Форум | belpotter.by

Объявление

Дорогие посетители! К сожалению, возможность оставлять комментарии и создавать темы на форуме отключена из-за изменений в законодательстве Республики Беларусь. Вы можете продолжить общение на нашей странице ВКонтакте - https://vk.com/belpotter

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Архив » Раздзел 1. Узыходжанне Цёмнага Лорда


Раздзел 1. Узыходжанне Цёмнага Лорда

Сообщений 1 страница 13 из 13

1

Раздзел 1.
Узыходжанне Цёмнага Лорда

Двое мужчын узнікнулі з ніадкуль, у некалькіх ярдах адзін ад аднаго на вузкай, залітай светам месяца дарожцы. На працягу секунды яны стаялі, накіраваўшы палачкі адзін аднаму ў грудзі. Затым яны пазналі адзін аднаго, прыбралі палачкі пад мантыі і хутка пакрочылі у адным напрамку.
- Навіны? - папытаў другога больш высокі.
- Найлепшыя, - адказаў Северус Снэйп.
Злева дарожку абмяжоўвала дзікая, нізкарастучая ажына, справа - высокая, акуратна падстрыжаная агароджа. Мантыі мужчын развейваліся вакол іх ладыжак.
- Магчыма, я спазніўся, - сказаў Якслі. Яго грубыя рысы твару то з'яўляліся, то зноў знікалі з разадраных галінамі плямаў месяцовага свету. - Гэта было крыху складаней, чым я думаў. Але спадзяюся: ён будзе задаволены. Ты ўпэўнены, што твая навіна будзе добрай?
Снэйп кіўнуў, але ўдакладняць не стаў. Яны звярнулі направа на шырокую дарогу і спыніліся перад каванай жалезнай брамай. Ніхто не зрабіў і кроку. У цішыне абодва ўскінулі левую руку (нібы віталі кагосьці) і прайшлі скрозь браму, быццам гэта быў не цёмны метал, а дым.
Цісавыя агароджы прыглушвлі крокі мужчын. Аднекуль справа данёсся шолах: Якслі ізноў дастаў палачку, накіраваўшы яе над галавой Снэйпа, але крыніца шолаху была не чым ішым як беласнежным паўлінам.
- Люцыус заўсёды рабіў для сябе няблага. Паўліны… - чмыхнуўшы, Якслі схаваў палачку зваротна пад мантыю.
З цемры ў канцы дарогі ўзнік вялікасны маентак, які зіхацеў дыяментамі вокнаў. Дзесьці ў цёмным садзе, за той стараной агароджы спяваў фантан. Пад нагамі Снэйпа і Якслі, які спяшаліся да дзвярэй, хрумсцеў жвір. Дзверы расхінулася, як толькі яны наблізіліся, прычым без чыйгосьці відавочнага ўдзелу.
Вялікая гасцеўня была слаба асветлена і аздоблена цудоўным дываном, які закрываў большую частку каменнай падлогі. Бледныя твары, з партрэтаў, якія віселі на сценах, праводзілі Снэйпа і Якслі позіркамі, калі тыя праходзілі міма. Двое мужчын спыніліся перад цяжкімі дзеравяннымі дзвярамі, якія вялі ў наступны пакой. Яны затрымаліся на адзін удар сэрца, а затым Снэйп павярнуў бронзавую ручку.
Пакой быў поўны людзей, якія ў маўчанні сядзелі за доўгім дэкаратыўным сталом. Астатняя мэбля была абыякава прыдвінута да сцен. Крыніцай свету ў пакоі быў палыхаючы агонь у прыгожым мармуровым каміну, над якім вісела пазалочанае люстэрка. Снэйп і Якслі на імгненне затрымаліся на парозе. Паколькі іх вочы станавіліся больш прывычнымі да паўзмроку, то іх увагай завалодвала самая дзіўная асаблівасць усёй сцэны: фігура чалавека, які відавочна страціў прытомнасць і вісеў галавой уніз над сталом. Марудна верцячыся, быццам прывязаная нябачнай вяроўкай, фігура адлюстроўвалася ў люстэрку і ў голай адпалірованнай паверхні стала. Ніхто з людзей за сталом не глядзеў на фігуру. Выключэннем быў бледны малады чалавек, які сядзеў прама пад ей. Ён, здавалася, быў няздольны забараніць сабе глядзець уверх кожную хвіліну.
- Якслі. Снэйп, - чысты, высокі голас раздаўся з галавы стала. - Вы спазніліся.
Камін быў прама за спіной размаўляючага, таму толькі прыбыўшым было цяжка разабраць нешта большае, чым яго сілуэт. Калі яны наблізіліся, скрозь морак заблішчаў твар, лысы чэрап, падобныя змяіным разрэзы ноздрей і вочы з чырвоным бляскам, зрэнкі якіх былі вертыкальнымі. Ён быў настолькі  бледны, што, здавалася, выпускаў жамчужнае ззянне.
- Снэйп, сюды, - Валдэморт указаў на месца справа ад сябе. - Якслі - поруч з Долахавым.

