схапіў усенокль і прыжмурыўшыся паглядзеў уздоўж поля, у пошуках сніча...
- Яны ж разаб’юцца!- залямантавала сядзелая побач з Гары Герміёна.
Яна амаль што мела разыю. У апошнюю секунду, Віктар Крум выйшаў з піке, але Айдэн лінч з глухім стукам, які быў чутны ажно па ўсім стадыёне ўрэзаўся ў зямлю. Заўзеўшыя за Ірландыю гледачы гучна вохнулі.
- Ёлуп!- застагнаў містэр Візлі.- Гэта ж быў непраўдзівы манэўр Крума!
- Тайм аўт!- прагаласіў голас Людо.- На дапамогу Айдэну Лінчу спяшае брыгада вядзьмедыкаў!
- З ім ўсё будзе добра!- заспакоіў Чарлі Джыні, якая з перапужаным тварыкам навісла над парэнчамі.- Ён усяго толькі, крыху прапахаў зямлю! Чаго, уласна кажучы і дабіваўся Крум...
Гары паспешліва націснуў кнопкі “паўтор моманту” і “падрабязны каментар” на сваім усеноклі, запаволіў хуткасць руху і зноўку прыклаў яго да вачэй.
Ён глядзеў, як у запаволеным тэмпе, Крум і Лінч зноўку панесліся да зямлі. “Фінт Уронскага – небяспечны падманны манэўр з арсэналу паляўнічых” прачытаў ён каментар усенокля. Ён бачыў, як сказіўся ад засяроджання крумаў твар, калі той сваечасова выходзіў з піке, у той час як Лінч працягваў наўпрост ляцець да зямлі... хлопец зразумеў, Крум і не думаў бачыць сніча, усё гэта ён зрабіў толькі дзеля таго, каб Лінч паляцеў услед за ім. Гары яшчэ ніколі ў жыцці не бачыў, каб нехта гэдак лятаў. Здавалася, што Круму ўвогуле не патрэбна мятла, балгарын лятаў так, быццам увогуле ня меў вагі. Гары вярнуў усенокль у звычайны рэжым і зірнуў на Крума. Балгарын кружляў над Лінчам, якога абступілі вядзьмедыкі з кубачкамі разнастайных зелляў. Яшчэ больш засяродзіўшыся на крумавым твары, Гары ўбачыў, як цёмныя вочы паляўнічага уважліва разглядаюць поле ў ста футах пад сабой. Карыстаючыся бесцямнасцю суперніка, балгарын без перашкодаў шукаў цяпер сніч.
Нарэшце, Лінч падняўся на ногі, сеў на сваю Вогненную маланку і адштурхнуўшыся ад зямлі, узняўся ў паветра. Здавалася, яго вяртанне ў строй дадало ірландцам новых сілаў. Ледзь Мастафа паспеў даць свісток, як ірландцкія наглядчыкі кінуліся наперад з такім цудоўным спрытам, якога Гары ў жыцці не бачыў.
Прамінула пятнаццаць найшаленейшых хвілінаў, а Ірландыя забіла ў колы варотаў супернікаў ажно дзесяць галоў. Цяпер яны былі наперадзе з лікам сто трыццаць на дзесяць, а гульня зрабілася цалкавіта бруднай.
Як толькі Малет з квафлам пад пахай апынулася ў зоне балгарскіх колаў варот, балгарскі наглядчык Зограф рынуўся ёй насустрач. Гары нават не паспеў заўважыць што адбылося і толькі па гнеўнаму галасу ірляндцкіх заўзятараў і доўгаму пранізліваму свістку Мастафы зразумеў, што адбыўся фол.
- Мастафа прызначае пакаранне балгарскаму наглядчыку за ўдар суперніка локцем!- паведаміў Бэгмэн лямантуючым заўзятарам.- І... прызначае пенальці на карысць Ірландыі!
Лепрэконы, што быццам рой разлютаваных бліскаючых шэршняў падняліся ў паветра, калі была падбіта Малет, цяпер кінуліся адзін да аднаго, каб скласці ў паветры “ГА ГА ГА!” У адказ на гэта самавілы з супрацьлеглага боку поля, ускочылі на ногі. Іхнае валоссе пачало злосна развівалацца, а самі яны зноў прыняліся танчыць.
Гары і браты Візлі закрылі вушы, але Герміёна, якая гэтага не зрабіла, неўзабаве пачала тузаць Гары за руку. Той азірнуўся на сяброўку. Герміёна выцягнула пальцы з яго вушэй.
- Паглядзі на рэферы!- гігікаючы прамовіла яна.
Гары кінуў погляд на поле. Гасан Мастафа прызямліўся перад самавіламі, якія працягвалі свой танец і паводзіў сябе звыш дзіўна. Ён хваліўся перад самавіламі сваімі мускуламі і ўзбуджана круціў свае доўгія вусы.
- Ёй, не магу глядзець на гэта!- з некаторым здзіўленнем у голасе, заявіў Людо Бэгмэн.- Гэй, там, хто-небудзь, стукніце рэферы!
Адзін з вядзьмедыкаў, заціснуўшы вушы пальцамі, падбег да рэферы і балюча стукнуў яго пад галёнку. Мастафа, здаецца, імгненна вярнуўся да цямы; праз ўсенокль Гары бачыў, як, вяглядаючы празмерна збянтэжаным, Мастафа крычаў нешта самавілам, якія прыпынілі свой танец і, было бачна, пачалі бунтаваць.
- Калі не памыляюся,- працягваў Бэгмэн,- Мастафа збіраецца выдаліць балгарскіх талісманаў з поле! Падобнага ніколі ранней не было... і гэта рызыкуе ператварыцца на сварку...
Так і адбылося. Балгарскія бітакі Волкаў і Вылчанаў селі паабапал ад Мастафы і пачалі шалёна спрачацца з ім, кажучы рукамі на лепрэконаў, якія ляталі ў паветры склаўшыся ў трыўмфальнае “ГІ-ГІ-ГІ”. Мастафу аднак аргумэнты балгараў ані не ўразілі. Ён паказаў пальцам ў паветра і выразна загадаў ім вяртацца да гульні, а калі тыя адмовіліся, двойчы каротка свіснуў.
- ДВА пенальці на карысць Ірландыі!- пракрычаў Людо Бэгмэн. Заўзятары балгараў завылі ад гневу. Бэгмэн працягваў.- Волкаву з Вылчанавым лепей будзе вернуцца да гульні...... так... яны селі на мётлы і ўзляцелі... а квафл тым часам у Троя...
Далей, гульня зрабілася яшчэ больш жорсткай і бруднай, чым мажліва было ўявіць сабе ранней. Бітакі абедзьвюх каманд ня ведалі літасці. Волкаў з Вылчанавым так люта махалі бітамі ў паветры, што ўвогуле, здавалася, не надта клапаціліся па чаму біць, па бладжэру ці па чужых галовах. А Дзімітраў са ўсяе моцы ўрэзаўся ў Маран, што трымала ў руках квафла і ледзь не скінуў яе з мятлы.
- ФОЛ!- зараўлі як адзін заўзятары ірландцаў і падняўшыся на ногі ператварыліся на адну магутную зялёную хвалю.
- Фол!- рэхам адказаў магічна пасілены голас Бэгмэна.- Дзімітраў наўмысна зачапіў Маран, ён ляцеў прамкі на яе... будзе яшчэ адно пенальці... так, чую свісток рэферы!
Лепрэконы ізноў узняліся ў паветра і склалі з сябе гіганцкую руку, што паказвала самавілам даволі непрыстойны жэст. У адказ самавілы страцілі апошні самакантпроль. Яны прыняліся бегаць па полі і кідацца ў лепрэконаў, нечым, што нагадвала жмені агню. Цяпер, як бачыў у свой усенокль Гары, яны ані не выглядалі прыгожымі. Іхныя твары ператварыліся на птушыныя галовы з жахлівымі дзюбамі, а за спіной раскрыліся лускаватыя крылы...
- Ну, ШТО, хлопцы,- перакрыківаючы ашалелы натоўп на трыбунах, заявіў містэр Візлі,- бачыце, чаму нельга давяраць першаму погляду!
Кінуўшыся на поле, міністэрскія чарадзеі з невялікім поспехам, спрабавалі прыпыніць бойку паміж самавіламі ды лепрэконамі. Між тым тое, што тварылася на поле было дзіцячай забаўкай ў параўнанні з тым, што дзеялася вышэй. Шалена хістаючы сюды-туды галавой і ўсеноклем, Гары спрабаваў сачыць за квафлам, што куляю лятаў у паветры...
- Леўскі... Дзімітраў... Маран... Трой... Малет... Іванава... зноў Маран... Маран... МАРАН ЗАБІВАЕ ГОЛ!
Але радасныя крыкі ірландцкіх заўзятараў патанулі ў віске самавіл, сполахах чароўных палачак працаўнікоў міністэрства і абураным равенні балгараў. Між тым гульня імгненна працягнулася. Квафлам завалодаў Леўскі, пасаваў Дзімітраву...
Ірландцкі бітак Квігліз ўсёй сілы стукнуў па пралятаючаму міма бладжэру, паслаўшы яго ў бок Крума. Той не надта хутка ўхіліўся і цяжкі бладжэр трапіў яму ў твар.
Адчуўся аглушальны лямант натоўпу. Здавалася бладжэрам разбіла Круму нос, паўсюль была кроў. Але гасан Мастафа не спяшаўся даць свісток. Той не самчыў за гульнёй і Гары яго ў гэтым не вінаваціў. Адна з самавіл шпульнуўшы жменю агню, падпаліла рэферы мятлу.
Хлопчыку хацелася, каб хоць хтось пабачыў, што Крум быў паранены. Канечне, ён заўзеў за ірландцаў, але Крум быў найзахапляльнейшым з усіх гульцоў на поле. Рон здавалася адчуваў тое ж самае.
- Тайм аўт!- закрычаў ён.- Зірніце, ён жа ня можа так гуляць...
- ГЛЯДЗІЦЕ... ЛІНЧ!- загаласіў Гары.
Ірландцкі паляўнічы раптам пайшоў у крутое піке і Гары быў упэўнены, што на гэты раз гэта не фінт Уронскага, ані...
- Ён бачыць сніч!- закрычаў Гары.- Ён бачыць! Глядзіце!
Здаецца палова з гледачоў нарэшце зразумела, што адбываецца. Ірландцкія заўзятары, паўстаўшы на ногі, ізноў ператварыліся на зялёную хвалю. Крыкамі, яны пачалі падтрымліваць свайго паляўнічага... але на яго хвасце ўжо сядзеў Крум. Гары ані ніяк не мог зразумець, як той яшчэ хоць нешта бачыць, бо ляцеў Крум, пакідаючы ў паветры пырскі крыві, тым ня меньш ён не супыняўся. Крум параўняўся з Лінчам, плячо ў плячо яны працягвалі палёт...
- Яны зараз разаб’юцца!- завішчала Герміёна.
- Ані!- заравеў у адказ Рон.
- Толькі Лінч!- прагаласіў Гары.
Хлопчык меў рацыю. З жахліваю сілаю, Лінч урэзаўся ў зямлю і быў неадкладна атакаваны ардой заз’юшчаных самавіл.
- Сніч, дзе сніч?- разам з усімі заўзятарамі, заравеў Чарлі.
- Ён злавіў... Крум злавіў сніч... гульня скончылася!- пракрычаў Гары.
У пачырванелай ад уласнай крыві мантыі, Крум павольна падымаўся ўгору, падняўшы панад сабой кулак у якім зіхацела нешта залатое.
На табло зіхацеў лік матча “БАЛГАРЫЯ: 160 - ІРЛАНДЫЯ: 170”. Здавалася аніхто не зразумеў, што адбылося. Але затым, з гукам паступова раскучваемых вінтоў рэактыўнага самалёта ў натоўпе адчуўся радасны гук і пляскі заўзятараў ірландцкай зборнай, які рабіўся гучней і гучней, пакуль пакрысе не перарос ў сапраўдны выбух захаплення.
- ІРЛАНДЦЫ ПЕРАМАГЛІ!- загаласіў Бэгмэн, які як і самі прыхільнікі ірландцкай зборнай здавалася быў збянтэжаны раптоўным заканчэннем гульні.- КРУМ ЗЛАВІЎ СНІЧ... АЛЕ ПЕРАМАГЛА ІРЛАНДЫЯ... магутны Божа, не думаю, каб нехта гэтага чакаў!
- Нашта ён злавіў сніч?- скончыўшы скакаць ад захапленняз узнятымі ўгору ладкамі, зароў Рон.- Вось ёлуп, ірдандцы ж вялі ў ліку на сто шэсцьдзесят ачкоў!
- Ён ведаў, што ягонай камандзе аніколі не дагнаць супернікаў,- таксама пляскаючы далонямі, праз галас натоўпра пракрычаў яму Гары.- Бо ў ірландцаў падабралася задобрая тройка пераследнікаў... аднак ён пажадаў захацеў скончыць матч на сваіх умовах, вось...
- Ён такі смелы,- прамовіла Герміёна і нахіліўшыся прынялася глядзець, як на дапамогу да Крума, праз усё яшчэ працягваючуюся бойку лепрыконаў і самавіл, спяшаецца каманта вядзьмедыкаў.- Але выглядае ён цяпер сапраўды жахліва...
Гары прыклаў да вачэй усенокль. Унізе цяжка было штось разгледзіць, з-за лепрэконаў, што гойсалі па ўсім поле. Тым ня меньш ён заўважыў Крума аточанага вядзьмедыкамі. Выглядаючы яшчэ больш панурым чым раней, балгарскі паляўнічы адганяў ад сябе лекараў, не жадаючы іх дапамогі. Вакол паляўнічага згрудзіліся ягоныя сябры па камандзе, панура ківаючы галовамі. А непадалёк ад іх, пад дажджом з золата, што сыпалі з неба іхныя талісманы, танчылі чальцы ірландцкай зборнай. Паусюль луналі ірландцкія сцягі і з усіх бакоў чуўся ірландцкі нацыянальны гімн. Самавілы зноў перавараціліся на прыгожых жанчынаў, але выглядалі прыгнечанымі і няшчаснымі.
-Але мі таксама змагаліся адважна,- прагучаў за гарынай спіной, чыцсьці прыгнечаны голас. Азірнуўшыся, хлопчык убачыў балгарскага міністра па справах магіі.
- Вы што, размаўляеце ангельскай?- з лютасцю ў голасе спытаўся Фадж.- Навошта ж вы прымусілі мяне ўвесь дзень размаўляць з вамі на дулях?!
- Ну, мнэ падалоса гэта велмі патэшнім,- паціснуўшы плячыма адказаў балгарын.
- Зборная Ірландыі ў атачэнні сваіх талісманаў робіць кола пашаны, а тым часам ў міністэрскую ложу заносяць кубак свету!- равеў Людо Бэгмэн.
Раптам гарыны вочы асляпіла бліскучым святлом, які было бачна нават у самым далёкім кутку трыбунаў. Прыжмурыўшыся, хлопчык убачыў, як у іхнюю ложу ўвайшлі два запыхаўшыхся чараўніка, якія неслі ў руках агромісты залаты кубак, які перадалі, усё яшчэ злому на свайго балгарскага калегу, Карнэліюсу Фаджу.
- А цяпер, давайце прывітаем нашых доблесных прайграўшых... зборную Балгарыі!- працягваў галасіць Бэгмэн.
Па сходах у іхнюю ложу увайшлі семера балгарскіх гульцоў. Натоўп на стадыёне ўдзячна заапладыяваў. І з усіх бакоў, як заўважыў Гары, на іхнюю ложу былі скіраваны тысячы ўсеноклей.
Адзін за адным, гульцы балгарскаяй каманды рушылі між радамі крэсел, а калі Бэгмэн абвяшчаў іхныя імёны, паціскалі руку свайму міністру і Фаджу. Апошнім у шэрагу быў Крум, на ягога жахліва было глядзець. На ўчэнт скрываўленым твары выдзялялася толькі пара чорных вачэй. У кулаке ён ўсё яшчэ працягваў сціскаць сніч. Крыху крываногі і сутулы, Крум, як падалося Гары, не надта добра трымаўся на цвёрдай зямлі. Прагучала прозвішча балгарскага паляўнічага і стадыён прывітаў яго аглушальным галасам.
Следам у ложу падняліся ірландцы. Айдэна Лінча, які здавалася яшчэ не вярнуўся ў прытомнасці падтрымлівалі Маран і Коналі. Вочы Лінча глядзелі якое куды, але, як толькі Той з Квіглі ўзнялі па-над сабой кубак, разам з усёй камандай пачаў шчасліва ўсміхацца. Стадыён патануў ад ухвальнага галасу і пляскаў. А ў Гары ад бясконцых апладысментаў ажно занямелі рукі.
Нарэшце, калі ірландцкая каманда пакінула ложу, для выканання яшчэ аднаго кола пашаны (Айдэн Лінч сядзеў на адной мятле з Конэлі, моцна абхваціўшы таго з-заду за пояс і працягваў ашаломлена усміхацца), Бэгмэн ізноў дакрануўся палачкай да свайго горла і прамовіў “Кветус”
- Пра гэта будуць казаць яшчэ шмат год,- хрыпла прамовіў ён,- сапраўды нечаканы паварот падзей... шкада толькі, што матч так хутка скончыўся... так... так... я павінен вам грошы... колькі там?
Фрэд і Джордж, пералезлі праз свае крэслы і з шырокімі ўсмешкамі на твары, стаялі перад Бэгмэнам, працягнуўшы далоні.
Поделиться902.05.2013 00:11:18
Паважаныя, чакаю вашых пытанняў і заўваг.
Поделиться1002.06.2013 02:29:16
РАЗДЗЕЛ IX
Чорная метка
- Толькі маці НЕ КАЖЫЦЕ, што рабілі стаўкі?- з мальбой у вачах папрасіў блізнятаў містэр Візлі, калі ўсе разам спускаліся па упрыгожаных пурпурам сходах.
- Не турбуйся, тата,- з усмешкаю адказаў Фрэд,- у нас вялікія планы на гэтыя грошы і мы не хацім, каб яны былі канфіскаваны.
Імгненне-другое на твары містэра Візлі лунала жаданне пацікавіцца вялікімі планамі сыноў. Але паразважаўшы, ён вырашыў, што лепей яму іх ня ведаць.
Неўзабаве, разам з натоўпам іншых заўзятараў, яны пакінулі межы стадыёну і накіраваліся назад у кемпінг. Праз начное паветра з усіх бакоў да іх даносіліся спевы ахрыплых галасоў. Заўзятары рушалі па асветленай агенчыкамі сцежцы, а над іхнімі галовамі гагочучы і махаючы сваімі ліхнарыкамі насіліся лепрэконы. Калі нарэшце Гары, Герміёна і сям’я Візлі вярнуліся да свайго намёту, ані не ў каго з іх не было жадання спаць, тым больш гэтаму не надта добра спрыяў панаваўшы паўсюль магутны галас. Таму, містэр Візлі дазволіў дзецям, як выключэнне, яшчэ крыху пасядзець і выпіць па кубачку какавы. Разам, яны сядзелі абмяркоўваючы матч, містэр Візлі спрачаўся з Чарлі аб разнастайных спосабах прабіцця ўдараў. Усё гэта доўжылася ажно пакуль Джыні не заснула наўпрост за сталом, разліўшы па падлозе змесціва свайго кубка. Толькі тады містэр Візлі загадаў прыпыніць размовы і ісці спаць. Герміёна з Джыні накіраваліся ў свой намёт. Хлопцы таксама пераапрануліся ў піжамы і забраліся ў свае ложкі. А з кемпінгу яшчэ доўга былі чутны шмактлікія спевы і далёкае рэка феерверкаў.
- Ёйк, як я рады, што мне ня трэба дзяжурыць,- сонна прамовіў містэр Візлі.- Не ўяўляю сабе чалавека, які б пайшоў да ірландцаў і папрасіў бы іх супыніць сваё святкаванне.
Гары, што ляжаў на двупавярховым ложку вышэй Рона, цяпер глядзеў у столь, заўважаючы на ім светлавыя цені ад выпадковых пралётаў лепрэконаў. Раз за разам, ён прыпамінаў найбольш захапляльныя прыёмы Крума. Яго карціла найхутчэй сесці на сваю Вогненную стралу і самому паспрабаваць выканаць фінт Уронскага... Оліверу Вуду, з усімі яго мапамі ды дыяграмамі ані не разу не атрымаклася растлумачыць, як яго выконваць... Гары ўжо бачыў сябе ў мантыі з вышытым на спіне прозвішчам, чуў галас сотні тысячаў заўзятараў, у ягоным уяўленні Людо Бэгмэн ўжо равеў: “А цяпер прывітаем... ПОТЭРА!”
Гары не мог прыпомніць, заснуў ён ці не... фантазуючы аб тым, што лятае, як Крум ён і насамрэч мог праваліцца ў сон... адзінае што ён цотка прыпамінаў – нечакана ён пачуў крык містэра Візлі.
- Падымайцеся! Рон... Гары... падымайцеся, зараз жа!
Гары сёў, стукнуўшыся патыліцай аб брызентавы столь намёта.
- Што здарлася?- спытаўся ён.
Няясна, але ён разумеў, што здарылася нешта благое. Шум кемпінга змяніўся. Аніхто больш не спяваў. За сценамі намёта чуліся крыкі і беганіна.
