Гук зачыненых уваходных дзвярэй рэхам пранёсся ўверх па лесвіцэ і пачуўся крык: “Гэй, ты!”
Пасля шаснаццаці гадоў такога абыходжання Гары ўжо ведаў, каго клікаў яго дзядзька, але, тым не менш, не адклікаўся. Ён усё яшчэ думаў пра асклепак, у якім, як яму здалося на секунду, ён бачыў вока Дамблдора. Ён не падняўся з пасцелі і не пайшоў да дзвярэй датуль, пакуль яго дзядзька не закрычаў: “ХЛОПЕЦ!”. Ён паклаў асклепак у ранец да тых рэчыў, якія збіраўся браць з сабой.
- Чаго гэта ты не спяшаешся! – зароў Вернан Дурсль, калі Гары паявіўся не верхняй ступеньцы. – Ідзі сюды. Трэба пагаварыць!
Гары спусціўся ўніз, трымаючы рукі глыбока ў кішэнях джынсаў. Апынуўшыся ў гасцінай, ён убачыў усіх траіх Дурсляў. Яны былі апранутыя і збіраліся: дзядзька Вернан у карычневай куртцы на маланцы, цётка Пятуння – у паліто колеру ласося, а Дадлі, вялікі светлавалосы мускулісты кузен Гары, - у скуранай куртцы.
- Ну? – спытаў Гары.
- Садзіся! – сказаў дзядзька  Вернан. Гары падняў бровы.
- Калі ласка! – дадаў дзядзька Вернан, злёгку моршчачыся ад сказанага слова.
Гары сеў. Яму здавалася, ён ведаў, што ён павінен пачуць. Яго дзядзька пачаў кідацца па пакоі, а цётка Пятуння і Дадлі сачылі за ім з трывогай. Нарэшце, вялікі бэзавы твар дзядзькі Вернана абцяжарыла нейкая думка, і ён спыніўся насупраць Гары і аб’явіў:
- Я перадумаў, - сказаў ён.
- Які сюрпрыз, - хмыкнуў Гары.
- Не смей так казаць… - пачала цётка Пятуння, але Вернан Дурсль супакоіў яе.
- Гэта ўсё глупства! – сказаў дзядзька Вернан, гледзячы на Гары сваімі маленькімі, падобнымі на парасячыя вачамі. – Я зусім не веру тваім словам. Мы застанемся тут, і нікуды не паедзем.
Гары паглядзеў на дзядзьку і адчуў і прыкрасць, і весялосць адначасова.
Вернан Дурсль мяняў сваё меркаванне кожныя дваццаць чатыры гадзіны на працягу апошніх чатырох тыдняў. Ён пакаваў, распакоўваў і зноў пакаваў рэчы, у чарговы раз зяніўшы сваё рашэнне.
Больш за ўўсё Гары спадабаўся той раз, калі дзядзька Вернан, не ведаючы, што Дадлі дадаў у зноў перапакаваны чамадан гантэлі, паспрабаваў засунуць яго ў антрэсоль і зваліўся, равучы ад болю і лаючыся па чым дарма.
- Ты кажаш, - сказаў Вернан Дурсль, працягваючы шпацыр па пакоі. – Што мы: Пятуння, Дадлі і я – у небяспецы, якая зыходзіць ад… ад…
- Кагосьці з “нашых”, я ведаю, - сказаў Гары.
- Дык вось, я не веру ніводнаму слову, - дзядзька Вернан зноў устаў перад Гары. – Я не спаў паў ночы, усё абдумваючы, і прыйшоў да вываду, што гэта план па захопу маёй хаты.
- Хаты? – паўтарыў Гары. – Якой хаты?
- Гэтай хаты! – ускрыкнуў дзядзька Вернан, вена на ілбу пачала пульсаваць. – Нашай хаты! Кошты на жыллё тут вельмі высокія! Ты жадаеш, каб мы з’ехалі, а потым праробіш свае фокусы, і ўсё акажацца перапісаным на цябе і…
- Вы што, звар’яцелі? – спытаў Гары. – План, каб атрымаць гэтую хату? Вы праўда тупы, ці толькі прыкідваецеся?
