А вы ніколі не спрабавалі здаць іспыт на беларускай мове? Мой брат некалькі разоў фізіцу здаваў паспешна....
У сераду у мяне іспыт па Гісторыі Беларусі. Вось я і паспрабую адказаць на беларускай...
Іспыты па-беларуску?
Сообщений 1 страница 24 из 24
Поделиться108.06.2009 17:31:34
Поделиться208.06.2009 18:06:20
Усе прадметы, што чытаюцца на беларускай мове, я здаю на беларускай.
А яшчэ ў мяне курсавая па-беларуску напісана. І абараняла я яе на беларускай мове. І дыплом на беларускай мове будзе..
У сераду у мяне іспыт па Гісторыі Беларусі. Вось я і паспрабую адказаць на беларускай...
Ведаеш, я як падумаю, што ў нас гісторыя Беларусі і геаграфія Беларусі на рускай мове выкладаюцца - дык неяк не па сабе становіцца. Няправільна гэта. На гэтых прадметах мы ў першую чаргу павінны выхоўваць любоў да Радзімы. І рабіць гэта на чужой мове, я лічу, здзекам з самаго паняцця.
Поделиться308.06.2009 18:08:30
Ведаеш, я як падумаю, што ў нас гісторыя Беларусі і геаграфія Беларусі на рускай мове выкладаюцца - дык неяк не па сабе становіцца. Няправільна гэта. На гэтых прадметах мы ў першую чаргу павінны выхоўваць любоў да Радзімы. І рабіць гэта на чужой мове, я лічу, здзекам з самаго паняцця.
Верна. Мы большую палову гісторыі Беларусі вучылі на беларускай. А цяпер (навейшую гісторыю) на рускай...
Поделиться408.06.2009 18:14:35
belpotter
Дзіўна неяк... У цябе беларускамоўны ці рускамоўны клас?
Поделиться508.06.2009 18:21:51
Клас рускамоўны. Але спачатку (4, 6, 7, 8 класы) мы вывучалі Гісторыю Беларусі на беларускай. А вось ужо два гады (9 і... зноў 9) вывучаем на рускай.
Поделиться608.06.2009 18:30:03
belpotter
Проста да гэтага вывучэнне гісторыі і геаграфіі Беларусі на беларускай мове было абавязковым для ўсіх. А нядаўна міністэрства адукацыі вырашыла, што гэтыя прадметы павінны ў рускамоўных класах вывучацца на рускай мове. Магчыма, бацькі пастараліся. Многія з іх лічаць, што беларускамоўная адукацыя ў фактычна рускамоўнай краіне - гэта здзек з дзіцяці. Якраз у той год выдаваліся адпаведныя падручнікі для 12-цігодкі. Дарэчы, тыраж рускамоўных падручнікаў значна перавышае тыраж беларускамоўных. Канкрэтных лічбаў ужо не памятаю, але ўражвае. Думаеш, а ці ў Беларусі я яшчэ жыву?
Поделиться708.06.2009 18:32:51
Геаграфію Беларусі мы вывучалі ў гэтым годзе, таму на рускай мове, хоць атласы і контурныя карты былі на беларускай мове.
Поделиться808.06.2009 18:38:49
belpotter
Перавыдаць не паспелі. А цяпер знаў конкурс на напісанне падручнікаў для адзінаццацігодкі. І адкуль у краіне грошы? Як паглядзіш на школу - складваецца ўражанне, што ў нас адукацыя зусім не падтрымліваецца.
Дарэчы, зімой майму навуковаму кіраўніку прынеслі на рэцэнзію падручнік па прадмету "Чалавек і свет". Ён мне пасля перлы цытаваў. Смяяліся - ледзь жываты не надарвалі))
Поделиться908.06.2009 18:41:44
Штосьці, падобна гэтаму: "Алень праходзіў каля дрэва і заўважыў галіну, якая ляцела па парабалічнай траекторыі..."
Поделиться1008.06.2009 18:46:07
Горш. Там у чалавека з бакамі свету былі праблемы. Блытаніна з працягласцю сутак і года, з календарамі.. Былі перлы, якія можна было ўмоўна аднесці да спрашчэння матэрыялу. Там нюансы. Але захад з усходам блытаць...О_о Пісаў, здаецца, хімік)))
Поделиться1108.06.2009 18:48:33
Так, у нашых падручніках вельмі шмат памылак...
Поделиться1208.06.2009 18:56:01
Шмат. І тут не заўсёды павінны аўтар. Зноў-такі мой навуковы кіраўнік расказваў, што калі пісаў частку падручніка па геаграфіі мацерыкоў і краін і складаў да гэтай часткі праграму, пасля выдання не пазнаў свайго тэксту.
Там наогул такая мафія, што страшна ўявіць! Вось і атрымліваецца, што школьнікі вучацца па абы-чым толькі таму, што ў прафесара Н больш сувязей, чым у дацэнта М. А тое, што дацэнт М напісаў бы лепшы падручнік, нікога ўжо не хвалюе..