Хлопчык саслізнуў з ложка і пацягнуўся за вопрадкай, але містэр Візлі, які сам апрануў джынсы наўпрост на піжаму супыніў яго.
- Няма часу, Гары,- прамовіў ён...- бяры свой швэдар і бяжы... хуценька, хуценька!
Гары, зрабіў так, як загадаў яму містэр Візлі і разам з Ронам паспяшаў да выхаду.
У святле колькіх яшчэ не загаслых вогнішч, хлопцы бачылі, як людзі ўцякалі ў лес ад нечага, што рухалася ў іх бок. Чуліся крыхі, дзізныя сполахі святла і гукі, падобныя да стральбы. Гучны рогат, равенне і п’яныя крыкі рабіліся бліжэй. Потым, асвятліўшы ўсё наваколле ўспыхнула моцнае зялёнае святло.
Праз поле ўзняўшы па над галовамі свае палачкі і шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго, павольна рушыла зграя чарадзеяў. Спачатку, зірнуўшы на іх Гары вырашыў... што тыя ня маюць твараў... і толькі праз хвіліну заўважыў, што на іхнія галовы нацягнуты капюшоны, а твары схаваны пад маскамі. Высока па-над імі ў паветры плылі, слаба змагаючыся, чатыры выкрыўленныя ў дзіўных позах постаці. Складалася ўражанне, што зграя чарадзеяў была лялькаводамі, а постаці ў паветры, дзве з якіх былі зусім маленькімі, іхнымі марыянэткамі злучонымі нябачнымі ніткамі з чароўнымі палачкамі.
Да зграі далучаліся ўсё больш чарадзеяў з рогатам кажучы палачкамі на лунаючыя ў паветры целы. Пад іхнімі нагамі камячыліся паваліўшыеся намёты і Гары бачыў, як раз-другі, хтосьці са зграі выцягнуўшы палачку выбухам падрываў чарговы намёт, колькі з якіх гарэлі. Крыкі рабіліся ўсё мацней і мацней.
Калі зграя прамінала чарговы палаючы намёт, вогнішча асвятліла постаці, што плылі ў паветры. Гары пазнаў мужчыну - гэта быў містэр Робертс – загадчык іхнага кэмпінга. Іншымі ж напэўна былі яго жонка і дзеці. Рухам палачкі нехта са зграі прымусіў місіс Робертс перавярнуцца да гары нагамі, яе начная кашуля спаўзла раскрыўшы неабсяжныя панталоны жанчыны. З усіх сіл, яна спрабавала прыкрыцца, а натоўп пад ёй ажно вішчаў ад захаплення.
- Паскудства,- прамармытаў Рон, калі ўбачыў, як адзін з малых пачаў круціцца ў шасцідзесяці футах па-над зямлёй, бы той ваўчок, бязвольна хістаючы галавой сюды-туды.- Гэта сапраўднае паскудства...
Следам за містэрам Візлі са свайго намёту, апрануўшы курткі наўпрост на начныя кашулі выбеглі Герміёна і Джыні. А праз імгненне-другое з хлапчынага намёту выйшлі Біл, Чарлі і Персі. Яны былі цалкам апрануты, з падкасанымі рукавамі і палачкамі ў руках.
- Мы бяжым на дапамогу міністэрскім,- падкасваючы рукавы піжамы і перакрыківаючы галас, паведаміў містэр Візлі.- А вы... бяжыце ў лес і ТРЫМАЙЦЕСЯ РАЗАМ. Як толькі ўсё скончыцца, я вас знайду!
Біл, Чалі і Персі, а следам за імі містэр Візлі прыпусцілі насустрач зграі. З усіх бакоў аб’яўляліся міністэскія чараўнікі. Яны ўсе накіроўваліся ў бок людзей захапіўшых містэра Робертса і ягоную сям’ю.
- Давай,- схапіўшы Джыні за руку і пацягнуўшы яе ў бок дрэваў, крукнуў Фрэд. Гары, Рон, Герміёна і Джордж паспяшалі следам. Дасягнуўшы ўзлеска яны азірнуліся. Зграя, захапіўшая Робертсаў дасягнула найневерагоднейшых памераў. Міністэрскія чарадзеі спрабавалі прабіцца скрозь натоўп да групкі чарадзеяў у масках, але з гэтым у іх былі відавочныя цяжкасці. Здавалася, яны баяцца выконваць хоць якія з замоваў, што маглі паспрыяць падзенню Робертсаў.
Каляровыя агенчыкі, якімі асвятлялася сцежка на стадыён цяпер не гарэлі. Цёмныя постаці навобмацак рушылі між дрэваў; плакалі дзеці; крыкі трывогі і панікі рэхам пранізалі халоднае начное паветра. Гары адчуваў, як яго штурхалі людзі, твараў якіх ён не мог бачыць. Потым, пачуўся ронаў енк болю.
- Што здарылася?- з трывогаю спыталася Герміёна. Дзяўчынка супынілася настолькі рэзка, што Гары ажно наштурхнуўся на яе.- Рон, дзе ты? Што за дурота... ЛЮМАС!
На кончыку герміёнінай палачкі з’явіўся промень святла, якім дзяўчынка асвятліла сцежку. Рон расцягнуўшыся ляжаў на зямлі.
- З корань зачапіўся,- выпрастаўшыся раззлавана паведаміў ён.
- Ну, з нагамі такога памеру гэта не цяжка,- прамовіў манэрны голас за іх спінамі.
Гары, Рон і Герміёна рэзка развярнуліся. Прытуліўшыся да бліжэйшага ад іх дрэва самотна стаяў цалкавіта расслаблены Драко Малфой. Здаецца, ён назіраў за тым што тварыцца ў кепінгу праз шчыліну між дрэваў.
У адказ, Рон загадаў Малфою зрабіць тое, што, як ведаў Гары, ён ніколі б не вымавіў у прысутнасці місіс Візлі.
- Сачы за языком, Візлі,- з бляскаў у бледных вачах, прамовіў Драко.- І вам лепей паспяшацца. Ты ня хочаш, каб нехта заўважыў ЯЕ?
Ён кіўнуў у бок Герміёны і ў гэты ж самы момант з боку кемпінга быццам бы выбухнула бомба і дрэвы асвятліліся зялёным выбліскам.
- Што ты хочаш гэтым сказаць?- задзірліва спыталася дзяўчынка.
- Грэйнджэр, яны палююць на МАГЛАЎ,- адказаў Малфой.- Няўжо і табе хочацца паказаць свае трусікі, завіснуўшы ў паветры? І калі вы далей, будзеце тут блукаць... а яны рушаць менавіта гэтым шляхам... вось жа смеху будзе.
- Герміёна – вядзьмарка,- гэркнуў Гары.
- Ну, глядзі сам Потэр,- са злой ўсмешкаю на твары, прамовіў Драко.- Калі лічыш, што яны не зайдуць глеекроўкі, можаш заставацца тут.
- Затыкні пашчу!- прароў Рон. Усеагульна вядома, што “глеекроўка”, было найкрыўднейшай мянушкаю для чараўніка ці вядзьмаркі маглаўскага паходжання.
- Не бяры да галавы, Рон,- хутка прамовіла Герміёна, схапіўшы за руку сябра, які ўжо было кінуўся ў малфоеў бок.
Раптам за дрэвамі адчуўся мацнейшы за усе папярэднія выбух. Колькі людзей паблізу закрычалі ад жаху.
- Як лёгка каго-небудзь напужаць,- з усмешкаю, абыякава прамовіў Малфой.- Мяркую, гэта твой бацька загадаў вам схавацца? А сам што... спрабуе маглаў выратаваць?
- А ДЗЕ твае бацькі,- пачынаючы злавацца, спытаўся Гары.- Часам не там, пад маскамі?
Усё яшчэ працягваючы ўсміхацца, Малфой павярнуў твар у гарын бок.
- А калі б і былі, я б усё роўна не сказаў табе аб гэтым, Потэр.
- Ну, усё, добра...- з абразаю пазіраючы на Малфоя, сказала Герміёна.- Пойдзем пашукаем іншых.
- Трымай сваю вялізную пухмяную галаву ніжэй, Грэйнджэр,- здзекліва параіў Драко.
- ПАЙШЛІ,- паўтарыла Герміёна і пацягнула Гары і Рона глыбей у лес.
- Закладаюся, ягоны татачка адзін з тых у масках,- палка прамовіў Рон.
- Ну, калі пашанцуе, міністэрскія чарадзеі яго зловяць!- сказала горача Герміёна.- Ёй, не магу нават уявіць, куды падзеліся астатнія?
На сваім шляху яны сустрэлі шмат людзей, якія занепакоенна азіраліся праз плячо на гвалт, што тварыўся ў кемпінгу. Але Фрэда, Джорджа і Джыні сярод іх ані не было.
На шляху ім трапілася купка падлеткаў апранутых у піжамы, што голасна спрачалася аб нечым. Як толькі падлеткі заўважылі Гары, Рона і Герміёну ў іх павярнулася дзяўчынка з густымі кучэрамі і спыталася:
- Où est Madame Maxime? Nous l’avons perdue...
- Ч... чаго?- не зразумеў Рон.
- О...- прамовіла дзяўчынка і зноўку павярнулася да іх спіной. Калі сяпры праходзілі міма, яны чулі як тая выразна сказала.- Огвагс. ‘Oh ...
- Бабатонцы,- прамармытала Герміёна.
- Прабач, хто?- спытаўся Гары.
- Хутчэй за ўсё яны з Бабатону,- адказала дзяўчынка.- Ну... з Бабатонскай акадэміі чараўніцтва... Я чытала аб ёй у “Характарыстыцы еўрапейскіх навучальных магічных устаноў.”
- А... так... зразумеў,- прамовіў ў адказ Гары.
- Фрэд з Джорджам не маглі сыйсці далёка,- сказаў Рон, выцягнуў, як і Герміёна палачку, запаліў агенчык на яе кончыку і прыжмурыўшыся паглядзеў на сцежку. Гары паляпаў па кішэнях сваёй курткі, але адзінае што знайшоў – усенокль.
- Вой, не, толькі не гэта... я недзе згубіў палачку!
- Жартуеш?
Рон з Герміёнай узнялі высока па над галовамі палачкі, каб асвятліць сцежку, як мага далей. Гары яшчэ раз азірнуў сцежку сюды-туды, але палачкі там не было.
- Можа ты забыў яе ў намёце,- выказаў Рон здагадку.
- Магчыма, яна выпала з тваёй кішэні, калі мы ўцякалі?- заявіла з непакоем Герміёна.
- Так...- прамовіў Гары...- мабыць, мабыць...
Увесь час, пакуль Гары знаходзіўся сярод чарадзейскага свету, палачка была заўжды з ім. І цяпер застаўшыся без яе, хлопчык адчуваў сябе безабаронным.
Нечакана адчуўшыйся шоргат прымусіў сяброў падскочыць на месцы. З кустоў непадалёк ад іх выйшла хатняя эльфійка Вінкі. Яна крочыла даволі мудрагелістым чынам, як быццам нешта нябачнае спрабавала яе ўтрымаць.
- Навокал благія чарадзеі!- рассеяна піскнула яна і нахіліўшыся, працягвала з цяжкасцю рушыць далей.- Людзі... людзі ў паветры! Вінкі адыходзіць прэч!
І перасекшы сцежку, яна цяжка дыхаючы ды віскочучы знікла сярод дрэваў на другім яе баку, бесперапылла змагаючыся з нечым, што стрымлівала яе рух.
- Што гэта з ёй?- пацікавіўся Рон, здзіўлена паглядаючы ўслед Вінкі.- Яна што ня можа бегчы па-нармалёваму?
- Упэўнены, усё з-за таго, што яна не атрымала дазволу хавацца,- адказаў Гары. У гэтую секунду ён зноўку прыпомніў Добі, які адразу ж пачынаў калечыць сябе, калі рабіў нешта не дазволеннае Малфоямі.
- Ведаеце, з хатнімі эльфамі абыходзяцца САПРАЎДЫ нешляхетна!- з абурэннем заўважыда Герміёна.- Рабства, вось, як гэта называецца! Містэр Краўч прымусіў яе сядзець у самай верхняй ложы на стадыёне, хаця яна гэтага і баялася! А цяпер ён чарамі прымушае яе сядзець у намёце, нават калі яго збіраюцца затаптаць! Чаму ніхто нічога з гэтым не робіць?
- Ну, хіба самі эльфы гэтым не задаволены?- адказаў на гэта Рон.- Ці ты памятаеш, як старая Вінкі сама сказала: “Хатнія эльфы не павінны весяліцца”... я мяркую, эльфам падабаецца, калі імі камандуюць...
Вось на такіх людзях як ТЫ, Рон,- у запале пачала дзяўчынка,- і трымаецца гэтая несправядлівая і наскрозь прагнілася сістэма, бо вы занадта лянівыя для таго, каб...
Раптам, з-за леса рэхам данесла новы выбух.
- Лепш, давайце рухацца далей,- прамовіў Рон, Гары бачыў, як занепакоенна той глядзеў на Герміёну. Мабыць Малфой меў рацыю, калі казаў, што Герміёне пагражае БОЛЬШАЯ небяспека чым ім самім. Яны пабеглі далей, а Гары ўсё працягваў ляпаць сябе па кішэнях, хаця ведаў, што палачкі там няма.
Па цёмнай сцежцы, яны ўсё больш і больш паглыбляліся ў лес, працягваючы шукаць вачыма Фрэда, Джорджа і Джыні. На вочы ім трапілася купка гоблінаў, якія цягнулі за сабой вялізны мех з золатам, пэўна выйграны на стаўках і якіх здавалася ані не цікавілі жахі, што адбываліся ў кемпінгу. Яшчэ крыху далей, скрозь дрэвы, яны на асветленнай срэбным святлом паляне сябры разгледзелі трох высокіх, прыгожых самавіл у кампаніі колькіх гучна размаўляючых маладых чараўнікоў.
- Я зарабляю недзе сто мехаў галеёнаў за год,- галасіў першы,- бо працую забойцаю драконаў у камітэце па знішчэнню небяспечных істотаў.
- Ты хлус,- крыкнуў ягоны сябра,- я цябе ведаю, ты мыеш посуд у Дзіравым катле... А вось я – забойца ўпіроў і ўжо забіў недзе дзевяноста...
Яго перарваў трэці юнак, вугры якога былі бачны нават у срэбным святле самавіл.
- Хутка, я магу зрабіцца самым маладым міністрам па справах магіі.
Гары рохкнуў ад смеху. Ён пазнаў чарадзея з вугрыстаю скураю. Ім быў кандуктар Начнога Омнібуса – Стэн Шунпайк.
Гары павярнуўся да Рона, каб расказаць яму аб гэтым. Але тут ронаў твар зрабіўся нейкім млявым і праз імгненне той ужо рушыў на паляну лямантуючы.
- А ці казаў я вам, што зрабіў мятлу, якая можа даляцець да Юпіцера?
- ДАЛІБОГ!- зноўку прамовіла Герміёна і разам з Гары схапіўшы Рона за абедзве рукі, яны развярнулі хлопца і пабеглі прэчкі. Калі гукі самавілаў і іх прыхільнікаў зніклі, сябры апынуліся ў самым сэрцы леса. Вакол панавала поўная цішыня і здавалася яны тут былі адны. Гары азірнуўся.
- Мяркую,- прамовіў ён,- трэба застацца і чакаць тут. Мы пачуем каго заўгодна за мілю.
Не паспеў ён вымавіць апошняе слова, як з-за дрэваў перад імі выйшаў Людо Бэгмэн.
Нават у слабым святле двух палачак былі бачны моцныя перамены, якія з ім адбыліся. Бэгмэн больш ня быў ажыўленным і ружоватварым, а з яго ходы снікла прыгучасць. Цяпер Людо выглядаў бледным і напружаным.
- Хто тут?- спытаўся ён і прыжмурыўшыся, каб разгледзіць іхныя твары, зірнуў на сяброў.- Што вы тут робіце адны-аднымі?
Сябры дзіўлена глядзелі то адзін на аднаго то на Бэгмэна.
- Ну...- прамовіў Рон.- Адбылося нешта накшталт бунту.
- Чаго?- вытарапіўшыся на Рона, спытаўся Людо.
- Там, у кемпінгу... Невядомыя захапілі сям’ю маглаў...
- Дзяры іх халера!- гучна вылаяўся Бэгмэн. Ён выглядаў цалкам збітым з панталыку. Не кажучы больш ані не слова, з гучным хлапком, Людо дызапарыяваў.
- Містэр Бэгмэн... ён што, нічога ня ведаў?- нахмурыўшыся спыталася Герміёна.
- Колісь, ён быў вялікім бітаком,- сыйшоўшы са сцежкі на невялічкую палянку і прысеўшы на сухую траву ля ўзножжа дрэва, прамовіў Рон.- Вімбурнскія восы тройчы запар выйгравалі кубак лігі, калі ён граў і іх складзе.
Ё выцягнуў з кішэні мініятурную фігурку Крума і паставіў яе на зямлю. Як і сапраўдны балгарскі паляўнічы, якгоная міні-копія была злёгку крываногай, сутулай і значна больш упэўненна адчувала сябе на мятле, а не на цвёрдай зямлі. Гары прыслухаўся. Па ранейшаму з боку кемпінга не было чуваць ані не гуку. Можа ўсё ўжо скончылася?
- Спадзяюся з астатнімі ўсё балазе,- праз хвілінную паўзу прамовіла Герміёна.
- З імі ўсё будзе добра,- сказаў Рон.
- А ўяві, што будзе,- сядаючы побач з Ронам і паглядаючы на фігурку Крума, што зсутуліўшыся стаяла на апалай лістоце, заявіў Гары,- калі твой тата схопіць Люцыюса Малфоя. Ён заўжды кажа, што хапцеў бы мець супраць Малфоя хоць нешта.
- Так, гэта б надоўга сцерла б ухмылку з твару дзядзькі Драко,- адказаў Рон.
- Бедныя маглы,- трывожна прамовіла Герміёна.- А што як не атрымаецца спусціць іх?
- Спусцяць,- супакоіў яе Рон,- знайдуць спосаб.
- Вар’яцтва. Зрабіць нешта падобнае, калі тут сёння міністэрства магіі амаль ў поўным складзе!- заўважыла дзяўчынка.- Цікава, як яны спадзяваліся пазбегнуць пакарання? Як думаеце яны былі п’яныя ці...
Яна рэзка супыніла гаворку і паглядзела кудысь праз плячо. Гары і Рон таксама ціха абярнуліся. Складалася ўражанне, бы нехта хістаючыся крочыў у бок палянцы, на якой яны супыніліся. Яны чакалі, прыслухоўваючыся да няўпэўненных крокаў, што чуліся між цёмных дрэваў. Раптам крокі сціхлі.
- Гэй?- паклікаў Гары.
Ніхто не адказаў. Гары выпрастаўся і зірнуў між дрэваў. Было занадта цёмна, кб разглядзець нешта на адлегласці, але хлопчык ведаў, што ў цемры нехта ёсць.
- Хто тут?- паўтарыў Гары.
І тут без папярэджання цішыню прарэзаў нечый голас. Ён ані не нагадваў панічны крык, якіх сябры досыць начуліся сёння ў лесе. Тое што ён крычаў нагадвала замову.
- МОРСМОРДРЭ!
Нешта агромістае, зялёнае і бліскучае вырвалась з цемры, як раз у тым месцы, на якое глядзелі гарыны вочы і паднялося па-над верхавінамі дрэў.
- Што..?- ускочыўшы на ногі і пазіраючы на тое што залунала у небе пракрычаў Рон.
Дзелю секунды Гары думаў, што гэта чарговая лепрэконская фігура, пакуль не ўбачыў, што ў небе завіс, складаючыйся, як быццам са смарагдавых зорачак вялізарны чэрап з вуснаў якога нібыта язык высоўвалася змяя. Чэрап, бліскаючы ў зялёнай смузе, падымаўся вышэй і вышэй, лунаючы ў небе, бы новае сузор’е.
Нечакана лес вакол іх запоўніўся лямантам. Гары не надта разумеў чаму, аднак вырашыў, што прычынай таму было нечаканае аб’яўленне чэрапа, які падняўся ўжо надта высока і цяпер, нібы нейкая жудасная неонавая рэклама асвятліў наваколле. Хлопчык зірнуў у цемру, жадаючы разгледзіць чалавека, які вычараваў чэрап, але нікога не ўбачыў.
- Хто тут ёсць?- зноўку клікнуў ён.
- Давай, Гары, ВАРУШЫСЯ!- схапіўшы яго за куртку і пацягнуўшы на сябе, крыкнула Герміёна.
- А што здарылася?- спытаўся ён, азірнуўшыся ён ўбачыў жах на яе пабялелым твары.
- Гэта чорная метка, Гары!- працягваючы цягнуць яго з усёй сілы, прастагнала Герміёна.- Знак Сам-Ведаеш-Каго!
- ВАЛЬДЭМОРТА..?
- Гары, ДАВАЙ!
Гары развярнуўся... Рон схапіў з зямлі свайго міні-Крума... аднак, не паспелі сябры зрабіць і холькіх паспешлівых крокаў, як з громкімі хлапкамі, наўпрост з паветра, абкружыўшы іх узнікла дванаццаць чарадзеяў.