- Ну-ка не смей!.. – піскнула цётка Пятуння, але Вернан зноў яе супакоіў. Для яго, здавалася, не было нічога больш небяспечнаго чым то, пра што ён зараз казаў.
- Жадаю нагадаць, калі вы забыліся, - сказаў Гары. – Што ў мяне ўжо ёсць хата, якую мне пакінуў хросны. Навошта мне гэтая? У памяць аб добрых дзяньках?
Наступіла цішыня. Гары падумаў, што вырабіз належнае ўражанне на дзядзьку сваімі довадамі.
- І ты сцвярджаеш, - сказаў дзядзька Вернан, зноў бегаючы па пакоі. – Што гэты нейкі там Лорд…
- … Валан дэ морт, - нецярпліва адказаў Гары. – І мы ўжо сто разоў абмяркоўвалі гэта! Гэта не здагадка, а факт! Дамблдор казаў вам летась, і Кінгслі і Містэр Уізлі…
Вернана Дурсля перашморгнула, і Гары здагадаўся, што дзядзька спрабаваў пазбавіцца ад успамінаў аб візіце двух дарослых чараўнікоў. Хоць, улічваючы, што аднойчы Містэр Уізлі разнёс Дурслям палову гасцінай, яго з’яўленне магло, мякка кажучы, не ўзрадаваць дзядзьку Вернана.
- ...Кінгслі і Містэр Уізлі гэта тлумачылі, - яшчэ раз сказаў Гары. – Мне споўніцца семнаццаць, заклён знікне, і вы разам са мной будзеце пад пагрозай нападу Валан дэ морта. Ордэн падазрае, што Валан дэ морт можа злавіць вас і мучыць, каб выпытаць, дзе я. Ці ў надзеі, што я вас захачу выратаваць.
Погляды Гары і дзядзькі Вернана сустрэліся. Гары быў упэўнены, што яны адначасова падумалі пра адно і тое ж. Затым дзядзька Вернан працягнуў хадзіць па пакоі, а Гары зноў загаварыў:
- Вам неабходна схавацца, і Ордэн жадае дапамагчы. Вам прапаноўваюць лепшую абарону, якая толькі можа быць.
Дзядзька Вернан нічога не адказаў, а працягнуў хадзіць па пакоі. Сонца схілілася над агароджамі. Газонакасілка суседа зноў заглухла.
- Я думаў, ёсць Міністэрства Магіі, - сказаў дзядзька Вернан.
- Ёсць, - здзіўлена адказаў Гары.
- Ну а чаму бы ім тады не абараняць нас? Мне здаецца, ні ў чым не вінаватыя, вядома, акрамя хавання мечанага, ахвяры накшталт нас маюць рава на абарону ўрада!
Гары не змог утрымацца ад смеху. Гэта было ў духу Вернана – спадзявацца на кіраўніцтва, нават калі гаворка ішла пра мір, які ён адмаўляў і пагарджаў.
- Вы чулі, што вам сказалі Кінгслі і містэр Уізлі, - адказаў Гары. – Мы думаем, што ў Міністэрстве сабатаж.
Дзядзька Вернан кідаўся да каміна і зваротна, так цяжка дыхаючы, што чорныя вусы яго ўздымаліся, а твар зноў стаў бэзавым ад працы думкі.
- Добра, - сказаў ён, зноў спыняючыся перад Гары. – Добра, дапусцім, мы згаджаемся на абарону. Але я не разумею, чаму мяне не можа ахоўваць гэты Кінгслі.
Гары ледзь не закаціў вочы. Нагэтае пытанне таксама адказвалі не адзін раз.
- Як я ўжо казаў, - сказаў ён скрозь зубы. – Кінгслі ахоўвае міністра магл… вашага Прэм’ер–міністра.