Поделиться1308.06.2009 21:31:25
Я абрала пасля заканчэння школы адзін з іспытаў- беларуская літаратура.Ніхто з класа мяне не падтрымаў.Але класная нічога не магла зрабіць, бо сама выкладала беларускую мову.Стварылі для мяне камісію.Ну і нічога, толькі, на жаль, у школе вельмі сумныя творы праходзяць, асабліва ў адзінаццатым класе. Я аблівалася слязьмі амаль над кожным. Няма шчасця, няма долі - асноўныя тэмы школьнай праграмы. Асабістая падзяка К. Чорнаму за "Вераснёвыя ночы", сапраўды жыццясцвярджальны твор. Але ёсць жа і Шамякін, і Караткевіч, не гаворачы аб сучаснай літаратуры (1 верш Дранько-Майсюка і яшчэ некалькіх аўтараў у падручніку за 11 клас).Але гэта толькі як пазакласнае чытанне, і часцей за усё менавіта для мяне( бо іншыя рыхтаваліся да іншых іспытаў). Можа, зараз праграму змянілі ці ў вас іншае становішча з выкладаннем?
Дарэчы, хоць і часовая,але практыка дапамагла двойчы ў гэтым годзе напісаць экзамен па гісторыі Беларусі пасля лекцый "трасяначных" выкладчыкаў.
//Гэта толькі ў мяне падкрэслівае чырвоным усе беларускія словы?
Поделиться1409.06.2009 14:28:21
Любушка
Мы ў восьмым класе абавязкова здавалі экзамен па літаратуры. Была на выбар руская або беларуская. У мой час большасць выбрала беларускую. У нас быў у той час выдатны настаўнік. Менавіта ён (ды яшчэ настаўнік геаграфіі) навучыў мяне любіць Беларусь і родную мову. Ён даваў нам чытаць многа таго, чаго не было ў падручніках, даваў цікавыя заданні. У 10-11 класах у нас выкладала настаўніца, якой было да лямпачкі. Абы выконвалі сумныя стандартныя заданні. У мяне з ёй была ціхая вайна.
Калі была на практыцы ў школе, даводзілася сядзець у лабаранскай і слухаць урокі беларускай мовы ў пятым класе. Калі ўжо настаўнік беларускай мовы размаўляе на ўроку на трасянцы, то што гаварыць пра неспецыялістаў! Добра ў той настаўніцы было адно: у спакойным стане яна размаўляла амаль па-беларуску, а калі пачынала сварыцца - пераходзіла на рускую мову. Можа у дзяцей на рэфлекторным узроўні пасля яе замацуецца любоў да роднай мовы))))))
А наогул я вучылася ў апошнім беларускамоўным класе ў нашай школе. І то нас у 10-11 перавялі поўнасцю на рускую мову.
Гэта толькі ў мяне падкрэслівае чырвоным усе беларускія словы?
Падкрэслівае))) А пасля кідае і нічога не падкрэслівае наогул)) Не ведае Ворд беларускай мовы!
Поделиться1509.06.2009 15:48:03
Сёння паслухаў настоўніка гісторыі (ён жа класны кіраўнік) і зразумеў, што мяне можа выратаваць толькі 9 за год па гісторыі Беларусі....
Столькі білетаў яшчэ не ведаю...
PS. Пайду вучыць!
Поделиться1609.06.2009 15:59:34
belpotter
Гэта яны больш застрашваюць! ))) Але ты ўсё адно вучыся!
Поделиться1709.06.2009 23:57:04
Гісторыя можа яшчэ спатрэбіцца!Пашанцуе, як мне, будзе 4 іспыты за 3 гады.//я ў тэхнічным вузе
Але, мне здаецца, што гісторыя ў нас выкладаецца, як літаратура: паражэнні ці пірравы перамогі.А мове дык і навогул не шанцуе...
Морфій :А наогул я вучылася ў апошнім беларускамоўным класе ў нашай школе.
А мне не пашанцавала.У той год, калі я пайшла ў школу,беларускамоўны клас ужо не адкрылі.
Поделиться1810.06.2009 13:12:04
Е-е-е-Е! Толькі з-за беларускай мовы мне 9))
Поделиться1910.06.2009 18:33:42
А мове дык і навогул не шанцуе...
А нам ва універы з мовай пашанцавала. Такая выкладчыца цікавая была! А пасля яшчэ быў курс беларусазнаўства..)))
Е-е-е-Е! Толькі з-за беларускай мовы мне 9))
Віншую! Малайчына! А чаму толькі з-за беларускай мовы?
Поделиться2010.06.2009 20:16:37
таму што на самай справе на 9 не расказаў + адна настаўніца (яна мяне добра ведае) заўважыла і мае шпоры і тое, што ў мяне выпала кніжка з адказамі ў час падрыхтоўкі)) Хоць я ёю і не карыстаўся
Поделиться2111.06.2009 11:45:05
заўважыла і мае шпоры і тое, што ў мяне выпала кніжка з адказамі ў час падрыхтоўкі)) Хоць я ёю і не карыстаўся
Ну як так можна? Эх, вопыту ніякага...
Поделиться2211.06.2009 11:51:42
Так, але нас пасадзілі так, каб усіх было бачна)
Поделиться2311.06.2009 12:30:46
belpotter
Ух, якія каварныя! Ну нічога: здаў жа добра!
Поделиться2411.06.2009 13:33:16
І то верна)
Похожие темы
Гары Потэр: Прыквел | Переводы | 16.08.2008 |