Гары азірнуўся. Кожны з дванаццаці чарадзеяў трымаў у руках палачку і ўсе гэтыя палачкі былі скіраваны на яго, Рона і Герміёну. Ня маючы часу на развагі, Гары крыкнуў: “Лягай!” і ўпаў на зямлю, пацягнуўшы сяброў за сабой.
- СТУПЭФАЙ!- зараўлі дванаццаць галасоў... з кончыкаў палачак вырваліся асляпляльныя сполахі, Гары адчуў, як валоссе на ягонай галаве заварушыліся нібы ад павеваў вельмі моцнага ветра. На паўцалі падняўшы галаву, хлопчык убачыў, як бруі чырвонага святла з чарадзейскіх палачак, пранесліся па-над галовамі сяброў і адбіўшыся ад ствалоў дрэваў зніклі ў цемры...
- Чакайце!- пракрычаў голас, які быў знаёмы Гары.- СУПЫНІЦЕСЯ! ГЭТА МОЙ СЫН!
Гарына валоссе больш не варушылася ад сполахаў. Ён падняў галаву яшчэ вышэй. Чарадзей, што стаяў ля яго апусціў палачку. Павярнуўшыся, Гары ўбачыў як да іх бяжыць ушчэнт перапуганы містэр Візлі.
- Рон... Гары...- з дрыготкай у голасе, спытаўся ён...- Герміёна... з вамі ўсё добра?
- Прэч з дарогі, Артур,- прамовіў рэзкі, халодны голас.
Гэта быў містэр Краўч. Ён, разам з іншымі працаўнікамі міністэрства набліжаўся ў іх бок. Падняўшыся на ногі, Гары зірнуў на чарадзея. Твар Краўча быў напружаны ад гневу.
- Хто з вас гэта зрабіў?- зароў ён, зыркаючы вачыма між сябрамі.- Хто з вас вычараваў Чорную метку?
- Гэта не мы!- кажучы на чэрап у паветры, адказаў Гары.
- Мы нічога не рабілі!- паціраючы локаць і з абурэннем пазіраючы на бацьку, прамовіў Рон.- Навошта вы вырашылі напасць на нас?
- Ня трэба хлусіць мне, сэр!- залямантаваў Краўч. Яго палачка па ранейшаму была скіравана на Рона, а вочы ажно вылупіліся... ад чаго Краўч выглядаў крыху звар’яцелым.- Вас заспелі на месцы злачынства!
- Барці,- прашапатала вядзьмарка, апранутая ў доўгі ваўняны халат,- яны ўсяго толькі дзеці, Барці, яны ніколі б не змаглі...
- Так, вы трое,- хутка спытаўся містэр Візлі,- адказвайце, дзе была вычаравана Метка?
- Недзе там,- з дрожжу ў голасе адказала Герміёна і паказала пальцам у гушчар, адкуль сябры чулі незнаёмца.- За дрэвамі нехта быў... яны нешта крыкнулі... нейкую замову...
- Ага, невядомыя стаялі там?- перавёўшы свае вытарапленыя вочы на Герміёну з незгладжальным следам недаверу на твары, прамовіў Краўч.- І замову таксама яны выкрыкнулі? Гляджу ты вельмі добра праінфармавана, як выклікаць Чорную метку...
Але здаецца ані ніхто з міністэрскіх чарадзеяў, за выключэннем самога Краўча не паверылі таму, што Гары, Рон ці Герміёна маглі вычараваць чэрап. Больш таго, як тольк дзяўчынка прамовіла апошняе слова ўсе яны адразу ж узнялі свае палачкі і ў кірунку які ўказала Герміёна і прыжмурыўшыся спрабавалі разглядзець у гушчары злачынцу.
- Мы спазніліся,- хістаючы галавой прамовіла вядзьмарка ў ваўняным халаце,- яны пэўна ўжо дызапарыявалі.
- Ані, не думаю,- заявіў чараўнік з кароткападстрыжанай каштанавай бародкай. Гэта быў Амос Дзігары, сэдрыкаў бацька.- Нашы замовы як раз стрэлілі ў бок тых дрэў... так што ёсць шанец, што мы трапілі па злачынцах...
- Будзь асцярожны, Амос!- прамовіла колькі з чарадзеяў, калі містэр Дзігары расправіўшы плечы і ўскінуўшы палачку рушыў у бок гушчара. Герміёна глядзела яму ўслед закрыўшы рукамі рота.
Мінула колькі секунд і з гучшара данёсся голас чараўніка.
- Так, мы іх дасталі! Я бачу аднаго! Без прытомнасці! Гэта... але... каб мяне трасца...
- Каго ты там знайшоў?- з моцным недаверам у голасе крыкнуў Краўч.- Хто там? Хто?
Адчуўся трэск галля, шоргат сухой лістоты, а следам за імі стук крокаў. З-за дрэваў выйшаў містэр Дзігары, трымаючы ў рууках нейкую абмяклую істотку. Па кухонным ручніку на ёй, Гары адразу ж пазнаў хто гэта. Амос Дзігары трымаў у руках Вінкі.
Краўч не варухнуўся і не прамовіў ані не слова, калі містэр Дзігары паклаў ля ягоных ног, яго ўласную хатнюю эльфійку. Прысутныя на палянцы супрацоўнікі міністэрства вытарапілі вочы на Барці. Той колькі секунд нерухома стаяў з пабялелым тварам і бліскаў вачыма на Вінкі. Нарэшце, да яго вярнулася здольнасць варушыцца.
- Гэтага... ня можа... быць,- перарывіста вымавіў ён.- Не...
Містэр Краўч абмінуў Дзігары і рушыў да таго месца дзе была знойдзена эльфійка.
- Няма сэнсу, містэр Краўч,- крыкнуў яму ўслед Амос.- Там больш анікога няма.
Але, здавалася Барці Краўч ня быў гатовы прыняць амосавы словы на веру. Ён доўга блукаў па гушчары нешта шукаючы, шаргатаў лістотай, адсоўваў кусты.
- Крыху няёмка ад ўсяго гэтага,- пазіраючы на знепрытомленае цельцэ Вінкі, змрочна заявіў містэр Дзігары.- Хатняя эльфійка самога Барці Краўча... То бок я хацеў сказаць...
- Кінь дурное, Амос,- ціха прамовіў містэр Візлі.- Ці ты ўсур’ёз думаеш, што гэта магла зрабіць эльфійка? Чорная метка – знак чарадзеяў. Каб яго вычараваць патрэбна палачка
- А,- адказаў на гэта містэр Дзігары.- Дык яна МАЕ палачку.
- ЧАГО?- не зразумеў містэр Візлі.
- Вось глядзі,- містэр Дзігары падняў з зямлі палачку і паказаў яе містэру Візлі.- Эльфійка трымала яе ў руцэ. А гэта, для пачатку, парушэнне трэцяга артыкула Кодэксу аб карыстанні чароўнымі палачкамі: “Істоце, што не з’яўляецца чалавекам забаронена мець пры сабе ці карыстацца палачкай.”
У гэты самы момант адчуўся яшчэ адзін хлапок і наўпрост ля містэра Візлі апарыяваў Людо Бэгмэн. З выгялду задыханым і збітым з ладу, Бэгмэн крутануўся на адным месцы, падняў вочы ўгору і вытарапіўся на зялёны чэрап.
- Чорная метка!- ледзь дыхаючы прамовіў Людо, потым павярнуўшыся да калегаў, ледзь не затаптаўшы пры гэтым Вінкі, ён спытаўся.- Хто гэта зрабіў? Вы іх схапілі? Барці! Што тут тварыцца?
З гушчара з пустымі рукамі вярнуўся містэр Краўч. Яго твар па ранейшаму быў белы бы ў прывіда, а рукі, ногі ды шчотачка высоў трымцелі.
- Ты дзе быў, барці?- спытаўся Людо.- Чаму цябе не было на матчы? Твая эльфійка ўвесь час трымала дзеля цябе крэсла і... праглыні мяне гаргулья!- толькі цяпер Бэгмэн ўбачыў ля сваіх ног знепрытомленую Вінкі.- Што з ёй здарылася?
- Я быў заняты, Людо,- ўсё яшчэ адрывіста, ледзь раскрываючы вусня, адказаў Краўч.- А эльфійка была аглушана.
- Аглушана? Вашай грамадой? Але нахалеры..?
І тут круглявы бліскучы бэгмэнаў твар ахінула адна думка. Ён зірнуў на чэрап, на Вінкі, на містэра Краўча.
- Толькі не кажыце мне што...- прамовіў Людо.- Вінкі! Хіба яна ведае як? І з меньшага для гэтага палачка патрэбна!
- Яна мела,- адказаў містэр Дзігары.- Яна, Людо, трымала палачку ў руцэ, калі я яе знайшоў. Цяпер, містэр Краўч, калі з вамі ўсё добра, я хачу паслухаць, што яна скажа.
Краўч зрабіў выгляд, што не пачуў пытання містэра Дзігары, але той палічыў яго маўчанне за знак згоды. Ён накіраваў сваю палачку на Вінкі і прамовіў: “Рэнэрватэ!”
Эльфійка слаба варухнулася. Яе агромістыя вочы адкрыліся і яна з найашаломленым відам пачала імі клыпаць. Заўважыўшы прыціхлых чараўнікоў, што згрудзіліся вакол яе, Вінкі няўпэўнена села. Убачыўшы ногі містэра Дзігары, эльфійка дрыжучы павольна ўзняла воды ўгору, каб паглядзець чарадзею ў твар, а потым, яшчэ больш павольна перавяла погляд на неба. У яе шкляных вачах, як бачыў гары адбілася выява зялёнага чэрапа. Вінкі ўздыхнула, дзікавата азірнула грамаду, што згрудзілася на палянцы і напалохана зарыдала.
- Эльфійка!- строга прамовіў містэр Дзігары,- Ці ты ведаеш хто я? Я працаўнік дэпартамэнта ўрэгулявання і кантроля магічных істотаў!
Вінкі працягваючы сядзець на зямлі, прынялася гайдацца сюды-туды. Чым страшэнна нагадала Гары Добі, які паводзіў сябе гэтаксама, калі пужаўся свайго непадпарадкавання.
- Колькі часу таму, эльфійка, як ты сама жожаш бачыць, тут была вычаравана Чорная метка,- працягвал містэр Дзігары,- а потым, наўпрост пад ёй, знайшлі цябе! Будзь ласкава, растлумач, як гэта разумець!
- Я... я... я не рабіць, сэр!- залямантавала Вінкі.- Я, сэр, ня ведаць, як!
- У тваёй руцэ знайшлі вось гэта!- гыркнуў містэр Дзігары, махнуўшы перад яе носам палачкай. Тут палачка трапіла ў промень зялёнакга святла, што адбівалася ад Чэрапа і Гары пазнаў яе.
- Гэй... гэта ж мая!- прамовіў ён.
Усе прысутныя на паляне, павярнуліся ў ягоны бок.
- Прабач, што?- з недаверам у голасе, спытаўся містэр Дзігары.
- Мая палачка!- адказаў Гары.- Я згубіў яе!
- Згубіў?- з яшчэ большым недаверам, паўтарыў містэр Дзігары.- Гэта яўка з пакаяннем? Можа ты выкінуў яе пасля таго, як вычараваў Чорную метку?
- Амос,- з моцнай лютасцю ў голасе, прамовіў містэр Візлі,- ты сам зразумеў, што сказаў. Ці можа Чорную метку вычараваць ГАРЫ ПОТЭР?
- Эээ... не, вядома ж не,- прамармытаў містэр Дзігары.- Прабачце... занесла...
- Я не там згубіў палачку,- кажучы на дрэвы пад Чэрапам вялікім пальцам, растлумачыў хлопец.- Палачка знікла з кішэні, яшчэ калі мы толькі ўвайшлі ў лес.
- Ага,- усклікнуў містэр Дзігары і зноўку павярнуўся да Вінкі, яго позірк зрабіўся такім суворым, што эльфійка, якая сядзела ля ягоных ног ад жаху ўцягнула галаву ў плечы.- Ты знайшла гэту палачку, эльфійка, так? Падняла і вырашыла пазабаўляцца?’
- Я не чараваць ёй, сэр!- завішчала Вінкі, па баках яе, пабобнага на сціснутую бульбу, носа цяклі струмені слёз.- Я... Я гэта... я толькі падняць палачку, сэр! Я не чараваць Метку, сэр, я ня ведаць як!
- Гэта не яна!- усклікнула Герміёна. Дзяўчынка вельмі нервавалася, выказваючыся перад міністэрскімі чарадзеямі, што згрудзіліся на палянцы, тым ня меньш казала даволі рашуча.- Вінкі пішчыць, а той хто вычараваў Метку меў нізкі голас!- яна павярнулася да Гары і Рона, чакаючы ад хлопцаў падтрымкі.- Хіба той голас нагадваў вінкін?
- Ані,- хістачы галавой, адказаў Гары.- Голас зусім не нагадваў эльфійкін.
- Так, гэта быў чалавечы голас,- дадаў Рон.
- Ну, хуткам мы ўсё самі пабачым,- прамовіў ані не перакананы містэр Дзігары.- Ёсць даволі просты спосаб выявіць, якая замова вычароўвалася з дапамогаю палачкі апошняй. Ці ведала ты аб гэтым, эльфійка?
Вінкі задрыжала і апантана, ажно пляскаючы вушамі, захістала галавой. А містэр Дзігары дакрануўся чсваёй палачкай да кончыка гарынай і зароў:
- ПРЫЁР ІНКАНТАТА!
Гары чуў як войкнула ад жаху Герміёна, калі з таго месца дзе суцстрэліся дзве палачкі выплыў агромісты чэрап з языком-змяёй, але гэта быў толькі цень сапраўднага зялёнага чэрапа, што лунаў зараз ў нябёсах і ствараўся, як быццам з нейкага густога шэрага дыму – замова-прывід.
- ДЭЛЕТРЫЮС!- крыкнуў чарадзей і чэрап знік, ператварыўшыся на струмень дыму.
- Ну,- з нейкім дзікаватым трыюмфам ў голасе, прамовіў містэр Дзігары і зверху ўніз зірнуў на Вінкі, якую ўсё яшчэ сутаргападобна калаціла.
- Я не рабіць!- вішчала эльфійка з жахам круцячы вачыма.- Я ані, я ані, я ня ведаць як! Я шляхетная эльфійка, я не карыстацца палачкай. Я ня ведаць, як карыстацца!
- ЦЯБЕ ЗЛАВІЛІ НА ГАРАЧЫМ, ЭЛЬФІЙКА,- равеў містэр Дзігары.- СА ЗЛАЧЫННАЙ ПАЛАЧКАЙ У РУКАХ!
- Амос,- гучна перарваў яго містэр Візлі,- сам падумай... вядомы вельмі мала чарадзеяў, здольных выканаць гэту замову... ад каго яна магла ёй навучыцца?
- Магчыма,- з халоднай лютасцю ў кожным слове, прамовіў містэр Краўч,- Амос лічыць, што я зазвычай вучу сваіх лёкаеў вычароўваць Чорныя меткі?
На палянцы запанавала непрыемная глыбокая цішыня.
- Не...- адказаў перапужаны Амос Дзігары....- Не... містэр Краўч... ніколі ў жыцці...
- Амос, ты амаль на мяжы таго, каб абвінаваціць у вычароўванні Чорнай меткі двух з найменей падыходзячых для гэтага людзей з усіх прысутных на гэтай паляне!- гыркнуў містэр Каўч.- Гары Потэра... і мяне самога! Спадзяюся ты ведаеш гісторыю гэтага юнака?
- Канечне... яе ўсе ведаюць,- выглядаючы вельмі збянтэжаным, прамармытаў Дзігары.
- І я спадзяюся, ты мамятаеш, як за сваю доўгую кар’еру шмат доказаў я даў таму, што усім сэрцам ненавіджу цёмныя мастацтвы і ўсіх тых хто імі займаецца?- зноўку вылупіўшы вочы, працягваў крычаць Краўч.
- Містэр Краўч, я...- пачырванеўшы ажно да самага кончыка сваёй каштанавага колеру бародкі, прамармытаў містэр Дзігары...- я ніколі не сцвярджаў, што вы маеце хоць якое дачыненне да іх...
- Калі ты абвінавачваеш маю эльфійку, Дзігары!- не сунімаўся Барці,- ты абвінавачваеш мяне самога. Ад каго яшчэ яна магла навучыцца падобным чарам?
- Ну, яна... яна магла навучыцца ім не дома...
- Вось-вось, Амос,- уклініўся ў размову містэр Візлі,- “Яна магла навучыцца не дома...” Вінкі,- павярнуўшыся да эльфійкі, прыязным голасам, ад якога тая ўсё адно дрыжала так, як быццам на яе працягваюць крычаць...- Вінкі? Скажы, дзе ты знайшла гарыну палачку?
Вінкі настолькі моцна ўперылася пальцамі ў свой ручнік, што з яго пачалі лезці ніткі.
- Я... я падабраць.... я падабраць яго там, сэр...- шапатала яна,- там... між дрэў, сэр...
- Ну, бачыш, Амос?- прамовіў містэр Візлі.- Той, хто вычараваў Метку адразу ж дызапарыяваў, кінуўшы гарыну палачку на зямлю. І зрабіў вельмі разумна, бо калі б скарыстаўся ўласнай, яго мажліва было б знайсці. А праз імгненне-другое у тым самым месцы, на сваё гора, апынулася Вінкі і падабрала палачку з зямлі.
- Але ж яна павіннна была знаходзіцца ў фуце ад сапраўднага злачынцы,- прагна прамовіў містэр Дзігары.- Эльфійка, ці ты кагось там бачыла?
Вінкі закалацілася яшчэ мацней, чым раней. Яе агромістыя вочы зыркалі то на містэра Дзігары, то на Людо Бэгмэна, то на містэра Краўча.
- Я,- зглынуўшы, нарэшце вымавіла яна,- я не бачыць ніхто, сэр... ніхто...
- Амос,- адрывіста сказаў містэр Краўч,- я разумею, што ў іншых абставінах, ты пажадаў бы даставіць Вінкі ў свой кабінэт на допыт. Аднак цяпер, я бы папрасіў дазволіць мне самому з ёй разабрацца.
Здавалася містэр Дзігары быў ані не рад падобнай прапанове, але містэр Краўч, як здагадваўся Гары, быў настолькі важным міністэрскім чарадзеям, што аніхто б не асмеліўся яму адмовіць.
- І можаш быць упэўнены, што яна атрымае сваё пакаранне,- халодна дадаў Краўч.
- Г-г-гаспадар,- запінаючыся прамовіла Вінкі, яе вочыц былі напоўнены слязьмі.- Г-г-гаспадар... к-к-калі ласка...
Містэр Краўч паглядзеў на эльфійку, рысы яго твару зрабіліся рэзкімі, маршчыны глыбей паглыбіліся, а ў позірку знікла найменьшае пачуццё жалю.
- Вінкі сёння паводзіла сябе так,- павольна прамовіў ён,- што я нават не паверыў у гэты. Я загадаў ёй заставацца на месцы, пакуль я не высветлю прычыну галасу. І я лічу, што яна не падпарадкавалася майму загаду. А ГЭТА ЗНАЧЫЦЬ – ВОПРАДКА.
- Не!- паваліўшыся ніцма ля ягоных ног завішчала Вінкі.- Не, гаспадар! Не вопрадка!
Гары ведаў, што эльф мог атрымаць свабоду, толькі калі ягоны гаспадар адаруе яго вопрадкай. Але на Вінкі, што хапаючыся за свой кухонный ручнік валялася цяпер ля ног свайго гаспадара было балюча глядзець.
- Але яна была напалохана,- гледзячы на містэра Краўчы, люта выпаліла Герміёна.- Ваша эльфійка баіцца высаты, а тыя чарадзеі ў масках падымалі сываіх ахвяраў у паветра. І вы не павінны абвінавачваць яе ў тым, што яна не захацела апынуцца на іх шляху.
Містэр Краўч зрабіў крок назад і скінуў з сябе эльфійку, так быццам тая была нечым брудным і гідкім, што магло бы запэцкаць ягоны бліскучы абутак.
- Мне не патрэбен хатні эльф, які не падпарадкоўваецца маім загадам,- пазіраючы на Герміёну, халодна заявіў ён.- Якая карысць ад лёкая, які забывае пра загады гаспадара і пра яго рэпутацыю.
Вінкі заплакала так моцна, што яе енкі рэхам разнесліся па наваколлі.
Надыйла непрыемнае маўчанне, якое парушыў містэр Візлі ціха прамовіўшы:
- Ну, калі ніхто не супраць, я адвяду сваіх да намёта. Амос, думаю палачка сказала ўсё што мажліва... ці не мог бы, калі ласка ты вярнуць яе Гары...
Містэр Дзігары вярнуў хлопцу палачку, якую той тутай жа сунуў у кішэню.
- А цяпер, вы трое, хадземце,- хутка паклікаў дзяцей містэр Візлі. Аднак Герміёна, здавалася, ані не збіралася сыходзіць, яна стаяла і працягвала глядзець на рыдаючую эльфійку.- Герміёна!- настойліва прамовіў містэр Візлі. Дзяўчынка нарэшце павярнулася да Гары ды Рона і яны ўчатырох рушылі прэч з паляны.
- А што цяпер будзе з Вінкі?- як толькі яны ступілі ў лес, спыталася дзяўчынка.