- Менавіта так!.. Ён лепшы! – сказаў дзядзька Вернан, паказваючы на пусты экран тэлевізара. На днях Дурслі ўбачылі Кінгслі у навінах, калі той суправаджаў Прэм’ер-міністра падчас наведвання лякарні. Гэта і тое, што Кінгслі атрымоўвалася апранацца па-маглаўскі, не кажу чы ўжо пра ўпэўненасць, выходнай ад яго павольнага басу, было прычынай, па якой Дурслі успрымалі Кінгслі не так, як іншых чараўнікоў. Хоць яны ніколі не бачылі яго з златым кольцам у вуху.
- Ну, так ён заняты, - сказаў Гары. – Але Хестынія Джонс і Дзедалус Дыггл больш чым гатовыя да працы…
- Паглядзець бы іх рэзюмэ… - пачаў дзядзька Вернан, але ў Гары лопнула цярпленне. Устаўшы, ён падышоў да дзядзькі, зараз сам паказваючы на тэлевізар.
- Гэтыя выпадкі – не проста няшчасныя выпадкі… аварыі, выбухі, усё, што зараз адбываецца. Людзі знікаюць і паміраюць, і ён стаіць за гэтым, Валан дэ морт. Я паўтараю вам зноў: ён забівае маглаў для забаўкі. Нават смуга – дзяментары выклікаюць яе, а калі вы не памятаеце, хто гэта, спытайце вашага сына!
Дадлі рэзка закрыў рот рукамі. Усе ўтаропіліся на яго. Ён павольна апусціў рукі і спытаў:
- Есць… яшчэ?
- Яшчэ? – зарагатаў Гары. – Акрамя тых двух, што напалі на нас? Так! Іх сотні, зараз, магчыма, і тысячы, судзячы па ўсеагульным жаху і адчаю…
- Добра, добра, - сказаў дзядзька Вернан. – Мы цябе зразумелі…
- Спадзяюся, - сказаў Гары. – Таму што як толькі мне споўніцца семнаццаць, усе: Пажыральнікі Смерці, дэментары, магчыма Іныерыі – мёртвыя целы, якімі кіруюць цёмныя чараўнікі, - змогуць знайсці і напасці на вас. А калі вы ўспомніце той раз, калі вы паспрабавалі ўйсці ад чараўніка, то напэўна зразумееце, што вам патрэбна дапамога.
Ненадоўга павісла цішыня, і крозь гады пачуўся гук зламаных Хагрыдам дзвярэй. Цётка Пятуння глядзела на дзядзьку Вернана, Дадлі глядзеў на Гары. Нарэшце дзядзька Вернан выпаліў:
- А як жа мая праца? А школа Дадлі? Не думаю, што гэтыя рэчы важныя для кучкі чараўнікоў…
- Вы што, не разумееце? – закрычаў Гары. – Яны замучаць вас і заб’юць гэак жа, як маіх бацькоў!
- Тата, - гучна сказаў Дадлі. – Я еду з гэтымі людзьмі з Ордэна.
- Дадлі, - здзівіўся Гары. – Упершыню ў жыцці ты кажаш нешта разумнае.
Ён ведаў, што выйграў бітву. Калі ўжо Дадлі спалохаўся настолькі, каб прыняць дапамогу ад Ордэна, яго баць відавочна пагадзяцца з ім. Ніхто бы не кінуў Дадынькай. Гары зірнуў на гадзіннік.
- Яны будуць тут хвілін праз пяць, - сказаў ён і, калі ніхто з Дурсляў не адказаў, выйшаў з пакоя. Далягляд расстання з цёткай, здзяядзькам і кузенам, магчыма назаўжды, не мог знерваваць яго, аднак у паветры ўсё роўна была нейкая напруга. Што сказаць пры растанні чалавеку пасля шаснаццаці гадоз узаемнай непрыязнасці?
У сваім пакоі Гары бязмэтна пахадзіў са сваім ранцам, затым прасунуў скрозь пруты клеткі Буклі трохі арэхаў. Яны з гукам зваліліся на дно, і сава іх праігнаравала.
- Мы хутка з’едзем, - сказаў ёй Гары. – І ты зноў зможаш вольна лётаць.