Двое мужчын занялі адведзеныя ім месцы. Большасць вачэй вакол стала сачылі за Снэйпам, і менавіта да яго першага звярнуўся Валдэморт.
- Так?
- Мой Лорд, Ордэн Фенікса збіраецца перавезці Гары Потэра з яго цяперашняга месца схову ўначы ў наступную суботу.
Цікавасць вакол стала адчувальна ўзрасла. Некаторыя напружыліся, іншыя ўсхваляваліся, усе ўважліва глядзелі на Снэйпа і Валдэморта.
- Субота… уначы, - паўтарыў Валдэморт. Яго чырвоныя вочы ўпіліся ў чорныя Снэйпа з такі пільнасцю, што сёй-той за сталом адводзіў погляд у бок, спалоханны, што ён сам можа асмаліцца лютасцю пільных вачэй. Снэйп, аднак, спакойна глядзеў у твар Валдэморта. Праз секунду-іншую бязгубы рот Валдэморта выгнуўся у нешта падобнае на ўсмешку.
- Добра. Вельмі добра. І гэта інфармацыя…
- …з крыніцы, якую мы абмяркоўвалі, - скончыў Снэйп.
- Мой Лорд.
Якслі нахіліўся наперад, каб зірнуць у канец стала на Валдэморта і Снэйпа. Усе павярнуліся да яго.
- Мой Лорд, я чуў аб іншым.
Якслі чакаў, але Валдэморт не загаварыў, таму ён працягнуў.
- Доліш, аўрор, згадаў, што Потэра не перавязуць да ночы трыццатага, пакуль хлопчыку не споўніцца семнаццаць.
Снэйп усміхаўся.
- Мая крыніца паведаміла мне, што ёсць планы падлажыць ілжывы след. Напэўна, гэта ён і ёсць. Няма сумненняў, што на Доліша накладзены чары Канфундус. Гэта не першы раз. Ён, як ведама, успрымальны да іх.
- Я запэўніваю вас, мой Лорд, Доліш здаваўся цалкам упэўненным, - сказаў Якслі.
- Калі ён быў пад Канфундус, то не дзіўна, што ён быў упэўнены. - І наогул, Якслі, Упраўленне Аўрораў не будзе далей гуляць ніякай ролі ў абароне Гары Потэра. Ордэн лічыць, што мы пракраліся ў Міністэрства.
- Ордэн хоць аб адной рэчы меркаваў правільна, а? - сказаў нізкі мужчына побач з Якслі. Ён хіхікнуў. За ім рушылі ўслед смяшкі ў розных канцах стала.
Валдэморт не смяяўся. Яго погляд быў накіраваны наверх, на цела, якое марудна вярцелася. Здавалася, ён паглыбіўся ў свае думкі.
- Мой Лорд, - працягваў Якслі. - Доліш упэўнены, што пры перавозцы хлопчыка будуць выкарыстоўваць усіх аўрораў…
Валдэморт падняў шырокую белую руку, і Якслі адразу змоўк, пакрыўджана сочачы, як Валдэморт ізноў звярнуўся да Снэйпа.
- Дзе яны затым збіраюцца схаваць хлопчыка?
- У доме аднога з Ордэна, - сказаў Снэйп. - Паводле крыніцы, месцу надалі разнастайную абарону, якую толькі можа забяспечыць Ордэн і Міністэрства. Я думаю, што ёсць мала шанцаў на яго захоп, як толькі ён апынецца там, мой Лорд, калі вядома Міністэрства не будзе нашым да наступнай суботы. Гэта дало б нам магчымасць знайсці і знішчыць досыць чар, каб прарвацца праз астатнія.
- Ну, Якслі? - Валдэморт звярнуўся да іншага канца стала. Свет каміна дзіўна ўспыхваў у яго чырвоных вачах. - Міністэрства будз нашым да наступнай суботы?
Усе галовы яшчэ раз павярнуліся. Якслі выпрастаў плечы.
- Мой Лорд, па гэтым пытанні ў мяне ёсць добрыя навіны. Я - з цяжкасцю і пасля прыкладання вялікіх намаганняў - змог паспяхова накласці заклен Імперыўс на Піуса Тайкнэса (Pius Thicknesse).
Многія з тых, хто сядзеў побач з Якслі, былі ўражаны: яго сусед, Долахаў, мужчына з выцягнутым, скасабочаным тварам, папляскаў яго па спіне.
- Гэта - пачатак, - сказаў Валдэморт. - Але Тайкнэс -  толькі адзін чалавек. Скрымджэр павінен быць акружаны нашымі людзьмі перш, чым я распачну дзейнічаць. Адзін няўдалы замах на жыццё міністра адкіне мяне ў пачатак доўгага шляху.