- Ня ведаю,- адказаў ёй містэр Візлі.
- Як з ёй абыходзіліся?- раззлавана прамовіла Герміёна.- Містэр Дзігары нават не называў яе па імі... а містэр Краўч? Ён ведаў, што яна нет зрабіла нічога благога, але ўсё адно выгнаў яе! Яго не цікавіла, што яна магла быць перапалохана ці знаходзіцца ў роспачы... як быццам яна ўвогуле не чалавек!
- Але ж яна не чалавек, Герміёна,- сказаў Рон.
Дзяўчынка павярнула да яго галаву.
- Але гэта не значыць, Рон, што яна не мае пачуццяў, і гэта ўсё сапраўды гідка...
- Цалкам з табой згодзен, Герміёна,- паклікаўшы дзяўчынку бліжэй, хутка прамовіў містэр Візлі.- Але зараз не самы ўдалы час, каб абмяркоўваць правы эльфаў. Мы павінны як мага найхутчэй вярнуцца да намёту. Між іншым, што сталася з іншымі?
- Мы згубілі іх у цемры,- адказаў Рон.- Тат, а чаго ўсе так занепакоіліся, калі аб’явіўся гэты чэрап?
- Растлумачу, калі вернемся ў намёт,- занервавана адказаў яму бацька.
Аднак, як толькі яны апынуліся на ўскрайку лесу, хутка рухацца ўжо не атрымоўвалася.
Згрудзіўшыйся на ўскрайку натоўп перапужаных чарадзеяў абодвух палоў, заўважыўшы містэра Візлі імгненна атачыў яго з усіх бакоў.
“Што там здарылася?” “Хто вычараваў Метку?” “Артур... гэта ж быў не ЁН?”
- Зразумела ж не ён,- з раздражненнем адказаў містэр Візлі.- Хто дакладна мы ня ведаем, бо здаецца злачынцы паспелі дызапарыяваць. А цяпер, прабачце калі ласка, але я найхутчэй хачу дабрацца да ложка.
І, прадзіраючыся скрозь натоўп, ён павёў Гары, Рона і Герміёну назад у кэмпінг. Тут панавала цішыня і не было ані не сляда чарадзеяў у масках, хаця колькі разбураных намётаў усё яшчэ дыміліся.
З хлапчынага намёту высунулася галава Чарлі.
- Ну, што там здарылася, тат?- з цемры прамовіў ён.- Фрэд, Джордж і Джыні вярнуліся, з імі ўсё добра, а наконт астатніх...
- Яны са мной,- адказаў містэр Візлі. Нахіліўшыся ён забраўся ў намёт. Гары, Рон і Герміёна рушылі ўслед за ім.
За невялічкім кухонным столікам сядзеў біл прыціскаючы да пакрываўленай рукі прасціну. У Чарлі была раздзерта кашуля, а Персі фарсіў разбітым носам. Фрэд, Джордж і Джыні выглядалі непапшкоджанымі, але моцна шакаванымі.
- Злавілі, тат?- імгненна спытаўся Біл.- Ну, тых хто метку вычараваў?
- Ані,- адказаў яму бацька.- Знайшлі эльфійку Барці Краўча з гарынай палачкаў у руках, але ані не сляда тых, хто вычараваў Чорную метку.
- ЧАГО?- хорам спыталіся Біл, Чарлі і Персі.
- З гарынай палачкай?- прерапытаў Фрэд.
- ЭЛЬФІЙКУ МІСТЭРА КРАЎЧА?- спытаўся, як громам стукнуты Персі.
З невялічкаю дапамогаю Гары, Рона і Герміёны містэр Візлі распавёў усё што адбылося ў лесе. Як толькі ён скончыў свой аповед, Персі надзьмуўшыся ад абурэння заявіў.
- Містэр Краўч цалкам меў рацыю, калі выгнаў гэту эльфійку! Уцякла ня гледзячы на загад заставацца на месцы і... прымусіла яго чырванець амаль перад усім міністэрствам.... а калі б яе даставілі для допыту ў дэпартамент па ўрэгуляванню і кантролю...
- Яна нічога не зрабіла... толькі апынулася не ў той час, не ў тым месцы!- гыркнула Герміёна на Персі, чым прымусіла яго моцна здзівіцца. Звычайна дзяўчынка даволі прыязна ставілася да яго... нашмат прыязней чым шмат хто іншы.
- Герміёна,- апрытомеўшы з помпаю заявіў Пермі,- чараўнік такога ўзроўню, як містэр Краўчс ня можа дазволіць сабе мець хатняга эльфа, які ашалеўшы будзе гойсаць з чароўнай палачкай у руцэ!
- Яна не гойсала!- загаласіла Герміёна ў адказ,- яна падняла палачку з зямлі!
- Чакайце,- перабіў іх рон,- а што гэта ўвогуле за чэрап? Ён нікому не нарабіў шкоды... чаму ўвесь гэты гармідар пачаўся?
- Я ж ужо казала табе, Рон,- перш за каго іншага прамовіла Герміёна.- Гэта сымбаль Сам-Ведаеш-Каго. Я чытала пра гэта ўва “Усходзе і заняпадзе цёмных мастацтваў”.
- І ніхто не бачыў яго вось ужо трынаццаць год,- ціха дадаў містэр Візлі.- Разумееш чаму запанікавалі людзі... Гэта выглядала амаль так, быццам вярнуўся Вядома-Хто.
- Усё роўна не разумею,- нахмурыўшыся заявіў Рон.- Усяго толькі постаць у небе...
- Рон,- адказаў яму бацька,- Вядома-Хто і ягоныя паплечнікі пакідалі Чорную метку над тым месцам, дзе яны кагось забівалі. Наганялі жаху... цябе цяжка зразумець, ты для гэтага яшчэ замалы. Але паспрабуй ўявіць: ты вяртаешся дамоў, а над тваёй хатаю лунае Чорная метка, і ты ўжо ведаеш, што ўбачыш усярэдзіне...- чараўнік уздрыгануўся.- Гэта найгоры жах усвеце... найгоршы за ўсё...
У намёце запанавала цішыня.
- Ну,- адсунуўны прасціну ад рукі, каб праверыць рану, заўважыў Біл,- той хто яе вычараваў, надта нам сёння пашкодзіў. Смерцежэра, як толькі ўбачылі метку самі перапужаліся і дызапарыявалі раней, чым мы змаглі выявіць хоць кагось з іх. Аднак, мы паспелі злавіць Робертсаў перш, чым яны зваліліся б на зямлю. У дадзены момант ім змяняюць памяць.
- Смерцежэры?- спытаўся Гары.- Хто гэта?
- Смерцежэрамі,- растлумачыў Біл,- называлі сябе паплечнікі Сам-Ведаеш-Каго. І сёння мы маглі назіраць тое, што ад іх засталося. Тых у каго атрымалася пазбегнуць Азкабана.
- У нас няма доказаў іх замешаннасці, Біл- уздыхнуўшы з роспаччу, сказаў містэр Візлі.
- Я ў гэтым упэўненны!- нечакана заявіў рон.- У лесе мы сустрэліся з Драко Малфоем і ён амаль што разбалбатаў нам, што ягоны бацька быў сярод тых вар’ятаў у масках! А як мы ўсе ведаем, Малфоі – верныя лёкаі Самі-Ведаеце-Каго!
- Але нашто прыхільнікам Вальдэморта...- пачаў Гары. Усе прысутныя ўздрыгануліся... як і шмат хто у чарадзейскім сусьвеце, чальцы сям’і Візлі пазбягалі вымаўлення гэтага імя.- Прабачце,- хутка паправіўся Гары.- Нашто прыхільнікам Вядома-Каго падымаць маглаў у паветра? То бок які з гэтага сэнс?
- Які сэнс?- з паўпосмішкай адказаў містэр Візлі.- Гары, гэта ў іх такая забава. У часы ўладарання Сам-Ведаеш-Каго, палова маглаў была забіта выключна дзеля задавальнення. Мне здаецца, што сёння падчас святкавання, яны крыху зашмат выпілі і не змаглі ўстрымацца, каб не нагадаць усім астатнім, як іх шмакт яшчэ ходзіць на свабодзе. Такое вось невялічкае ўз’яднанне,- з агідаю ў голасе скончыў чарадзей.
- Але ж калі гэта БЫЛІ смерцежэры,- спытаўся Рон,- чаго ж яны дызапарыявалі, як толькі ўбачылі Чорную метку. Яны ж наадварот павінны з яе цешыцца?
- Паварушы розумам, Рон,- адказаў Біл.- Калі тыя ў масках сапраўды былі смерцежэрамі - тымі самымі, што ў свой час, прыклалі моцныя намаганні, каб пазбегнуць увязнення ў Азкабане, калі Вядома-Хто страціў сваю моц; тымі самымі, што хлусілі быццам катавалі і забівалі іншых пад прымусам, іду ў заклад, яны перапужаліся магчымага вяртання свайго гаспадара, мацней чым хтось яшчэ. У свой час, калі Вядома-Хто страціў сілы, яны ўсяляк адмаўляліся ад якой-небудзь сувязі з ім, яны вярнуліся да звычайнага жыцця... Як ты думаеш, ці ж ён быў бы задаволены іхным учынкам?
- Усё адно не зразумела...- павольна прамовіла Герміёна,- той хто вычараваў Чорную метку, зрабіў гэта, каб падтрымаць смерцежэраў ці каб напалохаць іх?
- Мы самі думалі над гэтым пытаннем, Герміёна,- адказаў містэр Візлі,- магу сказаць табе адно... толькі смерцежэры ведаюць, як карыстацца гэтай замовай. Я буду вельмі здзіўлены, калі высветліцца, што метку вычараваў не смерцежэр, ці хтось з тых, кто некалі ім быў... А цяпер ўжо запозна, калі маці даведаецца пра тое, што тут адбылося, яна з’едзе з глузду ад хвалявання. Давайце паспім хаця б крыху, а ранкам паспрабуем дабрацца да аднаго з першых партаключоў.
Гары забраўся ў свой ложак, у яго гуло ў галаве. Ён разумеў, што павінен адчуваць сябе змораным, бо на двары была ўжо трэцця гадзіна ночы. Але сна не было ані не на паўвока... ён не спаў, яго апанавала трывога.
Тры дні таму... здавалася значна больш, але роўна тры дні таму... ён прачнуўся ад таго, што пякло ягоны шнар. А сёння ў ночы, першы раз за трынаццаць год на небе залунала метка Лорда Вальдэморта. Штоб гэта магло значыць?
Ён думаў пра той ліст, што даслаў Сірыюсу з Прайвет драйв. Ці Сірыюс ўжо атрымаў яго? Ці адказаў? Гары ляжаў гледзячы ў брэзэнтавае палатно намёту, але ў галаву не прыходзіла анічога, што магло б палепшыць ягоны сон. І толькі тады, калі намёт запоўніўся чарліным храпам, хлопчык нарэшце задрамаў.
Поделиться1102.06.2013 02:30:51
РАЗДЗЕЛ X
Мітусня ў міністэрстве
Ранкам, праз колькі гадзін сну містэр Візлі пабудзіў дзяцей. Склаўшы з дапамогаю магіі намёт, яны хутка пакінулі кемпінг. Калі яны міналі дзверы катэджа містэра Робертса, сядзелы на ганку наглядчык зірнуў на іх дзіўным, ашаломленым поглядам, памахаў ім на развітання рукой і цмяным голасам пажадаў шчаслівага Божага Нараджэння.
- З ім ўсё будзе добра,- супакоіў містэр Візлі дзяцей, калі яны аддаліліся ад кемпінга і рушылі прэч праз засохлае балота.- Калі некалі, здараецца, што пры мадыфікацыі памяці, чалавек можа на некаторы тэрмін згубіць арыентацыю ў часе... а з памяці містэра Робертса да таго ж сцерлі даволі сур’ёзныя рэчы.
Амаль наблізіўшыся д стаянкі партаключоў, яны пачулі усхваляваны галас, а трапіўшы на месца ўбачылі Бэйзіла, аточанага натоўпаў чараўнікоў і вядзмарак, кожны з якіх патрабаваў як мага хутчэйшай адпраўкі дамоў. Паспешліва перакінуўшыся з Бэйзілам парай слоў, містэр Візлі ўстаў у чаргу і яшчэ да золку, кампанія стаяла на вяршыні Стоўтсхэд Хіл. У святле ўзыходзячага сонца, яны крочылі праз Отэры Сэнт Кэтчпал. Размаўлялі няшмат, бо ўшчэнт былі стомлены і толькі з тугой думалі пра сняданак. Ледзь паспеўшы завярнуць у завулак, што прамкі вёў да Логавішча, як наваколле працяў енк.
- А дзякуй... дзякуй Богу!
Місіс Візлі, што напэўна чакала іх на ганку, з пабляднелым, напружаным тварам, кінулася да іх наўпрост у хатніх тэпцях на нагах, сціскаючы ў руцэ асобнік “Штодзённага вяшчуна”.
- Артур... як жа я непаколілася... ЯК Я НЕПАКОІЛАСЯ...
Яна абняла мужа за шыю. Газэта выпала з яе рук і павалілася на зямлю. Зірнуўшы на першую поласу, Гары ўбачыў загаловак: “ЖАХЛІВАЕ ЗДАРЭННЕ НАК ЧЭМПІЯНАЦЕ СВЕТУ ПА КВІДЫТЧУ”, а пад ім чорна-белую выяву на якой па-над вяршынямі дрэў лунала Чорная метка.
- З вамі нічога не здарылася,- прамармытала яна, адпусціўшы мужніну шыю, азірнулася, глянула на дзяцей пачырванелымі вачыма.- Жывы... А мае ж вы ХЛОПЧЫКІ...
Нечакана для ўсіх, яна схапіла Фрэда ды Джорджа і так шчыльна іх абняла, што блізняты стукнуліся адно аб аднаго галовамі.
- АЙ! Мама... ты нас задушыш...
- Я накрычала на вас, калі вы ад’яжджалі!- прамовіла місіс Візлі і зноўку пачала енчыць.- Я не знаходзіла сабе месца! Калі б Самі-Ведаеце-Хто забіў вас, а маімі апошнімі словамі, што вы пачулі была б лаянка за тое, што вы атрымалі замала Т.А.Р.Ч.А.ў? А мой ты, Фрэд... а мой ты, Джордж...
- Ну ўсё, Молі, годзе ўжо, з намі ўсё добра,- супакойваючы жонку, прамовіў містэр Візлі, ён адчапіў яе ад блізнятаў і павёў у хату.- Біл,- азірнуўшыся ціха прамовіў ён,- падбяры газэту, я хачу пачытаць, што там напісалі...
Усе разам яны набіліся ў невялічкую куханьку. Герміёна зрабіла для місіс Візлі вельмі моцнай гарбаты ў якую па загадзе містэра Візлі было дададзена крыху старога огдэнскага агнявіскі. Біл перадаў бацьку газэту. Містэр Візлі разгарнуў яе на першай паласе, праз яго плячо ў газэту утаропіўся Персі.
- Я так і думаў,- цяжка ўздыхнуўшы прамовіў містэр Візлі.- “Прамахі міністэрства...”, “Віноўныя так і не былі знойдзены...”, “Слабая бяспека...”, “Чорныя магі ўцяклі неапазнанымі...”, “Нацыянальная ганьба...” А хто аўтар? Ну... зразумела ж... Рыта Скітэр.
- Гэта кабетка мае закалец на міністэрства!- раззлавана заявіў Персі.- На мінулым тыдні яна напісала, што мы губляем час, прыдзіраючыся да таўшчыні катлоў, замест таго, каб заняцца выкараненнем упіроў! Як быццам пра гэта не было СПЕЦЫЯЛЬНА напісана ў дванаццатым артыкуле “Рэкамендацый па абыходжанні з нечарадзейскімі паўлюдзьмі”...
- Зрабі ласку, Перс,- пазіхаючы прамовіў Біл,- заткніся.
- І пра мяне ўзгадала,- амаль дачытаўшы артыкул, сказаў містэр Візлі, вочы яго за шкламі акуляраў шырока раскрыліся.
- Дзе?- ледзь не захліпнуўшыся гарбатай з агнявіскі, спыталася місіс Візлі.- Калі б я нешта ўбачыла, я б ведала што ты жывы!
- Прозьвішча няма,- растлумачыў містэр Візлі,- але слухай, што яна напісала: “На ўскрайку леса сабраліся перапалоханыя ведзьмакі і вядзьмаркі і затаіўшы дыханне, чакалі заспакойваючых навінаў ад міністэрства. Іх чакала расчараванне. Праз колькі часу пасля таго, як на небе аб’явілася Чорная метка, аб’явіўся прадстаўнік міністэрства і заявіў, што пацярпелых няма, аднак адмовіўся даваць хоць якую дадатковую інфарармацыю. І ці дастаткова будзе гэтай інфармацыі, каб супыніць чуткі, што праз гадзіну, пасля дадзенага заяўлення з лесу былі вывезены колькі трупаў.” Ну канечне,- з раздражненнем пракаментаваў містэр Візлі, кінуўшы газэту Персі,- а што я яшчэ павінен быў сказаць, калі пацярпелых сапраўды не было? “Чуткі, што з лесу было вывезена колькі трупаў...” Канечне, пасля таго, як яна пра гэта напісала чуткі з’явяцца.
- Молі,- глыбока ўздыхнуўшы, прамовіў ён,- я павінен пайсці на працу. Трэба выправіць сваю памылку.
- Пачакай мяне, тата,- з важнасцю прамовіў Персі.- Містэру краўчу могуць спатрэбіцца лішнія рукі. Заадно перадам яму сваю “Справаздачу па катлах”.
Ён куляю кінуўся з кухні.
- Артур,- у смузе прамовіла місіс Візлі,- ты ж у адпачынк! Гэтая справа ані не павязана з тваёй працай, хіба яны там і без цябе не справяцца?
- Я павінен, Молі, павінен,- адказаў ёй містэр Візлі,- Гэта была мая памылка. Зараз толькі пераапрануся і пайду...
- Місіс Візлі,- ня ў сілах сябе стрымаць, нечакана спытаўся Гары,- а ці Хэдвіг не прыносіла лістоў?
- Хэдвіг?- разгублена прамовіла жанчына.- Не, мой любы, не... пошты ўвогуле не было.
Рон з Герміёнаю зацікаўлена паглядзелі ў гарын бок.
- Ну, добра,- кінуўшы на сяброў шматзначны позірк прамовіў хлопчык.- Рон, ці можна я пакіну свае сувеніры ў тваім пакоі?
- Канечне... я мабыць таксама пайду, пакіну іх там,- імгненна адказаў Рон,- Герміёна?
- Згода,- адару ж прамовіла яна і ўтраіх сябры выбеглі з кухні і кінуліся наверх.
- Ну, што там ў цябе здарылася, Гары?- ледзь толькі дзверы ў пакой зачыніліся за іхнімі спінамі, спытаўся Рон.
- Я не мог вам сказаць пра гэта на кухні,- адказаў Гары.- У суботу ранкам, у мяне зноўку забалеў шнар.
Сябры адрэагавалі цалкам так, як Гары і ўяўляў, там, у сваім пакоі на Прайвет драйв. Герміёна вохнула і пачала рабіць прапановы звярнуцца за адказам да разнастайных даведнікаў, а таксама папярэдзіць усіх ад Альбуса Дамблдора да мадам Помфры, што працавала ў Хогвартсе лекаркай.
- Але ж...- крыху ашаломлена, спытаўся Рон,- яго там не было? Ну, Сам-Ведаеш-Каго? У мінулы раз твой шнар балеў, калі ён трапіў у Хогвартс, так?
- Я ўпэўнены, што яго не было на Прайвет драйв,- адказаў Гары.- Але я яго сніў... яго і Пітэра... то бок Галахвоста. Я ня памятаю ўсё ў падрабязнасцях, але яны дамаўляліся забіць... некага.
Імгненне-другое, ён разважаў, ці не сказаць “мяне”, але не мог сябе прымусціць яшчэ больш напужаць і без таго ўшчэн перапалоханую Герміёну.
- Ну, гэта быў усяго толькі сон,- падбадзёрліва, прамовіў Рон.- Звычайны кашмар.
- Так, але глядзіце,- развярнуўшыся да вакна і паглядаючы яскравае неба знадворку, сказаў Гары,- ці не лічыце, што тут нешта дзіўнае..? Спачатку ў мяне баліць шнар, а праз тры дні адбываецца марш смерцежэраў, а на небе зноў з’яўляецца Метка Вальдэморта.
- Не... кажы... ягонага... імя!- праз зубы сыкнуў Рон.
- І прыпомніце,- працягваў хлопчык, цалкам праігнараваўшы заўвагу Рона,- што напрыканцы мінулага году сказала прафесарка Трэлані?
Прафесарка Трэлані выкладчыцай вяшчунства.
Жах імгненна знік з герміёнінага твару, дзяўчынка насмешліва пырхнула.
- Ёйку, Гары, ці ты не збіраешся звяртаць увагу на словы гэтай старой махляркі?
- Цябе там не было,- адказаў на яе заўвагу Гары.- І ты яе не чула. На гэты раз усё было інакш. Я вам расказваў пра гэта, Трэлані ўпала ў транс... у сапраўдны транс. Яна сказала што Цёмны Лорд ізноў вернецца... “Яшчэ больш жахлівейшым і мацнейшым...” і адбудзецца гэта таму, што да яго вернецца лёкай... І ў тую ж ноч ад нас уцёк Галахвост.