У дзверы пазванілі. Гары затрымаўся, але затым выйшаў з свайго пакоя і накіраваўся ўніз. Ён не думаў, што Хемція і Дзедалус змаглі бы ў адзіночку зладзіцца з Дурслямі.
- Гары Потар! – завішчаў радасны голас, калі Гары адчыніў дзверы; чалавек у ліловым капялюшыку нізка раскланьваўся. – Гонар, як заўсёды!
- Дзякуй, Дзедалус, - сказаў Гары, збянтэжана ўсміхаючыся цёмнавалосай Хесціі. – Я вельмі рады, што вы гэта робіце… Яны тут, мая цётка, дзядзька і кузен…
- Добрага вам дня, сваякі Гары Потара! – радасна сказаў Дзедалус, праходзячы ў гасціную.
Дурслі не выглядалі гэтак жа радасна; Гары ўжо чакаў, што іх рашэнне зноў памяняецца. Дадлі прыціснуўся да мамы пры выглядзе чараўнікоў.
- Я бачу, вы ўжо сабраліся! Выдатна! План, як вам ужо распавёў Гары, просты, - сказаў Дздалус, дастаючы гадзіннік і ўважліва яго разглядаючы. – Мы пакінем хату да таго, як гэта зробіць Гары. Карыстацца магіяй у вашай хаце нельга, гэта можа справакаваць Міністэрства арыштаваць Гары, таму што ён яшчэ непаўналетні. Мы павінны ад’ехаць кіламетраў на пятнаццаць, перш чым дызаппарыраваць у бяспечнае месца, якое мы абралі для вас. Мяркую, вы ведаеце, як вадзіць? – ветліва спытаў ён дзядзьку Вернана.
- Ці ведаю я як… Вядома, я вядатна ведаю, ёрш тваю медзь, як вадзіць! – раззлаваўся дзядзька Вернан.
- Значыць, вы вельмі разумныя, сэр, вельмі. Я вось, напрыклад,  аслупянеў бы пры выглядзе ўсіх гэтых кнопачак і пімпачак, - сказаў Дзедалус. Яму вельмі падабалася захапляцца дзядзькам Вернанам, які, мабыць, з кожнай секундай усё больш губляў упэўненасць у плане.
- Нават вадзіць не ўмее, - прамармытаў ён, пакуль яго вусы істэрычна тузаліся, але, да шчасця, ні Дзідалус, ні Хесція яго не чулі.
- Ты, Гары, - працягнуў Дзедалус. – Пачакаеш тут сваіх суправаджалых. Нашы планы змяніліся…
- У якім сэнсе? – сказаў Гары. – Я думаў, Вар’яцкае Вока павінен быў забраць мяне для раўналежнага аппарыравання.
- Нельга, - адказала Хесція. – Вар’яцкае Вока растлумачыць.
  Дурслі, якія без усякай радасці слухалі гэтую гутарку, падскочылі, ад гучнага “Паспяшайцеся!”. Гары агледзеў увесь пакой, перш чым зразумець, што гук зыходзіў ад гадзінніка Дзедалуса.
- Так, час не чакае, - сказаў Дзедалус, ківаючы на свой гадзіннік і прыбіраючы яго зваротна ў пінжак. – Мы паспрабуем перамясціць тваю сям’ю адначасова з тваім ад’ездам, Гары, у момант калі абарона знікне, выўсе павінны быць у бяспецы, - ён звярнуўся да Дурсляў. – Ну што, вы гатовы ісці?
Ніхто не адказаў. Дзядзька Вернан глядзеў на грудок у кішэні пінжака Дзедалуса.
- Магчыма, нам трэба пачакаць у калідоры, Дзедалус, - прамармытала Хемція. Яна відавочна лічыла непрыстойным заставацца ў пакоі, калі Гары і яго сям’я павінны былі сказаць адзін аднаму цёплыя і далікатныя словы растання.
- Не трэба, - ціха пачаў Гары, але дзядзька Вернан пазбавіў яго ад тлумачэння:
- Н, тады, дапабачэнне, хлопец.