- Так, мой Лорд, гэта праўда. Але вы ведаеце, што як кіраўнік дэпартамента Забеспячэння Магічнага Правапарадку, Тайкнэс мае рэгулярны кантакт не толькі з міністрам, але таксама і з кіраўнікамі ўсіх іншых аддзелаў Міністэрства. Я думаю зараз, калі пад нашым кантролем такі высакапастаўлены чыноўнік, захапіць іншых будзе лёгка. А затым яны могуць супрацоўнічаць, каб скінуць Скрымджэра.
- Пакуль наш сябар Тайкнэс не выяўлены да таго, як ён перацягне астатніх, - сказаў Валдэморт. - Ва ўсякім разе, застаецца малаверагодным, што Міністэрства стане маім да наступнай суботы. Калі мы не можам чапаць хлапчука ў яго прытулку, то мы зробім гэта, калі ён будзе пераязджаць.
- У нас тут перавага, мой Лорд, - вымавіў Якслі, які, здавалася, наладзіўся атрымаць ухваленне. - У нас ёсць некалькі чалавек у дэпартаменце Магічнага Транспарта. Калі Поттэр трансгрэсуе або выкарыстае Лятучую Сетку, мы неадкладна даведаемся аб гэтым.
- Ён не скарыстаецца гэтым, - сказаў Снэйп. - Ордэн сцеражэцца любога віду транспарта, які кіруе або рэгулюе Міністэрства. Яны падазраюць усе, што звязана з Міністэрствам.
- Тым лепш, - сказаў Валдэморт. - Ён павінен будзе перамяшчацца ў адкрытую. Безумоўна будзе лягчэй захапіць.
Валдэморт ізноў паглядзеў на цела, якое марудна верцелася, перад тым як працягнуў:
- Я асабіста займуся хлапчуком. З-за яго адбылося задужа шмат памылак. Некаторыя з іх былі маімі. Сваім жыццём Потэр абавязаны ў большай ступені маім памылкам, а не сваім трыўмфам.
Кампанія за сталом глядзела на Валдэморта са страхам. Кожны з іх баяўся быць абвінавачаным у задужа доўгім існаванні Гары Потэра. Валдэморт, здавалася, гаварыў сам з сабой, звяртаючыся толькі да цела, якое вісела без прытомнасці.
- Я быў неакуратным. Я не скарыстаўся паспяховымі шанцамі, і таму ўсе мае лепшыя планы ішлі па ветру. Але зараз я ведаю лепш. Я разумею тыя рэчы, якія не разумеў раней. Я павінен быць тым, хто заб'е Гары Потэра. І я буду.
На гэтых словах, як адказ на іх, неспадзявана раздаўся жудасны енк, зацянушыся крык пакуты і болі. Многія за сталом уражана паглядзелі ўніз, так як гук здавалася, зыходзіў у іх з-пад ног.
- Хвост, - сказаў Валдэморт, не змяняючы свайму ціхаму ўдумліваму тону і не зводзячы погляду з цела. - Няўжо я не гаварыў з табой аб утрымліванні нашага вязня ў цішыне.
- Так, м-мой Лорд, - уздыхнуў маленькі чалавек, які сядзеў у сярэдзіне стала. Ён сядзеў настолькі нізка, што яго крэсла на першы погляд здавалася пустым. Зараз ён астаўляў сваё крэсла і выходзіў з пакоя, пакідаючы за сабой цікаўны сярэбраны свет.
- Як я гаварыў, - працягваў Валдэморт, звяртаючыся да напружаных твараў сваіх паслядоўнікаў. - Зараз я разумею лепш. Напрыклад, мне неабходна запазычыць палачку аднога з вас, перад тым, як я пайду забіваць Поттэра.
На тварах вакол адбілася хваляванне, нібы ён абвясціў, што возьме ў кагосьці з іх рукі.
- Няма добраахвотнікаў? - папытаў Валдэморт. - Люцыус, я не бачу больш прычын, каб ты насіў палачку.
Люцыус Малфой падняў вочы. У свеце каміна яго скура здавалася жаўтлявай, як воск, а вочы запаўшымі і змрочнымі.
- Мой Лорд?
- Твая палачка, Люцыус. Мне патрэбная твая палачка.
- Я…
Малфой паглядзеў у бок сваёй жонкі. Яна глядзела прама перад сабой, гэтак жа бледная, як і ён. Яе доўгія светлыя валасы струменіліся ніжэй плячэй па спіне, а рука пад сталом сціснула запясце Люцыуса. Пры яе дотыку, Люцыус засунуў руку ў мантыю, дастаў палачку і працягнуў Валдэморту. Валдэморт прыблізіў яе да сваіх чырвоных вачэй, уважліва даследуючы.