Запанавала цішыня, Рон прыняўся рассеянна калупаць дзірку ў сваім пакрывале з Чадлійскімі Гарматамі.
- А навота ты пытаўся, ці прылятала Хэдвіг?- спыталася Герміёна.- Чакаеш ліст?
- Ну, -паціснуўшы плячыма сказаў Гары,- я Сірыюсу пра шнар напісаў. Чакаю адказу.
- Маеш рацыю!- усклікнуў Рон, ягоны твар ажывіўся.- Ужо ён ведае што рабіць!
- Так, але я спадзяваўся хутчэй адказ атрымаць,- прамовіў Гары.
- Але ж мы ня можам ведаць дзе Сірыюс зараз...- выказала даволі разумную думку Герміёна.- Можа ён дзесь у Афрыцы ці яшчэ далей. Хэдвіг не адолее падобную адлегласць за колькі дзён.
- Так... ведаю,- адказаў хлопчык, але яго сэрца, як быццам налівалася свінцом, што раз калі ён глядзеў на неба дзе не было ягонай савы.
- Пайшлі,- прапанаваў Рон,- у квідытч згуляем. Давай... тры на тры... Біл, Чарлі і Фрэд з Джорджам таксама будуць удзельнічаць... а ты зможаш паспрабаваць выканаць фінт Уронскага...
- Рон,- як быццам жадаючы сказаць “Спадзяюся, я ня вельмі пакрыўджу цябе сваімі словамі”, прамовіла Герміёна,- Гары зараз не да квідытча... ён занепакоенны і стомлены... нам усім не перашкодзіла бы паспаць...
- Так, у квідытч, канечне пайду!- нечакана прамовіў Гары.- Толькі Стралу вазьму.
Герміёна выйшла з пакою, мармычучы нешта, накшталт “Адно слова – хлапчукі”.
*
Наступным тыднем ані містэра Візлі, ані Персі дома амаль што не бачылі. Абодва рушылі на працу пакуль усе яшчэ спалі і вярталіся дадому толькі пасля вячэры.
- Гэта быў існы жах,- з гонарам заявіў Персі малодшым у нядзелю, перад іхным ад’ездам у Хогвартс.- Я ўвесь тыдзень толькі і рабіў, што тушыў пажары. Людзі засыпалі мяне лямантоўкамі, а вы ж ведаеце, што калі лямантоўку адразу ж не адкрыць, яна выбухае. Цяпер увесь мой стол у падпалдінах, а лепшае пяро ператварылася на попел.
- А чаго яны ўсе кінуліся слаць табе лямантоўкі,- седзячы на кілімку перад комінам і рэмантуючы з дапамогай чараскотча свой асобнік “Тысячы магічных зёлак і грыбоў”, спыталася Джыні.
- Скардзяцца на дрэннае забеспячэнне бяспекі на кубку свету,- адказаў ёй Персі.- І патрабуюць кампенсацыі за страчаную маёмасць. Мандангус Флэчэр увогуле напісаў прэтэнзію на дванаццаціпакаёвы намёт з джакузі. Але каму ён будзе пра гэта казаць, я на уласныя вочы бачыў, што ён начаваў пад плашчом нацягнутым на чатыры палкі.
Сісіс Візлі зірнула на гадзіннік, што дасаўся ёй у спадчыну ад дзядулі. Гары ёе вельмі падабаўся. Канечне той быў цалкам бескарысным, калі ты хочаш даведацца, якая зараз гадзіна, тым ня меньш быў даволі інфарматыўным. Ён меў дзевяць залатых стрэлачак на кожнай з якой была выгравіявана імя кагосьці з чальцоў сям’і. А замест лічбаў на цыферблаце было напісана дзе хто з Візлі мог быць. “Дома”, “У школе”, “На працы”, таксама там былі такія надпісы, як “Згубіўся”, “У шпітале”, “У турме”, а там дзе у звычайнага гадзінніка была лічба “дванаццаць”, знаходзіўся надпіс “У смяротнай небяспецы”.
У дадзены момант восем стрэлак былі ля надпісу “Дома” і толькі стрэлка містэра Візлі стаяла казала, што той “На працы”. Місіс Візлі ўздыхнула.
- Бацька не хадзіў на працу ў выходныя ажно з часоў Самі-Ведаеце-Каго,- прамовіла яна.- Яго прымушаюць зашмат працаваць. Калі ёй не з’явіцца ў бліжэйшы час, ягоная вячэра канчаткова астыне.
- Ну, бацька адчувае сваю памылку за тое, што адбылося падчас кубку,- заявіў Персі.- І па праўдзе кажучы, з яго боку было вельмі неразумна рабіць якія-небудзь заявы не абмеркаваўшы іх спачатку з галавой свайго дэпартаменту...
- Ты ня маеш права вінаваціць бацьку за тое, што навыдумляла гэтая брыдота Скітэр!- імгненна ўзлютавала місіс Візлі.
- Калі б бацька не сказаў анічога, старая Рыта напісала бы, што на ганьбу ніхто з працаўнікоў міністэрства не зрабіў аніякіх каментароў.- прамовіў Біл, што граў цяпер ў шахматы разам з Ронам.- Рыта скітэр ані не пра каго не піша нічога добрага. Ці вы памятаеце, як яна брала інтэрв’ю у грынгатскіх скасавальнікаў праклёнаў, у якім назвала мяне “даўгавалосым паўдуркам”?
- Ну, валасы ў цябе,- пяшчотна сказала місіс Візлі,- і на самой справе крыху задоўгія, мой любы. Калі б ты толькі дазволіў мне...
- АНІ, мама.
У шыбу гасцёўні хвастаў дождж. Герміёна была пагружана ў чытанне “Стандартнай кнігі замоваў для чацвёртага году навучання”, асобнікі якой місіс Візлі набыла для яе, Рона і Гары на Дыягон алее. Чарлі цыраваў свой вогнетрывала капялюш-балаклаву. Гары паліраваў тронак сваёй Вогненнай стралы з дапамогаю набра для абслугоўвання мятлы, які Герміёна падаравала яму на трынаццаты дзень нараджэння. А Фрэд і Джордж седзячы ў дальнім кутку з пёрамі ў руках нешта шэптам абмяркоўвалі, схіліўшы галовы над кавалачкамі пергаменту.
- А ну, чым вы там займаецеся?- зірнуўшы на блізнятаў, пранізліва спыталася маці.
- Хатнюю работу,- нявызначана прамовіў Фрэд.
- Не гавары ерунды, напрыканцы вакацыяў?- не паверыла яму місіс Візлі.
- Ну, мы запозна пра яе прыпомнілі,- адказаў Джордж.
- А вы часам,- пранікнёна спыталася жанчына,- не робіце новыя бланкі замоваў? Вы не вырашылі часам аднавіць “Вядзмарскія вычваркі Візлі”?
- Ну вось, мам,- гледзячы на яе з пакутніцкім выразам на твары, прамовіў Фрэд,- а што калі заўтра Хогвартс экспрэс пацерпіць аварыю і мы з Джорджам загінем, як ты сябе будзеш адчуваць, калі апошнімі тваімі словамі, якія мы пачуем, будзе гэткае анічым неабгрунтаванае абвінавачванне, а?
Усе, акрамя місіс Візлі зарагаталі.
- О, нарэшце бацька вяртаецца!- яшчэ раз зірнуўшы на гадзіннік, раптам сказала яна.
Стрэлка містэра Візлі рэзка перасунулася з “На працы” да “У дарозе”, а праз секунду супынілася, разам з астатнімі сямейнымі стрэлкамі ля надпісу “Дома”. З кухні адчуўся ягоны голас.
- Іду, Артур!- крыкнула місіс Візлі і куляй кінулася з пакою.
Праз колькі хвілінаў у гасцёўню, з вячэраю на падносе ўвайшоў містэр Візлі. Ён меў ушчэнт стомлены выгляд.
- Добра ж мы смалы ў агонь дадалі,- паскардзіўся ён жонцы, сядаючы ў фатэль ля коміна і без энтузіязму калупаючы зморшчаныя канчанчыкі квяцістай капусты.- На працягу тыдня Рыта Скітэр гойсала па міністэрству вынюхваючыя, хоць якія прыкметы вэрхалу. А цяпер яна даведалася пра знікненне небаракі Берты і заўтра гэта будзе на першай паласе “Вяшчуна” А я ж КАЗАЎ Бэгмэну, што даўно ўжо трэба было даслаць хоць каго на яе пошукі.
- Містэр Краўч на працягу тыдняў талдычыў яму пра гэта,- імгненна заявіў Персі.
- Краўчу пашансавала, што Скітэр не даведалася пра Вінкі,- з раздражненнем у голасе заўважыў містэр Візлі,- інакш яна б на працягу ўсяго тыдня пісала бы на першай паласе, што яго хатнюю эльфійку затрымалі з палачкай, якой была вычаравана Чорная метка.
- Я думаў мы ўсе пагадзіліся з тым, што эльфійка ня мела дачынення да вычароўвання Меткі!- палка ўсклікнуў Персі.
- Што да мяне, я лічу Краўчу яшчэ пашансавала, што ніхто ня ведае, як ён жахліва ставіцца да эльфаў!- раззлавана прамовіла Герміёна.
- Чакай, Герміёна!- адказаў ёй Персі.- Не забывайся. Міністэрскі чыноўнік такога рангу, як містэр Краўч заслугоўвае трывалай паслухмянасці з боку сваіх лёкаеў...
- Ты хацеў сказаць РАБОЎ!- голас Герміёны зрабіўся пранізлівым.- Ён жа не ПЛАЦІЎ Вінкі?
- Думаю,- супыняючы іхную сварку, прамовіла місіс Візлі,- вам лепей падняцца наверх і пераверыць, ці вы ўсё склалі ўсе рэчы. Ну, хуценька, хуценька...
Гары склаў свой набор для даглядання мятлы ў скрынку, перакінуў праз плячо сваю Вогненную стралу і следам за Ронам падняўся наверх. У ронавым пакоі, вышэй якога быў толькі паддашак, грукат дажджу быў яшчэ мацнейшым і суправаджаўся свістам і завываннем ветра і гэта калі не браць да ўвагі нечаканыя завыванні гуля, што жыў на гарышчы. Як толькі хлопцы завіталі ў пакой, Свістундзік прыняўся галасіць і насіцца па сваёй клетцы. Як быццам адзіны выгляд напалову сабраных валізаў прымушаў яко шалець ад хвалявання.
- Кінь яму крыху “Соўкіных прысмакаў”,- шпульнуўшы Гары пакунак, прамовіў Рон.- Можа гэта на колькі часу заткне яму дзюбу.
Гары запхнуў Свістундзіку жменю прысмакаў праў пруты клеткі і павярнуўся да сваёй валізы. Хэдвігава клетка ля яе была па ранейшаму пустой.
- Прайшло ўжо больш за тыдзень,- гледзячы на пустую клетку, прамовіў хлопец.- Рон, а ты не думаў, што Сірыюса маглі спаймаць?
- Ані, пра гэта адразу ж напісалі бы ў “Штодзённым вяшчуне”,- адказаў той.- Хібы міністэрству не закарціла бы адразу ж паведаміць пра яго арышт?
- Так, канечне...
- Пагледзем, што маці набыла для цябе на Дыягон алее. О, яна ўзяла крыху золата з твайго сховішча... і выпрала твае шкарпэткі.
Рон з цяжкасцю перанес на гарын ложак груду пакункаў, потым кінуў тудыж цяжкі гаманец і шкарпэткі. Гары разгарнуў пакункі. Акрамя “Стандартнай кнігі замоваў для чацвёртага года навучання” Міранды Госхак, там было колькі новых пёраў, тузін скруткаў пергаменту і колькі кампанэнтаў для зеллеварства... у Гары якраз амаль што скончыліся хрыбты скарпены і эсэнцыя беладонны. Гары якраз кідаў у кацёл сваю бялізну, як пачуў за спіной абураны голас Рона.
- А гэта ЯК тут апынулася?
Рон трымаў у руках, нешта, нагадваючае доўгую, цёмна бардовую сукенку са старасвецкімі карункавымі фальфонамі на каўняры і жанжэтамі на рукавах.
У дзверы пастукаліся і і ў пакой з грудай чыстай вопрадцы завітала місіс Візлі.
- Трымайце,- раскладваючы вопрадку на дзве купкі, прамовіла яны.- Толькі глядзіце, добра складзіце яе ў валізу, каб анічога не скамячылася.
- Мам, ты пераблытала і паклала ў мае рэчы новую джыніну мантыю,- сказаў Рон, працягваючы ёй сукенку.
- Вядома ж не пераблытала.- адказала жанчына.- Гэта табе. Парадная мантыя.
- ЧАГО?- з жахам ў вачах спытаўся Рон.
- Парадная мантыя!- паўтарыла місіс Візлі.- У вашым школьным спісе было пазначана, што ў гэтым годзе вучні павінны мець мантыю... для афіцыйных прыёмаў.
- Ты жартуеш,- са здзіўленнем спытаўся Рон.- Я анізашто гэта не апрану!
- Усе іх носяць, Рон!- раззлавана заўважыла місіс Візлі.- І яны ўсе аднолькавыя! У бацькі таксама ёсць такая для асаблівых мерапрыемстваў!
- Я лепей галяком хадзіць буду,- зацята прамовіў Рон,- чым апрану нешта падобнае.
- Ня шый дурня,- адказала яму маці, парадная мантыя ёсць у вашым спісе! Я і дзеля Гары набыла... Гары, пакажы яму...
З некаторым непакоем, Гары разгарнуў апошні з пакункаў і расклаў мантыю на ложку. Усё было ані так дрэнна, як хлопец таго чакаў, ува ўсялякім выпадку ў яго мантыі не было карункаў. На самой справе, яна амаль нічым не адрознівалася ад той, што хлопец насіў у школе, адзінае, што была не чорнага, а бутэлечна-зялёнага колеру.
- Я вырашыла, што яна будзе пасаваць да колеру тваіх вачэй, мой любы,- пяшчотна прамовіла місіс Візлі.
- Але ж у яго нармалёвая мантыя!- пазіраючы на вопрадку сябра, люта ўсклікнуў Рон.- Чаму ты не магла мне набыць такую ж?
- Таму,- чырванеючы адказала місіс Візлі,- што тваю я набывала ў сэканд-хэндзе, а там не было выбару!
Гары адвярнуўся. Ён бы ахвотна падзяліўся бы з сям’ёй Візлі грашыма, што ляжалі ў ягоным сховішчы ў Грынгатс, але ведаў, што тыя аніколі іх ня возьмуць.
- Я ніколі гэтага не апрану,- з упартасцю заявіў Рон.- Ніколі.
- Балазе,- адрэзала жанчына.- Хадзі голым. Гары, не забудзься фатаграфію даслаць. Хто ведае, калі наступным разам, так пасмяяцца прыйдзецца.
Грукнуўшы дзвярыма, яна пакінула пакой. Тут хлопцы пачулі за сваімі спінамі дзіўшае шыпенне. Азірнуўшыся, яны ўбачылі, што Свістундзік здушыўся кавалачкам соўкіных прысмакаў.
- Ну чаму мне заўжды дасаецца ўсялякае халусце?- раззлавана прамовіў Рон і кінуўся праз ўвесь пакой, даставаць прысмак са свістундзікавай дзюбы.
Поделиться1202.06.2013 02:31:50
На май месяц гэта ўсё, прабачце, што так мала
Поделиться1318.06.2013 01:39:51
Выкладаю адзінаццаты раздзел.
РАЗДЗЕЛ XI
Зноўку ў Хогвартс Экспрэсе
Ранніцай, калі Гары прачнуўся, у паветры адчувалася паслявакацыйная маркота. За вокнамі працягвала ісці залева. Хлопчык нацягнуў на сябе джынсы і байку, якія пры пад’ездзе да Хогвартса, збіраўся перапрануць на школьную мантыю.
Ён разам з Ронам, Фрэдам і Джорджам амаль ўжо спусціліся на першы паверх, каб паснедаць. І тут з кухні са стомленным выглядам выбегла місіс Візлі.
- Артур,- устаўшы на першую прыступку паклікала яна.- Тэрміновае паведамленне з міністэрства!
Гары прыціснуўся да сцяны, каб даць дарогу містэру Візлі, які праімчаўся ў мантыі навыварат па сходах і знік на кухні. Калі Гары і браты Візлі самі туды ўвайшлі, яны ўбачылі, як місіс Візлі занепакоенна корпаецца ў скрынях старой камоды... “Пяро ж ляжала недзе тут”... а містэр Візлі нахіліўшыся да коміна аб нечым размаўляў...
Гары нават шчыльна прыжмурыўся і зноўку адчыніў вочы, каб пераканацца, што яны яго не падманваюць.
Наўпрост у вогнішчы полымя вісела, нагадваючы вялізнае барадатае яйка, галава Амоса Дзігары.Ён казаў хутка, ані не звяртаючы ўвагі на тое, што вакол яго лятаюць іскры, а ягоныя вушы ліжуць языкі полымя.
-... суседцкія маглы пачулі шум і гукі парацьбы, таму паклікалі гэтых, які іх там ... полусменаў. Артур, табе трэба рушыць туды...
- Знайшла!- усклікнула місіс Візлі з палёгкай, яна узяла чарніліцу і, як заўжды, курыху пакамечанае пяро і падала іх мужу.
-... сапраўднае шчасце, што я даведаўся аб гэтым,- працягвала галава містэра Дзігары.- Я сёння крыху раней прыйшоў на працу, каб адправіць саву – другую і ўбачыў, што туды ўжо накіраваліся ўсе хто працуе ў аддзеле заганнага выкарыстання магіі... вох, Артур, а калі аб гэтым даведаецца Рыта Скітэр...
- А што кажа сам Мільгавок?- спытаўся містэр Візлі. Ён адкруціз накрыўку, макнуў у чарніліцу пяро і падрыхтаваўся запісваць.
- Сцвярджае,- закаціўшы вочы ўгору, паведаміла галава містэра Дзігары,- распазнаў злаўмысніка ў сваім двары. Кажа той краўся ўздоўж дома, пакуль не трапіў у засаду да ягоных сметнікаў.
- І што зрабілі сметнікі?- ліхаманкава запісваючы, спытаўся містэр Візлі.
- Як я чуў, паднялі дзябальскі шум і пачалі шпуляць па наваколлі смецце,- адказаў Дзігары.- Адзін са сметнікаў усё яшчэ рабіў сваю справу, калі прыехалі полусмены...
- А злаўмыснік?- прагна вохаючы, спытаўся містэр Візлі.
- Артур, хіба ты Мільгавока ня ведаеш,- зноўку закаціўшы вочы, прамовілла галава.- Хто можа пракрасціся ў ягоны двор глыбокай ноччу? Калі толькі вельмі хворы на галаву кот, пакрыты бульбяным лупіннем. Калі Мільгавок трапіць ў рукі аддзелу заганнага выкарыстання магіі ён заробіць напоўніцу... ты ж ведаеш ягоную рэпутацыю... таму нам трэба, каб ты абвінаваціў яго за штось меньш цяжкае... што яму будзе ад твайго ведамства за выбухаючыя сметнікі?
- Хіба толькі папярэджанне,- нахмурыўшы бровы адказаў містэр Візлі, усё яшчэ працягваючы нешта хутка пісаць.- Мільгавок карыстаўся палачкай? Ці не атакаваў каго?
- Закладаюся, як толькі ўскочыў з ложка, прыняўся сурочыць усё, да чаго мог дацягнуцца праз шыбу,- адказаў містэр Дзігары.- Але даказаць гэта будзе занадта цяжка, бо ані ніхто не пацярпеў.
- Добра, добра, ужо бягу,- прамовіў містэр Візлі, сунуў пергамент з нататкамі ў кішэню і выскачыў з кухні.
Галава містэра Дзігары павярнулася да місіс Візлі.
- Ты ўжо прабач, Молі,- заспакаяльна сказаў ён,- што я вас ў гэдкую пору патурбаваў... але Артур – адзіны хто здольны выцягнуць Мільгавока з бяды, а Мільгавоку сёння прыступаць да новай працы. Што за важжа яму пад хвост трапіла...
- Ай, не бяры да галавы, Амос,- адказала жанчына.- Ці не адмовішся ад кавалачка тоста, перад тым, як сыйдзеш?
- Ну, добра, давай,- прамовіў той.
Вугольнымі абцугамі, місіс Візлі ўзяла дзін з намазаных маслам тостаў што грудаю ляжалі на блюдзе, што стаяла на кухонным стале і сунуўшы яго ў полымя, паклала ў рот містэру Дзігары.
- Гякуй,- прыглушана адказала галава і з ціхім хлыпком знікла.
Гары чуў, як ў містэр Візлі на хаду павітаўся з Білам, Чарлі, Персі і дзяўчынкамі. Праз пяць хвілінаў, ён ужо зноўку быў на кухніў правільна апранутай мантыі і з грэбянцом ў руках.
- Вымушаны спяшацца, хлопцы... добрага вам навучальнага году,- апрануўшы плашч і падрыхтаваўшыся да дызапарацыі, сказаў містэр Візлі Гары, Рону і блізнятам.- Молі, ці ты сама зможаш адвесці дзяцей на Кінгс-Крос?
- Так, канечне,- адказала яна.- Можаш спакойна важдацца са сваім Мільгавокам.