Ён падняў правую руку, каб паціснуць руку Гары, але раздумаўся і сціснуў далонь у кулак, калыхаючы ёй наперад і назад, німы метраном.
- Ты гатоў, Дадзі? – спытала цётка Пятуння, правяраючы зашпільку на сумцы, быццам імкнучыся пазбягаць погляду Гары.
Дадлі не адказваў, а стаяў з адкрытым ртом, трохі нагадваючы Гары гіганта Гропа.
- Пайшлі, - сказаў дзядзька Вернан.
Ён ужо амаль дайшоў да дзвярэй гасцінай, як раптам Дадлі пралапатаў:
- Не разумею.
- Чаго ты не разумееш, лапачка? – спытала цётка Пятуння, гледзячы на сына.
Дадлі падняў тоўстую парсюковую руку, паказваючы на Гары.
- Чаму ён не едзе з намі?
Дзядзька Вернан і цётка Пятуння замерлі, утаропіўшыся на Дадлі, быццам ён толькі што выявіў жаданне стаць балярынай.
- Што? -  гучна спытаў дзядзька Вернан.
- Чаму ён не едзе з намі? – сказаў дадлі.
- Ну, ён… не жадае, - сказаў дзядзька Вернан, паварочваючыся да Гары і дадаючы. –Ты ж не жадаеш?
- Ні кропелькі, - сказаў Гары.
- Вось бачыш, - сказаў дзядзька Вернан. – Цяпер пайдзем.
Ён выйшаў з пакоя. Яны чулі, яе адчыніліся дзверы, але Дадлі не рухаўся, і пасля некалькі праведзеных крокаў цётка Пятуння таксама спынілася.
- Што яшчэ? – раўнуў дзядзька Вернан, з’яўляючыся ў дзвярах.
Здавалася, Дадлі не мог выказаць тое, што жадаў сказаць, словамі. Пасля некалькіх імгненняў відавочнага дужання ён, нарэўшце, сказаў:
- А куды ён едзе?
Цётка Пятуння і дзядзька Вернан пераглянуліся. Дадлі відавочна іх пужаў. Хесція Джонс парушыла маўчанне.
- Але… вы ж ведаеце, куды паедзе ваш пляменнік? – спытала яна збянтэжана.
- Так, ведаем, - сказаў Вернан Дурсль. – Ён кудысьці паедзе з вашай кампаніяй, так? Так. Усё, Дадлі, пайшлі, мы спяшаемся, ты чуў, што сказаў дзядзечка.
І зноў Вернан Дурсль выйшаў з дзвярэй, але Дадлі не пайшоў за ім.
- Кудысьці паедзе з нашай кампаніяй?
Хесція была ў шоку. Гары ведаў гэты выраз твару, бо чараўнікі не разумелі, як родныя людзі, якія жывуць побач, цалкам не цікавіліся знакамітым Гары Потарам.
- Усё ў парадку, - запэўніў яе Гары. – Гэта не мае значэння, праўда.
- Не мае значэння? – паўтарыла Хесція, падвышаючы голас. – Людзі не разумеюць, праз што табе прыйшлося прайсці? У якой ты небяспецы? То ўнікальнае месца, якое ты займаеш у сэрцах людзей, якія паўсталі супраць Валан дэ морта?
- Э-э… не, не разумеюць, - сказаў Гары. – Яны думаюць , што я проста займаю месца, сапраўды кажучы, я ўжо абвык…
- Я не лічу, што ты займаеш месца.
Калі бы Гары не бачыў, як вусны Дадлі заварушыліся, ён бы не паверыў сваім вушам. Ён доўга глядзеў на Дадлі, патроху ўсведамляючы, што фразу сапраўды вымавіў яго кузен. Дадлі заліўся фарбай. Гары сам быў здзіўлены і адчуваў сябе ніякавата.
- Ну… э-э… Дзякуй, Дадлі.
І зноў Дадлі пагрузіўся ў роздумы, у канцы выдаючы:
- Ты выратаваў мне жыццё.