- Што гэта?
- Вяз, мой Лорд, - прашаптаў Малфой.
- А стрыжань?..
- Цмок… сардэчная мышца цмока.
- Добра, - сказаў Валдэморт. Ён выцягнуў сваю палачку і параўнаў даўжыню. Люцыус зрабіў інстыктыўны рух: на секунду здалося, што ён чакаў атрымаць палачку Валдэморта ў абмен на сваю. Валдэморт не прапусціў жэста. Яго вочы зверавата павялічыліся.
- Даць табе маю палачку? Маю палачку?
Частка прысутных хіхікнула.
- Я даў табе волю, Люцыус. Табе гэтага мала? Але я заўважыў, што ты і твая сям'я ў апошнія дні здаецеся меней шчаслівыя… Гэта з-за маёй прысутнасці, якая цябе абмяжоўвае, Люцыус?
- Не… не, мой Лорд!
- Хлусня, Люцыус…
Прыглушаны голас, здавалася, працягваў шыпець, нават калі жорсткі рот скончыў рухацца. Адзін або два чараўніка ледзь душылі дрыготку, калі шыпенне стала яшчэ гучней. Можна было пачуць, як нешта цяжкае слізгала пад сталом па падлозе.
Велізарная змея марудна запаўзла на крэсла Валдэморта і змясцілася спачыць на яго плячах. Яна была бясконца доўгай, таўшчынёй з нагу мужчыны, з неміргаючымі вачамі з вертыкальнымі зрэнкамі. Усё яшчэ гледзячы на Люцыуса, Валдэморт пагладзіў істоту доўгімі тонкімі пальцамі.
- Чаму ж Малфоі выглядаюць такімі няшчаснымі побач са сваімі паплечнікамі? Маё вяртанне, мой прыход да ўлады - не тое самае здарэнне, якога, як яны сцвярджалі, жадалі на працягу многіх гадоў?
- Вядома, мой Лорд, - сказаў Люцыус Малфой, выціраючы дрыготкай рукой пот з верхняй губы. - Мы сапраўды гэтага жадалі… вельмі.
Злева ад Малфоя яго жонка дзіўна коратка кіўнула, адводзячы вочы ад Валдэморта і змяі. Справа, яго сын, Драко, які пільна глядзеў на цела, якое рухалася ўверсе, кінуў позірк на Валдэморта і тут жа адвеў вочы, баючыся сустрэць позірк у адказ.
- Мой Лорд, - пачала цемнавалосая жанчына з сярэдзіны стала голасам, поўным хвалявання, - гэта гонар, прымаць вас тут, у доме нашай сям'і. Большага задавальнення не можа быць.
Яна сядзела побач са сваёй сястрой, але яе адрозненне ад сястры складалася не толькі ў колеру валасоў і цяжасці павек вачэй, а і ў паводзінах: Нарцысса сядзела прама і была быццам не ў гэтым пакоі, Белатрыса ж нахілілася да Валдэморта, так як словы не маглі прадэманстраваць усёй яе ахвоты быць бліжэй.
- Большага задавальнення не можа быць, - паўтарыў Валдэморт. Нахіліўшы галаву, ён разглядаў Белатрысу. - Гэта значыць шмат, Белатрыса, ад цябе.
Яе твар заліла чырвань, з вачэй лінулі слёзы захаплення.
- Мой Лорд ведае, што я гавару толькі праўду!
- Большага задавальнення не можа быць… нават у параўнанні са шчаслівым здарэннем, якое, як я чуў, адбылося ў вашай сям'і на гэтым тыдні?
Яна неразумеючы ўнурылася на яго з адчыненым ротам.
- Я не ведаю, што вы пад гэтым падразумеяце, мой Лорд.
- Я гавару аб тваёй пляменніцы, Белатрыса. І вашай, Люцыус і Нарцыса. Яна толькі што ажанілася на пярэваратні, Рымусе Люпіне. Вы павінны так ганарыцца.
За сталом выбухнулі смехам. Многія нахіляліся наперад, каб абмяняцца мнагазначнымі позіркамі, некаторыя білі ў стол кулакамі. Гіганцкая змяя, неадабраючы хваляванне, адчыніла шырокі рот і сярдзіта зашыпела, але Пажырацелі Смерці і вухам не павялі: так дужа яны захапіліся знявагай Белатрысы і Малфояў. Твар Белатрысы, нядаўна пачырванеўшы ад шчасця,  зараз пакрылі выродлівыя чырвоныя плямы.
- Яна нам не пляменніца, мой Лорд, - закрычала яна, перакрываючы смех. - Мы - Нарцыса і я - ніколі ў вочы не бачылі нашую сястру, з тых самых пор, як яна выйшла замуж за бруднакроўку. Гэтае агіднае дзіця не мае алносін ні да кога з нас. І тая жывёла, за якую яна выходзіць замуж, таксама.