Містэр Візлі знік, а на кухню завіталі Біл і Чарлі.
- Хто тут казаў пра Мільгавока?- спытаўся Біл.- Што ён выкінуў на гэты раз?
- Сцвярджае, што ноччу нехта спрабаваў пракрасціся ў ягоны дом.- адказала місіс Візлі.
- Мільгавок Мудзі?- глыбокадумна спытаўся Джордж, намазваючы мармелад на свой тост.- Хіба гэта не той вар’ят...
- А бацька вельмі добрай думцы пра яго,- сувора заўважыла місіс Візлі.
- Ха, бацька і штэпселі збірае, хіба не?- ціха заявіў Фрэд, як толькі маці выйшла з кухні.- Сарока сароку...
- У свой час Мудзі быў вялікім чарадзеям,- заўважыў Біл.
- А яшчэ ён стары сябра Дамблдора,- дадаў Чарлі.
- Дамблдора таксама цяжкавата нармальным назваць,- прамовіў Фрэд.- То бок, ён канечне геній і ўсё такое, але...
- Хто такі ГЭТЫ Мільгавок?- спытаўся Гары.
- Цяпер ён на пенсіі, а калісці ў міністэрстве працаваў.- адказаў Чарлі.- Я неяк бачыў яго, калі тата ўзяў мяне малога з сабой на працу. Мудзі быў аўрорам... паляўнічым за цёмнымі чарадзеямі...- заўважыўшы збянтэжаны выраз на гарыным твары, растлумачыў Чарлі,- і адзін з лепшых... Палова азкабанскіх камераў напоўніліся дзякуючы толькі яму. За свае жыццё ён нажыў сабе шмат ворагаў, хаця... з большага гэта чальцы сем’яў тых, каго ён злавіў... Аднак, як я чуў, пад старасць ён зрабіўся сапраўдным параноікам. Ані ня верыць нікому. І ў кожным бачыць цёмнага чарадзея.
Біл і Чарлі вызваліся дапамагчы праводзіць дзяцей на Кінгс-Крос. Аднак Персі заявіў, што ён шалена выбачаецца, але яму сапраўды трэба працаваць.
- Цяпер, калі я сапраўды патрэбен містэру Краўчу,- аб’явіў ён,- я ўжо не магу браць шмат адгулаў.
- Ну, вядома, Персі, вядома.- з сур’ёзным тварам прамовіў Джордж.- І тады ён нарэшце вывучыць тваё прозвішча.
Тым часам, місіс Візлі мела адвагу схадзіць на вясковую пошту і замовіць там па тэлефоне тры маглаўскіх таксі да Лондану.
- Артур паспрабаваў пазычыць машыны ў міністэрстве,- на вуха Гары шапнула місіс Візлі, пакуль яны стаялі на вымытым дажджом двары і назіралі за тым, як таксісты спрабавалі запхнуць у багажнікі сваіх машынаў, шэсць цяжкіх хогвартскіх валізаў,- але там не знайшлося ані не воднай вольнай... а мой ты божачка, здаецца яны не надта задаволены, не?
Гары не адважыўся сказаць місіс Візлі, што маглаўскія таксісты зарэдка перавозяць пераўзбуджаных соваў, а галасіў так, што закладала вушы. Да таго ж гэтаму не надта паспрыяла тое, што калі выпадкова расчынілася фрэдава валіза адтуль выляцела колькі легендарных феерверкаў доктара Флібусцьера і таксіст загаласіў ад болю, бо ў ягоную нагу ўчапіўся Крукшанс.
Падарожжа да Лондану было не надта прыемным, бо заднія сядушкі прыйшлося дзяліць з валізамі. Да таго ж, Крукшанс не адразу супакоіўся пасля феерверкаў і пакуль яны дабраліся да вакзалу, Гары, Рон і Герміёна былі моцна падрапаны. Таму, калі яны нарэшце даехалі да Кінгс-Крос, яны адчулі сапраўдную палёгку, нават ня гледзячы на тое, што дождж пачаў ліць мацней і пакуль яны перайшлі ажыўленую вуліцу, каб патрапіць на вакзал, усе былі ўшчэнт змоклыя.
Гары ўжо прызвычаўся да дзіўнага спосабу перахода на платформу дзевяць і тры чвэрці. Дзеля гэтага трэба было ісці наўпрост на як быццам бы суцэльную металёвую калону, што раздзяляла платформы дзевяць і дзесяць. Адзінай складанасцю было, перасоўвацца так, каб не прыцягнуць да сябе ўвагі маглаў. Сёння вырашылі ісці групкамі. Гары, Рон і Герміёна (якія былі самымі прыкметнымі з-за таго што пры іх меліся Свістундзік і Крукшанс) пайшлі першымі. Яны недбала супыніліся ля калоны, бесклапотна аб нечым размаўляючы, крыху звярнулі ўбок, прайшлі наўпрост праз яе... і імгненна перад іхнімі вачыма ўзнікла платформа дзевяць і тры чвэрці.
Ля платформы стаяў пунсовы паравоз Хогвартс Экспрэсу, ухутваючы платформу аблакамі пару, ад чаго навучэнцы і бацькі, што іх праваджалі выглядалі бы цёмныя здані. Пачуўшы ў паравай смузе вухкане шматлікіх соў, Свістундзік залямантаваў яшчэ мацней. Знайшоўшы вольныя месцы ў сярэдзіне цягніка і запхнуўшы ў купэ свае валізы, Гары, Рон і Герміёна выскачылі на платформу, каб развітацца з Білам, Чарлі і місіс Візлі.
- Мы ўбачымся ранней чым ыы думаеце,- абняўшы на развітанне Джыні, сказаў Чарлі.
- Якім чынам?- пранікнённа спытаўся Фрэд.
- Самі ўбачыце,- адказаў Чарлі.- Толькі Персі не кажыце... бо ўрэшце рэшт “гэта сакрэтная інфармацыя, да таго часу, пакуль міністэрства не вырашыць яе агучыць”.
- Так, шкада, што я сам вяртаюся ў школу ў гэтым годзе,- запхнуўшы рукі ў кішэні і задумленна пазіраючы на цягнік, прамовіў Біл.
- ЧАМУ?- раздражнённа спытаўся Джордж.
- Вас чакае вельмі цікавы год,- бліскаючы вачыма, паведаміў Біл.- Хоць бы ў мяне атрымалася ўзяць пару выходных дзён, каб пад’ехаць і паглядзець на усё самаму...
- Крыху паглядзець на ШТО?- спытаўся Рон.
Аднак, у гэты самы момант адчуўся свісток паравоза і місіс Візлі настойліва падштурхнула дзяцей да вагона.
- Дзякуй вам за тое, што запрасілі ў госці, місіс Візлі.- высунуўшыся ў акно купэ прамовіла Герміёна.
- Так, місіс Візлі, дзякуй вам за ўсё,- сказаў Гары.
- Вох, я заўжды вам рада, любыя мае,- адказала жанчына.- І запрашаю вас на Каляды, хаця... вы напэўна пажадаеце ў Хогвартсе застацца, бо... сёе тое можа здарыцца.
- Мама!- раздражнённа заявіў Рон.- Вы трое нешта ведаеце, так?
- Я ўпэўнена, ужо ўвечары вы самі пра ўсё даведаецеся,- усміхнуўшыся прамовіла місіс Візлі.- Як гэта будзе захапляльна... і, дарэчы, як я рада, што правілы змянілі...
- Правілы чаго?- у адзін голас спыталіся Гары, Рон і Фрэд з Джорджам.
- Прафесар Дамблдор, я ўпэўнена, сам вам аб усім раскажа... ну, паводце сябе прыстойна.. Фрэд, Джордж, ці ЧУЕЦЕ?
Гучна засыкаўшы поршнямі, цягнік пакрысе пачаў рух.
- Дык, скажыце нам, што павінна адбыцца ў Хогвартсе!- крыкнуў Фрэд маці, Білу і Чарлі, што пабеглі па платформе за цягніком.- Якія правілы змяніліся?
Але місіс Візлі ў адказ толькі ўсміхнулася і памахала дзецям рукой. І перш чым цягнік павярнуў за станцыі, яна, разам з дызапарыявала Біламі і Чарлі.
Гары, рон і Герміёна вярнуліся ў купэ. Па вокнах тарабаніў буйны дождж і праз іх немагчыма было ўбачыць хаця нешта. Раскрыўшы сваю валізу Рон дастаў з яе бардовую мантыю і кінуў яе на клетку са Свістундзікам, каб заглушыць ягоны галас.
- Бэгмэн таксама намагаўся нам сказаць аб тым, што ў Хогвартсе нешта павінна адбыцца,- раззлавана прамовіў ён, сядаючы побач з Гары.- Ці памятаеце? Там, на кубку свету. А мая ўласная маці нічога не пажадала сказаць. І што самае цікавае...
- Шшш!- прыціснуўшы палец да вуснаў, нечакана сыкнула Герміёна і паказала на дзверы купэ. Гары і Рон прыслухаліся. Праз шчыліну яны пачулі знаёмы цягучы голас.
-... бацька насамрэч намагаўся адправіць мяне ў Дурмстранг. Ён асабіста знаёмы з ягоным дырэктарам. Вы ж ведаеце, што мой бацька думае пра Дамблдора – гэтага аматара глеекровак... дык вось, у Дурмстранг падобную набрадзь не прымаюць. Але маці не пажадала, каб я ехаў так далёка. Бацька кажа, што ў Дурмстрангу зусім па іншаму ставяцца да цёмных мастацтваў. Там сапраўды вывучаюць ІХ, а не нейкую дурную абарону, як ў нас...
Герміёна на дыбачках падыйшла да дзвярэй купэ і з сілаю іх зачыніла, каб не чуць Малфоя.
- Ён лічыць, што Дурмстранг задаволіў бы яго мары?- раззлавана прамовіла яна.- Ну хай бы ён каціўся б ТУДЫ. І нам бы не прыйшлося больш з ім важдацца.
- Дурмстранг – гэта што, яшчэ адна чарадзейская школа?- спытаўся Гары.
- Так,- сапучы носам адказала дзяўчынка.- І ў яе жудасная рэпутацыя. У “Характарыстыцы навучальных магічных устаноў у Еўропе” кажуць, што там за шмат ўвагі аддаецца на вывучэнне цёмных мастацтваў.
- Я, здаецца, нешта пра яе чуў,- няўпэўнена заявіў Рон.- Дзе яна знаходзіцца?
- Ну,- узняўшы брові прамовіла Герміёна,- гэтага ніхто ня ведае.
- Эээ.. і чаму?- спытаўся Гары.
- Чарадзейскія школы спрадвеку супернічалі між сабой. Вось Дурмстранг з Бабатонам і схаваліся ад чужынцаў, каб толькі ніхто не выведаў іхнія сакрэты,- як ніколі нічога растлумачыла Герміёна.
- Не дуры галавы,- зарагатаў Рон.- Дурмстранг павінен быць недзе аднаго памеру з Хогвартсам. І як жа ты схаваеш гэткі агромісты замак?
- Але ж Хогвартс ТАКСАМА прыхаваны,- са здзіўленнем на твары паведаміла Герміёна.- Гэта вядома ўсім... усім хто хаця б прачытаў “Гісторыю Хогвартса”
- То бок, толькі ты,- сказаў Рон.- І што далей... якім чынам мажліва схаваць такі замак, як Хогвартс.
- З дапамогай магіі,- адказала дзяўчынка.- Калі на Хогвартс паглядзіць хтосьці з маглаў, ён убачыць толькі трухлявыя старадаўнія руіны, а над уваходам шыльду: “УВАГА! УВАХОД ЗАБАРОНЕНЫ, ІСНУЕ НЕБЯСПЕКА АБРУШВАННЯ!”
- Дык штго, Дурмстранг для чужых таксама выглядае, як руіны?
- Мабыць і так,- паціснуўшы плячыма адказала Герміёна,- ці скарысталіся супрацьмаглаўскай бяспекай, як на стадыёне падчас кубку свету. А, каб яго не знайшлі чарадзеі з іншых краінаў, замак знемапавалі...
- Замак чаго..?
- Знемапавалі! Ну, то бок зачаравалі такім чынам, каб яго нельга было нанесці на мапу?
- Эээ... ну, добра – добра,- замармытаў Гары.
- Але, мне здаецца, што Дурмстранг знаходзіцца недзе далёка на поўначы,- глыбокадумна прамовіла Герміёна,- таму што часткай іхняй школьнай формы з’яўляюцца падшытыя футраю плашчы.
- Вох, а як было б добра,- замроенна сказаў Рон,- сапхнуць Малфоя з якога-небудзь ледніка, а абставіць, як быццам гэта - няшчасны выпадак... Шкада, маці не дазволіла яму...
Цягнік павярнуў на поўнач і залева ўсё больш і больш узмацнілася. Неба пацямнела, а вокны запацелі так моцна, што ўжо па апоўдні ў вагонах запаліліся ліхтары. Грукат вазочка з прысмакамі абвясціў аб набліжэнні ланча. Гары набыў груду пірожных кацялкоў і пачаставаў імі сяброў.
Ланч скончыўся і ў госці да іх завіталі сябры па школе – Шымас Фініган, Дын Томас і Нэвіл Лонгботам – круглатвары хлопец з надзвычай дзіравай памяцью, якога выхоўвала грозная бабуля. На грудзях Шымаса па ранейшаму красавалася ірландцкая разэтка, якую яшчэ не пакінулі апошнія кроплі магіі і тая, хай і вельмі ціха, працягвала пішчаць: “Трой! Малет! Маран!”. Мінула поўгадзіны. Герміёне надакучыла слухаць, як хлопцы без перадыху абмяркоўваюць квідытч, яна адклала “Стандартную кнігу” і прынялася за самастойнае вывучэнне замовы выклікання.
Нэвіл з зайздрасцю слухаў, як другія хлопцы дзяліліся ўражаннямі аб чэмпіянаце.
- А вось бабуля не пажадала ехаць,- няшчапсным голасам прамовіў Нэвіл.- І квіткі не набывала. Але, мяркуючы па вашым словам, было супэрскі.
- А то,- адказаў яму Рон.- Вось, Нэвіл, глядзі...
Пакорпаўшыся ў сваёй валізе, Рон выцягнуў мініятурную фігурку Віктара Крума.
- Ёй, А НІШТО САБЕ,- з зайздрасцю прамовіў Нэвіл, калі Рон пасадзіў фігурку на ягоную пухлую руку.
- Мы бачылі яго, як цябе зараз,- сказаў яму Рон,- бо сядзелі ў верхняй ложы...
- Першы і апошні раз у жыцці, Візлі.
У дзвярах купэ стаяў Драко Малфой, якога як заўжды суправаджалі велічэзныя, бандыцкага выгляду сябрукі Крэйб і Гойл, якія здавалася за лета выраслі яшчэ на фут кожны. Магчыма, Драко падслухаў іхную размову праз дрэнна зачыненыя Шымасам і Дынам дзверы.
- Ня памятаю, каб запрашаў цябе сюды, Малфой,- халодна прамовіў Гары.
- Візлі... ШТО гэта?- кажучы пальзам на клеткі Свістундзіка, усклікнуў Малфой. З клеткі самым відавочным чынам звістаў і пагойдваўся ў такт руху цягніка рукаў са старажытнымі карункавым манжэтамі, які належыў ронавай параднай мантыі.
Рон хацеў схаваць мантыю, але Малфой яго апярэдзіў. Ён схапіў мантыю за рукаў і прыцягнуў да сябе.
- Вы на гэта толькі паглядзіце!- ашалела загаласіў Малфой, кажучы мантыю Крэйбу і Гойлу.- Візлі, ты ж не думаеш гэта АПРАНУЦЬ? Хаця... у 1890-м годзе, гэта быў апошні піск моды...
- Лайна табе ў рыла, Малфой!- адказаў Рон, зрабіўшыся колеру параднай мантыі. ён выхапіў вопрадку з малфоевых рук. Той ажно завыў ад паглумлівага смеху, а разам з ім калаціліся ад дурнога рогата Крэйб і Гойл.
- А што, Візлі... будзеш удзел браць? Ну там, каб прынесці хоць крыху славы для сваёй сям’і. Ці грошаў... як бы выйграў, набыў бы сабе хоць якую прыстойную вопрадку...
- Ты гэта аб чым?- гыркнуў Рон.
- Пытаюся: “ЦІ БУДЗЕШ ТЫ БРАЦЬ УДЗЕЛ?”- паўтарыў Малфой.- Можа ты, Потэр? Ты ж ніколі не прапусцеш магчымасці паказаць сябе?
- Альбо растлумач, пра што ты кажаш, Малфой, альбо ідзі прэч,- адарваўшыся ад чытання “Стандартнай кнігі замоваў”, прамовіла Герміёна.
На бледным твары Драко з’явілася трыюмфальная посмішка.
- Толькі не кажы, што нічога НЯ ВЕДАШ?- з насалодаю ў голасе, спытаўся ён.- У цябе ж бацька і брат у міністэрстве працуюць і ты НІЧОГА ня ведаеш? Пане Божа, МОЙ бацька расказаў мне пра ўсё яшчэ невядома калі... а яму расказаў Карнэліюс Фадж. Хаця мой бацька цесна звязаны з першымі асобамі міністэрства... а твой хутчэй за ўсё займае зусім дробную пасаду, каб ведаць нешта падобнае... можа пры ім падобнае нават не абмяркоўваюць...
Не супыняючы смех, Малфой паклікаў Крэйба і Гойла і ўтраіх яны зніклі ў калідоры.
Рон ускочыў на ногі і зачыніў дзверы з такой сілаю, што нават разбіў у іх шкло.
- РОН!- з дакорам прамовіла Герміёна. Яна выцягнула палачку з кішэні, прамармытала “Рэпара!” і шкло склаўшыся разам ізноў заняло сае месца ў дзвярах.
- Ай... ён толькі робіць выгляд, быццам ведае тое, чаго ня ведаем мы...- гыркнуў Рон.- “Бацька цесна звязаны з першымі асобамі міністэрства”... Тата даўно мог бы пайсці на падвышэнне... але яму падабаецца справа, якой ён займаецца...
- Так... мы ведаем,- ціха сказала Герміёна.- І Рон, не дазваляй Малфою чапляцца да цябе...
- Я! Дазваляю чапляцца да мяне! Няўжо!- адказаў хлопец, схапіў адзін з пірожных кацялкоў і паклаўшы яго ў рот, прыняўся люта жаваць.
Усю далейшую паездку Рон прабываў у благім настроі. Ён ані не з кім не размаўляў, калі ўсе пераапраналіся ў школьныя мантыі і ўсё яшчэ злаваў, калі цягнік пакрысе пачаў запавольваць рух і нарэшце супыніўся на ўхутанай цемрай платформу станцыі Хогсмід.
Дзверы ў вагоны адчыніліся і над іхнымі галовамі загрукатаў гром. Прыхіліўшы галовы і жмурачыся ад дажджу сябры пакінулі цягнік. Герміёна захутала Крукшанса ў плашч, а Рон пакінуў парадную мантыю на клетке са Свістундзікам. Залева набрала такой сілы, што здавалася бы на іх бесперапынна вёдрамі льюць ільдзяную ваду.
- Здароў, Хагрыд!- пракрычаў Гары, убачыўшы на дальнім канцы платформы гігантцкую постаць.
- Як сам, Гары?- пракрычаў Хагрыд у адказ і памахаў ім рукой.- Убачымса на банкець, калы толькі ні патонім!
Згодна з традыцыяй, усе першагодкі ў суправаджэнні Хагрыда плылі ў Хогвартс праз возера на маленечкіх чаўнах.
- Аёй,- палка заўважыла Герміёна,- нават не ўяўляю падарожжа праз возера ў такое надвор’е.
Дрыжучы, сябры, разам з астатнімі вучнямі пакінулі цёмную платформу і накіраваліся туды дзе іх ўжо чакала сотня бясконных экіпажаў. Гары, Рон, Герміёна і Нэвіл забраліся ў адзін з іх, зачынілі са стукам дзверы і праз колькі хвілінаў, экіпаж моцна хістаючыся з грукатам рушыў па лужах у бок хогвартсаўскага замка.
Поделиться1412.08.2013 22:14:28
Выкладаю чарговую порцыю
Поделиться1512.08.2013 22:15:19
РАЗДЗЕЛ XII
Трывядзмарскі турнір
Пад павевамі наванароджанага шторму, карэты небяспечна гайдаючыся, праз аточаную калонамі з крылатымі дзікамі браму, уехалі на тэрыторыю школы. Прытуліўшыся да шкла, Гары назіраў, як пакрысе набліжаюцца цмяныя і мігатлівыя за завесаю дажджу ахенчыкі хогвартскіх вокнаў. Небасхіл прасякла маланка. Тым часам карэты супыніліся перад магутным каменным ганкам і вялізнымі дубовымі дзвярыма ўваходу. Вучні выскоквалі са сваіх карэтаў і па каменных сходах ганку спяшаліся ў замак. Як і ўсе астатнія вучні Гары, Рон, Герміёна і Нэвіл выскачылі надворах і пабеглі, супыніўшыся, каб азірнуцца толькі шчасна трапіўшы ў агромісты, асветлены паходнямі, пячорападобны вестыбюль з яго пышнай мармуроваю лесвіцай.