- Не зусім, - сказаў Гары. – Дзяментар узяў бытолькі тваю душу…
Ён з цікаўнасцю паглядзеў на кузена. Яны не мелі зносім летам, як і мінулым, калі Гары вярнуўся на Цісавую вуліцу і не выходзіў з пакоя. Але толькі цяпер Гары зразумеў, што кубак халоднага чая быў зусім не злым жартам. Ён адчуў палягчэнне таму, што Дадлі нечакана выявіў здольнасць да пачуццяў. Адкрыўшы рот яшчэ пару разоў, Дадлі зноў пагрузіўся ў чырвонатваравае маўчанне.
Цётка Пятуння  расплакалася. Хесція Джонс паглядзела на яе ўхваляльна, а затым зноў ашаломлена, калі цётка Пятуння замест таго, каб абняць Гары, абняла Дадлі.
- Т-так міла, Дадзерс… - раўла яна на яго масіўных грудзях. – Т-такі мілы хлопчык… с-сказаў дзякуй…
- Ён жа не сказаў дзякуй! – абурылася Хесція. – Ён толькі сказашў, што Гары не займае месца!
- Так, але з яго вуснаў гэта ўсё роўна што “Я цябе кахаю”, - сказаў Гары, адначасова стамляючыся ад сцэнкі, якая зацягнулася і жадаючы пасмяяцца над цёткай, якая абдымала Дадлі так, нібы ён толькі што выратаваў Гары з падпаленага будынка.
- Мы ўвогуле паедзем?  - улка крыкнуў дзядзька Вернан, зноў з’яўляючыся ў дзвярах гасцінай. – Мне здавалася, час ісці!
- Так, так, паедзем, - сказаў Дзедалус  Дыггл, які трохі ашалеў, назіраючы за метамарфозамі, але зрабіў высілак і сабраўся з думкамі. – Нам сапраўды час, Гары…
Ён нахіліўся і паціснуў руку Гары сваімі рукамі.
- … поспехаў, я спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся. Надзеі чарадзейнага міру ўскладзены на цябе.
- А, - сказаў Гары, - сапраўды. Дзякуй.
- Бывай, Гары, - сказала Хесція, таксама паціскаючы яго руку. – Нашы думкі з табой.
- Я спадзяюся, усё ў парадку, - сказаў Гары, кідаючы погляд на цётку Пятунню і Дадлі.
- О, я ўпэўнены, у нас усіх усё будзе добра, - сказаў Дыггл, махаючы капялюшыкам на развітанне і выходзячы з пакоя. Хесція пайшла за ім.
Дадлі павольна вызваліўся з абдымак маці і падышоў да Гары, якому прыйшлося стрымаць жаданне правучыць кузена магіяй. Раптам Дадлі падняў вялікую ружовую руку.
- Боджа, Дадлі, - сказаў Гары скрозь галашэнне Пятунні, якое ўзнавілася. – Дзяментары задзьмулі ў ябе чужыя мазгі?
- Не ведаю, - мармытаў Дадлі. – Убачымся, Гары.
- Так… - сказаў Гары, паціскаючы руку Дадлі. – Можа быць. Беражы сябе, Вялікі Дзі.
Дадлі амаль усміхнуўся і выйшаў з пакоя. Гары пачуў яго цяжкія крокі ў двары і грук дзвярэй машыны, якія захлопнуліся.
Цётка пятуння, закрываючы твар хустачкай, абгарнулася на гук. Падобна, яна не чакала, што застанецца з Гары сам-насам. Паспешліва хаваючы хустачку ў кішэнь, яна сказала:
- Ну… бывай, - і накіравалася да дзвярэй, не гледзячы на яго.
- Бывайце, - сказаў Гары.
Яна спынілася і абгарнулася. На секунду ў Гары паўстала дзіўнае пачуццё, быццам яна жадала нешта сказаць яму. Пятуння паглядзела на яго і, здавалася, вось-вось загаварыла бы, але тузануўшы галавой, яна выйшла з пакоя і накіравалася да мужу і сыну.