- Што скажаш Драко? - папытаў Валдэморт. І хаця яго голас быў ціхі, але ён дорбра чуўся скрозь свіст і кепікі. - Будзеш калыхаць шчанят?
Смех узмацніўся. Драко Малфой з жахам глядзеў на бацьку, які ўнурыўся на свае калені, затым злавіў вочы маці. Яна неадчувальна узварухнула галавой, вярнула сабе абыякавы выгляд і ўтаропілася ў сцяну.
- Досыць, - Валдэморт паглажваў сярдзітую змею. - Досыць.
І смех адразу сцізх.
- Многія з нашых самых старых генеалагчных дрэў робяцца з цягам часу крыху хворымі, - сказаў ён, паколькі Белатрыса затаіўшы подых глядзела на яго з упрошваннем. - Вам не трэба вычысціць свой род, каб ён стаў здаровым? Выражце тыя часткі, якія пагражаюць здароўю астатніх.
- Так, мой Лорд, - прашаптала Белатрыса. Яе вочы ізноў напоўніліся слязьмі падзякі. - Пры першым ж шанцу!
- Вы павінны зрабіць гэта, - сказаў Валдэморт. - Як у вашай сям'і, так і ва ўсім свеце… мы выражым язву, якая атручвае нас. Застануцца толькі людзі сапраўднай крыві…
Валдэморт падняў палачку Люцыуса Малфоя, накіраваў яе на фігуру, якая марудна вярцелася над сталом, і каротка ўзмахнуў. Фігура са стогнам ачулася і пачала барацьбу супраць нябачных пут.
- Ты пазнаў нашага госця, Северус? - папытаў Валдэморт.
Снэйп падняў вочы да перавернутай асобы. Усе Пажырацелі Смерці зараз глядзелі на палоннага, як калі б ім далі дазвол праявіць цікаўнасць. Фігура звярнулася тварам да свету ад каміна. Ламаным і спалоханым голасам жанчына сказала:
- Северус! Дапамажыце мне!
- Ах, так, - вымавіў Снэйп, калі палонная ізноў адвярнулася.
- А ты, Драко? - папытаў Валдэморт, паглажваючы пысу змяі вольнай ад палачкі рукой. Драко рыўком трасянуў галавой. Зараз, калі жанчына абудзілася, ён не мог больш глядзець на яе.
- Але ты не наведваў яе заняткаў, - сказаў Валдэморт. - Для тых з вас, хто не ведае, сёння ўвечар да нас далучылася Чарыці Барбэйдж, якая да нядаўняга часу выкладала ў школе Чараўніцтва і Вядзьмарства Хогвартс.
Невялікі шум падняўся за сталом. Шырокая сутулая жанчына з вострымі зубамі кракнула.
- Так… Прафесар Барбэйдж выкладала дзецям ведзьмаў і чараўнікоў усё аб магглах… што яны не дужа адрозніваюцца ад нас…
Адзін з Пажырацеляў Смерці плюнуў на падлогу. Чарыці Барбэйдж ізноў апынулася тварам да Снэйпа.
- Северус… вымольваю… калі ласка…
- Сіленцыо, - Валдэморт ізноў узмахнуў палачкай, і Чарыці змоўкла, нібы ёй завязалі рот. - Не задаволеная развращением і забруджваннем розумаў дзяцей чараўнікоў, на мінулым тыдні прафесар Барбэйдж напісала палымяны артыкул у абарону бруднакровак. Чараўнікі, па яе меркаванню, павінны прыняць гэтых злодзеяў, іх веды і магію. Выраджэнне чыстакроўных, як гаворыць яна, самая прыемная тэндэнцыя… Яна жадала б усіх нас ажаніць з маггламі… або, не сумняваюся, з пярэваратнямі…
На гэты раз ніхто не засмяяўся. Быў толькі голас Валдэморта, які выпраменьваў гнеў і пагарду. У трэці раз Чарыці Барбэйдж звярнулася да Снэйпа. Слёзы скочваліся з вачэй на валасы. Снэйп абыякава глядзеў на яе. Затым яе твар ізноў знікла з віду.
- Авада Кедавра.
Выбліск зялёнага свету высвяціў кожны кут пакоя. З гучным грукам, Чарыці звалілася на стол, які задрыжэў і зарыпеў. Некалькі Пажырацеляў прыскокнулі на крэслах, Драко зваліўся на падлогу.
- Абед, Нагіні, - мякка вымавіў Валдэморт, і вялікая змея саслізнула з яго плячэй на адпалірованнае дрэва.