- Дзяры мяне ліхаманка,- хістаючы галавой бы сабака, прамовіў Рон.- Я вымак ажно да касцей. Калі так пойдзе далей возера выйдзе са сваіх берагоў... АЙ!
Са столі, наўпрост на галаву Рона зваліўся вялізны напоўнены вадой паветраны шар. Ушчэнт прамоклы, той пахіснуўся ў бок Гары і тут чарговая вадзяная бомбачка ледзь не трапіўшы ў Герміёну разляцелася аб падлогу ля гарыных ног, канчаткова прамачыўшы ягоныя красоўкі і шкарпэткі. Усе хто был вакол тройцы ўскрыкнулі і пачалі адпіхваць адно аднаго з лініі бамбавання. Узняўшы вочы да столі, хлопчык ўбачыў у дваццаці футах па-над сабой полтэргейста Піўза – маленечкага чалавечка з востраканцовым капелюшом на галаве і памаранчавым гальштукам-бабачкай на шыі. Скрывіўшы ў засяроджанасці свой шырокі, шкодны твар, той цэліўся ў чарговую ахвяру.
- ПІЎЗ!- пракрычаў нечый разлютаваны голас.- Піўз, зараз жа спускайся. ЗАРАЗ ЖА!
Намесніца дырэктара і галава грыфіндорскага Дому, прафесарка МакГонагал куляй выскачыла з галоўнай залы. Падслізнуўшыся на мокрай падлозе, яна была вымушана ухапіцца за герміёніну шыю.
- Ай... прашу прабачэння, міс Грэйнджэр...
- Усё добра, мадам прафесар!- паціраючы горла, прасіпела ў адказ дзяўчынка.
- Піўз, я каму кажу спускайся, ЗАРАЗ ЖА!- паправіўшы капялюш і зірнуўшы на полтэргейста праз свае акуляры ў квадратнай аправе прараўла прафесарка.
- А што, я нічога!- выскаліўшыся адказаў той, калі чарговая бомбачка павалілася ў колькіх футах ад дзяўчат пяцігодак, якія схаваліся ад бамбавання ў галоўнай зале.- Усёроўна яны ўжо мокрыя. Дададзім яшчэ крыху! Ііііііііііх!- яшчэ адзін напоўнены вадой шарык прызямліўся на падлогу ля купкі другагодак, якія толькі што ўвайшлі ў вестыбюль.
- Я іду за дырэктарам!- пракрычала МакГонагал.- Папярэджваю цябе, Піўз...
Полтэргейст паказаў ёй языка, кінуў застаўшыеся бомбы і па-вар’яцку гігікаючы ірвануў уверх па сходах.
- Ну, не затрымлівайцеся!- павярнуўшыся да натоўпу прамоклых наскрозь вучняў, рэзка усклікнула прафесарка.- Хуценька ў галоўную залу, хуценька!
Слізгаючы па мокрай падлозе вестыбюлю, Гары, Рон і Герміёна рушылі да галоўнай залы. Рон адкінуў з твару мокрыя валасы, нешта люта марымычучы сабе пад нос.
Галоўная зала, упрыгоданая для пачаткагодняга банкетавання, як і заўсёды выглядала пышна. Залатыя талеркі і кубкі бішчалі ў святле соцень свечак, што наўпрост плавалі ў паветры па-над сталамі. За чатырма, стаялымі ў зале сталамі сядзелі і балбаталі адно з адным шматлікія вучні, а за пятым сталом, што месціўся ля дальняй ад дзвярэй сцяны, тварамі да навучэнцаў, сядзелі настаўнікі і іншы персанал. Тут было сапраўды цёпла. Прамінуўшы слізэрынскі, рэйвенклоскі і хафлпафскія сталы, Гары, Рон і Герміёна ўселіся за сталом, які належыў іхнаму Дому, паблізу ад Амаль Безгаловага Ніка, які быў грыфіндорскім прывідам. Той зазвычай быў апрануты ў свой старажытны камзол пышны карункавы каўнер якога, адначасова быў дастаткова святочны і да таго ж дазваляў не надта гайдацца, яко амаль адсечанай галаве.
- Вечар добры,- ззяючы прамовіў Нік.
- Ужо хто б казаў,- зняўшы красоўкі і выліваючы з іх ваду, адказаў Гары.- Спадзяюся яны паспяшаюцца з сартаваннем, а то я паміраю з голаду.
Сартаванне новапрыбылых навучэнцаў па дамах праходзілі штогод, але ў сувязі са склаўшыміся, да таго ж не надта прыемнымі абставінамі, Гары прысутнічаў толькі на ўласным размеркаванні, таму зацікаўлена чакаў, што адбудзецца цяпер.
- Здаровішча, Гары!- данесся задыханы ад ўзбуджэння голас з дальняга кутку стала.
Голас належыў Коліну Крыві, трэцягодке для якога Гары быў нечым накшталт героя.
- Здароў, здароў, Колін,- насцярожана адказаў хлопец.
- Гары, Гары, ведаеш што? Здагадайся? Мой брат, Дэніс! Яго таксама прынялі ў школу!
- Нууу... супэр!- толькі і змог адказаць Гары.
- Ён такі шчаслівы!- амаль падскокваючы на сваім крэсле, прамовіў Колін.- Спадзяюся, ён таксама трапіць да нас у Грыфіндор! Будзеш за яго кулачкі трымаць, Гары, а, будзеш?
- Эээ... ну, добра, добра,- адказаў той і зноўку развярнуўся да Рона, Герміёны і Амаль Безгаловага Ніка.- Браты і сёстры, яны ж звычайна трапляюць у адзін і той жа Дом, так?- спытаўся ён. Хлопчык меркаваў па сям’і Візлі ўсе чальцы якой былі ў Грыфіндоры.
- Не, зусім не абавязкова,- адказала Герміёна.- Вось у Парваці Паціл сястра пайла да Рэйвенкло. Яны блізняты і можна было вырашыць, што яны павінны быць разам, але ж...
Гары паглядзеў на настаўніцкі стол. Здавалася там было значна больш месца, чым звычайна. Канечне, Хагрыд усё яшчэ перавозіў першагодак праз возера, а прафесарка МакГонагал кіравала прыбіраннем вады з падлогі вестыбюлю. Але заставалася яшчэ адно вольнае месца і Гары ўсё ня мог ўцяміць каго не хапае.
- А дзе ж новы выкладчык абароны ад Цёмных Мастацтваў?- спыталася Герміёна, якая таксама глядзела ў той бок.
На іх памяці яшчэ ніводзін з настаўнікаў па абароне ад Цёмных Мастацтваў не пратрымаўся на сваёй пасадзе больш за год. З іх усіх Гары падабаўся больш за ўсё прафесар Люпін, які звольніўся ў мінулым годзе. Хлопчык ўважліва адзірнуў стол, але там не было ані не аднаго новага твару.
- Можа не знайшлі анікога, хто б даў згоду?- з трывогай на твары прамовіла Герміёна.
Гары старанна аглядзеў настаўніцкі стол. Маленечкі прафесар Флітвік, які выкладаў замовы, сядзеў на вялікім стосе падушак ля настаўніцы зёлазнаўства – прафесаркі Спроўт. З капелюшом, які набакір сядзеў на яе сівым валоссі, Спроўд аб нечым размаўляла з выкладчыцай астраноміі прафесаркай Сіністрай. Па другі бок ад Сіністры сядзеў жоўтаскуры, круканосы і лоевавалосы вучыцель зеллеварства Снэйп – самы нелюбімы Гары хогвартскі настаўнік. Нянавісць Гары да Снэйпа можна было параўнаць з ненавісцю Снэйпа да самога Гары, нянавісць, якая значна ўзмацнілася ў мінулым годзе, калі хлопчык дапамог Сірыюсу – з якім Снэйп варагаваў яшчэ ў іх школьныя гады – уцячы з пад самага надмерна доўгага носа зеллевара.
Следам за Снэйпам было вольнае крэсла за якім, меркаваў Гары, павінна была сядзець прафесарка МакГонагал. А за пустым крэслам, у цэнтры стала сядзеў дырэктар школы прафесар Дамблдор, апрануты ў пышную цёмна-зялёную мантыю з вышытымі на ёй шматлікімі зорамі і месяцамі. Доўгія срэбныя валасы і барада дырэктара блішчалі ў святле свечак. Дырэктар сядзеў абапёршыся падбароддзем на кончыкі доўгіх і тонкіх пальцаў складзеных разам і праз свае акуляры паўмесяцы глядзеў у столю, як быццам аб нечым задумаўшыся. Хлопчык таксама ўзняў угару вочы. Столя ў галоўнай зале была зачаравана такім чынам, што адлюстроўвала неба знадворку і Гары яшчэ ніколі не бачыў, каб яна была гэдкай непагоднай. Па ёй бесперапынна ляцелі фіялетава-чорныя хмары, а калі з вуліцы даносіўся грукат навальніцы, столю таксама прасякала маланкай.
- Ну, хутчэй ужо, хутчэй,- стагнаў побач з Гары Рон.- Я цяпер з’еў бы цэлага гіпагрыфа.
Не паспелі з ягоных вуснаў зляцець апошнія словы, як дзверы ў галоўную залу адчыніліся і адтуль да настаўніцкага стала ў суправаджэнні прафесаркі МакГонагал рушыў даўжэзны шэраг першагодак. І калі Гары, Рон і Герміёна былі мокрымі, што было сказаць пра новапрыбыўшых. Здавалася возера яны перасякалі ўплынь, а не чоўніках. Першагодкі выстраіліся ў лінію перад настаўніцкім сталом, тварыкамі да астатніх вучняў і дрыжалі ад холаду і хвалявання... усе, за выключэннем самага маленькага хлопчыка з мышынага колеру валоссем, які быў апрануты, як здагадаўся Гары, у кратовы шынэлак Хагрыда, які быў настолі вялікі для хлопчыка, што складалася ўражанне, бы той быў загорнуты ў чорны футраны шацёр. Яго маленечкі тварык тырчаў з пад шынэлкавага каўнера і быў да шалу пераўзбуджаным. Устаўшы ў лінію да сваіх перапалоханых аднагодак, малы злавіў погляд Коліна, падняў угору вялікія пальцы і ўрачыста вымавіў:
- А я ў возера зваліўся!- здавалася гэта прынесла яму празмернае шчасце.
Прафесарка Макгонагал вынесла і паставіла наперадзе трохногі зэдлік, на які паклала стары, брудны і зацыраваную чарадзейскі капялюш. Першагодкі, а разам з імі ўсе хто быў у зале ўтаропіліся на яго. Хвіліну-другую панавала цішыня. І тут над самымі палямі ў капелюша як быццам рот, з’явіўся прарэх і ён заспяваў:
“Мяне, год тысячу таму,
У першыню надзелі.
У той час на гэтуя зямлю
Сыйшліся чарадзеі:
З балотаў смелы Грыфіндор,
Хафлпаф з лясных далін,
З гор прыгажуня Рэйвенкло
І з багнаў Слізэрын.
Сыйшліся, Хогвартс заснаваць,
Бо песцілі надзею
Свае навукі выкладаць
Маленькім чарадзеям.
І кожны ўласны Дом стварыў,
Куды малых прымаў,
Якія мелі здольнасць, што
Настаўнік шанаваў.
У Дом свой, Годрык Грыфіндор
Шляхетных браў і смелых;
Шлі да Равэны юнакі,
Што прагны розум мелі;
Да Хафлпаф той рушыў у Дом,
Хто здольны і старанны;
А Слізэрын шукаў таго
Хто быў да ўлады прагным.
Прыйшло ў думкі, праз гады,
Цяжкое ім пытанне:
Хто ж будзе, як памруць яны
Займацца саратаваннем?
І вось, быў з уласнай галавы
Я Грыфіндорам зняты
Ды размяркоўваць у дамы
Я дзетак быў закляты!
Дзіця, не сумнявайся ты
У здольнасцях маіх.
Я ўбачу твой далейшы лёс
Паміж вушэй тваіх!”
Капялюш скончыў сваю песню і зала грыманула ад апладысментаў.
- Калі ён сартаваў нас, песня была іншай,- пляскаючы разам з усімі, заўважыў Гары.
- Ён штогод іншую спявае,- адказаў Рон.- Пэўна гэта страшэнная нудота, быць капелюшом. Вось ён увесь год і складае для сябе новую песню.
Прафесарка МакГонагал развярнула перад сабой вялізны скрутак пергаменту.
- Той, чыё імя я назаву, павінен падыйсці да зэдліка і надзець на галаву Капялюш,- аб’явіла яна першагодкам. Як толькі Капялюш аб’явіць вам ваш Дом, вы павінны падняцца і прайсці да адпаведнага стала.
- Акерлі, Сцюарт!
Хлопчык, імя якога вымавіла прафесарка, заўважна калоцячыся з ног да галавы падыйшоў да зэдліка і сеў, надзеўшы Капялюш.
- РЭЙВЕНКЛО!- аб’явіў той.
Сцюарт зняў Капелюша і паспяшаўся да рэйвенклоскага стала, дзе яго ўжо шчыра віталі пляскамі далоняў. Гары бачыў як першагодку перад тым, як той сеў за стол, мімаходзь падбадзёрыла Цёў, якая была паляўнічай ў квідытчнай камандзе Рэйвенкло і яму самому ў гэты момант хацелася апынуцца за іхным сталом.
- Бэдак, Малькальм!
- СЛІЗЭРЫН!
Апладысменты грымнулі на другім баку залы. Гары бачыў, як Малфой ветліва паляпаў Бэдака па плячы, калі той сядаў за стол да слізэрынцаў. Хлопцу было цікава, ці ведае першагодка, што менавіта з гэтага Дому выйшла больш за ўсё цёмных чарадзеяў і чарадзеек. З боку ад Гары, услед Малькальму Бэдаку зняважліва засвісталі Фрэд і Джордж.
- Брэнстоўн, Элінора!
- ХАФЛПАФ!
- Колдвэл, Оўэн!
- ХАФЛПАФ!
- Крыві, Дэніс!
Маленечкі Дэніс Крыві рушыў наперад, спатыкаючыся ў крысах кратовага шынэлка Хагрыда, а сам Хагрыд тым часам увайшоўшы праз бакавыя дзверы, праціскаўся да стала настаўнікаў. Ён быў ўдвая вышэй і з меньшага ў тры разы шырэйшым за звычайнага чалавека, а яго доўгія, ускудлачаныя, чорныя валасы і барада надавалі яму небяспечнага выгляду... аднак, Гары, Рон і Герміёна ведалі, што гэтае ўражанне падманлівае і сам Хагрыд па сваёй натуры выключна добры. Сядаючы за стол волат падміргнуў сябрам і зірнуў на Дэніса, які ў гэты момант надзяваў на сваю галаву Сартавальнага капелюша. Адтуліна над палямі адкрылася...
- ГРЫФІНДОР!- абвесціў свой вердыкт Капялюш.
Разам з сядзелымі за сталом свайго Дому, пачаў пляскаць Хагрыд. А Дэніс, ззяючы шырокай ўсмешкай, зняў Капялюша, паклаў яго на зэдлік і куляй кінуўся да брата.
- Колін, я ў возеры бухнуўся!- пранізліва крыкнуў ён, сядаючы на вольнае месца за грыфіндорскім сталом.- Гэта было клёва! Нешта падхапіла мяне і штурхнула назад у чоўн!
- Супэр!- усхвалявана адказаў яму Колін.- Дэніс, гэта напэўна быў гіганцкі кальмар!
- КРУТА!- прамовіў Дэніс, як быццам ніхто ніколі, нават у самых дзёрзкіх мроях не мог спадзявацца на тое, што будзе кінуты бурай у небяспечнай глыбіні возера і быць выратаваным агромістай марской пачвараю.
- Дэніс! Глядзі, Дэніс! Ці ты бачыш вунь таго хлопца? Ну, такога з чорным валоссям і акулярамі? Бачыш? ДЭНІС, ТЫ ВЕДАЕШ ХТО ГЭТА?
Гары адвярнуўся і занадта старанна ўтарапіўся на Капялюш, які сартаваў Эму Добс.
А размеркаванне працягвалася: хлопчыкі і дзяўчынкі з рознай ступенню жаха на тварыках падыходзілі да зэдліка. Пакрысе, шэраг перад сталом выкладчыкаў памяньшаўся. Тым часам прафесарка Макгонагал дайшла да літары “М”.
- Вох, хутчэй!- скавытаў, паціраючы жывот, Рон.
- Ну... Рон. Сартаванне нашмат важнейшае за якуюсь ежу,- панаракаў яго Амаль Безгаловы Нік, у той жа момант да хафлпафскага стала накіравалася Лаура Мэдлі.
- А то ж, асабліва калі ты мёртвы,- адгыркнуўся хлопец ў адказ.
- Спадзяюся новые грыфіндорцы будуць на вышыні і не асаромяць наш агульны Дом,- апладуючы Наталі МакДональд, што рушыла да стала Грыфіндору прамовіў Нік.- Мы ж не жадаем, каб перарваўся ланцужок нашых перамогаў?
Вось ужо трэці год запар, грыфіндорцы перамагалі іншых у кубку Дамоў.
- Прычард, Грэм!
- СЛІЗЭРЫН!
- Квірк, Орла!
- РЭЙВЕНКЛО!
І вось, нарэшце, Кевіна Вітбі накіравалі ў Хафлпаф і сартаванне скончылася. Прафесарка ўзяла ў рукі Капелюша і зэдлік на які сядалі вучні і вынесла іх прэч.
- Ужо даўно час,- схапіўшы нож з відэльцам і з прадчуваннем гледзячы на сваю залатую талерку, заявіў Рон.
Прафесар Дамблдор выпрастаўся. Прыязна расставіўшы рукі, ён усміхнуўся вучням.
- Я кацеўбы,- сваім нізкім голасам, які рэхам пакаціўся па зале, прамовіў ён,- сказаць вам яшчэ ўсяго колькі слоў. ПРЫЦЕ ЗА АБЕДЗЬВЕ ШЧОКІ.
- Згода!- гучна сказалі ў адказ Гары і Рон. У імгненне, блюды на стале за якімі яны сядзелі, чароўным чынам запоўніліся прысмакамі.
Амаль Безгаловы Нік з тугой у вачах глядзеў, як Гары, Рон і Герміёна напаюць талеркі.
- Й’ак фа’на,- набіўшы рот, таўчонаю бульбай, прамовіў Рон.
-Вам, каб вы ведалі яшчэ пашансавала, што вы можаце з’есці хоць штось,- заявіў Нік.- бо сягоння на кухні такое тварылася.
- А? А хто гдагылася?- не паспеўшы праглынуць свой стэйк, спытаўся Гары.
- Піўз,- захістаўшы галавой так, што яна пачала небясечна матляцца, адказаў Нік. Ён падцягнуў вышэй свой карункавы каўнер і працягнуў.- Усё як заўжды. Сам Піўз сцвярджае, што толькі хацеў прыняць удзел у свяце... але тут і казаць няма чаго, вы ж ведаеце, ён ня можа паглядзець на талерку, каб толькі яе не шпульнуць. Мы сабралі прывідную раду... Тоўсты Айцец прапанаваў даць яму яшчэ адзін, самы апошні шанец... але Крывавы Барон быў рашуча супраць гэтага і на мой погляд, ён меў большай рацыі.
Суворы, маўклівы, апрануты ў камзол пакрыты плямамі срэбнай крыві Крывавы Барон быў прывідам слізэрынскага Дому. І ён быў адзінай істотай якая мела хоць які кантроль над Піўзам.
- Так, мы заўважылі, Піўз сягоння быў незвычайна нечым разздлаваным,- змрочна паведаміў Рон.- А што ён нарабіў на кухні?
- Ну, усё як і заўжды,- паціснуўшы плячыма адказаў Амаль Безгаловы Нік.- Сеяў хаас і бязладдзе. Раскідаў па усёй кухні рондалі і патэльні. Заліў супам падлогу. Хатнія эльфы былі перапалоханымі і ашалелымі...
БЗДЫНЬ. Герміёна перакуліла на абруз свой залаты кубак, разліўшы на абрус гарбузовы сок. На белай тканіне абруса імгненна ўзнікла памаранчавая пляма ў колькі футаў велічынёй, але дзяўчынка не звярнула на яе ўвагі.
- ТУТ ёсць хатнія эльфы,- з жахам у вачах спыталася ў Ніка Герміёна,- у ХОГВАРТСЕ?
- Канечне,- здзіўшыся яе рэакцыі адказаў Амаль Безгаловы Нік.- Мне здаецца найвялікшая колькасць ўва ўсёй Брытаніі. Больш за сотню.
- Але ж я ніколі іх тут не бачыла!- заявіла дзяўчынка.
- Ну, хаця б таму, што ўдзень яны амаль ніколі не выходзяць з кухні,- растлучачыў прывід.- Яны пакідаюць яе толькі ноччу, каб троху прыбрацца ў замку... вычысціць каміны і таму падобнае... Ты і не павінна была іх бачыць. Для хатняга эльфа ёсць адзнакай шляхетнасці, калі пра яго існаванне ўвогуле ня ведаюць.
З пашыранымі ад здзіўленння вачыма Герміёна зірнула на Ніка.
- Але ж яны пэўна маюць ЗАРОБАК?- спыталася яна.- У іх ёсць АДПАЧЫНАК, і маюць... маюць бюлетні, пенсіі і таму падобнае, так?
Амаль Безгаловы Нік зарагатаў настолькі моцна, што ягоная галава выслізнула з карункаў каўнера і цяпер боўталася, прымацаваная да цела прывіда толькі рэшткамі скуры і цягліц.
- Бюлетні і пенсіі?- ізноў ускладваючы галаву на шыю і добра замацоўваючы яе ў каўняры, спытаўся Нік.- Але ж хатнія эльфы не жадаюць мець бюлетней і пенсій!
Герміёна зірнула на сваю тралерку, на якой ляжала ледзь толькі кранутая ежа, паклана на яе нож з відэльцам і адштурхнула яе ад сябе.
- Вуй, не дуы, Гэмыона,-, пырснуўшы на Гары дробкамі ёркшырскага пудзінгу з набітага рота, прамовіў Рон.- Ёй... пабач, Гаы...- хлопец праглынуў пудзінг і працягнуў.- Ты не даб’ешся для іх бюлетней, калі памрэш з голаду!
- Рабская праца,- цяжка дыхаючы ад абурэння, прамовіла дзяўчына.- Гэта вячэра зроблена з дапамогаю РАБСКАЙ ПРАЦЫ.
І больш нават не дакранулася да ежы.
Залева ўсё мацней і мацней біла ў высокія, цёмныя вокны галоўнай залы. Знадворку чарговы раз прагрукатаў гром, а чароўную столю прасякла маланка, асвятліўшы залатыя талеркі на сталах. Рэшткі першых блюд на іх зніклі і на іх месцы імгненна з’явіўся дэсерт.
- Глядзі, Герміёна, пірожныя з патакай!- разам са смакотным пахам, што казытаў дзяўчынцы ноздры, спакушаў яе Рон.- Пудзінг з разынкамі! А вось шакаладны торт!
У адказ, дзяўчына зірнула на яго, як быццам прафесарка МакГонагал і Рон здаўся.
Калі і дэсэрт быў знішчаны, а яго апошнія крошкі зніклі з талерак, з-за стала зноўку падняўся Альбус Дамблдор. Гуд юначых галасоў імгненна супыніўся і цяпер зрабілася мажлівым пачуць грукат залевы і выццё ветру знадворку.
- А цяпер,- з усмешкаю на твары азірнуўшы прысутных, прамовіў дырэктар,- калі ўсе мы нажэрліся-насёрбаліся,- Герміёна хмыкнула з абурэннем,- я хацеў бы папрасіць крышачку вашай увагі і зрабіць колькі аб’яваў.
- Наш наглядчык, містэр Філч папросіў паведаміць вам, што ў гэтым годзе быў пашыраны спіс рэчаў, карыстанне якімі на тэрыторыі школы катэгарычна забаронены. Сярод іх віскатлівыя ёё, драпежныя дыскі фрысбі, найнагонкія бумерангі і таму падобнае. Поўны спіс складаецца з чатырохсот трыццаці сямі назваў і ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з ім ў кабінэце самога містэра Філча.
Куткі яго вуснаў злёгку тузануліся.
- Як заўсёды,- дадаў ён,- навучэнцамі катэгарычна забаронена заходзіць у Лес на замкавай тэрыторыі, а вёску Хогсмід могуць наведваць вучні ад трэццяга году навучання.
- Таксама з вялікім жалем і цяжарам на сэрцы паведамляю вам, што ў гэтым годзе ня будзе міждамовага чэмпіянату па квідытчу.
- ЧАГО?- вохнуў Гары. Ён азірнуўся ў бок Фрэда і Джорджа, якія таксама, які і ён сам гулялі ў грыфіндорскай камандзе па квідытчу. Але блізняты адно толькі безгучна варушылі воснамі занадта ашаломленыя, каб вымавіць хаця б гук.
- Гэта,- працягваў дырэктар,- звязана з мерапрыемствам, якое пачнецца ў кастрычніку і працягнецца ажно да заканчэння навучальнага году. Яно адцягне на сябе амаль усі сілы і энэргію нашых настаўніка... аднак, я ўпэўнены, што ўсе вы атрымаеце ад гэтай падзеі наймацнейшае задавальненне. Такім чынам, дазвольце аб’явіць вам, што ў гэтым годзе у Хогвартсу...
Моцны выбух грымотаў перарваў дырэктара, а дзверы ў галоўную залу нечакана адчыніліся.
На парозе стаяў, абапіраючыся на доўгі кій, захутаны ў чорную дарожную мантыю чалавек. У бок незнаёмца павярнулі галовы ўсе сядзелыя за сталамі ў галоўнай зале і тут зачараваную столю асвятліла чарговая бліскаўка. Незнаёмец сцягнуў каптур, патрос грываю доўгіх, напалову сівых валос і рушыў да стала настаўнікаў.
Кожны ягоны крок глухім ЦЯЖКІМ рэхам разносіўся па зале. Чалавек дасягнуў настаўніцкага стала і з цяжкасцю пакульгаў да Дамблдора. Прасякнуўшы столю, чарговая маланка нечакана асвятліла твар незнаёмца. Герміёна вохнула.
За ўсё сваё жыццё, Гары ані не бачыў падобнага аблічча. Здавалася, яно было выразана з вытрыманага дрэва не надта ўдалым майстрам, які да таго ж толькі прыблізна разумеў, як павінен выглядаць твар чалавека. Кожная цаля скуры ў незнаёмца, была пакрыта шнарамі, рот нагадваў глыбокую касую рану, два таго ж бракавала значнай часткі носа. Але больш за ўсё, палохалі вочы мужчыны.
Адно з іх уяўляла сабой маленечкую чорную пацерку. Другое ж наадварот было агромістым, круглым як манета і да тагож боакітна сіняга колеру. Гэтае вока бесперапынна, не міргаючы і цалкам незалежна ад другога, круцілася ўва ўсе бакі. Яно рушыла ўвер, уніз, управа, улева... пасля чаго крутанулася ўсярэдзіну галавы незнаёмца, і так што іншыя маглі бачыць толькі бялок.
Незнаёмец наблізіўся да Дамблдора і працягнуў яму руку, пакрытую шнарамі ня меньш чым ягоны твар. Дырэктар паціснуў яе і прашапатаў чалавеку некалькі словаў, якія Гары не змог разабраць. Складалася ўражанне, што Дамблор аб нечым пытаецца ў незнаёмца, які ківаў галавой і нешта адказваў напаўголасу. Нарэшце, дырэктар кіўнуў і жэстам паказаў прыбыламу на вольнае крэсла праваруч сябе.
Той сеў, хістнуў галавой, адкідаючы сівое валоссе з твару, падсунуў да сябе талерку з кілбаскамі, наблізіў яе да таго што засталося ад носу і ўважліва панюхаў. Потым, выцягнуў з кішэні маленечкі ножык, накалоў на яго кілбаску і прыняўся есці. Пры гэтым, звычайнае яго вока глядзела на кілбаску, а вялізнае і блакітнае працягвала шалена мільгаць у сваёй вачніцы, назіраючы за залай і сядзелымі за сталамі навучэнцамі.
- Калі вы не супраць,- жвава перарваў цішыню Дамблдор,- я хацеў бы прадставіць вам нашага новага настаўніка па Абароне ад цёмных мастацтваў - прафесара Мудзі.
Звычайна, кожнага новага настаўніка сустракалі апладысментамі. Аднак, на гэты раз ніхто з навучэнцаў і супрацоўнікаў школы нават не падумаў папляскаць далонямі. Адзіным выключэннем былі толькі Дамблдор і Хагрыд, але іхныя пляскі змрочным рэхам пранізалі запанаваўшую цішыню, таму яны хутка супыніліся. Астатнія ж здавалася былі занадта ашаломлены экстравагантным выглядам новапрыбылага настаўніка, каб рабіцьб нешта большае чым проста моўчкі глядзець на яго.
- Мудзі?- прамармытаў Гары Рону.- МІЛЬГАВОК МУДЗІ? Той самы, якому твой бацька кінуўся на дапамогу сёння раніцай?
- Мабыць, мабыць,- ціхім, поўным пашанай голасам адказаў той.
- А што з ім здарылася?- шэптам спыталася Герміёна.- Што з ягоным ТВАРАМ?
- Без уявы,- таксама шэптам адказаў Рон, з захапленнем пазіраючы на Мільгавока.
Але самога Мудзі, гэткі не асабліва цёплы прыём хваляваў мала. Цалкам праігнараваўшы збан з гарбузовым сокам, ён палез у сваю мантыю, выцягнуў адтуль біклажку і зрабіў добры глыток. Пры гэтым, крыса яго мантыі крыху узнялася над падлогай паказаўшы колькі цаляў драўлянай нагі, што скончвалася кіпцюрыстай стапой.
Дамблдор зноўку адкашляўся.
- Як я ўжо пачаў казаць,- з усмешкай пазіраючы на бясконцых вучняў, якія трапятаннем глядзелі на Мільгавока Мудзі,- праз колькі месяцаў мы маем гонар удзельнічаць у адной падзее, падзее, якая адбывалася апошні раз больш за сто год таму. Такім чынам, з вялікім задавальненнем аб’яўляю вам, што ў гэтым годзе наша хогвартская школа будзе прымаць у сябе Трывядзьмарскі турнір.
Гэта што, такі ЖАРТ!- голасна прамовіў Фрэд.
Напружанась, што панавала ў зале з моманту прыбыцця Мудзі, нечакана знікла.
Амаль усе прысутныя рассмяяліся, Дамблдор шаноўна ўсміхнуўся.
- АНІ, містэр Візлі,- адказаў ён,- не жартую. Хаця, калі гаворка пайшла пра жарты, улетку я чуў цудоўны анекдот: прыйшлі ў паб троль, ведзьма і лепрэкон...
Адчулася гучнае кхеканне прафесаркі МакГонагал.
- Эмм... мабыць я лепей раскажу яго як-небудзь потым,- сказаў дырэктар.- На чым я супыніўся? А, так, Трывядзьмарскі турнір... вось, некаторыя з вас, напэўна слаба разумее аб чым ідзе гаворка, таму, спадяюся, ТЫЯ хто ведае пра Турнір дастаткова, прабачаць мяне, калі я крыху растлумачу што ён сабой ўяўляе. А вы тым часам можаце падумаць пра штось сваё.
- Дык вось, Трывядзьмарскі турнір быў заснаваны, каля сямі стагоддзяў таму, як сяброўскае спаборніцтва трох найбуйнейшых чарадзейскіх школ Еўропы – Хогвартса, Бабатона і Дурмстранга. Кожная школа абірала свайго чэмпіёна і тры чэмпіёны змагаліся паміж сабой прымаючы ўдзел ў трох магічных заданнях. Кожная са школ прымала Турнір на сваёй тэрыторыі раз на пяць год і падобные турніры лічыліся найдасканалейшым спосабам наладжваць сувязь паміж юнымі вядзмаркамі і чараўнікамі розных народаў. І так лічылася да той пары, калі колькасць смяротных выпадкаў на турнірах не зрабілася настолькі высокай, што Трыввядзмарскі турнір вырашына было закрыць.
- Смяротныя выпадкі?- з непакоем на твары, прашапатала Герміёна. Але іншыя вучні, здавалася ані не падзялялі яе клопату. Большая частка сядзелых у зале дзяцей з захапленнем перашэптваліся адно з адным, а Гары значна больш цікавіўся інфармацыяй аб самім Турніры, чым турбаваўся аб тым, што нехта загінуў на ім колькі стагоддзяў таму.
- За мінулыя колькі сот год,- працягваў між тым Дамблдор,- адбылося некалькі спроб аднавіць Трывядзьмарскі турнір, але не адна з іх ня мела поспеху. Тым ня меньш камітэт міжнароднага магічнага супрацоўніцтва і аддзел магічных гульняў і спорту нашага міністэрства вырашылі, што надыйшоў час для новай спробы. На працягу лета, усе мы ўпарта працавалі над тым, каб пераканацца, што на гэты раз аніхто з нашых чэмпіёнаў не зазнае смяротнай небясцекі.
Дырэктары Бабатону і Дурмстрангу, разам з прэтэндэнтамі ад сваіх школаў прыбудуць у Хогвартс ў кастрычніку, а выбары трох чэмпіёнаў адбудуцца напярэдадні Хэлоўіна. Неперадузяты суддзя вырашыць, хто з прэтэндэнтаў будзе мець гонар пазмагацца за трывядзьмарскі кубак, каб прынесці хвалу сваёй школе і атрымаць тысячу галеёнаў прызавых грошаў у дадатак.
- Усё, я бяру ўдзел!- прашапатаў нахіліўшыся да стала Фрэд Візлі. Пры адной толькі думцы ад славе і багацці ягоны твар пачаў палаць энтузіязмам. І, як заўважыў Гары, ён ані не быў адзіным, хто бачыў сябе хогвартскім чэмпіёнам. Вучні, якія сядзелі за сталамі іншых Дамоў таксама альбо з захапленнем пазіралі на Дамблдора, альбо палка аб нечым перашэптваліся. Аднак дырэктар працягнуў гаварыць і гоман у зале сціх.
- Я ахвотна веру, што кожны з вас гатовы прыняць удзел у барацьбе за Кубак,- працягваў ён,- аднак, кіраўнікі школ-удзельніц разам з прадстаўнікамі міністэрства магіі, пагадзіліся на увядзенне на Турніры ўзроставых абмежаванняў. Толькі навучэнцам, якія дасягнулі адпаведнага ўзросту, то бок сямнаццаць год і вышэй, будзе дазволена вылучаць свае кандыдатуры на пасаду чэмпіёна. Мы палічылі,- прамовіў крыху грамчэй Дамблдор, колькі навучэнцаў, якія паднялі абураны галас, а блізняты Візлі, відаць было, ашалелі ад лютасці,- гэта неабходнай мерай, тым больш што большасць задач на турніры усё роўна будуць цяжкімі і небяспечным і амаль неверагодна, каб іх адолеў хтось з вучняў ніжэй за шосты ці сёмы год навучэння. І я асабіста паклапачуся над тым,- дырэктар бліснуў светла-блакітнымі вачыма, крадком зірнуўшы на ўзбунтаваныя твары Фрэда і Джорджа,- каб ніхто з непаўнагадовых вучняў не змог падмануць нашага неперадузятага суддзю. Таму, калі вам не споўнілася сямнаццаці год, не марнуйце часу дарма, каб вылучыць сваю кандыдатуру.
- Дэлегацыі Бабатону і Дурмстрангу прыбудуць сюды ў кастрычніку і застануцца тут да канца навучальнага году. І я ведаю вы выкажыце ўсю магчымую ветлівасць у адносінах да нашых замежных гасцей, пакуль яны будуць жыць сярод нас і аднадушна падтрымаеце хогвартскага чэмпіёна ці чэмпіёнку, калі яны будуць абраны. А цяпер ўжо запозна, а я ведаю наколькі важна вам заўтра быць жвавымі і адпачнуўшымі, калі заўтра раніцай вы падымецеся, каб пайсці на заняткі. Таму, усем спаць! Хуценька-хуценька!
Дамблдор зноўку сеў і прыняўся размаўляць аб нечым з Мільгавокам Мудзі. Навучэнцы з моцным скрыгатаннем і грукатам падняліся з-за сталоў і праз падвоеныя дзверы галоўнай залы накіраваліся да вестыбюлю.
- Яны не могуць так з намі паступіць,- прамовіў Джордж Візлі, які не пайшоў разам з усімі да выхаду, а працягваў стаяць, пазіраючы на Дамблдора.- Нам споўніцца сямнаццаць у красавіку, чаму мы не маем шансу вылучыць сваю кандыдатуру?
- Ім мяне не супыніць,- упарта заявіў Фрэд, таксама люта пазіраючы на настаўніцкі стол.- Чэмпіёнам дазволены такія рэчы, якія нават не сніліся простым людзям. Да таго ж тысяча галеёнаў прызавых!
- Так,- з безуважлівым выразам на твары, сказаў Рон.- Тысяча галеёнаў...
- Пойдзем ўжо,- сказала Герміёна,- інакш застанемся тут адны.
І ўсе разам яны накіраваліся ў вестыбюль. Па дарозе Фрэд і Джордж абмяркоўвалі спосабы, якімі Дамблдор мог бы супыніць тых, каму не было яшчэ сямнаццаці год.
- Слухайце, а што за неперадузяты суддзя, будзе вырашаць, каму быць чэмпіёнам?- спытаў Гары.
- Ня маю паняцця,- адказаў Фрэд,- але нам ўсё адно трэба будзе, як-небудзь яго абдурыць. Думаю пара кропель зелля састарэння могуць дапамагчы, а Джордж?..
- Дамблдор ведае, што вы непаўнагадовыя,- заявіў Рон.
- Так,- пранікліва сказаў Фрэд,- але хіба ж ён будзе абіраць чэмпіёна? Мне здаецца гэты суддзя будзе папросту абіраць лепшага з тых, хто падаць яму заяўку. А Дамблдор паспрабуе перашкодзіць нам зрабіць гэта.
- Аднак, людзі на Турнірах загіналі!- з непакоем у голасе прамовіла Герміёна, калі яны прамінулі схаваныя за габеленам дзверы і пачалі падымацца па вузкіх сходах.
- Так,- безуважліва адказаў ёй Фрэд,- але калі гэта было? І хіба можа быць забава без дзелі рызыкі? Гэй, Рон, што калі мы вынайдзем, як абыйсці Дамблдора? Складзеш кампанію?
- А ты што думаеш?- спытаўся Рон у Гары.- Гэта б крута было, так? Але знаецца ім патрэбны хтось застарэйшы... ня ведаю, ці мы маем дастаткова ведаў...
- Я дык дакладна ня маю,- прамовіў змрочны голас Нэвіла з-за спінаў Фрэда і Джорджа.- Хаця думаю, бабуля хацела бы каб я прыняў удзел. Яна заўсёды кажа, што я павінен бараніць сямейны гонар. Я папросту быў бы вымушаны... аааааааааай...
Нэвілава нага наўпрост правалілася праз прыступку на сярэдзіне сходаў. У Хогвартсе было даволі шмат гэткіх фальшывых прыступак і для большасці тых хто вучыўся не першы год пераскокваць праз падобныя пасткі было звыклай справай, аднак Нэвіл меў сапраўды дзіравую памяць і ўвесь час губляў пільнасць. Схапіўшы Нэвіла пад пахі, Гары і Рон пачалі цягнуць яго наверх, пад хрыблы смех і грукатанне нейкіх даспехаў на верхняй пляцоўцы сходаў.
- А ну заткнуліся,- сказаў Рон, стукнуўшы даспехам пад забрала.
Ушасцёх яны супыніліся ля ўвахода ў грыфіндорскую вежу, які хаваўся за агромістым партрэтам, апранутай у шоўкавую ружовую сукенку тоўстай жанчыны.
- Пароль?- спыталася Тлустая Пані убачыўшы іх.
- Лухта,- прамовіў Джордж.- мне сказаў яго прэфект у вестыбюле.
Партрэт адсунуўся, адчыняючы адтуліну ў сцяне, праз якую грыфіндорцы трапілі ўсярэдзіну. Круглая грыфіндорская гасцёўня сустрэла іх трэскам агню, сталамі і ўтульнымі мягкімі фатэлямі. Герміёна кінула змрочны позірк на вясёлыя танцы полымя ў каміне. Гары выразна чуў, як дзяўчынка прамармытала “рабская праца” перад тым, як пажадаць усім добрай ночы і знікнуць у адной з дзявочых спалень.
Па вінтавых сходах, Гары, Рон і Нэвіл самі падняліся на самы верх вежы дзе была іхная ўласная спальня. Уздоўж сцяны там стаялі пяць ложкаў з цёмна малінавымі завесамі на балдахінах, ля кожнага з якіх ужо стаялі іх валізы. Дын і Шымас ужо занялі ўласныя ложкі. На сцяне па-над галавой, Шымас павесіў ірладцкую разетку, а Дын прыляпіў плакат з Віктарам Крумам. Стары постэр з вестгэмскай футбольнай зборнай прытуліўся па суседству.
- Дурота,- хістнуўшы галавой на цалкам нерухомых футбалістаў, уздыхнуў Рон.
Гары, Рон і Нэвіл пераапрануліся ў піжамы і забраліся пад коўдры. Нехта... несумненна хтось з хатніх эльфаў... паклаў туды цёплыя вугальныя грэлкі. І было сапраўды зручна ляжаць так і слухаць як знадворку шалее бура.
- Я таксама магу адважыцца...- праз цемру пачуўся сонны голас Рона...- калі Фрэд і Джордж знайдуць спосаб... запісацца на турнір... спроба не хвароба, а?
- Мабыць, мабыць...- перавярнуўшыся на другі бок, адказаў Гары, перад ягонымі вачыма пранасіліся яскравыя выявы будучыні... ён падманвае неперадузятага суддзю і той верыць, што хлопчыку ўжо споўнілася семнаццаць... вось яго абіраюць на хогвартскага чэмпіёна... а вось ён стаіць на полі стадыёна перад ўсёй школай у трыюмфе ўзняўшы рукі ўгору, пад пляск і воклічы прысутных... ён толькі што выйграў Трывядзмарскі турнір... вось сярод расплывістай масы натоўпу ён выразна бачыць Цёў і яе тварык ззяе любоўю...
Выключна задаволены тым, што Рон не мог бачыць гэтай ягонай мроі, Гары ўсміхнуўся ў падушку.