Отредактировано ElforcNaziralnik (24.07.2007 23:57:45)

0

2

Тут яшчэ неабходна добрая рэдакцыя...
Можа, хто падкажа як перакласці з рускага - веки, зрачки, ноздри...

0

3

веки-павекi
зрачки-зрэнкi
"ноздри" -не памятаю.

0

4

Здорово! По-доброму завидую тем, кто так хорошо знает свой родной язык. Мы в школе и лицее его и не учили почти. я его учить начала только в универе и то там полгода всего и спец.лексика...

0

5

Да! Респект вам, ребята!

0

6

Geldor написал(а):

веки-павекi

Да... вот так вертится на языке, а вспомнить никак не могу((
потому что редко слышу родной язык... плохо это... и сумна...

0

7

ElforcNaziralnik написал(а):

Можа, хто падкажа як перакласці з рускага - ноздри...

кажется "НОЗДРЫ"

0

8

belpotter написал(а):

кажется "НОЗДРЫ"

В словаре "Белазара" тоже так сказано.

0

9

Раю аздабляць пераклад малюнкамі...
Малюнак да першага раздзела:
http://book7.my1.ru/chapters/chapter01.gif

0

10

КустРуж написал(а):

Раю аздабляць пераклад малюнкамі...

Классный рисунок, откуда ты его взял?

0

11

Alisa написал(а):

Классный рисунок, откуда ты его взял?

Это, в общем-то, иллюстрация из книги...

0

12

узнікнулі - узніклі
ладыжак - лодыжак
Гэта было крыху складаней, чым я думаў - Гэта было крыху цяжэй, чым я меркаваў.

Отредактировано КустРуж (29.07.2007 03:48:46)

0

13

ноздры называюць яшчэ храпамі

0


Вы здесь » Форум | belpotter.by » Архив » Раздзел 1. Узыходжанне Цёмнага Лорда